Дзе калie не было,-- дасаджывала там расады,
Там прарывала, дзе eзышло загуста праз памылку.

Чырыкалi над ею верабейкi на чарэснi,
Нязгледна час ад часу вецер пралятаe крылаты.
адазвалася мая палея сумнай песняй,
Такой, якую e нас пяюць вясеннiм днем дзяeчаты.

ВЯСНЯНКА

Ой, брала вясна у сонца ключы,
Адчыняла сырую зямельку,
Пускала на свет траву-мураву,
Адзявала у лiсце бярозы.

Дзе толькi нi йшла яна,-- з прыпала
Густа сеяла, сеяла кветкi,
На край свету гнала рэчкi яна,
Птушкам волю i голас давала.

Ой, выйду я, выйду на сенажаць,
Буду вiць, завiваць вяночак,
Пяяць з салавейкам буду у тахт,
Сэрцу песняй вясну выклiкацi.

Прыйдзi ты ка мне, сагрэй ты мяне,
Абымi ты мяне, як друг мiлы,
Пасей на душы мне долейкi мак,
А на сэрцы -- пшанiчку кахання!

Каб доля, як мак цвiце, зацвiла,
Каб каханне расло, як пшанiчка,
Каб мiлы мяне мой верна любie
галубie e святлiцы, як шчасце.

Звiнела песня i злiвалась з музыкаю птушак,
Бярозавыя на гасцiнцы плакалi прысады,
Заводзie всцер, б'ючысь аб асiнавы асушак...
Я выган плотам гарадзie, яна палола грады.


    12. ЯБЛЫН ЦВ ТУЦЬ



Яблынi цвiтуць, так хораша цвiтуць,
Як белым высыпаны пухам,
Пчолкi на цвяткi па мед сабе лятуць,
3 вулля e вулей нясуцца духам.

Селi з ею мы пад яблыню eдваiх
На траeцы святачнай нядзеляй:
Сонца разлiлося e променях сваiх,
Лiсткi на яблынях зардзелi.

Вецер плыe лiсткамi, песцie, калыхаe,
Галiнкамi трос, як крапiлам.
Птушак жвавых шчэбет хвiлi не сцiхаe,
Кружыeся з белым кветак пылам.

Раем на зямлi выглядываe нам сад,
Я e iм -- Адам, яна e iм -- Ева;
У раi гэтым вецер быe нам бог i сват,
Вяцьвямi шлюб давала дрэва.

Птушкi e мiльен струн вяселле гралi нам,
Пасажнай маткай была пчолка,
Сонца несла eцехi думкам i грудзям,
Пасцелю слала нам вяселка.

Капаe нам на вочы яблыневы цвет,
На нас валieся, як снег белы,
Мыслi нашы беглi сiняй далi eслед
свет сабой тулiлi цэлы.

Мiлая! О, колькi радасцi даеш
Майму ты сэрцу маладому!
Нават ты сама таго не спазнаеш,
Якi ты скарб у маiм дому!

Мiлая, сагрэй мяне сваймi грудзьмi!
К маiм грудзям прылiпнi шчыра;
Богамi хай станем мы памiж людзьмi,
Нябеснага князямi мiру!


    13. НА СЕНАЖАЦ



Выйшлi з ей, дзе сенажатная краса
Зiхцела, як вяселкi мнагацветны eзор,
Вострая яшчэ дзе не забразгала каса,
Дзе e кветках луг iрдзеe, як неба eноч ад зор.

Выйшлi, як душы дзве злучаны навек
Выходзяць, кiнуeшы магiльную жарству,
Светы аглядаць, якiя eзводзiць чалавек...
Прыйшлi мы й дзiвiмся такому хараству!

Краскамi eсмiхаецца eся сенажаць,
Гараць урочнiкi, румянкi i званкi,
Жоeтыя званцы зялены луг жаeцяць,
На кветку з кветкi шыбка скачуць матылькi.

Рэчка бурбалiць па каменнях мiж вольх,
Вадзiца блiскатна лялее e бегацьбе,
Сцiха штосьцi шэпча, шалясцiць трыснег,
А сонца сочыць у вадзе само сябе.

Кветкi з ею рвем, вянок сабе пляце --
Карону ясна-цвет з нявысненай красы;
Хораша, да твару йдзе ен сiраце,
А з-пад вянка плывуць па плечах валасы.

Шчасна так, абняeшыся, e траве плывем,
Купаюцца у кветках ногi да калень,
Шчокi, грудзi нам гараць, гараць агнем,
скрацца вочы, цела просiцца пад цень.

Сонца штораз больш у жылах кроe агнiць,
Каленi штораз больш ласкоча нам трава,
Блогасна аб сэрцы сэрца e жары снiць,
Жаданнем забыцця п'янее галава.

Ногi падкасiлiся i мне, i ей,
Злiлiся вусны з вуснамi самi сабой,
Полымем прыпалi грудзi да грудзей,
Змяшалiся мы з сонцам, з кветкамi, з травой.


    14. КРАСА СВЕТУ



Вясна, вясна! О, колькi e табе шчасця!
О, колькi радасцi прыносiш ты з сабой!
Умееш ты e душы агонь раскласцi
грудзi распалiць агнiстай барацьбой.

Святлом свет цэлы залiла гарачым,
Раскiнула з зяленасцi жывы шацер,
На eсiм зямлi абшары доeгаспячым
На сваiх кроснах выткала чароeны eзор.

О, цешся з гэтага сама, вясна ты!
Ужо славу блаславяць цяпер усе тваю --
Зямля i неба, i вецер крылаты,
я красе тваей сваю дань аддаю.

Гэй, ажыло зямлi старое папялiшча!
Зайгралi рэчкi, плечы выраeнаваe бор,
Спраeляе птушак жвавы рой iгрышча
падлятае з радасцю чуць не да зор.

думка eвысь ляцiць на вольных крыллях,
Як бы самому богу мела расказаць
Аб тых нягаданага свята хвiлях,
Якiм вясна яе умела счараваць.

Ляцi, iмчыся, думка, вышай, далей,
Як вокам стрэлiць можна у блакiтну даль!
Схапi стуль песню з перуновай сталi
прынясi мне волю сiльную, як сталь!

Я песняй мiлую сваю праслаeлю
Памiж народамi сваiх, чужых зямель,
Каб не загiнула, як кветка, у бяспраeю,--
Жыла й тады, як ляжа e вечную пасцель.

А воля мне жалезная патрэбна
За крыeды маей мiлай помстай заплацiць,
Што гаравала так яна бясхлебна,
Што ланцугамi мусiла шмат лет званiць.


1913


    * КУРГАН *



Памiж пустак, балот беларускай зямлi,
На eзбярэжжы ракi шумнацечнай.
Дрэмле памятка дзен, што e нябыт уцяклi,
Удзiрванелы курган векавечны.

Дуб галле распусцie каранасты над iм.
Сухазелле у грудзi eпiлося;
Вецер стогне над iм уздыханнем глухiм,--
Аб мiнуeшчыне e жальбах галосе.

На купалле там птушка садзiцца, пяе,
У пiлiпаeку воeк нема вые;
Сонца днем распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба eсцiлалi мо тысячу раз,
Перуны бiлi з краю да краю,--
н стаiць -- гэта памяць людская, паказ...
Толькi гутарка ходзiць такая.

    II



На гары на крутой, на абвiтай ракой,
Лет назад таму сотня цi болей,
Белы хорам стаяe, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеe на прыволле.

У нагах у яго рассцiлаeся абшар
Хвоек гонкiх i паханi чорнай,
Сонных весак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям'ей душ падданых, пакорных.

Князь у хораме жыe, слаeны свету eсяму,
Недаступны i грозны, як хорам;
Хто хацеe, не хацеe - бie наклоны яму,
Спуску, ласкi не знаe непакорам.

Зневажаe, катаваe ен з дружынай сваей;
Стражы князевы -- e полi i дома,
Толькi модлы раслi небу e сэрцах людзей,
пракляцце расло пакрыема.


    III



Раз бяседа вялiкая e князя была:
На пасад дачку княжну садзiлi:
За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,
Бегла музыка eкруг на паумiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Госцi знатных зусюль, за паeсвету,
Гэткай гучнай бяседы не номнie народ,
Гэткiх скарбаe, брыльянтаe, саетаe!..

Дзень, другi eжо грымела у князя гульня,
музыкi, i чаркi звiнелi;
Выдумлялi забаe новых кожнага дня;
Што хацелi -- eсяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаe адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаe ен пазваць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.


    EV



Акалiчны народ гуслi знаe гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
Вакол гэтай думы дудара-званара
Казак дзieных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i eдарыць як ен
Па струнах з неадступнаю песняй,--
Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,
Салавей-птушка e той час сцiхае;
Памiж вольхаe рака, як штодзень, не бурлiць,
Паплаeкi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага "пiць" не заводзiць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для eсiх папараць-кветка eзыходзiць.


    V



Прывяла гусляра з яго нieных сялiб
Дворня князева e хорам багаты:
Пасадзiла на ганку, мiж кленаe i лiп.
На цагляным парозе магната.

Невыдумная свiтка -- убор на плячах,
Барада, як снег белы -- такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталевых струнах,
К песнi-музыцы ладзiцца, строе;
Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Замiраючы e сховах пакояe.

Вось настроie, навеe тон у струнах як след,
Не зiрнуeшы на гулi нi разу,
сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
чакае ад князя прыказу.


    VE



-- Што ж маeчыш ты, гусляр, нie, лясоe песнябай,
Славай хат маiх подданых слаeны?!
Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,--
Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi eцехi гасцям --
Поeны гуслi насыплю дукатаe;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам --
Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю...
-- Многа знаю i чуe аб табе я,--
я сам, як i ты, так табе запяю...
-- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! --

Гэтак слухае, выслухаe князя гусляр,
Заiскрылiся вочы сiвыя,
Патануe у скляпеннях адзiн, другi eдар,
заплакалi струны жывыя.


    VII



"Гэй ты, князь! Гэй, праслаeны на цэлы бел свет,
Не такую задумаe ты думу,--
Не дае гуслярам сказу золата цвет,
Белых хорамаe п'яныя шумы.

Скурганie бы душу чырванцом тваiм я;
Гуслям, княжа, не пiшуць законаe:
Небу справу здае сэрца, думка мая,
Сонцу, зорам, арлам толькi роeна.

Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,--
м пакорны я толькi з гуслямi,
Сiлен, княжа, караць, галаву сiлен зняць,--
Не скуеш толькi дум ланцугамi.

Славен, грозен i ты, i твой хорам-астрог,
Б'е ад сцен-цэгел ледам зiмовым;
Сэрца маеш, як гэты цагляны парог,
душу -- як скляпоe гэтых сховы.


    VIII



Глянь ты, слаeны eладар, па палеткi свае:
Сарачнi там сох бачыш, як блудзе;
А цi чуe ты, аб чым там араты пяе,
Дзс i як жывуць гэтыя людзi?

Глянь у лехi свае, e падзямеллi глянь, князь,
Што настроie пад хорамам гэтым:
Браццi корчацца там, табой кiнуты e гразь,
Чэрвi точаць жывых iх, раздзетых.

Ты eсе золатам хочаш прыцьмiць, загацiць...
Цi ж прыгледзеeся, хорамны княжа?
Кроe на золаце гэтым людская блiшчыць,
Кроe, якой i твая моц не змажа.

Ты брыльянтамi eсыпаe атласы i шоeк --
Гэта цертая сталь ад кайданаe,
Гэта вiсельнi петляe развiты шнурок,
Гэта, княжа, твае саматканы.


    IX



Стол ты eставie ядой, косцей шмат пад сталом,--
Гэта косцi бядноты рабочай;
Пацяшаешся белым, чырвоным вiном,--
Гэта слезы нядолi сiрочай.

Хорам выстраie ты, твайму воку так мiл,
Адшлiфованы цэгла i камень,--
Гэта -- памяткi-плiты з няeчасных магiл,
Гэта -- сэрцаe скамененых пламень.

Люба чуцi табе скочнай музыкi звон:
Ты, дружына п'яце асалоду,--
А цi eслухаeся ты, як плыве з яе стогн,
Стогн пракляцця табе, твайму роду?!

Ты збялеe, ты дрыжыш, слаeны княжа-eладар!
Госцi хмурны, а дворня знямела...
Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар!
Выбачай, калi спеe мо няeмела".

Х

Князь стаiць, князь маeчыць, жуда, помста б'е з воч;
Гулi зглухлi: нi жартаe, нi смехаe...
Думаe князь, выдумляe, грымнуe шабляй наeзбоч,
Толькi з лескатам выбегла рэха.

-- Гэй ты, сонцу раeня, не на тое пазваe
На вяселле цябе сваей княжны!..
Ты шалены, стары! хто цябе дзе хаваe?
Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай.

Ты адважыeся мне на сляпы перакор
Вызваняцi сусветныя трэлi;
Платы маю шмат я для такiх непакор,
Хто сябе процi мне стаць асмелie,

Я па-князеeску eсiм i плачу, i люблю!
Ты не хочаш дукатаe -- не трэба!..
Узяцi старца i гуслi жыeцом у зямлю'
Знае хай, хто тут пан: я -- цi неба!


    XI



Падхапiлi, eзялi гусляра-старыка.
Гуслi разам яго самагуды:
Па-над бераг круты, дзе шумела рака,
Павялi, паняслi на загубу.

Месца выбралi здатнае, вырылi дол,
Дол тры сажнi шырокi, глыбокi;
Закапалi, убiлi асiнавы кол,
Далi насып тры сажнi высокi.

Не часалi дамоeкi яму сталяры,
Не заплакалi блiжнiя вочы;
Змоeклi гуслi i ен з той пары -- да пары;
Сум i сцiша залеглi, як ночай.

Толькi князеeскi хорам гудзеe, не маeчаe:
Шалы, музыка e тахт рагаталi;
Не адну вiна бочку князь кончыe, пачаe:
Шлюб-вяселле eсе княжны гулялi.


    XII



Пацяклi, паплылi за гадамi гады...
На гусляравым наспе жвiровым
Палыны узышлi, вырас дуб малады,
Зашумеe непанятлiвым словам.

Лет за сотню звеe час, цi i болей мо лет,
Зацвiлi пераказы e народзе;
Кажуць людзi: e год раз ночкай з гуслямi дзед
3 кургана, як снег, белы выходзе.

Гуслi строiць свае, струны звонка звiняць.
Жменяй водзiць па iх абамлелай,
eсе нешта пяе, што жывым не паняць,
на месяц глядзiць, як сам, белы.

Кажуць, каб хто калi зразумеe голас той,
Не зазнаe бы нiколi eжо гора...
Можна тут веру даць, толькi слухаць душой...
Курганы шмат чаго нам гавораць.

1910