Аркуш Алесь
Адам Глёбус як iндыкатар лiтаратуры i грамадзтва (на белорусском языке)
Алесь Аркуш
Адам Глёбус як iндыкатар лiтаратуры i грамадзтва
Колькi разоў чуў меркаваньне, прычым ад людзей з розных лiтаратурных "тусовак" i пакаленьняў, што сёньня Адама Глёбуса зашмат. Маецца на ўвазе, што пра Глёбуса шмат пiшуць як у дзяржаўных, так i ў недзяржаўных лiтаратурных выданьнях, актыўна выходзяць ягоныя кнiгi, пэрыядычна зьяўляецца ягоны голас на "замежных" беларускiх радыёстанцыях.
Аднак, трэба прызнаць, эфэкту Адама Глёбуса пакуль не назiраецца. Глёбус ня стаў ня толькi культавым беларускiм пiсьменьнiкам, але й проста вядомым.
На тоё ёсьць некалькi прычынаў.
Па-першае, беларуская культура перажывае сёньня ня лепшыя свае часы. Цi не ў найгоршым стане апынулася лiтаратура. Увага грамадзтва да яе нiзкая, адпаведна i агучваемасьць лiтаратурных твораў i iмёнаў пiсьменьнiкаў вельмi слабая. Цяжка прыгадаць, калi апошнi раз якi-кольвечы лiтаратурны твор беларускага майстра слова выклiкаў розгалас у беларускiм грамадзтве цi хаця б у беларускiх iнтэлектуальных колах. (Перш чым таму розгаласу нарадзiцца, трэба, каб лiтаратурны твор дайшоў да чытачоў; каналы, па якiх творы перадаюцца-цыркулююць, робяцца ўсё больш плыткiмi i менш разгалiнаванымi; а Iнтэрнэт для сярэднестатыстычнага беларускага лiтаратара па-ранейшаму застаецца недаступным цудам тэхнiкi, беларускага лiтаратурнага Iнтэрнэту практычна не iснуе).
Па-другое... без дзяржаўнага ўшанаваньня (уганараваньня) вельмi складана стварыць "поўнафарматнага", прызнанага беларускага пiсьменьнiка. У Беларусi амаль усе сферы, звязаныя з жыцьцёвай дзейнасьцю чалавека, вельмi iстотна кантралююцца ўладай. Пад кантролем нават такiя рэчы, як грамадзкае прызнаньне. Лiтаратура - досыць дарагi вiд мастацтва, асаблiва беларуская лiтаратура, якая патрабуе сур'ёзных дзяржаўных датацыяў. Вядома, тэатар або кiнаматограф значна даражэйшыя, таму ў нас няма айчыннага кiнаматографу, а тэатар ледзь лiпiць. Лiтаратура, дзякуй Богу, ёсьць. Але яна ператварылася ў вельмi элiтарны занятак. Адам Глёбус можа сабе яго дазволiць, аднак наўрад цi ў блiжэйшай пэрспэктыве яго чакаюць дзяржаўныя ляўры або хаця б мэдаль Францiшка Скарыны. А без "дзяржiнаўгурацыi" Адам Глёбус ня можа адбыцца як масавы беларускi пiсьменьнiк. Улада будзе яго iгнараваць не таму, што Глёбус якiсьцi апазыцыйны або крамольны. Ён проста нязручны (непатрэбны). Яго нельга скарыстаць нi ў iдэалягiчных, нi ў палiтычных мэтах...
Па-трэцяе, асоба Адама Глёбуса вельмi размаiтая. Ён i лiтаратар, i выдавец, i фундатар, i мастак, i аглядальнiк, i бiзнэсоўца. Але што з гэтага пералiку галоўнае? Сам Адам Глёбус, вiдавочна, назаве - лiтаратар. Але ў вачах людзей ён найперш выдавец-бiзнэсоўца, бо посьпех у сёньняшнiм сьвеце вымяраецца заробленымi грашыма. Свой посьпех (адпаведна i грошы) Глёбус зарабiў у выдавецкiм бiзнэсе, таму для беларусаў (абазнаных беларусаў, а неабазнаныя ўвогуле пра яго ня чулi) Глёбус - бiзнэсоўца. Аляксандар Патупа або Алесь Усеня таксама лiтаратары, прынамсi, былi, але iхняя лiтаратурная дзейнасьць сёньня нiдзе ня згадваецца. Гэтыя людзi набылi прызнаньне ў iншых сфэрах. У адрозьненьне ад iх, Глёбус працягвае вельмi актыўна займацца лiтаратурай i мае вялiкiя амбiцыi, вось толькi пераўзысьцi свой посьпех у бiзнэсе лiтаратурным наробкам наўрад цi ён здолее. Бо сёньня прыкладаў беларускага лiтаратурнага посьпеху папросту не iснуе.
Што з усяго сказанага вынiкае? Тое: што i наша краiна, i яе грамадзтва знаходзяцца ў вельмi складаным становiшчы. Беларусь не будуе свайго культурнага прасьцягу, таго "азонавага" слоя, якi мусiць абараняць краiну ад дэструктыўнага вонкавага ўплыву i ў той самы час яднаць грамадзтва. Гэта настолькi комплексная i маштабная праблема, што выранэньне толькi нейкай часткi яе, напрыклад, павелiчэньне колькасьцi выдаваемых кнiг, не прынясе нам прыкметных станоўчых зрухаў.
Праблемы Адама Глёбуса не павiнны радаваць яго нядобразычлiўцаў (якiх насамрэч нямала). Бо гэта ня толькi датычыцца Глёбуса, але i ўсiх нас. Няцяжка ўявiць, якога посьпеху можа дамагчыся, напрыклад, цiкавы празаiк з Мастоў Язэп Палубятка або паэтка зь Веткi Ларыса Раманава. Адсутнасьць прыкладу беларускага лiтаратурнага посьпеху робiць беларускую лiтаратуру беспэрспэктыўнай.
Дык няхай будзе хоць Адам Глёбус!
2001 г.