Давидович Сергей
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)
Сяргей Давiдовiч
Стрэл дуплетам
Ужо сцямнела, калi Юзюк вяртаўся з палявання. Не пашанцавала яму сёння, i ад гэтага на душы было мутарна. Ведаў, што ў хаце галеча-пустэча i посны булён можна затаўчы толькi дзiчынай - хоць птушкай, хоць зверам. Але i дзiчына не дурная, яна самахоць у гаршчок цi на патэльню не скоча.
Да хаты заставалася зусiм блiзка - апошнi паварот лясной дарогi - i дома.
Перад самым паваротам Юзюк насцярожыўся - вуха ўлавiла шоргаты i сапенне. Ён спынiўся i падаўся ўсiм целам наперад, углядваючыся ў шэрань змяркання, якая размазвала ўсё i паглынала. На дарозе нешта вялiкай плямай корпалася i краталася.
Дзiк! - мiльганула маланкай здагадка.
Юзюк лiхарадкава сарваў з плячэй двухстволку, памятаючы, што ў ствалах буйная, якраз на дзiка, карцеч, ускiнуў ружжо, прыцэлiўся i бабахнуў. Сэрца тахкала так моцна, што стрэл падаўся цiхiм i бяскрыўдным, як пляскат далоняў. Порах быў бяздымным, i Юзюк з радасцю ўбачыў, што дзiк на месцы, - значыцца, не прамазаў.
Сцiскаючы стрэльбу, скочыў некалькi крокаў наперад i спынiўся, прыслухаўся. Сапення не было, i шоргаты сцiхлi...
А калi паранены i затаiўся! А калi гэта сякач, якi адным узмахам галавы распора жывот, як старую наўлечку! Не! Трэба для надзейнасцi ўлупiць дуплетам з другога ствала!
Юзюк склаўся i, ледзь стрымлiваючы дыханне, лупянуў з другога ствала, з блiжэйшай адлегласцi. Пляма не варухнулася.
Цяпер ужо без ваганняў сарваўся з месца i кiнуўся да здабычы.
* * *
Хата Тадэвуша Крумкача стаяла ля самага лесу, воддаль ад астатнiх хат. Месца было маляўнiчае, пагоркавае, лашчылi вока бязмежныя хваёвыя лясы, аздобленыя бярозавымi гаямi, трапяткiмi асiннiкамi i разважлiвымi дубамi, многiя з якiх уладкавалiся на чыстым месцы, блiжэй да вёскi, як тыя волаты-вартаўнiкi. Але вартаваць i баранiць вёску Кладкi не было патрэбы, бо нiхто ёй не пагражаў, акрамя запусцення i беднасцi. Ды i вёскай яе можна назваць з нацягам, прыплюснуўшы адно вока, - нейкiх сем двароў, сярод якiх чатыры - для дачнiкаў, а толькi тры сям'i тутэйшыя, карэнныя.
Калгас пад нацiскам агульнадзяржаўнага ўпадку паступова сцiскаўся, адступаў блiжэй да цэнтральнай сядзiбы, пакiдаючы неперспектыўныя вёскi i пасяўныя плошчы вакол iх на мiласць здзiчэння i вымiрання.
Некалi глухая вёска Кладкi хутка ператварылася ў забытую Богам i ўладамi. Мясцовыя жыхары сумна жартавалi:
- Пара ўжо Кладкi змянiць на Клады...
Тадэвуш Крумкач з жонкай адпрацавалi сваё ў калгасе i цяпер без дыскамфорту дажывалi свой век у хаце, якую колiсь пабудаваў сам гаспадар на зямлi, якая была сведкай усяго iх жыцця.
Так ужо здарылася, што сам Тадэвуш i пяць ягоных сыноў, далiкатна кажучы, заглядвалi ў чарку. Любiла выпiць i яго жонка Клаўдзя. Ды i ўвогуле цяжка сёння знайсцi такога чалавека ў вёсцы, якi б не ўлягаў у гэта.
Яшчэ ў прыкалгасны час багацце ў гаспадарцы Крумкача было тое ж, што i сёння, - нi каровы, нi парасяцi, нi курак. Жылi i тады - з плеч у печ. Праўда, бульбу садзiлi заўжды, бо каб не яна - зiмой павымiралi б з голаду.
Вось чаму паляванне, дакладней, браканьерства круглы год пазбаўляла бульбу на стале ад адзiноты. Нейкая скабчына, нейкая скварчына часцяком завiтвалi ў хату да Крумкача. Гэтаму спрыялi багатыя на дзiчыну лясы.
Тадэвуш i Клаўдзя былi людзьмi сцiплымi, нават добрымi, нiкому, як кажуць, з нагамi ў горла не лезлi, нiкога не абразiлi, не зняважылi. Вып'юць, калi перападзе, - i ў сваю хацiну.
Дзецi пайшлi ў бацькоў - не злодзеi, не прайдзiсветы. Яны разыходзiлiся зранку па вёсках, дапамагалi адзiнокiм бабам i ўсiм тым, хто прасiў нешта ўзараць, скасiць, парэзаць i пашчапаць. За працу бралi толькi гарэлку, якой iх i частавалi i давалi ў дарогу.
Нехта адзiн цi з сынам, пры неабходнасцi, цягнулiся ў лес з ружжом на пошукi паляўнiчага шчасця.
Такiм чынам, лад жыцця гэтай сям'i быў адрэгуляваны i прыцёрты да сучасных абставiн.
Людзi з навакольных вёсак прывыклi да безадказных i рэдка цвярозых Крумкачовых сыноў, не баялiся пускаць iх у хату, запрашалi, бывала, да чаркi i без iх працы. Спачатку дзiвiлiся толькi аднаму: нiводны з хлопцаў, а самаму сталаму перавалiла за сорак, не быў жанаты. Потым i гэта акалiчнасць перастала хваляваць. Хлопцы як хлопцы - добрыя, працавiтыя...
Менавiта сёння самы малодшы з Крумкачоў - Юзюк, якому споўнiлася дваццаць тры гады, вяртаючыся дахаты, стрэлiў дуплетам па дзiку.
Падскочыўшы да цёмнай плямы, Юзюк нiчога не зразумеў. Ён настолькi быў упэўнены ў сваёй паляўнiчай удачы, што, акрамя дзiка, нiчога i нiкога не ўспрымаў.
Першае, што ён адчуў, калi ўбачыў на дарозе скручаную постаць чалавека, быў не страх, а аслупянелае здзiўленне. I толькi ў наступны момант востры, пранiзлiвы холад прабег па яго целе, ператвараючы сэрца ў кавалак iльду.
Чалавек?! Адкуль? Як? Юзюк не мог крануцца. Чорная постаць нерухомага чалавека выглядала жахлiва i злавесна.
Хлапец хацеў закрычаць, кiнуцца наўцёкi, але сiл хапала толькi на тое, каб утрымацца на змякчэлых нагах, не рухнуць побач з гэтым страшным чалавекам.
Токам ударыла думка, якая вярнула да рухавасцi: а можа, жывы!
Пакуль рукi мiтуслiва шукалi ў кiшэнях запалкi, вусны лiхарадкава шапталi:
- Жывы, жывы, жывы, жывы...
Нарэшце запалкi знойдзены, i халодныя, дрыготкiя пальцы пачалi нервова чыркаць па карабку. Запалкi ламалiся, пырскалi ў розныя бакi iскрамi i нiяк не хацелi гарэць.
I вось адна запалка ўспыхнула i высветлiла твар скручанага на дарозе чалавека.
Юзюк балюча i працягла застагнаў - гэта быў яго брат Лявон.
* * *
Сямейная нарада не клеiлася...
Спачатку Юзюк, ускочыўшы ў хату, толькi глуха i страшна стагнаў:
- Я забiў Лявона! Мама! Тата! Я Лявона застрэлiў!
Мацi нiяк не магла зразумець:
- Якога Лявона? Чыйго? Як застрэлiў?
Бацька спаў i не мог прыйсцi ў сябе ад выпiтай гадзiну назад самагонкi, якую прынёс добра падпiты старэйшы сын Васiль i якi зараз моцна пахрапваў на падлозе, падклаўшы пад галаву ватоўку.
- Якога Лявона? Чыйго-о?! - трэсла мацi за плечы Юзюка, якi валтузiў на ложку бацьку i стагнаў:
- Тата! Прачнiся ты, я Лявона застрэлiў! О-ой, тата!
Нарэшце да Клаўдзi пачаў даходзiць страшэнны сэнс Юзюкавых слоў.
- Сынок, ты што? Апамятайся! Нашага Лявона? За што?
Юзюк выцiснуў:
- Нашага...
- Сынок! Сыно-о-чак! - аглушыў Юзюка матчын крык, i немагчыма было зразумець, да якога сына ляцела гэта страшнае "сыночак" - да Юзюка, да забiтага Лявона цi да абодвух адразу?
Крык жончынай душы дапяў i да Тадэвуша, ён сеў на ложак, патрос у бокi галавой, адганяючы туман з мазгоў, i асалавела паглядзеў на жонку:
- Што?.. Ну што здарылася?..
Адказаў глуха i цiха Юзюк:
- Тата, я застрэлiў нашага Лявона...
Клаўдзя падхапiлася:
- Трэба людзей клiкаць, доктара! Можа, жывы! Ну што ты сядзiш, як кол?!
- Цiха! - раптам крыкнуў на жонку Тадэвуш. У сына насцярожана запытаўся: Як гэта магло здарыцца? Што не падзялiлi?..
Юзюк скамечана i ўсхвалявана расказаў, як усё было, i выдыхнуў:
- Нежывы ён, мама... Ляжыць нежывы...
- Трэба клiкаць нейкую дапамогу, людзей... - зноў ускочыла Клаўдзя, але Тадэвуш злосна шыкнуў:
- Дурань безгаловы! Ну, збяры людзей! Мiлiцыю паклiч яшчэ! I што? Лявона паднiмеш? Балда! Не будзе нi Лявона, нi Юзюка - заканапацяць па самую плешку!
Тадэвуш рашуча ўстаў, уссунуў боты на босыя ногi, зняў з цвiка шапку.
- Паднiмай Васiля! - закамандаваў Юзюку. - А дзе Грышка з Адолiкам? запытаўся ў жонкi.
- Яны ж недзе па вёсках працуюць... Маглi i заначаваць дзе...
- Заначаваць! - злосна паўтарыў Тадэвуш. - Нажыраюцца не ў меру ды поўзаюць ракам па гразi! Вунь, адзiн ужо заначаваў!..
- Тата, Васiль не прачынаецца, толькi мармыча нешта, - паскардзiўся па-дзiцячы Юзюк.
- Кiнь ты гэту падлу! - блiснуў бацька вачыма. - Няхай спiць, меней сведкаў будзе!.. А ты, - звярнуўся да жонкi, - бяры пасцiлку i бягом за намi...
Мёртвае цела Лявона гойдалася i адцягвала пасцiлку да самай зямлi, а калi нехта з мужчын у цемры спатыкаўся, цягнулася па дарозе.
Бацька iшоў першым, за iм, учарэпiўшыся ў рагi пасцiлкi, старанна перабiраў нагамi Юзюк.
Усё адбывалася настолькi iмклiва, што ён не разумеў, што з iм, дзе ён i што нясе?
За мужчынамi iшла Клаўдзя, цiха галасiла, церла рагом хусткi твар i нешта прыгаворвала.
Начная працэсiя падышла да ганка i спынiлася. Не згаворваючыся, мужчыны запалiлi. Цяжка дыхаючы, Юзюк асцярожна спытаўся:
- А што далей?..
- У хату яго... Нясiце ў хату! - узмалiлася Клаўдзя.
- Якую хату! - зноў шыкнуў на яе Тадэвуш. - Мала вачэй на свеце! Трэба тэрмiнова закапаць! Толькi дзе? I каб язык з-за зубоў не высоўваўся!
Юзюка ад гэтых слоў зноў наскрозь апалiў жахлiвы холад.
- А развiтацца... А чаму ж так не па-людску? - галасiла Клаўдзя.
Тадэвуш апусцiў галаву:
- I я не каменны... Усё атрымалася не па-людску - i жыццё, i смерць, i пахаванне...
Патаптаўся, зняў шапку i з цяжкасцю выдыхнуў:
- Я ж другога сына ратую... Развiтвайся тут...
* * *
Вёску Застарычы аддзялялi ад Кладак восем кiламетраў, але i тут пра Крумкачовых дзяцей ведалi ўсе i ўсё. Ды што гэта за перашкода восем кiламетраў - паўтары гадзiны ходу?! А калi iдзеш па лесе, сярод чысцiнi i прыгажосцi, паўтары гадзiны сцiскаюцца да непрыкметнасцi.
Гэта не горад, дзе за такi ж час наглытаешся i пылу, i смуроду, адурнееш ад машын, не кажучы пра тое, што натаўкуць табе локцямi i ў бакi, i ў грудзi, i ў плечы.
Юзюк па гэтай лясной дарозе хадзiў-перахадзiў столькi, што на яго перасталi звяртаць увагу вавёркi, якiя раз-пораз перабягалi дарогу цi пырскалi з дрэва на дрэва. Не пужалiся ўжо i не паднiмалi гвалт яго цёзкi па прозвiшчу - чорныя крумкачы, чые гнёзды лапiлiся да вяршынь магутных соснаў.
Усё, што ён бачыў, было такiм родным i блiзкiм не толькi таму, што вырас сярод гэтай шчырасцi прыроды, а i таму, што дарога гэта звязвала яго з дзяўчынай, захапiўшай яго думкi i сэрца.
Больш месяца пасля страшнага здарэння Юзюк не паказваў i носа ў Застарычы. Ён думаў, што нiколi ўжо не ўбачыць сваёй каханай, але пасля нечалавечых пакут, патаемных слёз i бяссонных начэй раптоўна пацягнула да яе. Хацелася хоць крыху ажывiць, сагрэць счарнелую i збалелую душу.
Iшоў Юзюк не шпарка, баючыся спаткання сваiх вачэй з яе поглядам. Што ёй сказаць? Як сябе паводзiць? А цi мае права ён, забойца, на чыстыя чалавечыя адносiны? Мала таго што галеча беспрацоўная, дык яшчэ i злачынец...
Алена, да якой iшоў Юзюк, раней некалькi разоў намякала на тое, што пасля iх вяселля ён пераедзе жыць у Застарычы i будзе працаваць у суседняй калгаснай брыгадзе, да якой усяго тры кiламетры. Юзюк моўчкi пагаджаўся, бо i сам у душы прагнуў наладзiць жыццё, як у нармальных людзей.
Iдучы па Застарычах, Юзюк не першы раз чуў за сабой жаночае:
- Ой, парушаць Крумкачовы хлопцы сваю халасцяцкую вольнiцу! Ой, парушаць! Ой, хутка грымне вяселле! Ой, вусы свярбяць!..
Але грымнула зусiм другое, i пра вяселле Юзюк не мог нават думаць.
* * *
Жыццё ў Крумкачовай хаце, паля таго як не стала Лявона, змянiлася.
Юзюк у рот не браў гарэлкi i ўсякiх крэпкiх напояў, зрабiўся маўклiвым, пазбягаў глядзець бацьку ў вочы. Цiшком шмыгаў праз лазнiчок на залысiнку пагорак сярод бярэзнiку, i тут, ля месца пахавання брата, гадзiнамi сядзеў не кратаючыся, быццам гэта быў не ён, а застылы жывы помнiк.
Нябачная магiла прыцягвала яго, хаця i выклiкала ў сэрцы нясцерпны боль...
Мацi дома, пры выпадку, кранала яго рукой i цiшком супакойвала цi то сябе, цi то Юзюка:
- Трэба жыць, сынок... Трэба жыць...
Бацька як пiў, так i працягваў пiць. Маўчаў, палiў. Да магiлы Лявона - нi шагу.
Грышка з Адолiкам час ад часу, працверазiўшыся, пыталiся:
- Дзе гэта Лявон? Ён што, прыжыўся дзе-небудзь ля спаднiцы?..
- Можа, i прыжыўся! Вам што? - гыркаў бацька.
- А дзе ружжо? На паляванне б сцягацца, мяса ўжо снiцца пачало, - зноў дапытвалiся браты.
Бацька гэтак жа злосна абсякаў:
- Няма болей ружжа! Мышы з'елi! Сапсавалася - вось я i выкiнуў яго, каб не пакалечылiся, дурнi...
Болей не было каму шукаць Лявона ў гэтай глухаманi. А нават каб i схапiлiся - шукай iголку ў стозе сена! Ведалi навакольцы, што басцялiся хлопцы самапасам, маглi начаваць там, дзе валiла iх з ног гарэлка - хоць у лесе, хоць на балоце...
Помнiлi i тое, што было ў Крумкачоў шэсць сыноў, але той шосты, Вацiк, памёр недарэчна i ў муках, калi яму споўнiлася толькi трыццаць гадоў.
Напiўся ён неяк зiмой па самую завязку i ехаў з другой вёскi дамоў у запрэжаных санях. Заснуў Вацiк на ахапку сена, ногi з саней звесiлiся, i з адной нагi ссунуўся валёнак. Мароз быў страшэнны, ажно дрэвы пастрэльвалi трэскалiся, не вытрымлiвалi.
Конь - жывёлiна разумная, ён прывёз бы Вацiка дамоў, але лейцы цягнулiся па снезе i зачапiлiся за нейкi корч.
Так i стаялi яны ноччу, дакладней, стаяў бедны конь, а небарака Вацiк ляжаў i храпеў на санях. Калi ж ён крыху прыйшоў у сябе, адблытаў лейцы i пагнаў каня да ратавальнай хаты - было позна. Вушы, шчокi, нос адышлi, памянялi толькi скуру, а вось нага счарнела, распухла.
Колькi бацькi нi гналi яго да дактароў, ён аднекваўся:
- Баюся! Можа, само пройдзе...
Упёрся, як баран у слуп, i сядзеў на печы, думаў, адагрэе нагу i кроў пабяжыць па ёй па-ранейшаму.
Але пухлiна i чарната праз тыдзень палезлi вышэй, i пачалася гангрэна. Ужо i нагу даўся адрэзаць, але было позна...
Памяталi гэта людзi, ведаў пра гэта i ўчастковы мiлiцыянер, таму пошукi Лявона, каб яны пачалiся на афiцыйным узроўнi, ператварылiся б у фармальныя адпiскi.
* * *
Прайшло больш года з таго часу, як разарваў цiшыню сцямнелага лесу той ракавы дуплет.
Юзюку здавалася, што адна карцечына нейкiм чынам трапiла ў яго сэрца, i хоць рана аказалася не смяротнай, але i не думала зажываць.
Заядала думка: нават крыжа на магiле няма... Труны i той не заслужыў накрылi пасцiлкай, як...
А больш усяго дапякала хуткае яго вяселле з Аленай. Адносiны з ёй наладзiлiся, бацькi яе былi не супраць Юзюка, хаця злосныя языкi абмывалi Крумкачоў "дабрабыт" удоўж i ўпоперак.
- Ну што ты такi сумны, Юзька? - дапытвалася Алена. - Неабходнае нажывём, лёс адбудуем... Каханне ўсяму дапаможа...
- Не гэтага я баюся... - выдыхаў Юзюк. - Не гэта хвалюе...
Старыя Крумкачы, пачуўшы пра сынавы намер, узрадавалiся. Узрадавалiся, як i ўсе бацькi радуюцца дзiцяцi шчасцю. Але яшчэ больш таму, што з'яўлялася магчымасць адвесцi ад сынавага сэрца чорную хмару нечаканай трагедыi. Спадзявалiся, што новае месца, новыя клопаты, а там, дасць Бог, i дзецi вернуць яго да жыцця.
Спадзяваўся на гэта i сам Юзюк, але чым менш часу заставалася да рэгiстрацыi шлюбу ў сельсавеце, тым мацней краталася "карцечына"ў сэрцы хлопца.
I вось Юзюк зноў крочыў па лясной дарозе ў бок Застарыч. На гэты раз хада яго была рашучай, ён не заўважаў нiчога - нi прыгажосцi, нi сваiх сябровак вавёрак, нi птушак.
З кожным крокам яму здавалася, што ён паступова выходзiць з цемры, з пакутаў, хаця iшоў насустрач няведама чаму.
Юзюк круцiў i пракручваў у думках бацькавы словы, якi сёння падышоў першы раз за мiнулы год з напамiнаннем пра тое забойства.
- Выкiнь, сынок, з галавы... Цi ж ты хацеў гэтага? Яго не вернеш, а ты ўратаваўся ад турмы...
Не, Юзюк увесь гэты час не выкiдваў з галавы нiчога, не заглушаў боль у сэрцы, не шукаў уцехi, а наадварот, толькi i думаў пра гэта, толькi караў сябе i адчуваў, што так яго жыццё працягвацца не можа.
"Эх, тата, - думаў Юзюк, - ад турмы ты мяне ўратаваў... Цi ж магчыма ўратавацца ад самога сябе?.."
Алену здзiвiў i напужаў выгляд Юзюка.
- Што з табой, Юзя? Я цябе нiколi такiм не бачыла. Ты што... перадумаў?..
Юзюк ледзь стрымлiваў сябе, голас дрыжаў:
- Аленка! Я хачу папрасiць у цябе прабачэння... Мы павiнны... Я абавязаны...
Алена спыталася больш настойлiва, з трывогай у вачах:
- Дык ты перадумаў?! Так? I што, вяселля не будзе?..
Юзюк цiха пацвердзiў:
- Вяселля хутчэй усяго не будзе... А магчыма, яно адкладваецца... Усё цяпер будзе залежаць ад цябе.
- Што ўсё? Што ты надумаў? Я нiчога не разумею!..
Юзюк узяў яе за рукi i сцiснуў iх.
- Прашу цябе, не пытайся больш нiчога... Пра ўсё даведаешся хутка сама. Я не магу табе болей нiчога сказаць. Не магу! Язык дзеравянее. Помнi толькi адно: я кахаю цябе! Цябе адну!..
Юзюк пусцiў яе рукi i крутнуўся, каб iсцi.
- Куды ты?! - хутчэй крыкнула, чым спыталася дзяўчына.
Юзюк горка ўсмiхнуўся:
- Насустрач свайму лёсу... А ён чакае мяне ў раёне - у мiлiцыi...
- Што ты пляцеш? - крычала Алена. - Цябе выклiкаюць у мiлiцыю?
- Не! Сам iду! - рашуча сказаў Юзюк, i не было на свеце той сiлы, якая б прымусiла павярнуць яго назад.