Колас Якуб
Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)
Якуб Колас
Як птушкi дуб ратавалi
Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: цi то над Нёманам, цi то над Свiслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасцi справы. Важна тое, што няўзнакi год за годам на дуб навальвалася старасць. Верхавiна яго лысець пачала, i ўжо некалькi голых, як пальцы рук, галiн, нiбы свечкi, высока свяцiлiся ў небе. Вакольнае насельнiцтва - лазовыя кусты, круглаверхiя вербы, старадрэвiны хвоi з краю луга i маладое пакаленне дубоў з iх жыхарамi не маглi не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасцi. Гэта акалiчнасць выклiкала ў самiх наглядальнiкаў невясёлыя думкi аб сваiм уласным лёсе. А важней за ўсё - шкада было старога дуба, усе да яго папрывыкалi, любiлi грозны шум яго ў часе летнiх навальнiц. Наогул прыемна было глядзець, як дуб ваяваў з бурамi i непагодамi, не кланяўся iм, а стаяў моцна. Галiны i лiсце на галiнах былi зялёныя, сакаўныя, поўныя жыцця. Здавалася, i зносу не будзе асiлку дубу. I раптам такая прыкрая праява: захварэў дуб i павольна засыхае! Сарока, зразумеўшы думкi лазовых кустоў, першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы:
- Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калi ён, небарака, рухне на дол!
На крык сарокi адгукнулiся галкi, вароны, сiваваронкi, гарласты драч, бакас-музыкант, чапля i шмат iншых птушак. Да iх далучыўся паважны крумкач. За даўгавечнасць, за веданне жыцця, за мудрасць адны называлi яго прафесарам, другiя - акадэмiкам. Усё птаства, як па сiгналу, сабралася каля дуба, пад дубам i на самiм дубе.
- Ой, што ж прыключылася з дубам, суседачкi мае! - трашчала сарока.
- Такi дзябёлы, такi моцны, i - на табе! Засыхае, бедненькi, - журылiся сiваваронкi.
Некаторы час каля дуба стаяў такi гармiдар, што цяжка было разабраць, хто што гаворыць. Дзюбаты крумкач, седзячы на засохлым дубовым суку, раптам падаў нягромкi голас, але яго ўсе пачулi. Голас гэты быў нейкi зусiм асаблiвы, гарлавы, нiбы ён зарадзiўся ўнутры валляка i там заграз. Цяжка было дакладна азначыць голас мудрага крумкача. Голас гэты нагадваў словы "гррук", "крруп", "кррум". А некаторым нават здалося, што крумкач выразна вымавiў "трруп". На гэты час падляцелi сюды сойка, дрозд i голуб.
- А матачкi мае! - у роспачы цiха прамовiла сойка. - Гэта ён варожыць, што памрэ дуб i ад яго астанецца труп!
- Не, не гэта гаворыць мудры прафесар, - уставiў слова голуб, - прафесар дае параду, што хвораму дубу трэба круп, грэцкiх цi прасяных.
- Вы не разумееце слоў прафесара, бо ён гаворыць па латынi, - заўважыў дрозд.
- Цiха вы! - зашыкала сарока. - Прафесар хоча сказаць прамову!
- Акадэмiк, - паправiла яе сiваваронка.
I сапраўды, крумкач заварушыўся, лапануў крыллямi, зляцеў на самы нiзкi дубовы сук, сеў i акiнуў вокам усю птушыную грамаду. Грамада зацiхла, замерла.
- Кррак! - цiха пачаў сваю прамову крумкач, так цiха, як звычайна пачынаюць свае выступленнi акадэмiкi на вучоных прэзiдыумах.
- Ясна ўсiм, шаноўнае птушынае грамадства, - казаў далей крумкач, - наш глыбокапаважаны дуб хворы: галава яго аблысела, а знiзу пачало ўтварацца дупло. Трэба даследаваць, у якiм стане знаходзiцца сэрцавiна дуба. Папрашу вас, шаноўнае птаства, пашукаць дзятла i запрасiць яго сюды. Дзяцел, як вядома вам, - выдатнейшы хiрург, лепшы доктар i друг дрэва.
Цэлыя чароды птушак шуганулi ў лес, каб знайсцi дзятла. Знайсцi яго было не цяжка: дзяцел сядзеў на дрэве i выстукваў аднастайныя гукi, нiбы тэлеграфiст перадаваў тэлеграму. Птушыная грамада абкружыла дзятла.
- Мiленькi ты наш! - звярнулася да дзятла галка. - Прыляцелi мы да цябе ад птушынай грамады.
- Дуб стары занядужаў, той, што стаiць над рэчкаю, - далучыўся да галкi дрозд. - Слаўны такi дуб, i ты, дзятлiк, прылятаў да яго ў госцi. А што да мяне, дык лепшай пазiцыi для музыкi, як на гэтым дубе, нiдзе няма. Дык патурбуйся, будзь ласкаў, i адведай хворага. Усе мы просiм цябе.
Дзяцел прыпынiў сваю работу i сабраўся ў дарогу. Дарога, праўда, была не доўгая, ды дзяцел па часцi лётнiцтва не вялiкi мастак: падляцiць трохi ды прысядзе, а разам з гэтым у сiлу сваёй прафесii зiрне на адно, на другое дрэва. Нарэшце, усё ж такi дзяцел з птушкамi-пасланцамi прыбыў да старога дуба. Не спяшаючыся, як i належыць сталаму доктару, дзяцел агледзеў усе дубовыя галiны i невялiкiя дуплiнкi. Агляд рабiў уважна, старанна, залазiў сям-там i ў самае дупло. Часамi ён, нiбы доктар-неўрапатолаг, стукаў сваiм доўгiм i вострым дзюбам-малаточкам па дубовай кары, па галiнках. Птушкi з замiраннем сэрца сачылi за кожным спрактыкаваным рухам дзятла i дзiвiлiся яго ў высокай ступенi спрытным доктарскiм прыёмам i захоўвалi ўрачыстае маўчанне. Нарэшце дзяцел скончыў агляд хворага, пасля чаго, як спрытны акрабат, зрабiў надзiва прыгожы паварот на пальцах сваiх лапак.
- Дуб хворы, але не настолькi, каб можна было трывожыцца за яго жыццё. Дубу патрэбен поўны спакой. Усе дзiркi, што вядуць у нутро дуба, трэба пазатыкаць, а разам з тым паклапацiцца, каб паўночныя i ўсходнiя вятры не турбавалi старога дуба. А больш за ўсё глядзець, каб анi кроплi вiльгацi, будзе гэта дождж цi снег, не пападала ў нутро дуба. Жалуды пазнiмаць i лiсце сям-там прарадзiць, каб умацаваць дубу каранi. Ну, вось i ўсё.
Дзяцел пакланiўся птушынай грамадзе, сказаўшы на развiтанне "чык", i наладзiўся ляцець у сваю дарогу.
- Дзякуем, дзякуем табе, дарагi доктар! - адказала птаства i таксама пакланiлася дзятлу.
Голуб з драздом падхапiлi дзятла пад крыллi i так ляцелi з iм без усякiх перасадак да самай дзятлавай рэзiдэнцыi, а потым далучылiся да птушак, што заставалiся каля дуба.
- Тррак! - звярнуўся з другою прамоваю да птушак крумкач. - Будзем лячыць дуб. Перш за ўсё - павесiць пасцiлку, каб захаваць дуб ад паўночных вятроў. Дзе мы яе возьмем?
- Нарвем дзеразы i такую выштукуем заслону, што дуб аж ахне! - азвалiся сарокi.
- Добра! - згадзiўся крумкач i дадаў: - Трэба ж i накррыць дуб.
- Мохам накрыем, сухiм, белым, баравым, - закаркалi вароны, - такi выштукуем каптур яму, што нi адна кропля не пападзе ў нутро дуба.
- Усе шчылiнкi пазатыкаем, каб нiякая кропля вiльгацi не прасачылася, загракалi сiваваронкi.
Дружна ўзялiся птушкi за работу. Наўперад пастрасалi жалуды на дубе, паабшчыпалi лiсце, а без жалудоў i без лiсця дуб амаль тое самае, што чалавек без нагавiц. Шырокая посцiлка-заслона захоўвала дуб ад паўночных i сухiх усходнiх вятроў, хоць яна замiнала дубу пазiраць у далечы, у шырокi свет, што дужа вабiў старога дуба. Пазатыканыя шчылiны не прапускалi ў дуб нi вiльгацi, нi кiслароду. А птушкi былi проста шчаслiвыя, што так апекавалi дуб.
Застаецца сказаць не многа, каб закончыць казку.
Прайшла зiма, а за зiмою, як вядома, iдзе вясна. Вярнулiся з выраю буслы. Яны не прымалi ўдзелу ў лячэннi i ахове дуба, бо iх ужо не было тут: яны падалiся ў вырай. Як зiрнулi яны на дуб, дык з гора i здзiўлення ўгору дзюбы пападымалi: што сталася з дубам? На яго лысай верхавiне адзеты быў каптур, як у старой бабкi. З двух бакоў вiселi шырокiя заслоны. Усе акенечкi ў дубовым камлi былi шчыльна пазатыканы. Буцвець пачаў стары дуб i, здавалася, ледзь на нагах трымаўся.
- Што сталася з нашым дубам? Што будзе з нашым домам? - гаварыла буслiха, закiнуўшы нос высока ўгору.
- Ой, мiлыя! Як апекавалiся над iм! Як лячылi! - адказала буслам сарока-шчабятуха.
- Апекавалiся, лячылi! - з горыччу перадражнiў яе бусел. - Заапекавалi i залячылi! Давай, жонка, самi будзем даваць раду нашаму дубу.
Разбурылi яны заслону, сатканую з дзеразы, скiнулi з старой галавы дуба каптур, павыцягвалi канапатку з дубовых шчылiн.
Дыхнуў дуб свежага паветра, i адразу лягчэй стала яму. А калi прайшоў дождж i напаiў сухое нутро дуба спажыўнаю вiльгаццю, ён зусiм акрыяў. Зазелянела на iм лiсце, а пад канец лета на дубе выраслi i жалуды.
- Дзякую вам, дзецi мае, - звярнуўся дуб да сваiх жыхароў, - адсланiлi вы мне свет, i я нiбы другi раз прыйшоў у яго.
А потым усмiхнуўся i дадаў:
- Усюды i ва ўсiм трэба мець розум i ведаць меру.