Ракитина Катерина
Рыбка (на белорусском языке)

   Кацярына Ракiцiна
   Рыбка
   Я учора спаймау-быу рыбку...
   Браты Грым у пераказе А. Пушкiна
   - Жонка! Жонка, табе кажу!
   Мацi, засяроджаная на цыраваннi панчох, неахвотна у зняла галаву. Муж i бацька трох яе дзяцей стаяу ля дзверы, склау шы рукi на грудзях i гледзячы з-пад iлба. Яна б спужалася - не пражывi з iм семнаццаць год.
   - Што, любы?
   Ён развярнуу ся i пашыбавау у бок кухнi. Гэтак рабiу iх кот Мурзiк, калi хацеу пад'есцi. Мацi пайшла следам.
   У кухнi, на першы погляд, нiчога незвычайнага не было. Толькi зыходзiу парай вялiкi кубак на стале. У карычневым крузе кавы адбiвалася лямпа.
   Мацi задумлiва пацёрла шчаку:
   - Не разумею.
   Бацька тыцнуу у бок кубка пальцам:
   - А гэта што?
   - Кава?
   - А у каве?
   Жонка прыгледзелася: звычайная кава; гарачая, i пахне прыемна.
   - Цукар, хiба?
   Муж зашыпеу . Сапрауды, з кавай было нешта не тое - паверхня нервова гайдалася, плюскалi i разыходзiлiся хвалi. Бы ад дажджу - калi у кватэры магчымы дождж. Цi то у цёмных глыбiнях праводзiла манеуры мiнiяцюрная падводная лодка.
   - Што гэта? - прашаптала мацi.
   Муж абвiнавауча уздзеу далонi:
   - Вось я i пытаюся: што?!
   - А ты кубак мыу?
   Бацька зiрнуу з пагардай.
   - Вылi, - прапанавала жонка.
   - Шкада.
   - Вылi. Атруцiшся - дзецi сiратамi застануцца.
   Як бы пачуу шы, што размова пра iх, мажлiвыя сiраты з'явiлiся на кухнi.
   - Адысцi! - загадау тата.
   - А што, бомба? - пацiкавiу ся пятнаццацiгадовы Мiкiтка.
   Трохгадовы Петрык заскакау , захлiпаючыся ад шчасця:
   - Бонба, бонба!
   Бацька закрыу стол грудзямi. Мацi, ратуючы ад ляпаса, перахапiла гарэзнiка.
   - Нiякая не бонба, - скрывiлася Наташа. Яны з Мiкiтам былi пагодкамi i гадзiны пражыць не маглi, каб адзiн аднаго не у шчыкнуць. - Звычайная рыба.
   - Якая рыба? - лыпнуу тата вычыма. - Рыбы у каве не жывуць.
   Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi, засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, плау нiкамi, ударыла хвастом, запырскау шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай.
   - Лыбка! - завёу радасны Петрык.
   - Не руш!
   - Кава бразiльская? - спытау эрудыт Мiкiта. - Тады гэта пiранья. Палец адцяпае - i не зау важыш.
   Наташа зiрнула з'едлiва:
   - Вось я яе выпушчу, i яна выканае маё жаданне.
   - Уга, у нашу раку выпусцi - нiчога не выканае, адразу здохне.
   - Вось i загадай, каб спярша раку ачысцiла.
   - Ха, - тата тузануу вус, - хутчэй я англiйскай каралевай стану.
   - Папугая хачу! - закрычау Петрык.
   - Якога папугая? - мацi у здыхнула. - Табе боцiкi трэба, Наташы басаножкi...
   - Камп'ютар.
   Бацька схапiу ся за голау :
   - Боцiкi я сам куплю. Калi зарплату выплацяць.
   - Дык ты пажадай, каб за пяцьдзесят год адразу выплацiлi, - падначыу Мiкiтка. - У гэтых, уях.
   - Не лайся!! - крыкнулi бацькi разам.
   Мiкiта надзьмуу ся:
   - А я што? Усе так кажуць: умоу ныя адзiнкi.
   - Тады "уа".
   Рыбка спакойна плавала у каве. Не знiкала, але й жаданнi выконваць не спяшалася. Толькi Мурзiка прыйшлося адагнаць, каб не з'еу знячэуку. Гэты мог.
   - А можа, яна сонечная? - услых падумау Мiкiтка. - Зайцы сонечныя бываюць. Вунь, пад лямпай як раз.
   - Тады лямпачная, - паправiла Наташа. - Выключым святло, i пi, татка, сваю каву. Няма рыбы - няма праблемы.
   I тут святло згасла.
   - Вой!
   У дзверы грукнулi.
   - Не адчыняй, - зашаптала мацi. - Яны праводку рэжуць, а потым кватэры рабуюць. Кажуць, што манцёры...
   - Я не манцёр, - данеслася з-за дзверы. - Я паштальён!
   - Усё адно не адчыняй!
   Хiба ён паслухаецца? Бацька запалiу загадзя падрыхтаваную на такi выпадак свечку i пайшоу адчыняць. Сям'я паспешлiва узбройвалася: мацi схапiла патэльню, Наташка з Мiкiтам гантэлi, а Петрык - ката. Злосны кот з чатырма кiпцюрыстымi лапамi - тое, што трэба.
   Але за дзвярыма стаяу самы сапраудны паштальён.
   - Тэлеграма вам, распiшыцеся, - мовiу ён змрочна i пайшоу.
   Бацька прачытау упрыгожаны пячаткамi (адна залатая) бланк i, паупрытомны, ссунууся на падлогу. Петрык зароу . Мацi кiнулася за валер'янкай.
   - Што там? Чытай! - памiраючы ад цiкаунасцi, запатрабавала Наташа. Мiкiтка падняу аркуш:
   - "Выз... вызвалiлася пасада англiйскай ка-каралевы. Тэрмiнова тэлефануйце згоду. Ваш прынц Чарльз."