Страница:
"Тут нiчога няма, - казаў ён, - я гэта сцвярджаю з поўнай адказнасцю, бо ўсё разабраў сам: я не люблю, каб мне нешта навязвалi, i нiколi нi ў што не паверу, пакуль сам клiнiчна не вывучу, не раскладу па палiчках i не растлумачу.
Яны вас не павiнны бянтэжыць. Ну вось, паглядзiце - яны ў мяне ў руках: гэта ж тыя самыя голенькiя, дрыготкiя дзеткi, i я трымаю iх перад вамi, у сябе на далонi, нiбыта я iх творца i iх айцец; я пазбавiў iх, дзеля вас, усёй iх магутнасцi, усёй таямнiчасцi, я выгнаў, вытравiў з iх усё, што ў iх было, так бы сказаць, цудадзейнага.
I цяпер яны мала чым адрознiваюцца ад тых iнтэлiгенцiкаў, тых забаўных i трошкi кранутых фацэтаў, што прыходзяць да мяне i расказваюць свае бясконцыя гiсторыi, каб я iм дапамог, каб я падбадзёрыў iх i супакоiў.
Яны павiнны хваляваць вас не больш, чым маiх дачок, якiя, прымаючы сяброў у гасцiнай iх мацеры, мiла гамоняць i смяюцца з таго, што я кажу сваiм хворым у суседнiм пакоi".
Так ён прапаведаваў у Калеж-дэ-Франс. I ўсюды вакол: на суседнiх медычных факультэтах, на лекцыях па лiтаратуры, праве, гiсторыi цi фiласофii, у акадэмiях i прэзiдэнцкiм палацы, у аўтобусах i метро, ва ўсiх урадавых установах, - чалавек разумны, чалавек нармальны, чалавек актыўны, чалавек здаровы i годны, чалавек дужы трыумфаваў.
А жанчыны, што насцярожана старалiся пазбягаць поўных прыгожанькiмi рэчамi крамак, гарсоны ў кавярнях, студэнты ў медыцыне, палiцыянты i агенты ўсiх марак, натарыяльныя пiсары, Пруст цi Рэмбо, вырваныя з жыцця, выкiнутыя з яго прэч i пазбаўленыя падтрымкi, мусiлi без мэты бадзяцца па вулiцах цi драмаць, апусцiўшы голаў на грудзi, у якiм-небудзь запыленым скверыку.
XIII
Iх можна было ўбачыць паўсюль, яны бегалi ўздоўж вiтрын: стан вельмi просты, крыху скiраваны наперад, ногi нягнуткiя, трошкi рассунутыя зграбныя ступачкi ўздыблены на вельмi высокiх абцасах, што гучна цокаюць аб тратуар.
З заўсёднаю сумачкай пад рукой, у пальчатках, у абавязковым, трошкi - у самы раз - ссунутым набок капялюшыку, з доўгiмi, шорсткiмi - нiбыта ўторкнутымi ў павекi - вейкамi, з напружаным позiркам, яны перабягалi ад крамы да крамы, раптам спынялiся, зырылi - прагным, спрактыкаваным вокам.
Вельмi трывушчыя, вельмi дужыя, вось ужо некалькi дзён яны з вялiкаю мужнасцю насiлiся па ўсiх крамах, шукаючы "ангельскага гарнiтурчыка спартыўнага крою", з тоўстага ўзорнага цвiду, "ну, з гэткiм узорчыкам, я так яго добра ўяўляю, у такiя шэра-блакiтныя краткi... Ах! У вас няма? А дзе можна знайсцi?" - i зноў пачынаўся пошук.
Блакiтны гарнiтурчык... шэры гарнiтурчык... Iх вылупленыя вочы - шнарылi, шукалi яго... Спакваля ён апаноўваў iх усё мацней i мацней, ён падпарадкоўваў iх самаўладна, рабiўся абсалютна неабходны, ператвараўся ў мэту ў сабе, i яны, ужо самi не ведаючы нашто, - мусiлi гэтай мэты дабiцца.
Яны кiдалiся, беглi, адважна (iх ужо нiчога не магло спынiць) лезлi па цёмных лесвiцах на пяты, на шосты паверх, "у спецыялiзаваныя крамы, што гандлююць ангельскiм цвiдам, ужо там, безумоўна, гэта можна будзе знайсцi", i зноў, з лёгкай прыкрасцю (бо яны пачыналi стамляцца, у iх ужо апускалiся рукi), яны нiбыта малiлi: "Ды не, не, вы ж разумееце, што я хачу сказаць: у такiя маленькiя краткi, з дыяганальнай палоскай... ды не, не такi, зусiм не... Ах! У вас такога няма? А дзе ж мне знайсцi? Я ўжо была ўсюды... Ах! Можа быць яшчэ там? Ну што ж, зараз пайду... Да пабачэння... Вядома, вялiкi жаль, вядома, можа, другiм разам..." - i яны прыязна ўсмiхалiся, нягледзячы нi на што, добра выхаваныя, добра выцвiчаныя за ўсе тыя доўгiя гады, калi яшчэ разам з мацi бегалi, каб падабраць хоць нешта, каб "з нiчога прыбрацца хоць у нешта прыстойнае", "бо маладой дзяўчыне - трэба ж столькi ўсякага рознага i трэба ўмець выкручвацца".
XIV
Яна заўсёды маўчала, цiха сядзела ў куточку, сцiпла схiлiўшыся, лiчачы пошапкам - яшчэ накiд, два вочкi направа, тры налева, цяпер направа ўвесь радок, такая жаноцкая, непрыкметная (не звяртайце ўвагi, мне тут вельмi добра, мне нiчога не трэба), - але яны ўвесь час адчувалi, нiбы асаблiва чуллiвым месцам на скуры, чулi яе прысутнасць.
Яны нi на хвiлiну не зводзiлi з яе вачэй, як загiпнатызаваныя, з прыхаваным страхам сачылi за кожным словам, кожнай ледзь прыкметнай зменаю iнтанацыi, самым лёгкiм яе адценнем, за кожным рухам, за кожным позiркам; яны хадзiлi на дыбачках, азiраючыся на ўсякi шолах - бо яны ведалi: тут паўсюль таямнiчыя пасткi, да якiх нельга нi падыходзiць, нi дакранацца, iначай, пры самым найменшым дотыку, - званочкi, як у казцы ў Гофмана, тысячы маленькiх званочкаў, з чыстымi, нiбыта дзявочымi галасамi, - закалоцяцца, зазвiняць.
Але часам, нягледзячы на ўсе перасцярогi, на ўсе намаганнi, калi яны бачылi, як яна, быццам крохкая i кволая падводная раслiна з рухлiвымi, натапыранымi ва ўсе бакi атожылкамi, цiхутка сядзiць пад святлом, што спадае ад лямпы, яны адчувалi, што пачынаюць слiзгаць, пачынаюць падаць усiм цяжарам, падмiнаючы пад сябе ўсё, i тады з iх так i лезла - бязглуздыя досцiпы, кпiны, жудасныя гiсторыi пра канiбалаў - усё гэта так i лезла, лопалася, i яны не маглi сябе ўтрымаць. А яна млява скурчвалася - ах, як гэта жахлiва! - яна ўспамiнала пра свой пакойчык, свой мiлы прыстанак, дзе можна схавацца, дзе яна ўкленчыць на каберчыку каля ложка, у глухой палатнянай сарочцы пад самае горла, такая па-дзiцячы шчырая, па-дзiцячы чыстая, - Тэрэза з Лiзьё, святая Кацярына, Бландзiна... - i, сцiскаючы ў пальчыках залаты ланцужок на шыi, памолiцца за ўсе iх грахi.
Але часам бывала i так, што, калi ўсё iшло добра, калi яна ўжо ўтульна прымошчвалася, з асалодаю прадчуваючы, як зараз пачнуць гаманiць пра тое, што ёй так даспадобы, калi гамонка рабiлася шчырая i сур'ёзная, яны - раптам выслiзгвалi нейкiм блазенскiм выкрутам i распяльвалi твар у iдыёцкай, гiдкай усмешцы.
XV
Ёй надта падабалiся такiя старыя дзядкi - такiя, як ён, - з iмi можна было пагутарыць, яны столькi ўсяго разумелi, столькi зведалi ў жыццi, сустракалiся з рознымi цiкавымi асобамi (яна ведала, што ён быў некалi сябар Фелiкса Фора i цалаваў у руку iмператрыцу Яўгенiю).
Калi ён завiтваў да яе бацькоў на вячэру, яна, з такою дзiцячаю шчырасцю, з такою пачцiвасцю (ён такi мудры), трошкi нясмелая, але ўся трапяткая ад нецярплiвасцi (гэта так павучальна - пачуць, што ён думае), першая прыбягала ў салон скласцi яму кампанiю.
Ён цяжка ўставаў: "Ага! Вось i вы! Ну што? Як вашы справункi? Чым займаецеся? Што добрага зрабiлi сёлета? Ага, зноў едзеце ў Англiю? Вунь што?"
Яна зноў збiралася ў Англiю. Сапраўды, ёй так падабаецца гэта краiна. Бо калi з ангельцамi пазнаёмiшся блiжэй...
Але ён перапыняў: "Англiя... Ну але ж, Англiя... Шэкспiр? Га? Га? Шэкспiр. Дзiкенс. А ведаеце, я, калi быў малады, памятаю, забаўляўся перакладамi з Дзiкенса. Тэкерэй. Ведаеце Тэкерэя? Тh... Тh... Так, здаецца, яны вымаўляюць? Га? Thackeray? Так? Яны ж так гэта кажуць?"
Усё - ён ужо ўчапiўся ў яе, трымаў, зацiснуўшы ў кулаку. I глядзеў, як яна ледзь прыкметна брыкаецца, нязграбна, зусiм па-дзiцячы дрыгае ў паветры нагамi i па-ранейшаму ўсмiхаецца, мiла, прыязна: "Ну але, па-мойму, менавiта так. Але. Вы добра вымаўляеце. Сапраўды, t-h... Tha... Thackeray... Але-але, правiльна. Вядома, я ведаю "Vаnitу Fаir". Так-так, гэта ён напiсаў".
Ён трошкi яе паварочваў, каб лепей разгледзець: "Vаnitу Fаir? Vаnitу Fаir? Ага! Вы ўпэўнены? Vаnitу Fаir? Гэта ён напiсаў?"
Яна яшчэ квола дрыгалася, з нязменнаю ветлiвай, мiлай усмешкай, i шукала вачыма, нiбыта прагла штосьцi ўбачыць. А ён сцiскаў - усё мацней, мацней: "I кудой вы едзеце? Праз Дуўр? Праз Кале? Dоvеr? Га? Праз Dоvеr? Так яны кажуць? Dоvеr?"
Нiяк немагчыма выслiзнуць. Немагчыма спынiцца. А яна - яна столькi чытала... столькi думала пра розныя рэчы... Ён жа ўмеў быць такi чароўны... Але, вiдаць, дзень выдаўся ў яго няўдалы, ён быў не ў найлепшым гуморы. I ён будзе цяпер гаварыць, гаварыць, не ведаючы лiтасцi, не даючы перадыху: "Dоvеr, Dоvеr, Dоvеr? Га? Га? Thackeray? Англiя? Дзiкенс? Шэкспiр? Га? Га? Dоvеr? Shаkеsреаrе? Dоvеr?" - а яна будзе старацца вызвалiцца, мякка, не адважваючыся зрабiць рэзкага руху - гэта можа яго ўгнявiць, - i будзе адказваць ледзь прыкметна пагаслым галасочкам: "Ага, правiльна, Dоvеr. Вы, напэўна, часта тудою ездзiлi... Па-мойму, праз Дуўр зручней. Ага, правiльна... Dоvеr".
I толькi калi ён убачыць, што прыйшлi ўжо бацькi, ён нарэшце апамятаецца i расслабiць кулак, i яна, трошкi пычырванелая, трошкi ўскудлачаная, у крыху пакамечанай прыгожай сукеначцы, нарэшце адважыцца, не баючыся яго раззлаваць, уцячы.
XVI
Яны былi ўжо старыя, пашарпаныя, "як старая, доўга ўжываная мэбля, што аджыла свой век, выканала сваё прызначэнне", i часам (гэта было ў iх своеасаблiвым какецтвам) яны цiха ўздыхалi, i гэты гук, падобны да сухога рыпення, быў поўны пакорлiвасцi, поўны супакаення.
Цёплымi вясеннiмi вечарамi яны разам хадзiлi гуляць - "цяпер, калi мiнула маладосць, калi згасла былая палкасць", яны проста хадзiлi шпацыраваць, "падыхаць крыху перад сном свежым паветрам", пасядзець у кавярнi, крышачку пагаманiць.
З вялiкай перасцярогаю яны выбiралi закутак, дзе б iх нiчога не трывожыла ("не, не: гэта якраз на скразняку, i там таксама: каля самае прыбiральнi"), нарэшце яны сядалi - "Ах! Гэтыя старыя косцi, што зробiш, старэем... Ах! Ах!" - зноў чулася iх сухое рыпенне.
Святло ў зале было нячыстае i халоднае, гарсоны бегалi надта хутка, абыякавыя, крыху нават жорсткiя, i ў люстрах адбiвалiся змардаваныя твары з прыжмуранымi вачыма.
Але яны нiчога iншага не патрабавалi, так дык так, цяпер яны гэта ведалi не трэба нiчога чакаць, i патрабаваць не трэба: усё ёсць так, i нiчога болей, гэта i ёсць - "жыццё".
Нiчога iншага i нiчога болей, тут цi там, усё адно, цяпер яны гэта ведалi.
I не трэба было бунтаваць, летуцець, чакаць, цi намагацца, цi кiдацца наўцёкi, трэба проста ўважлiва выбраць (гарсон чакаў): "возьмем гранатавы сок з мiнеральнай цi каву? чорную цi з вяршкамi?" - i сцiпла пагадзiцца жыць, тут цi там, неяк бавячы час.
XVII
Калi наставалi пагодныя днi, у святы яны выбiралiся ў прыгарадныя лясы на шпацыр.
Кусцiстыя лясныя зараснiкi былi сiметрычна пакрэсленыя прамымi прасекамi, якiя, сыходзячыся, утваралi правiльныя скрыжаваннi. Трава была яшчэ рэдкая, патаптаная, але сям-там на галiнках пачыналi ўжо распускацца лiсточкi; iх яркасцi яшчэ не ставала, каб крыху асвяжыць навакольную няўтульнасць, i яны больш нагадвалi дзетак у бальнiчным пакоi, што кiсла ўсмiхаюцца, моршчачы тварык пад сонцам.
Яны прымошчвалiся снедаць каля дарожак, на аблыселых прагалiнках i, здавалася, нiчога вакол не заўважалi: яны былi вышэй за ўсё гэта, - iм не абыходзiла пiсклявае чырыканне птушак, кволыя пупышкi, скамечаная трава; густая, непраглядная атмасфера, у якой яны жылi кожны дзень, не расставалася з iмi i тут, яна сачылася з iх, як цяжкае, едкае мроiва.
Яны прывозiлi сюды з сабой i нязменнага спадарожнiка гадзiн свайго адпачынку - сваё адзiнае дзiця.
I калi малое бачыла, што яны пачынаюць прыладжвацца ў выбраным iмi месцы, яно раскладала зэдлiк, ставiла яго побач i, сеўшы, пачынала грэбцi зямлю, збiраючы ў кучу каменне i сухую лiстоту.
Яго ахiналi iх словы, iх фразы, пераблытаныя з неспакойнымi пахамi гэтай нядошлай вясны, нiбы поўныя ценяў, пад якiмi збiралiся i варушылiся нейкiя цьмяныя формы.
Густое паветра, нiбы насычанае клейкiм вiльготным пылам, дрэўнымi сокамi, лiпла да яго, прыстаючы да скуры, лезучы ў вочы.
Малое не хацела адыходзiць ад iх, iсцi на поплаў гуляць з iншымi дзецьмi. Яно, як прывязанае, сядзела на месцы i са змрочнаю прагнасцю паглынала ўсё, што яны казалi.
XVIII
Гэта - пад Лонданам, у катэджы з паркалёвымi фiранкамi, з маленькiм падстрыжаным паплаўцом на заднiм двары, асветленым сонцам i мокрым пасля дажджу.
На поплаў выходзяць вялiкiя зашклёныя дзверы мастацкай майстэрнi, з абодвух бакоў ад дзвярэй - вазоны з глiцынiямi.
На цёплым каменнi, заплюшчыўшы вочы, прамы, як струна, сядзiць кот.
Перад дзвярыма бялявая дзяўчына, з ружовымi, крыху фiялетавымi шчокамi, чытае ангельскi iлюстраваны часопiс.
Яна сядзiць, вельмi напружаная, вельмi чапурыстая, вельмi ўпэўненая ў сабе i ў iншых, трывала асталяваўшыся ў сваiм маленькiм святочку. Яна ведае, што праз колькi хвiлiн дзынкне званок i яе паклiчуць на чай.
Кухарка Ада, на нiжнiм паверсе, за сталом, засланым белай цыратай, абiрае гароднiну. Яе твар нерухомы, яна, як вiдаць, не думае нi пра што. Яна ведае, што хутка настане час спячы buns* i пазванiць у званок, каб паклiкаць на чай.
* buns (англ.) - булкi з разынкамi.
XIX
Ён быў гладкi, плоскi, з роўнымi шчочкамi, якiя па чарзе - спачатку адну, потым другую - падстаўляў iм, i яны, выцягваючы губы, давалi буську.
Яны бралi яго, мялi, круцiлi ва ўсе бакi, тапталi, качалiся па iм, развальвалiся як найвыгодней. Яны прымушалi яго павярнуцца, вось так, вось так, вось так, i паказвалi розныя прываблiвыя малюнкi, якiя немагчыма было адрознiць ад сапраўднасцi, - намаляваныя фальшывыя дзверы, фальшывыя вокны, да якiх ён даверлiва бег i стукаўся, балюча ўдараўся.
Яны заўсёды, спрадвеку ведалi, як трымаць яго ў сваёй уладзе, не пакiдаючы анi прадыху, анi глыточка свежасцi, як паглынуць яго цалкам, да астатняй кроплi. Яны дзялiлi яго, разбiралi на жудасныя кавалкi, разбiвалi на квадраты, абмервалi з усiх бакоў; i часам давалi пабегаць, адпускалi яго, але як толькi ён крыху аддаляўся, хапалi зноў, завалодвалi iм зноўку. Ён ад маленства паспеў палюбiць гэтую iх неспатольную прагу кiраваць - ён выцягваўся, удыхаў iх саладжава-з'едлiвы водар, аддаваў сябе на iх мiласць.
З гэтага свету, у якiм ён жыў, зачынены з усiх бакоў, абложаны iмi, не было нiякага выйсця. Паўсюль - iх рэзкае святло, iх сляпучы бляск, якi згладжваў усё, прыбiраў усе няроўнасцi, ценi.
Яны ведалi, што яму падабаецца iх прыгнёт, ведалi ў iм гэтую слабасць i таму - не цырымонiлiся.
Яны яго добра выпатрашылi i напхалi зноў i паўсюль паказвалi яму iншых, такiх самых марыянетак, такiх самых лялек. I ён не мог ад iх вырвацца. Ён толькi мог мiла падставiць свае гладкiя шчочкi - адну, потым другую - i дастаць у iх буську.
XX
Калi ён быў маленькi, ён сядаў сярод ночы на ложку i клiкаў. Яны прыбягалi, запальвалi святло, бралi ў рукi бялiзну, сурвэткi, розную вопратку i паказвалi яму: нiчога няма. У iх руках прадметы рабiлiся адразу бяскрыўдныя, нiбыта меншалi, нерухомелi, станавiлiся мёртвымi ў электрычным святле.
I цяпер, калi ён ужо вырас, ён, як i тады, клiкаў iх да сябе, каб яны прыйшлi, паглядзелi, пашукалi ўсюды, каб яны знайшлi тыя страхi, што схавалiся ў iм у далёкiх закутках, каб яны ўзялi iх у рукi i разгледзелi пад святлом.
Яны прызвычаiлiся прыходзiць, глядзець, i ён цяпер сам iшоў наперадзе, сам запальваў святло, каб не чуць, як яны мацаюць у цемры рукамi. I яны глядзелi ён стаяў нерухомы, не адважваючыся дыхнуць, - але нiчога нiдзе не было, нiчога страшнага, усё, здаецца, было ў парадку, на месцы, яны бачылi вакол толькi звычайныя, даўно знаёмыя рэчы i паказвалi яму: нiчога няма, чаго ты спалохаўся? Часам сям-там, у якiм-небудзь куточку, нешта ледзь прыкметна дрыжэла, ледзь улоўна пацепвалася, але яны адным рухам, адразу ставiлi ўсё на месца; гэта ж нiчога - зноў адзiн з яго звычайных страхаў - яны бралi, паказвалi яму: што, дачка ягонага сябра ўжо выйшла замуж? Гэта? Цi той, з аднаго з iм выпуску, атрымаў павышэнне цi вылучаны на ўзнагароду? Яны ўладжвалi, яны выпраўлялi: тут нiчога такога няма. Ён на iмгненне адчуваў сябе трошкi мацнейшым, сабраным, больш-менш злепленым у цэлае, але рукi i ногi ў яго адразу зноў пачыналi цяжэць, рабiлiся абсалютна бяздзейныя, нiбыта дранцвелi ў застылым чаканнi, i нiбы перад непрытомнасцю ў яго пачынала казытаць у носе; яны бачылi, як ён раптам замыкаўся ў сабе i рабiўся нейкi дзiўна адлучаны i засяроджаны; i тады, лёгка пляскаючы па шчоках - а вясельнае падарожжа Ўiндсара, а Лебрэн, а пяць сястрычак-блiзнятак - яны прыводзiлi яго да прытомнасцi.
Але калi ён нарэшце прытомнеў i яны пакiдалi яго аднаго, пачышчанага, падцыраванага i падкручанага, як след адладжанага i адрамантаванага, страх зноў пачынаў нараджацца ў iм, выпаўзаючы з розных маленькiх скрыначак i шуфлядак, якiя яны толькi што адчынялi i, нiчога не ўбачыўшы, зачынiлi зноў.
XXI
Гэта была дзяўчынка надзвычай "простая", заўжды ў чорным альпаковым фартушку, з вечным крыжыкам на грудзях, вельмi разумнае i паслухмянае дзiця. "Прабачце, панi, а гэта для дзяцей?" - пыталася яна ў гандляркi ў папяровай краме, калi была не вельмi ўпэўненая, купляючы iлюстраваны часопiс цi кнiжку.
Яна нiколi не змагла б, о не, нiзашто на свеце яна не змагла б, ужо ў тым узросце, выйсцi з крамы, адчуваючы, як ёй глядзяць у спiну, яна не змагла б нават адчынiць дзвярэй, каб выйсцi, з гэтым позiркам, упёртым у самую спiну, з гэтым гандлярчыным позiркам.
Цяпер яна была ўжо дарослая - рыбка вырасце i будзе зусiм вялiкая, - але, час iдзе хутка, ах, як толькi мiнае дваццаць, гады пачынаюць бегчы i бегчы, усё хутчэй i хутчэй, праўда ж? яны таксама так думаюць? - яна сядзела насупраць, у заўсёдным чорным сваiм гарнiтурчыку, якi добра з усiм гарманаваў, - сапраўды, чорны колер апроч усяго iншага заўжды надае гэткую прыбранасць... - яна сядзела, скрыжаваўшы рукi на сумачцы, падабранай пад тон, i ўсмiхалася, кiваючы галавой, з жаласлiвымi вачыма, так, так, вядома, яна чула, ёй расказвалi, яна ведае, як доўга i пакутлiва памiрала iхняя бабка, яна была заўсёды такая моцная, дзiва што - яны ўсе былi не такiя, як мы, у сваiм узросце яна нават нiводнага зуба не страцiла... А Мадлена? Муж у яе... Ах, каб гэтыя мужчыны маглi самi нараджаць дзяцей, дык нiколi больш за аднаго не мелi б, вядома, яны ж нiзашто не згадзiлiся б паўтарыць яшчэ раз, - мацi яму, небарака, заўсёды гэта казала - эх-эх! бацькi, сыны, маткi! - першая ж у iх дачка, а яны так хацелi спачатку сына, не, не, ну, пра гэта яшчэ рана, яна не збiраецца iсцi з хаты, з'ехаць, яна i не думае пакiдаць iх, яна пакуль яшчэ будзе тут, побач з iмi, зусiм побач, як мага блiжэй да iх, вядома, яна разумее, гэта так прыемна, старэйшы - сын, яна кiвала галавой, усмiхалася, о не, каб яна - першая, не, тут яны могуць быць абсалютна спакойныя, яна i пальцам не варухне, о не, яна - не, яна нiколi не зможа ўсё разам так паламаць. Маўчаць; глядзець на iх; i раптам, у самы разгар бабулiнай хваробы узбунтавацца i, прабiўшы жудасную праломiну, выскачыць, абдзiраючыся аб зазубраныя краi, i бегчы, з крыкам, мiма дамоў, што зырацца, прытаiўшыся ўздоўж шэрых вулiц, уцякаць, пераскокваючы праз ногi кансьержак, што дыхаюць свежым паветрам, седзячы на парогу каля дзвярэй, бегчы, раздзiраючы рот, гарлаючы, не сцiхаючы нi на хвiлiну, каб кансьержкi падымалi галовы, забываючыся пра вязанне, i iх мужы апускалi на каленi газеты i ўтароплiвалi ёй у спiну свой позiрк, пакуль яна не паверне за рог.
XXII
Часам, калi яны яго не бачылi, ён мог ласкава, нiбыта шукаючы побач нешта жывое, цёплае, правесцi рукой па буфеце... яны ж не заўважаць, а калi i заўважаць, можа, падумаюць, што ён проста - гэта ж звычайнае i ўвогуле бяскрыўднае дзiвацтва - што ён проста хацеў "пастукаць па дрэве", ад сурокаў.
Калi ён адчуваў, што ззаду за iм назiраюць, ён - як той злачынца ў камедыйным фiльме, якi, адчуўшы спiнай шпегаў позiрк, раптам, бесклапотна завяршае рух ужо занесенай рукi, стараючыся надаць яму натуральнасць i бяскрыўднасць, - ён таксама, каб не выклiкаць у iх падазрэння, стукаў трыма пальцамi правае рукi тры разы - самае дзейснае закляцце ад сурокаў. Але ўсё роўна за iм сачылi цяпер болей, асаблiва пасля таго, як у сваiм пакоi ён быў заспеты за чытаннем Бiблii.
Рэчы таксама яму не давяралi, ужо вельмi даўно, яшчэ з таго часу, як ён, зусiм маленькi, стараўся iх дамагчыся, чапляўся, прылiпаў да iх, хацеў аб iх пагрэцца, -яны не хацелi ўвайсцi з iм "у змову", яны адмовiлiся быць для яго тым, чым ён хацеў, - "паэтычнымi ўспамiнамi дзяцiнства". Яны былi добра вымуштраваныя, выдрэсiраваныя, у iх заўсёды быў нязменны, безаблiчны i безыменны твар, - добра выцвiчаныя служкi, яны ведалi сваю ролю i нiколi не адказвалi яму, баючыся, вядома, што праз гэта iх звольняць.
Але апроч гэтага сарамлiвага i вельмi рэдкага ў яго руху, ён нiчога сабе не дазваляў. Яму ўдалося паступова задушыць усе былыя неразумныя дзiвацтвы, i цяпер ён меў iх нават меней, чым яму звычайна даравалi; ён нават не збiраў ужо марак - хоць нармальныя людзi займаюцца гэтым ва ўсiх на вачах. Ён нiколi ўжо не спыняўся пасярод вулiцы, каб нешта разгледзець, - як раней, калi яго нянька (ды хадзем жа! хадзем!) цягнула яго, - ён пераходзiў хутка i нiколi не замiнаў руху на праезнай частцы; нават мiма самых прываблiвых, самых жывых прадметаў ён праходзiў спакойна, не кiдаючы iм змоўнiцкiх позiркаў.
Увогуле, нават тыя з яго сяброў, з яго крэўных, што былi зацятыя аматары псiхiятрыi, нават тыя нi ў чым не маглi яго папракнуць, хiба што, можа, побач з гэтай адсутнасцю ў яго бяскрыўдных прыхамацяў, якiя даюць немалую аддуху, побач з яго згоднiцтвам праз залiшнюю паслухмянасць - у лёгкай схiльнасцi да астэнii.
Але яны даравалi гэта; калi добра падумаць, гэта было не так ужо страшна, не так непрыстойна.
Час ад часу, зрэдку, калi ён бываў вельмi стомлены, па iх парадзе ён дазваляў сабе трошкi прайсцiся. I тады, гуляючы адзiн на зыходзе дня па захутаных снегам i поўных мяккай спагады вулачках, ён гладзiў рукамi чырвоныя i белыя цаглiны дамоў i, прыпаўшы да муру, перагнуўшыся наўскасяк, баючыся сваёй нясцiпласцi, глядзеў праз асветленую шыбу ў пакой на першым паверсе, дзе перад акном на парцалянавых сподках стаялi вазоны з зялёнымi раслiнамi i адкуль, цёплыя, важкiя, налiтыя нейкай таямнiчаю густатой, рэчы пасылалi яму i яму таксама, хоць ён быў чужы, незнаёмы - часцiнку свайго прамянiстага ззяння; дзе i рог стала, i дзверцы ў буфеце, i кожная саломiна ў плеценым крэсле выходзiлi з прыцемку i пагаджалiся быць для яго - праз мiласэрнасць сваю, для яго таксама, бо ўжо ўсё роўна ён тут i ўжо ўсё роўна чакае, зрабiцца маленькiм кавалачкам яго дзяцiнства.
XXIII
Усе яны брыдкiя, шэрыя, звычайныя, безаблiчныя, надта ўжо старамодныя, сапраўдныя клiшэ, думала яна, яна бачыла гэта ўжо столькi разоў, паўсюль, усё гэта даўно апiсана ў Бальзака, Мапасана, у "Панi Бавары", клiшэ, копii, копii з копiй, думала яна.
Ёй так хацелася б iх адштурхнуць, схапiць у кулак i як мага далей закiнуць. Але яны, спакойныя, цiхiя, былi тут, побач з ёю, яны ўсмiхалiся ёй, прыязна, але захоўваючы прыстойнасць, з вялiкаю годнасцю; увесь тыдзень яны працавалi, усё жыццё разлiчвалi на адных толькi сябе, яны нiчога не патрабавалi, нiчога, апроч таго, каб зрэдку, каб час ад часу ўбачыцца з ёй, крыху паднавiць тую повязь, што звязвала iх i яе, адчуць, што яна па-ранейшаму ёсць, як i заўжды, на месцы, гэтая нiтка, што злучае яе i iх. I iм нiчога болей не трэба было, толькi проста спытацца - бо гэта так натуральна, так усе заўжды робяць, калi прыходзяць у госцi да сваякоў, да сяброў, - спытацца ў яе, як яна маецца, цi многа яна прачытала апошнiм часам, цi часта куды хадзiла, цi бачыла гэта, цi глядзела гэтыя фiльмы i цi лiчыць яна, што яны ўдалыя... А iм так спадабалася Сiмон Мiшэль i Жувэ, яны так смяялiся, такi цудоўны быў вечар...
А ўсё гэта - клiшэ, копii, Бальзак, Флабэр, "Панi Бавары", - г-ох! яны гэта ведалi, iм усё гэта было выдатна знаёма, ну дык што, яны не баялiся - яны глядзелi на яе, мiла, усмiхаючыся, i, здавалася, адчувалi сябе побач з ёй у бяспецы, здавалася, яны ведалi, што iх ужо столькi разоў разглядалi, што яны зрабiлiся зусiм гладкiя, як рачныя каменьчыкi, выпалiраваныя i без адзiнай задзiрынкi, так што няма за што i ўхапiць. I яна нiчым не магла iх падкалупнуць. Яны надзейна былi ахаваныя.
Яны стаялi вакол, цягнулiся да яе рукамi: "Мiшэль Сiмон... Жувэ... Ах, сапраўды! Гэта ж трэба было паклапацiцца заказаць месцы загадзя... Бо потым нiякiх бiлетаў было не знайсцi, цi па нейкiх страшэнных цэнах, дый тое толькi ў ложы ды бенуары..." Яны трошкi сцiскалi повязь, мацней, але вельмi паволi, зусiм неўпрыкмет, каб не зрабiць балюча, напiналi, нацягвалi тонкую нiтку...
I паступова, патроху слабасць, млявасць, раптоўная патрэба падысцi блiжэй, быць iмi ўхваленаю прымушалi яе ўвайсцi ў iх кола. Яна адчувала, як цiха, пакорна (але, але... Мiшэль Сiмон... Жувэ...), вельмi пакорна, як добрая, паслухмяная маленькая дзяўчынка, яна падае iм руку i пачынае з iмi кружыцца.
Ах, ну вось мы нарэшце i разам, такiя цiхмяныя, добрыя, i робiм усё толькi тое, што ўхвалiлi б нашы бацькi, вось - стаiм тут, разам, i прыстойна, хорам спяваем песеньку, як мiлыя дзеткi пад наглядам нябачнай дарослай асобы, што мiла стаюць у танок i бяруць адно аднаго за вiльготныя сумныя ручкi.
XXIV
Яны рэдка бывалi на людзях, вечна сядзелi, зашыўшыся ў кватэрах, у глыбiнi сваiх цёмных пакояў, i заўсёды былi напагатоў.
Яны тэлефанавалi адзiн аднаму, выведвалi, прыпамiналi, накiдвалiся на найменшую прыкмету, на самы драбнюткi знак.
Некаторыя ўпiвалiся, выразаючы з асалодай аб'яву ў газеце, дзе гаварылася, што яго мацi патрэбна швачка за падзённую плату.
Яны памяталi ўсё i раўнiва за iм сачылi; яны абступалi яго, трымаючыся за рукi i злучыўшыся ў шчыльнае кола.
Iх паслужлiвае, пакорнае брацтва, з безаблiчнымi, сцёртымi тварамi карагодам вакол яго.
I калi яны бачылi, як ён, сарамлiва поўзаючы, спрабаваў праслiзнуць мiж iх, яны жвавенька, разам, сядалi на кукiшкi, апускаючы пераплеценыя рукi, i пiльна ўтароплiвалiся на яго пустымi i ўпартымi вачыма, усмiхаючыся амаль па-дзiцячы.