Яшчэ i першай стрэчы не было.

    1974



    x x x


Святочны, старажытны дух калядны,
Магiчны дух язычнiцкiх акрас,
Смалення дух, дух кмену i каляндры,
Дух на шасце падвешаных кауъбас,
Калiсьцi уъсемагутны, усеуъладны,
Што ж на "куццю" ты не збiраеш нас?
Як неуъпрыкмет ты выветрыуъся, дух,
I з нашых хат, i з нашых песень-дум.

    1974



    x x x


Страцiуъ слова, страцiуъ спадчыннае слова --
Штосьцi страцiуъ у душы абавязкова!
Можа -- годнасцi хоць кропельку малую?
Можа -- мудрасцi хоць дробачку якую?
Можа -- памяцi хоць зернетка --iскрынку?
Можа -- прауъды хоць пылiнку-парушынку?
Я не ведаю дакладна, што ты страцiуъ.
Запытайся -- цi не скажа табе мацi...

    1974



    x x x


Вечна спяшаемся, вечна няма нам калi:
Пешшу дауъно уъжо не ходзiм па грэшнай зямлi
Як на пажар усё роуъна, нас колы нясуць
Мiма бяроз на прыгорку -- цнатлiвых красунь,
Мiма крынiчкi, што цiха з-пад каменя б'е,
Мiма салоуъкi, што уъ кусце альховым пяе...
Так i iмчымся, ляцiм мiма шчасця свайго.
Што нас прымусiць задумацца: а для чаго?

    1974



    x x x


Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка!
Зноуъ вы побач на уъцеху душы зацвiлi.
Як жа уъ вашых iмёнах пяшчотна i звонка
Мова мацi гучыць -- голас роднай зямлi!

Ах, валошка, рамон, не дажыць бы да мукi,
Каб зраклiся iмён вы, што мацi дала,
Каб, убачыуъшы вас, гаварылi мне уънукi:
"Глянь, вунь побач з артурам iрэн зацвiла!"

    1974



    x x x


Вясновы вечар. На нагах маiх
За доуъгi дзень, як зоры, цыпкi выспелi.
Апанаваная якiмiсь мыслямi,
На уъсходках ганка мама гоiць iх.
Вяршынкай мажа моуъчкi, не уъшчуваючы,
Прыемны, мяккi халадок кладзе.
I раптам кажа: "Чуеш, у гняздзе --
Шчабечуць ластавачкi, засынаючы..."

    1974



    x x x


Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
Яна свавольна туфелькi зняла,
Падауъшы мне далонь, каб не сарвацца,
Сцюдзёнай хваляй ногi абдала.
Пасля... Пасля: "Шчаслiва заставацца!"
I без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкi --
Як першай песнi мiлыя радкi.

    1974



    x x x


Аднойчы уъбачу я цябе -- ты з'явiшся.
I будзе гэта уъ цiхi час змяркання,
Калi уъ нясцерпнай слодычы чакання
Уся зямля замрэ пад зорнай завiссю.

У полi дзесь, а можа, на аселiцы --
Ты мiльганеш i згаснеш, нiбы знiчка,
Ды я разгледжу уъсё ж тваё аблiчча...
Хто знае, што уъ душы маёй паселiцца?..

    1974



    x x x


Кажуць: недзе ласкай абышлi
I тым самым скрыуъдзiлi паэта.
Штосьцi языкi тут наплялi:
Не магло яго пакрыуъдзiць гэта.

Калi ён не блазен, а паэт --
То уъ чарзе за ласкай млець не будзе.
Ласка прауъдзе засланяе свет.
Ад яго ж чакаюць прауъды людзi.

    1974



    x x x


О так, паэт -- вялiкi выдумляка,
Але не хлус, не цёмны звадыяш.
У выдумках яго -- бяды нiякай:
За прауъду ён не выдае мiраж.

Аб шчасцi летуценячы замнога,
Грымасам фальшу верачы парой, --
Калi й ашуквае -- дык сябе самога,
Калi й смяецца -- дык з бяды сваёй.

    1974


    x x x


Гыля, гыля вершаняты, вершаняты-птушаняты!
Годзе песцiцда, тулiцца у душы, як у гняздзе!
Хоць i страшна -- бласлауъляю вольны вырай ваш крылаты:
Хай вам добра будзе уъ небе, на зямлi i на вадзе!
Толькi вы хутчэй дужэйце -- кволым выжыць будзе цяжка:
Цi каршун у кiпцi схопiць, цi падстрэлiць браканьер.
Я ж пачую i заплачу: "Вершанё маё, дзiцятка.
I нашто цябе радзiуъ я, каб пакутаваць цяпер?.."

    1974



    МОЙ БЕЛЫ ДЗЕНЬ



I я стаяуъ над прорвай роспачы,
I ноч мяе цемрыла душу,
I думауъ, лiст слязою росячы:
Нiчога больш не напiшу.

Але вяртауъся промень страчаны,
У сэрцы плавiуъся лядзень,
I зноуъку вера уъ слова матчына
Свяцiла мяе, як белы дзевь!

    1975



    x x x


Паэт i фiзiк-атамнiк у нечым
Усё-такi падобны мiж сабою.
Душа паэта -- то ж рэактар вечны,
Што выпраменьвае часцiцы болю
I сотнi тысяч сэрцауъ чалавечых
Бамбардзiруе iмi без адбою,
Каб шляхам ядзернага расшчаплення
Прывесцi уъ рух энергiю сумлення.

    1975



    x x x


Дружа, не будзь да аблудных бязлiтасна строгi:
То не вiна, а бяда iх; бяду -- не карай.
Крыуъдна, вядома, што збiлiся людзi з дарогi
I не шануюць як трэба бацькоуъскi свой край,
Хоць гаварылi яшчэ мудрацы-скамарохi:
"Помнi: на роднай зямлi -- i пад елкаю рай".
Простыя iсцiны часам так цяжка даюцца:
Покуль адолееш -- слёз ручаiны пральюцца.

    x x x


Цi дзень, а цi вечар -- жыццё нам нагадвае,
Не трацячы мужнасцi тону свайго:
у свеце, глабальна расколатым надвае,
Ад слова да бомбы -- пауъкрока уъсяго.

I як нi спакусна зацiшшам настроiцца --
Пра гэта, ной дружа, ты мусiш забыць.
Ад полымя слова да полымя стронцыя
Адлегласць бясконцай нам трэба зрабiць!

    1975



    x x x


Куды нi глянь -- над дахам строй антэн,
Ва уъсiх кватэрах свецяцца экраны.
Сядзi сабе уъ цяпле, мiж родных сцен,
Як вязень, сам сабою пакараны, --
Гадай пра сэнс пачутых перамен,
Перажывай краiн далёкiх драмы...
Табе зрабiуъся блiзкiм цэлы свет!
А цi блiжэйшым стауъ табе сусед?

    1975



З палёуъ i з лугавiн, з лясоуъ без конца-краю,
Па тысячах рышткоуъ, канавак i канауъ
Бяжыць вада, бяжыць -- не мёртвая -- жывая,
Насустрач смерцi -- у салёны акiян.

А што табе? Чаго схапiуъся ты за сэрца?
Перахапiла там -- i не дыхнуць нiяк...
То кроуъ жыцця, то кроуъ зямлi жывая льецца
Ва уълонне смерцi -- у сусветны акiян.

    1975



    x x x


Атулi нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар,
Каб нiхто не мог спалохаць птушку радасцi жывой.
Гэта птушка уъ мой закутак заляцела не навечна:
Можа, толькi да спауъночы, да заранкi светавой...

Можа, зауътра буду думаць: "Дзе цяпер яна трапеча
Маладым гарачым крыллем у салодкiм забыццi?.."
Атулi ж нас цiшынёю, ахiнi спагадай, вечар:
Нават знiчкi выпадкова з небасхiлу не скацi...

    1975



Здзiуъляешся: за што табе я уъдзячны?
За той прасвет у зорках залатых,
Што уъ цемры лесу нам дарогу значыуъ,
За сцежку тую, што уъ кустах густых
Зблудзiла раптам п'яная, няйначай,
За востры халадок расiнак тых,
Што i цяпер бягуць па твары, коцяцца,
I выцiраць iх мне чамусь не хочацца.

    1975



    x x x


Не гаварыце кепскага пра тую,
Якой не ведаеце i не знаеце:
Пра яснавокую i маладую --
У парушынках першай снежнай замецi.

Не гаварыце брыдкага, крый божа!
Вы сан жаночы нiзашто заплямiце.
Ей выпауъ рэдкi лёс -- кахаць прыгожа.
Кахаць да смерцi. А не да "без памяцi".

    1975



    БАЛГАРСКАЯ ПЕСНЯ



Чарней, чарней, сястра мая дуброванька,
Абое мы напроць зiмы уъчарнелi:
Ты па сваiм лiсцi, сястра-дуброванька,
А я -- па лецейках, што адшумелi.

Тваё лiсцё, сястра мая дуброванька,
Зазелянее зноуъку на раздоллi.
А мае лецейкi, сястра-дуброванька,
УЪжо да мяне не вернуцца нiколi.

    1975



    x x x


Шкадуеш, што на памяць нават дробязi
Аб тым, далёкiм, у цябе няма?
Калi з былым нiякай iншай повязi --
То i аб гэткай шкадаваць дарма.

Калi ж хоць нешта уъ сэрцы азываецца
Шчымлiвым болем, светлаю журбой,.---
Дык, значыць, тое уъсё, што варта памяцi,
Табе падорана -- яно з табой.

    1982



    x x x


Няма агiдных песень у прыродзе.
Нашто уъжо не пяюн крумкач стары --
А уъ першую адлiгу уъ новым годзе
Як ён пяшчотна крумкае уъ бары!

Якi прывабны клiч яго птушыны
У прадчуваннi гнездавых уцех!..
Агiдны спеуъ зауъсёды -- спеуъ фалыпывы.
Прыродзе ж невядомы гэткi грэх.

    1982



    x x x


Падлесак цярэбяць у лесе густым --
Базладна парослыя сосны i елкi.
Ад вогнiшча долкамi сцелецца едкi,
Прапахлы уъспамiнамi дауънiмi, дым.

Па плану -- у парк ператворыцца лес,
Ен будзе дагледжаны, чысты i рздкi,
Наскрозь ён прагледзiеты будзе, i гэткi
Камусьцi, вiдаць, спадабаецца лепш.

    1982



    x x x


Зноуъ на уъзлеску цвiтуць-дацвiтаюць арэшыны --
У жауътлявых падвесках каткоуъ-завушнiц.
Дуб над iмi, усёй гэтай пушчы старэйшына,
Дрэмле уъ думках аб блiзкай пары навальнiц.

Тут, у гушчы кустоуъ, у кудлатым ляшчэуънiку,
За дауъжэзны свой век, кожным летам, як жнуць,
Колькi чууъ ён дзiцячага гоману-шчэбету!..
I яшчэ, i яшчэ раз хацеуъ бы пачуць...

    1982



    x x x


Стометроуъкi, стометроуъкi, стометроуъкi...
Вось дзе рвуцца да рэкордауъ бегуны!
Iх iмёны ставiць прэса уъ загалоуъкi.
Прызнаюся:не цiкавы мне яны.

Марафонцы мне цiкавы, марафонцы!
Не якiсьцi там маланкавы рывок,
А працяглы, нават, можа быць, бясконцы
Бег, -- а нават i не бег: спакойны крок!

    1982



    x x x


Вясна пяе, i свiшча, i шчабеча,-
На паплавах, на нiвах, у лясах, --
I уъсюды просьба чутна: "Чалавеча!
Пачуй сябе уъ шчаслiвых галасах!"

Вясна гудзе, i зумкае, i крэхча --
На доле, у паветры, на вадзе, --
I уъсюды тая ж просьба: "Чалавеча!
Пачуй сябе уъ нас! А то -- быць бядзе!.."

    1982



    x x x


I яашы песнi дауънiя, i скокi
Стваралi продкi для сябе самiх.
Яны ж нясуць i сёння уъ свет шырокi
Iмя зямлi, што акрылiла iх.

Калi табе, пясняр, патрэбны уърокi --
Дык вось адзiн: старайся гэтак пець,
Каб дом свой родны песнямi сагрэць,-
Тады пачуе iх i свет шырокi!

    1982



    АРМЯНСКАМУ СЯБРУ



За далiнай -- рукою падаць --
Арарат беласнежна-праменны.
Ты глядзiш на яго, задуменны.
О, як шмат табе, бачу, вiдаць!

Аж не сцерпеуъ -- на мiг далаяёй
Засланiуъся, правёуъ па мiжброуъю...
А я думауъ: адкуль столькi болю
У вачах у матулi тваёй?..

    1982



    x x x


Як страшны летапiс -- твае каменнi я
Чытауъ узбоч усiх дарог... Але
Найлепей зразумеуъ твой лёс, Арменiя,
У храме, выдауъбаным у скале.

Якая ж воля трэба! Як хацеласа
Самiм сабой твайму народу быць,
Каб у гары, уъ каменнай глыбе цэласнай
Такi прытулак для душы зрабiць!

    1982



    ДЫЯЛОГ ПА ДАРОЗЕ НА СЕВАН



-- З чаго вашы хаты, масты, гарады?
-- З камення, мой браце, з камення.
-- А скуль гэты смак вашай цуда-вады?
-- З камення, мой браце, з камення,
-- Адкуль у вас сокi бярэ вiнаград?
-- З камення, мой браце, з камення.
-- А скуль гэта вера, што я табе брат?
-- Са спадчыны: з мук i цярпення.

    1983



    ТЫМ, ШТО ВАЯВАЛI



Сорак трэцi. Вiхура смяротная.
Ёй -- нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда уъсенародная,
У паглядзе падлетка байца!..

Мне хапiла б свайго незабытага.
Толькi як я пра тых прамауъчу? --
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.

    1983



    НА УЗГОРКУ ПЯСЧАНЫМ...



На уъзгорку пясчаным цвiце жауътазель --
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслi тут -- пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi...
Той смех спапялiлi, той спеуъ расстралялi,
А плач -- уцалеуъ: ён у сэрцы маiм.

    1983



    ХЛЕБ I МУЗЫКА



Сцяблiнка жытняя -- несамавiты
Музычны iнструмент... Перш чым запець,
Трымала колас над зямлёй, налiты,
Каб ён, на радасць людзям, мог даспець.

Фiлосафы, паэты, запрыкмецьце,
Даследуючы змест людскiх патрэб:
Раднейшага няма нiчога уъ свеце,
Як хлеб i музыка, як музыка i хлеб!

    1983



    МОЙ ПАРЫЖ


З дарожнага цыкла, якога не будзе

Парыж? А як жа! О, канешна!
Уразiуъ моцна -- што й казаць.
Пасля такой паездкi -- грэшна
Хоць колькi рыфмауъ не звязаць.

Таму й пiшу -- у лад з натурай:
"Штоноч у сне, браткi, штоноч
Гляджу на... Полацк i на Турауъ
I не магу адвесцi воч!.."

    1983



    ВЫ ДУМАЛI...



Вы думалi, што я сабрауъся уъ скачках
Прымаць удзел? Каб верны мне мой конь
Сыходзiуъ, зацугляны, ненай-жвачкай, --
Ляцеуъ за некiм шустрым науъздагон?

Ну, што вы, што вы! Хiба я -- наезнiк?
I хiба конь для скачак у мяне?
Яго прызванне -- плуг цягнуць жалезны,
Маё -- ступаць услед па баразне.

    1983



    ЗАМЕСТ МАЛIТВЫ



Калi ёсць ты, лёс мой, нада мною,
Аб адным прашу я: не дазволь
У мiры з няпрауъдай i хлуснёю
Дажываць мне век на свеце свой.

Не аддай душу у рабства гномам --
Узбунтуй, растурзай, распалi, --
Каб у ёй агнi-маланкi з громам
Жыхалi ад неба да зямлi!
1983