Страница:
---------------------------------------------------------------
КНIГА ВАСЬМIРАДКОУЪЯУЪ
На беларускай i рускай мовах
МIНСК, МАСТАЦКАЯ ЛIТАРАТУРА, 1984
OCR и вычитка - Феликс Марьяновский.
---------------------------------------------------------------
ВЫСАКАРОДНАСЦЬ ПОГЛЯДУ НА СВЕТ I ЖЫЦЦЁ
Мне хочацца выказаць кекалькi думак пра аднаго з выдатяых майстроуъ
сучаснай беларускай лiтаратуры -- паэта Нiла Гiлевiча.
Больш як чвэрць стагоддзя працуе ён у лiтаратуры. За гэты час Нiл
Гiлевiч стварыуъ больш дваццацi паэтычных зборяiкауъ, кожны з якiх у той цi
iншай меры адлюстравауъ на сваiх старонках не толькi паэтычнае развiццё
таленту, але час i жыццё народа, думы i парываннi грамадзянiна. Наогул трэба
сказаць, што уъ паэзii Нiла Гiлевiча уъ вельмi выразнай форме знайшлi
выяуъленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльяасць, аб чым сведчаць яго
шматлiкiя лiрычяыя i лiра-эпiчныя творы i асаблiва ягоныя сатыра i гумар, у
якiх паэт мае свой непауъторны голас, свой характэрны смех i сваю iронiю.
Сiла ягонай пагарды i выкрыцця такая вялiкая, а смех такi з'едлiвы, што
часам здзiуъляе ягоная здольнасць пераходу да вельмi шчырай замiлаванасцi,
дабрынi i пранiкнёнага лiрызму уъ вершах i паэмах iншага характару, у
лiрычных творах, дзе Нiл Гiлевiч паказвае зусiм iншыя гранi свайго таленту.
Гэтыя два розныя бакi яго творчасцi знiтоуъваюцца адной моцнай, я сказауъ
бы, высакароднай якасцю, якую можна вызначыць як фальклорную, вельмi
народную, што iдзе з самых вытокауъ беларускага жыцця, з яго нацыянальнага
характару i яговай гiсторыi.
Але паэт нiколi не замыкаецца уъ гэтых, няхай сабе i самых дабратворных
i дабрачынных увогуле, межах, ён сягае дазiёка i шырока, аб чым сведчаць яго
зноуъ жа беспрэцэдэнтныя уъ нашай лiтаратуры сувязi перш за уъсё з братняй
балгарскай лiтаратурай, для якой Нiлам Гiлевiчам зроблена столькi, колькi,
вiдаць, не зроблена уъсёй нашай нацыянальяай лiтаратурай за уъвесь час яе
iснавання. Перакладчыцкi талент Нiла Гiлевiча сапрауъды унiкальны, i цяпер
нават цяжка сказаць, перад кiм гэтаю сваёй дзейнасцю ён мае болыпыя заслугi
-- перад Беларуссю цi перад Балгарыяй. Але, можа, гэта i яяважна, у абодвух
выпадках усе мы уъ выйгрышы.
Хочацца адзначыць i яшчэ адзiн бок дзейнасцi Нiла Гiлевiча -- яго
выкладчыцкую i навукова-даследчыцкую работу уъ сцеяах Беларускага
дзяржауънага унiверсiтэта iмя У. I. Ленiна, куды больш трыццацi гадоуъ таму
назад ён прыйшоуъ студэнтам i дзе стауъ прафесарам, заслужаным дзеячам
навукi БССР. Менавiта тут з-пад яго пяра выйшла звыш дзесятка навуковых
манаграфiй i кнiг па лiтаратуразнауъству i фальклору, тут ён стауъ
камунiстам, руплiвым выхавауъцам шматлiкiх кадрауъ беларускай нацыянальнай
культуры.
Талент Нiла Гiлевiча надзвычай ёмiсты i працавiты, чулы да подыху жыцця
i да чалавечага болю. Паэт шмат выступае як публiцыст i лiтаратурны крытык,
мае яекалькi зборнiкауъ артыкулауъ. Апошнiм часам у друку з'явiлiся
драматычныя творы Гiлевiча, неуъзабаве, мабыць, што-нiшто з iх мы уъбачым яа
сцэне.
Можна толькi здзiуъляцца разнастайяасцi i плёну iм здзейсненага уъ
розных лiтаратурных жанрах, што уъвасобiлася, мабыць, ужо уъ пауъсотнi
друкаваных кнiг, але самае вялiкае яго дасягненне уъсё ж бачыцца уъ галiне
паэзii, у паэмах i лiрыка-фiласофскiх вершах, у прыватнасцi, у такiм
працаёмкiм лiрычным жанры, як актава. Васьмiрадковыя мiнiяцюры паэта
становяць сабой як быццам эпiцэятр усяе Гiлевiчавае творчасцi, яе мастацкае
уъзвышша. Рауънуючы да ракейшае творчасцi паэта, яны -- значны крок наперад
як з гледзiшча мастацкае дасканаласцi, так i уъ сэнсе паглыблення i
завершанасцi iдэйнае канцэпцыi. У сканцэнтраванай форме актавы ауътар
здолеуъ выказаць столькi значных, часам арыгiнальных i афарыстычных думак i
меркаванняуъ i зрабiуъ гэта з такой дасканалаецю, што можна, не баючыся
перабольшання, назваць яго кнiгу васьмiрадкоуъяуъ этапнай як у паэтычнай
творчасцi самога Гiлевiча, так i ва уъсёй сучаснай беларускай паэзii.
Зборнiк васьмiрадкоуъяуъ, кожнае з якiх -- увасабленне думкi i пачуцця, з
зайздросным лаканiзмам даводзiць нам пра самае важнае, самае вечнае уъ жыццi
чалавецтва наогул i кожнага чалавека уъпаасобку. Тут ауътар канчаткова
сцвердзiуъ высакароднасць уласнага погляду на свет i жыццё i абаранiуъ
высакародны гуманiзм ва уъсiх складанасцях чалавечых узаемаадносiн.
Можна шмат гаварыць пра Нiла Гiлевiча i пра тое, што зроблена гэтым
самабытным майстрам паэтычнага слова, але, я думаю, будзе лепш пачытаць яго
самога.
Васiль Быкауъ
Мой сiнi бор, мой родны бор зялёны!..
Ен ёсць у кожнага -- свой бор, што вабiць,
Свой мiлы кут, свае бярозы й клёны,
I ёсць свая лясная тайна, мабыць...
Дык будзь жа ты навек благаслауълёны!
Адзiн ты знаеш, дружа мой мауъклiвы,
Якi быуъ я уъ цябе уъ гасцях шчаслiвы,
Мой сiнi бор, мой родны бор зялёны!..
У тым сяле, дзе я не быуъ нiкрлi
I нават дзе яго шукаць -- не знаю,
Есць хата уъ яблынях, парог якое
Я толькi уъ сне парой пераступаю.
I зноуъ i зноуъ там, ледзь сцямнее уъ полi,
Хаджу, як прывiд, з вечара да ранку --
УЪсё запаветную шукаю брамку
У тым сяле, дзе я не быуъ нiколi.
Не пакiдай мяне, мой светлы сум,
3 табой мне хораша на адвячорку
Хадзiць i слухаць лесу цiхi шум,
Пакуль суцемак не запалiць зорку.
У небе хмаркi, як абрыуъкi дум,
Плывуць туды, дзе сонца сядзе хутка.
Гусцеюць ценi у лясных закутках...
Не пакiдай мяне, мой светлы сум.
Люблю цябе, жыццё, любоуъю кроуънай.
Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоуъ, каб жменяй поуънай
Уцехi браць. Я -- аддаваць люблю.
Тым, што зрабiуъ, любоуъ я вымяраю.
I калi мой апошнi час праб'е,
Павiнен ведаць я, што памiраю,
Аддауъшы уъсё да кропелькi -- табе.
Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноуъ нясу табе уъ споведзь i трывогi, i крыуъды,
I надзеi, i уъцехi, i любоуъ, i грахi...
Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак --
Я вярнуся навечна уъ засень клёнауъ тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi уъ роднай дуброве --
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.
Цiшы спякотнай не веру.
Знаю, што тоiцца уъ ёй.
Можа з малога павеву
Бура уъзляцець над зямлёй.
Грымне -- начыста зламлюся,
Рухну -- як дрэва, на дол.
Думаеш: буры баюся?
Цiшы, напятай вакол.
Не гаманiце, вербы, не будзiце,
Не грайце, ветры, у зялёным веццi:
Яна уъсю ноч пракаратала з дзiцем
I задрамала толькi на дасвеццi.
Няхай прыснiцца ёй лясная казка:
Палянка уъ пушчы, цiхi гуд чмялiны,
Бяжыць хлапчук, а уъ кулачках -- малiны.
Не гаманiце ж, вербы, калi ласка.
Як хачу я вярнуцца уъ той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоуъ, да лiсцiнкi абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!
Не, не сцiхлi уъ душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула уъсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты
Зноуъ хачу я вярнуцца уъ той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне!
Жнiвень, арэхi i жоуътыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы уъ галавах.
Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi...
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень... Арэхi... I жоуътыя восы...
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi уъгары.
Сосны захутаны уъ белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.
Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..
"Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек... "
Я -- не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.
Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я уъздымуся... Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькауъшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!
Гукi сяла, што паволi уъкладаецца спаць:
Гоман, i воклiчы, i вуркатня матацыкла,
Бразганне вёдзер, i нейкага румзалы плач,
Голас сабачы -- усё так знаёма i звыкла.
Тут, дзе стаю на пагорку, так добра чуваць,
Як уздымаюцца, падаюць, зноуъ узлятаюць
I не уъ далiне, а уъ сэрцы маiм замiраюць --
Гукi сяла, што паволi уъкладаецца спаць.
Бомы жауъранкауъ у звечарэлым полi,
Там, дзе студзiць цёплы дол раса,
Дзе з жытнёвых каласоуъ паволi
Выплывае божая краса.
Для няпрагных -- гэтага даволi:
У вар'ята-века вырваць мiг
I паслухаць моуъчкi, удваiх,
Бомы жауъранкауъ у звечарэлым полi.
Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.
Нi тауъсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апрауъдаць гэту "чыннасць" не зможам павек,
Бо як правiльна уъ кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.
Тут, мiж гэтых пагоркауъ, у гэтых барах i дубровах,
Каля гэтых азёрауъ i рэк, каля гэтых крынiц,
Узышла i уъзрасла на вякi наша родная мова --
I нiякай iнакшай яе немагчыма уъявiць.
Кожным гукам i словам -- па калiуъцу -- тут прарастала
Разам з кожнай травiнкай i зёлкай -- найменнямi iх.
Што ж за дзiва, што нашай душой неуъмiручаю стала?
Мы ж i самi уъзышлi i уъзраслi тут з глыбiнь векавых!
Углядайся, мой сыне, пiльней углядайся
У святыя абрысы бацькоуъскай зямлi.
На чужыя спакусы душой не паддайся,
Каб нашчадкi мяне за свой лёс не клялi.
Каб не уъспомнiла горкiм дакорам краiна:
"I чаго ён быуъ варт, i нашто было жыць:
Нават сына свайго, нават роднага сына
Не уъразумiуъ, чым трэба уъ жыццi даражыць!.."
Тут не хочацца нi гаварыць, нi пець --
Нiбы к вечнасцi прыйшоуъ у госцi.
Можа, гэта той курган-капец,
Дзе ляжаць паэтауъ дауънiх косцi.
Каб жыццё уъпустую не пралахаць,
Кожны мусiць нейкi храм свой мець,
Дзе не хочацца нi гаварыць, нi пець
Толькi моуъчкi, безгалоса плакаць.
Як сумна-тужлiва зязюля кукуе уъ бары,
На познiм змярканнi, насупраць мядункавай ночы!
Адкуль гэта жальба -- у росквiт маёвай пары?
Адкуль гэты смутак -- такi непрытворна сiрочы?
Вячэрайце уъ хаце, а я пастаю на двары.
Па мне не турбуйцеся -- пiце, гуляйце шчаслiва.
Павiнен жа нехта паслухаць, як сумна-тужлiва
Зязюля кукуе на познiм змярканнi уъ бары.
Даруйце, родныя бары i пушчы,
Зямлi бацькоуъскай неацэнны скарб,
Што -- не глухi i не сляпы -- вiдушчы --
Не чууъ, не бачыуъ вашых слёзных скарг.
Ламауъ вам рукi варвар, рэбры трушчыуъ,
Смалiуъ агнём, жалезамi крамсауъ...
Даруйце, родныя бары i пушчы:
Не ведауъ я, што з вамi гiну сам.
Iвану Мележу
Як чарауънiца на нябачных кроснах,
Ноч тчэ над лесам цёмны полаг свой.
Во -- чуцен шоргат палазоуъ марозных,
Во -- зарыпеуъ прастуджана навой.
У край маленства памяць адбягае.
I тчэ i тчэ старую казку ноч,
I уъ мутных хмарках месячык мiльгае,
Як памiж нiцяуъ срэбраны чауънок.
Цераз зараснiк iнею уъ ранiшнiм лесе
Прабiраецца сонца -- цiхусенька так,
Затаiуъшы дыханне: хаця б не атрэсцi
Гэты цуд, што стварыуъ найвялiкшы мастак.
I уъсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла:
Скалыхнулася голка -- пыл срэбны курыць.
Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла,
Каб, парушыуъшы чары, красу разбурыць!
Бестурботным i неазадачаным,
На пачатку дня, прад ясным поуъднем,
Цешачыся дробязнымi уъдачамi,
Летуценiуъ я аб векапомным.
I УЪ дауъгу застауъся неаплатным,
I прад вечарам недарастрачаным --
Як паверу я, што стану раптам
Бестурботным i неазадачаным?
Аптымiсты мы, вiдаць, па духу,
Калi уъ вечнай з лёсам барацьбе
Ухiтраемся свой сум i скруху
Абярнуць у радасць для сябе.
Нераспешчаныя уъшчэнт дарамi,
Часам нават i балючы уъдар
Мы прымаем не як пакаранне,
Не як помсту лёсу, а як дар.
Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi уъ пары з горам.
За надзеяй -- боль зняверу уъслед.
За пашанай -- прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi -- горыч страты,
За агяём любвi -- разлукi снег.
За абдымкамi-- падножка здралы...
Iсцiна, адвечная, як свет.
У пушчы птах лясны лятае нiзам,
Дзе прастарней, няма сукоуъ-галiн,
Дзе, не забiты драбнарослым хмызам,
Лес камялi па пахi агалiуъ.
О, дружа-браце, не рабi дэвiзам,
Але запомнi -- гэта варта знаць:
У пушчы птах лясны лятае нiзам,
Каб крылы аб сукi не паламаць.
Маленькi пташачак, як верабей.
На дождж i холад зноуъ варожыць звечара.
I я не рад ягонай варажбе
У шыгаллi старой сасны знявечанай.
Мне дождж i холад збрыдзелi дауъно:
Нiдзе не выйсцi -- скрозь цячэ i цэдзiцца.
Гляджу на шлях, а мутнае акно --
Цi ты, цi не? -- мне не дае прыгледзецца.
Услауълялi яго, запляталi уъ вянкi,
Потым кпiлi з яго, абзывалi уъсяляк,
А ён моуъчкi цвiце, як i цвiуъ праз вякi,
I прызнайцеся шчыра, нашчадкi сялян:
Цi ж не сумна было б гэтай сцежкай iсцi
Мiж густой збажыны, каб хоць рэдка здалёк
Сiнiм вокам сваiм не глядзеуъ, не свяцiуъ,
Не трывожыуъ шчымлiва душу васiлёк?
Ноччу летняй, чуйнаю, як звон,
Дзесьцi памiж Бесяддзю i Бугам,
Дзе ад родных пахауъ -- голауъ кругам,
Дзе ад родных гукауъ -- слёзы з воч,--
Зноуъ i зноуъ я думаю пра тых,
Хто адсюль далёка з'ехаць мусiуъ:
I уъ хвiлiну гэтую чамусьцi
Так мне горка, так шкада мне iх.
Зноуъ у спадчыну прадзеда лезу,
Каб яшчэ раз душою дапасцi,
Як пад вечныя пошумы лесу
Гнеуъ спялiуъ ён у думах аб шчасцi.
Як ён прагнууъ з нядоляй расстацца,
Як ён марыуъ аб братняй суполцы,
Каб не чуцца абкрадзеным старцам
I не плакаць слязамi прапойцы!
У гэты век, што адвучыуъ мауъчаць,
У кожным абудзiуъшы сверб размовы,
Я веру у нясказаныя словы,
Якiм, магчыма, i не прагучаць.
Дзiвак, наiуъны, смешны, як дзiця,
Я веру уъ iх, як веруючы -- уъ догмы.
I гэтай веры хопiць мне надоуъга.
Ва уъсякiм разе -- да канца жыцця.
За тысячы вёрстауъ ад дому, ад роднага краю
Любуюся весняй зарою над стромамi гор:
Там сонца уъзыходзiць -- па iм я дакладна звяраю
3 напрамкам Радзiмы напрамак бяссоння майго.
Мiж белых акацый на чорным асфальце намоклым
Дарожка ад сонца -- як казачны пас залаты.
Калi па ёй бегчы i бегчы -- там недзе, далёка,
У самым пачатку,-- насустрач спяшаешся ты.
I уъ лугах беларускiх, напэуъна, цяпер ужо вечар:
Дрэмлюць соладка травы, паснулi кусты над крынiцаю.
Спi i ты, як травiнка, а я за цябе па-язычнiцку
Памалюся на неба, на зорак мауъклiвае веча.
Пра цябе ды радзiму -- адна уъ мяне дума i думачка,
Хоць малiтвы маёй ты за даллю далёкай не чуеш
I не знаеш, як горача, як апантана шапчу я:
"Спi, мая лугавая, мая залатая мядуначка!"
На крыле самалёта -- вясёлкавым адлюстраваннем --
Ззяе промень нябачнага сонца, зламаяы науъскос,
Ружаватыя воблакi уънiзе плывуць астравамi
Па сцямнелым ужо акiяне вячэряiх нябёс.
Нiбы птушкi, што з поуъдня ляцяць, мае думкi на момант
Прыпыняюцца дых перавесцi на тых астравах.
На крыле самалёта -- апошнi вясёлкавы промень...
Скора уъбачу яго у тваiх вечаровых вачах.
Знаю: мне не вяртацца гэтым шляхам нiколi --
На апошнюю ростань, на спатканне з былым.
Белай стужкай дарога раскацiлася уъ полi,
А па уъзбоччы дарогi -- толькi шызы палын.
Дзiвакам неабачным -- лёс кладзе засцярогi.
Дзiвакам застаецца сумна-горкi уъспамiн...
Сонцам плавiцца далеч, дзень самлеуъ ад знямогi,
А па уъзбоччы дарогi -- толькi шызы палын.
Паклон табе, мой беларускi краю!
Ты -- мой, я -- твой: ад роду i навек.
Я зноуъ i зноуъ да сэрца прыкладаю
Твой лiст дубовы -- як чароуъны лек.
За хлеб, што ем, за песнi, што спяваю,
За шчасце звацца iменем тваiм --
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты -- мой, я -- твой: усюды i ва уъсiм!
Тут, дзе вучыуъся 1 араць i сеяць,
Адкуль панёс i песню уъ свет сваю,
Я з пасiвелай галавой стаю
I слухаю асiн журботны шэлест.
I неадчэпна уъ цiхай мове лiсця
Адно пытанне ловiць прагны слых:
"Скажы, ты шчаслiвейшы стауъ за тых,
Што тут араць i сеяць засталiся?"
Жанчыны вёсак беларускiх, вам
Я кланяюся уъклонам самым нiзкiм --
За кожную iскрынку хараства,
Што ззяе уъ слове, ад калыскi блiзкiм.
Пачуеш вас, не зманеных маной, --
I весялей глядзiш у твар эпохi.
Дык пасядзiце ж, любыя, са мной,
Пагаманiце, пагукайце трохi...
Сцюдзёнага квасу мне гляк падала,
Сказала: "Прабуйце, пiтво неблагое..."
А доле -- блiзняты: адно i другое
Ляпечуць i тузаюць край падала.
На рукi схапiла абодвух зараз --
Цалуе i кружыцца з iмi па хаце...
Шчаслiвыя дзецi. Шчаслiвая мацi.
I смачны надзiва бярозавы квас!
Усё уъ чалавеку, што робiць яго Чалавекам:
I памяць, i клопат надзённы, i марауъ разбег.
Таму i не проста яго зразумець, што уъ сабе
Сучаснасць ён лучыць з мiнулым i будучым векам.
Як дрэва карэннем у доле, у сховах нябачных,
Лiстотай у сонцы, насеннем -- у зауътрашнiм днi, --
Таксама i ён: да жыцця пауъстае з глыбiнi,
Каб сцвердзiць сябе i застацца уъ нашчадках удзячных.
Яго чакалi мы на кожным днi,
I уъсё ж уразiуъ ён, як нечаканасць:
Густы i цёплы, хлынууъ з вышынi --
Змываць пазiм'е, разганяць заспанасць.
I ты, пад музыку мiльёнауъ струн,
Шчаслiвы, шэпчаш: "Верце, людзi, верце --
У дружны рост усходауъ i задум,
У добры плён на нiве i на сэрцы!"
Лес ачнууъся, лес вялiкадне святкуе --
Вуяь як весела уъ зялёнай грамадзе!
Толькi дуб адзiн вясны як бы й не чуе --
Нават леташнiм лiстом не павядзе.
Не да твару дубу уъ гурце мiтусiцца
I вiтаць агульным шумам навiзну.
Ен пазкей за уъсiх павiнен заявiцца
На уърачыстасць -- i сказаць: "Пачнём вясну".
Я -- за прагрэс. I сэрцам i душою.
Ды i чаму мне не вiтаць прагрэс?
Куды нi глянь -- мой край, як сад вясною,
Непазнавальна абнавiуъся спрэс.
Адну надзею толькi уъ сэрцы маю
(Пра гэта скажа нехта, як пра грэх),
Што родны край i праз вякi пазнаю
Па песнi матчынай... Я -- за прагрэс.
I жэнiцца i родзiць вёска слаба.
Гiсторык з часам зяойдзе веку штрых:
У кожнай хаце -- толькi дзед ды баба,
У кожным класе -- толькi сем малых.
А помнiцца: на школьны пляц-падворак
З адной сям'i нас бегла семярых...
Цi зразумее будучы гiсторык,
Як мне уъпiвауъся уъ сэрца "веку штрых"?
Пiмену Панчанку
Вясковы ранак на пачатку чэрвеня,
З пары маленства выклiканы памяццю:
Каровы пасвяцца па роснай шэранi,
З сялiб дымкамi цягне -- печы паляцца.
А росы колкiя -- аж бегчы хочацца,
А неба сiняе -- аж перасiнена...
Вясковы ранак -- як маленства, сонечны,
I беларускi -- як усмешка Пiмена.
Балюча -- быць ахвярай нечай,
Падсудным злыднем быць -- ганебна,
Нялёгка -- мерай чалавечай
Караць вiну, хоць i патрэбна.
Якi ж цяжар, якая кара,
Калi, спасцiгшы лёс свой трудны,
Ты сам -- суддзя, i сам -- падсудны,
I сам -- падсуднага ахвяра!
Вясна -- i свежы пень заплыуъ слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыуъшы на прыгрэве,
Ужо спрауъляць памiнкi напауъзлi.
Быуъ густалiстым клёнам гэты пень --
I мы з ёй лiвень тут перачакалi...
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi --
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!
У звечарэлым садзе, што, цямнеючы,
Тулiуъся уъ першай восеньскай журбе,
Я прыгарнууъ твой ценькi стан, не уъмеючы,
I уъпершыню пацалавауъ цябе.
Пасля... пакуль з вачэй не знiкла уъ засенi --
Стаяуъ адзiн на гулкай паласе...
Ах, як жа тахкалi твае абцасiкi!
Ад стуку -- грудзi, думауъ, разнясе!
Не будзем, любая мая, не будзем
Науъзахап шчасце коуъзкае лавiць.
З таго, што суджана на свеце людзям,
Хай неба нас адным благаславiць:
Душэуънай згодай аж да дзён апошнiх,
Каб на крутых заломах зiм i лет --
Нi уъдар злабы, нi лёсу горкi посмех
Не раздваiуъ наш непадзельны свет.
Гады прад сабою раскiну науъсцяж --
I бачу: не раз i не двойчы
Мне радасць мiльгнула, як грыб-звадыяш,
Вужауъка, iначай, цi "воуъчы".
Угледзiш -- i шчасцем асвецiцца бор!
Але праз секунду-другую --
З усмешкаю горкай саб'еш мухамор
Цi порхауъку стопчаш рудую.
Пакуль я доуъга ехауъ на кiрмаш,
З усходам выбрауъшыся з хаты, --
Было уъ мяне надзей святочных шмат,
Чаканнем радасцi я быуъ багаты.
Цяпер я еду з кiрмашу назад,
I уъсiх надзей -- што па дарозе уъ вёсцы
Мяне парэйме швагер або сват
I, добрая душа, зацягне уъ госцi.
"Нашто трымацца так за памяць продкауъ?!"
Скрывiуъся крытык, прачытауъшы вершы.
О, тонкi майстар каверзных папрокауъ,
Схавай капусны храпак, што жуеш ты!
Паразумецца нам не уъдасца, мусiць:
Мяне -- радзiла уъ цяжкiх муках мацi,
Цябе -- гатовага знайшлi уъ капусце:
Табе -- даволi за качан трымацца!
Толькi б ведаць, а шчаслiвы быуъ бы,
Што мой сцiплы плён не прападзе
I на роднай матчынай сялiбе
Хоць камусьцi уъ сэрца западзе.
Хоць адзiным парасткам узыдзе,
Прарасце, праб'ецца да святла...
Толькi б ведаць, а не быуъ бы уъ крыуъдзе,
Што нямнога доля мне дала.
Памяцi Максiма Гарэцкага
Дзе вы, дбайныя руплiуъцы песень родных?
Мы сягоння уъ працы побач быць маглi б.
Маладых яшчэ скасiлi вас нягоды,
Адарвауъшы ад бацькоуъскiх гнёзд-сялiб.
Але вера, што калiсьцi вас натхняла
У вялiкаснай сяуъбе i на жнiве, --
Тая вера не памерла, не сканала:
Тая вера, тая моц у нас жыве!
Хачу уъявiць -- i не магу уъявiць
Усмешку уъ вуснах цёткi Мiхалiны,
Што аддала вайне дачку i сына
I уъжо дауъно сама на уъзгорку спiць.
Няуъжо не зауъсмiхалася нiколi?
Не можа быць: хоць зрэдку, хоць няуъзнак
Яе душа адходзiла ад болю...
Але прыпомнiць -- не магу нiяк.
Не дачакауъшыся сыноуъ а д т у л ь --
З вайны вялiкай, з прорвы апраметнай,
Сышлi уъ магiлу тысячы матуль --
Марыль, Парасак, Кацярын, Настуль --
Сышлi звычайна, цiха, непрыкметна,
Як i жылi пад зоркай пракаветнай...
Што уъ мiг апошнi думалi яны?
Што iх дзяцей не будзе ля труны.
Можа, i мяне вайна дагонiць,
Адарве навек ад спрауъ-турбот:
Нешта уъсё часцей пачауъ у скронi
Азывацца сорак трэцi год.
Можа, упаду на той жа сцежцы,
Дзе ляжауъ -- скрывауълены хлапчук...
Хоць бы ведаць, што апошнi уърэшце
Па яе рахунку заплачу.
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Не лiчыце марнай справай -- пацiкавiцца, спытацца,
Што ён думае, напрыклад, пра свабоду, роуънасць, брацтва?
Або -- як ён разумее абавязкi i правы?
Вось ён з вамi развiтауъся, а не ведаеце вы,
Што душа зiхцела россыпамi дум, як луг расою:
Мог бы шчодра падзялiцца -- а забрауъ усё з сабою...
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Здароуъ табе, лясная азярына!
У сiтнягова-сонечнай кайме
Ты зауъсмiхалася так светла мне,
Што уъсю душу раптоуъна азарыла.
I мой будзённы, мой згрызотны клопат,
Што не давауъ зiрнуць ушыр i уъвысь,
Сарвауъся уъмiг i адляцеуъ кудысь,
Як спуджаных няуъмысна крылляуъ лопат.
Твае шчымлiвыя навек мелодыi,
Што выварачваюць табе душу,
Душой дзяцей тваiх не завалодалi --
Скрыгочуць рытмы дзiкiя уъвушшу.
Заносяць сэрцы, як пяскi бясплодныя.
I страшна мне падумаць -- не хлушу:
Няуъжо не дойдуць да дзяцей мелодыi,
Што выварачваюць табе душу?
Я столькi памылак зрабiуъ у жыццi
(А гэта ж -- грахi перад богам!),
Што, мусiбыць, як нi круцi нi вярцi --
У пекла мне ляжа дарога.
Але каб бог ведауъ, што я перажыуъ
Сам-насам за тыя памылкi --
Напэуъна, сказауъ бы: "Ты рай заслужыуъ.
Анёл цябе прыме уъ абдымкi".
Над белым светам сумавала танга.
I зноуъ i зноуъ у песеньцы старой
Мне чууъся сум апошняга расстання --
Ды не чыйгосьцi, а майго з табой.
Майго з табой!.. I зноуъ i зноуъ ад болю
Сцiнала сэрца, кроiла, пякло, --
Хаця на белым свеце уъ нас з табою