Страница:
Нарэшце дзяўчына наблiзiлася да старога. Яму здавалася, што яна ледзь стрымлiвае смех. Хуценька загаварыла:
- Я спыталася ў калегi, якi працуе тут больш, чым я. Ён сказаў мне, што мадэмуазель Кантэн сапраўды працавала тут, але больш як год назад звольнiлася.
- Больш як год назад? - перапытаў Кантэн i нахмурыўся.
Цяпер ён быў перакананы, што яны смяюцца з яго. Але што гэта дзяўчына i той малакасос з дзявочай шыяй маюць супраць яго дачкi? Што яна iм зрабiла?
- Вы кажаце, больш як год назад...
Гэта ўсё, што ён змог прашаптаць.
- Але, - сказала дзяўчына i тут жа дадала: - Яна павiнна быць у салоне Трыанон... Ведаеце, дзе гэта?
- Не, - адказаў Кантэн, - я не жыву ў Лiёне.
Дзяўчына ўсмiхнулася, агледзеўшы яго з ног да галавы. Кантэну карцела сказаць ёй, што лепш быць селянiнам, чым такой лялькай, як яна, яму хацелася паказаць ёй свае працавiтыя рукi. Але ён моцна сцяў зубы i паспрабаваў уявiць на месцы гэтай дзяўчыны сваю дачку. Няўжо Марыя-Луiза таксама вось такою зрабiлася?
Дзяўчына двойчы паўтарыла адрас i растлумачыла, як яму iсцi. Кантэн ужо павярнуўся да выхаду, калi яна дадала:
- Вы лёгка знойдзеце, здаецца, гэта на другiм паверсе.
Стары падзякаваў i выйшаў на вулiцу. Дзяўчына нейкi час стаяла на парозе i глядзела яму ўслед.
Па ходнiках бясконцай плынню цёк чалавечы натоўп. Кантэн спынiўся i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Ад свежага ледзянога паветра яму рабiлася лепш.
9
Стаяў Кантэн доўга. Яму здавалася, што ён толькi што пабыў у нейкiм нерэальным свеце. Ён адчуваў на сабе гэты невыносны пах, якiм прапахла яго адзенне i ад якога сушыла ў горле. Гэты свет быў незнаёмы яму, але Кантэн нiяк не мог пазбавiцца ад уражання, што некалi ён ужо перажыў гэткую сустрэчу, што ён ужо быў у гэтым салоне, бачыў занадта маляваны твар гэтай малой i слабую шыю малакасоса, апранутага ў занадта кароткi халат. Яму было пагана ад той душнай атмасферы, якая была ў салоне, аднак яго чамусьцi мала здзiвiла тое, што яму там сказалi. Ён нават не здзiвiўся, калi даведаўся, што Марыя-Луiза больш як год там не працуе. Гэта азначала, што ў лiпенi, калi яна прыязджала дадому, Марыя-Луiза казала iм няпраўду.
Цяпер ён крочыў у адваротным напрамку, шукаючы вулiцу, пра якую яму гаварыла дзяўчына. Думкi раiлiся ў галаве.
Чаму Марыя-Луiза не сказала iм, што перайшла на iншае месца? А можа, гэты малакасос зманiў? У яго такi непрыемны твар. Можа, ён пасмяяўся з Кантэна? Можа, гэта з-за яго звольнiлася Марыя-Луiза? Бо ён здзекаваўся з яе сялянскага паходжання. Ён i з Кантэна смяяўся. Гэта было вiдаць па тым, як ён глядзеў на яго футравае палiто. А ўсмешка дзяўчыны, калi яна вярнулася, каб прадоўжыць размову! Цi ж яна не вiнаватая хоць крышачку ў тым, што Марыя-Луiза паехала адсюль? Цi ж яна не разносiла плёткi разам з гэтым малакасосам, каб дамагчыся звальнення Марыi-Луiзы? А потым заняла яе месца. Але спачатку трэба даведацца, цi звольнiлi Марыю-Луiзу. Можа, усё гэта выдумкi. Бо не магла яна сказаць бацькам няпраўду.
А што, калi дапусцiць, што яна сапраўды звольнiлася? Яна ж такая гордая! Магла i не сказаць пра гэта. Мучылася, галадала, пакуль шукала новае месца, але трывала. А гонар не дазваляў ёй папрасiць у бацькоў дапамогi. А яны злавалi на яе, што так рэдка прыязджае. Нават настаўнiк. Каб жа ён ведаў!
Ад гневу, якi змяшаўся з пачуццём гонару за дачку, Кантэн сцяў вусны так моцна, што на падбароддзi з'явiлiся складкi.
Ён абыходзiў больш-менш удала групы прахожых i няспынна паўтараў адрас салона Трыанон. Вулiца павiнна быць вузейшай. Салон знаходзiцца на другiм паверсе. Вiдаць, ён бяднейшы, i Марыi-Луiзе плацяць менш, таму ёй даводзiцца быць вельмi ашчаднай, каб па-ранейшаму высылаць падарункi сястры i рабiць выгляд, што яе становiшча паляпшаецца.
Чым больш Кантэн думаў пра гэта, тым больш яго гнеў узрастаў, набываў форму i напрамак. Успомнiлася жонка, якая ўвесь час папракала яго за тое, што ён нi разу не наважыўся наведаць дачку.
- Яны яе эксплуатуюць. Яна адна... Дзяўчынка зусiм адна, а табе напляваць. Толькi думаеш пра свае землi, пра свае кнiгi ды як пагутарыць з гэтым iдыётам-настаўнiкам.
Дык гэта па яго вiне пакутавала Марыя-Луiза; каб ён паслухаў Iзабэлу, гэты Раберцi не пасмеў бы так зрабiць. I малакасос таксама. Пачуццё не падманула Iзабэлу. Яна прадчувала, што рабiлася з дачкой, добрае цi кепскае. I казала гэта. Апошнiм часам яна не пераставала цвярдзiць:
- Я прадчуваю, што нешта з ёй не так. А ты сядзiш тут! Цябе нiчога не кранае, быццам яна чужая табе!
Кантэн чуў гэта сотню разоў, таму не звяртаў на гэта больш увагi. А сёння ён раптоўна адчуў, што яго жонка мела рацыю.
Ён нечакана спынiўся на рагу вулiцы. Дагэтуль ён iшоў i думаў, таму не звяртаў увагi на дарогу. Ён фантазiраваў. Ён пабудаваў усю гэту гiсторыю нi з чога i цяпер, мабыць, быў далёка ад праўды.
Ён скалануўся, каб вызвалiцца ад сваiх думак. Урэшце, у яе маглi быць свае прычыны, раз яна змянiла месца. Ён нiчога аб гэтым не ведае. Яму нiчога не застаецца, як шукаць гэты салон Трыанон.
Кантэн спытаўся, дзе знаходзiцца вулiца Лучнiкаў, i пакрочыў далей.
Гэты павярховы салон павiнен быць значны. Цi няхай ён будзе меншы, але больш сур'ёзны. Лягчэй будзе пабачыць гаспадароў.
Кантэн намагаўся ўявiць сабе цырульны салон на паверсе. Ён ведаў толькi адну цырульню, там, у Лонсе. Гэта была змрочная i шэрая старая халупа бацькi Адрыена. На жаль, нiчога лепшага, чым гэта чорнае i закуранае памяшканне, ён не мог сабе ўявiць.
Ён лёгка адшукаў вулiцу Лучнiкаў i пакрочыў уздоўж яе, узiраючыся ў нумары дамоў. Некаторыя нумары нельга было разабраць, бо яго асляплялi яркiя светлавыя надпiсы, iншыя былi закрыты брызентам. Разы са два да яго падыходзiлi прастытуткi, i Кантэн быў вельмi здзiўлены, што бачыць iх у цэнтры горада ў такi час, калi на вулiцах поўна людзей. Гэта быў адзiн з сама фешэнебельных кварталаў. Тут знаходзiлася шмат багатых крамаў. Кантэн чамусьцi ўспомнiў, як некалi да яго суседа прыязджаў на адпачынак адзiн чалавек. Ён расказваў, што сама галоўны зводнiк Лiёна - вельмi багаты i паважаны камерсант. Стары са злосцю прагнаў гэты ўспамiн, якi прыйшоў яму ў галаву якраз у той момант, калi ён збiраўся ўбачыць сваю дачку. Ён намагаўся ўспомнiць усё тое, што некалi прачытаў аб гэтым або iншым горадзе. Гэтыя ўспамiны ўтварылi нейкую дзiўную мешанiну, i цяпер Кантэн бачыў у кожнай вулiцы, у кожным будынку добрае i кепскае.
Патрэбны нумар ён заўважыў непадалёку ад Рэспублiканскай вулiцы, якая была шырэйшай, больш асветленай i больш люднай, чым iншыя.
Над уваходам вiсеў вялiзны брыль, адна створка цяжкiх драўляных дзвярэй была расчынена насцеж. Кантэн адразу заўважыў чорную пластмасавую шыльдачку, на якой было напiсана белай фарбай: "Салон Трыанон. Другi паверх. Запiс на прыём". Побач вiсела яшчэ адна шыльдачка, медная, на якой значылася прозвiшча адваката. Кантэн адчуў сябе няёмка: у доме, дзе жыве адвакат, не можа быць значнага цырульнага салона.
Кантэн увайшоў. Калiдор i каменныя прыступкi былi слаба асветлены. Афарбоўка сцен выцвiла, тынкоўка была падрапаная. Кантэн агледзеўся i асцярожна ўдыхнуў вiльготнае паветра, якое пахла прэллю i дымам. Вiдаць, гэты пах даходзiў сюды праз шчылiны ў дзвярах, якiя знаходзiлiся пад прыступкамi i вялi ў склеп. Кантэну не падабаўся люкс, аднак цяпер яму чамусьцi стала шкада салона Раберцi. Але ён тут жа сказаў сабе, што нельга меркаваць аб доме толькi па тым, якiя ў яго прыступкi. I потым, гэта пераканаўчая шыльдачка з прозвiшчам адваката...
На дзвярах, якiя вялi на лесвiчную пляцоўку другога паверха, таксама была прыбiта шыльдачка, на якой, акрамя назвы салона, было надрукавана яшчэ: "Манiкюр. Толькi для мужчын".
Гэта крыху ўразiла Кантэна. Ён ведаў, што Марыя-Луiза пачала знаёмiцца з прафесiяй манiкюршчыцы, але яму здавалася, што яна больш працуе цырульнiцай, паколькi сама ўвесь час гаварыла пра гэта. Яна часта прысылала ў канвертах невялiчкiя цiкавыя малюнкi, каб растлумачыць сваёй сястрычцы, як яна рабiла тую цi iншую прычоску. Яна называла гэта завiўкай.
Кантэн пачуў наверсе крокi i, баючыся, каб яго не засталi перад гэтымi дзвярамi, хуценька пазванiў. Прайшла нейкая хвiлiна, пакуль нарэшце дзверы адчынiлiся.
На парозе стаяла жанчына сярэднiх гадоў. Яна прывiтала Кантэна лёгкiм кiўком галавы i саступiла ўбок, каб прапусцiць яго ў пакой. Невялiчкi пакой меў квадратную форму. Пасярод яго стаяў круглы столiк на адной ножцы. Яшчэ з мэблi было: два крэслы, стул i трохвугольны столiк у куце, на якiм стаяў тэлефонны апарат.
Жанчына разглядала Кантэна са здзiўленнем, нават з непакоем. Яна была невысокага росту, даволi моцная, з маршчынiстым, вiдаць, ад частага ўжывання касметыкi, тварам. Кантэн звярнуў асаблiвую ўвагу на яе валасы. Яны былi вельмi блiскучыя, з выразным блакiтным адценнем. Нарэшце жанчына спыталася:
- Вы прыйшлi, каб прызначыць спатканне?
Кантэн палiчыў пытанне зусiм нармальным, таму адказаў з усмешкай:
- Не, мадам. Я толькi прыйшоў пабачыць Марыю-Луiзу Кантэн.
Завiткi з блакiтным адлiвам уздрыгнулi на лобе жанчыны, яна адразу зрабiла выгляд, што ўсё разумее.
- О, мой дарагi месьё! Яна ўжо даўно не працуе ў мяне. Але гэта не мае значэння, у нас ёсць iншыя... Сядайце, калi ласка.
Але тут Кантэн перапынiў яе:
- Ды не, кажу я вам, мне трэба пабачыць толькi Марыю-Луiзу!
Ён прамовiў гэта так гучна, жорсткiм голасам, што твар жанчыны раптоўна пацямнеў. Але калi ён змоўк, на яе твары зноў з'явiлася ўсмешка, яна падмiргнула Кантэну i сказала:
- Ну, так усе кажуць спачатку, а пасля задаволены. Вось убачыце...
Тут жанчына замаўчала, бо звярнула ўвагу на пакунак, якi Кантэн трымаў пад пахай. Яна з цiкаўнасцю спыталася:
- А-а-а, я разумею, вы хочаце нешта перадаць ёй?
- Я... Я, значыць, гэта самае...
Кантэн ледзь не сказаў: "Я яе бацька", але стрымаўся. Нешта прымусiла яго не вымавiць гэтых слоў.
У сваю чаргу жанчына пачала фразу, якой таксама не скончыла:
- Вы, мабыць...
Яны стаялi адно супраць аднаго i не ведалi, што рабiць i што казаць. Кантэн гайдаў сваёю рукой вялiкi чорны капялюш i пакусваў нiжнюю губу i свае шэрыя вусы. Твар жанчыны быў напалову ўсмешлiвы, напалову варожы, быццам адна маршчына выкрывала тое, што хавала другая. Кантэн урэшце сцiпла сказаў:
- Я ад яе сям'i.
Здаецца, жанчыне стала крыху лягчэй. Яна растлумачыла ўпэўненым голасам:
- Дык вось. Мадэмуазель Кантэн больш у нас не працуе. Амаль тры месяцы прайшло, як яна пайшла ад нас.
- Тры месяцы?
- Але. Можа, нават болей.
Кантэн паглядзеў вакол сябе. Усе прадметы мелi няясныя абрысы, быццам у тумане. Яму здалося, што ён знаходзiцца далёка ад гэтага пакоя. Кантэн авалодаў сабой i спытаўся:
- А дзе яе можна знайсцi, вы не скажаце?
- Ну, ведаеце... Калi мяне пакiдае работнiца, я не маю звычкi...
Тут яна замаўчала, адвярнулася i крыкнула ў калiдор:
- Жазэта!
- Што? - адазваўся нехта ў глыбiнi.
- Ты не ведаеш, дзе цяпер Марыя-Луiза?
- Яна не казала мне, але думаю, што перабiваецца адна. Дзе, гэта ўжо iншая справа. А жыве яна, здаецца, на той самай кватэры.
Голас змоўк, i Кантэн пачуў, як дзесьцi зарыпелi дзверы. Жанчына спытала ў яго, цi ведае ён адрас Марыi-Луiзы, i Кантэн падумаў, што ён павiнен папрасiць у яе прабачэння.
- Ведаю, - адказаў ён. - Але ў гэткi час я разлiчваў убачыць яе тут...
- Сапраўды. Тады iдзiце на яе кватэру, там вы зможаце пакiнуць свой пакунак у кансьержкi.
На яе твары зноў з'явiлася ўсмешка. Жанчына павярнулася да дзвярэй, але тут Кантэн пачаў дзякаваць ёй.
- Няма за што, - проста адказала яна.
10
Кантэн не заўважаў, што крочыць па вулiцы. Ён не памятаў, як спусцiўся па бруднай лесвiцы салона Трыанон. Цяпер ён спынiўся ля ярка асветленай вiтрыны, расшпiлiў палiто i паглядзеў на гадзiннiк. Было шэсць гадзiн з паловаю. У глыбiнi вiтрыны было вялiкае люстэрка, i Кантэн здзiвiўся, калi ўбачыў у iм свой твар, свой капялюш, сваё футра, пакунак рудога колеру, перавязаны белым матузком. Доўгiя водсветы драбнiлi яго воблiк. Лямпы надавалi яго твару своеасаблiвы, незнаёмы колер. Такога колеру не бывае ў прыродзе. I Кантэн стаяў, быццам палонны ў гэтым люстры, быццам прывязаны да свайго двайнiка, якi так мала быў падобны да яго.
За спiною двайнiка крочылi людзi, а iх галасы i крокi Кантэн чуў за сабою. Нейкi момант ён глядзеў на iх. Яму быў незнаёмы гэты рухлiвы свет, яму было чужое ўсё гэта, што не адбывалася ў iм самiм.
- Марыя-Луiза...
Ён некалькi разоў паўтарыў гэта iмя, назiраючы ў люстры, як варушацца яго вусны. Ён глядзеўся ў люстэрка толькi тады, калi галiўся. Але ён не звяртаў нiколi ўвагi нi на свае вочы, нi на рот. Ён сачыў, як мыльная пена пакрывае яго бараду, вусы, нос, сачыў за рукою i брытвай.
Няўжо ён сапраўды бачыў сябе першы раз? Няўжо ён быў такi на самай справе? Няўжо гэта быў яго твар, схаваны ў футры i напалову закрыты занадта шыракаполым капелюшом?
Кантэн раптоўна сарваўся з месца i пакрочыў далей.
Марыя-Луiза! Так, Марыя-Луiза! Ён павiнен знайсцi яе. Знайсцi, што б там нi было. Што яму было вядома? Што яна два разы за год памяняла работу i не паведамiла аб гэтым. Салон Раберцi яна, вядома, пакiнула з-за гэтага малакасоса i з-за яго занадта размаляванай сяброўкi. Марыя-Луiза нiчога пра гэта не пiсала. А што думаць пра другое месца яе работы? Кантэн ведаў, што яшчэ iснуюць месцы спатканняў, нейкiм чынам замаскiраваныя дамы распусты. Аднойчы яны нават размаўлялi на гэту тэму з настаўнiкам, калi той даў яму прачытаць цiкавую кнiжку "Бубу з Монпарнаса". Кантэн добра памятаў тую iхнюю размову. Яны з настаўнiкам зрабiлi вывад, што напалову падпольная прастытуцыя з'яўляецца прыкладам вялiкай крывадушнасцi. Тут жа было нешта iншае. Гэта шыльда, дом, жанчына з блакiтнымi валасамi, яе дзiўны прыём. Няўжо Марыя-Луiза прыходзiла сюды? Няўжо маладых дзяўчат сапраўды наймаюць як манiкюршчыц i не гавораць iм, што ад iх патрабуецца? Урэшце, Марыя-Луiза проста не змагла б...
Кантэн зноў спынiўся, паклаў руку на сэрца, на твары яго ўзнiкла грымаса болю. Ён раптам уявiў, што Марыя-Луiза спiць з такiм мужчынам, як ён сам. Вiдаць, блакiтная жанчына прыняла яго за iхняга клiента, за мужчыну, якi прыйшоў, каб пераспаць з Марыяй-Луiзай. Кантэн уявiў сабе пакой, якiя бываюць у дрэнных атэлях. Сам ён нiколi не жыў у атэлi, але многа чытаў пра гэта, таму мог добра ўявiць сабе такi пакой. Ён бедна абстаўлены, больш або менш чысты. Там знаходзяцца мужчына i жанчына, якiя распранаюцца i кладуцца ў ложак. Раптам усё знiкае. Не, ён не можа сабе ўявiць, што будзе далей. Толькi не яго дачка! Яна ж такая ганарлiўка. Гонару ў яе ажно занадта. Так заўсёды казала мацi, калi злавала на Марыю-Луiзу за тое, што яна рэдка прыязджала дадому.
Кантэн глыбока ўздыхнуў i пайшоў далей. На вулiцах было шмат людзей, але такiм адзiнокiм ён не адчуваў сябе нiколi, нават калi знаходзiўся ў лесе цi сярод вiнаграднiку.
Не, Марыя-Луiза не магла гэтага дапусцiць. Дарэчы, калi б яна згадзiлася, то не пакiнула б гэты дом. Вiдаць, спачатку, для прыкрыцця, яе нанялi манiкюршчыцай, але ёй было агiдна тое, што рабiлася побач. I яна звольнiлася. Напэўна, так яно i было. А бацькам яна нiчога не паведамiла, бо не хацела турбаваць. I потым, як растлумачыш гэта ў лiсце, асаблiва калi пiшаш мацi.
Кантэну зрабiлася страшна, ён толькi цяпер адчуў, наколькi спраўдзiлiся жончыны папрокi. Як ён мог адпусцiць дзяўчынку адну ў гэтакi горад i нi разу не наведаў яе? Не пацiкавiўся, як яна жыве, у якiх умовах. Такая маладая, перад рознымi напасцямi. Гэта па яго вiне яна магла стаць прастытуткай!
Кантэн уявiў сабе твар Марыi-Луiзы, яе адкрыты позiрк, яе шчыры смех. Нельга падумаць, што яна не засталася такой жа чыстай, сумленнай, сур'ёзнай i настойлiвай у дасягненнi сваёй мэты.
I яшчэ яго ўсхвалявала фраза, якую сказала дзяўчына: "Яна працуе сама". Няўжо Марыя-Луiза змагла арганiзаваць сваю справу, адна, нi з кiм не параiўшыся?
Гэта думка i турбавала яго, i супакойвала. Яшчэ ў дзяцiнстве Марыя-Луiза любiла рабiць сюрпрызы. Яна рыхтавала iх доўга, не шкадуючы пры гэтым сiл i ўмення, каб схаваць усё да апошняй хвiлiны. I заўсёды яна рабiла гэта адна. Калi ўсё было гатова, яна ўражвала сваiх бацькоў, i гэта рабiла яе вельмi шчаслiвай. Дастаткова было паглядзець на яе твар, каб пераканацца, што яе затраты акупiлiся сто разоў. Так што калi яна завяла сваю справу, то гэта падобна на яе.
Кантэн развiваў сваю думку далей. Ён хаваўся за гэтую думку, як некалi Марыя-Луiза марыла схавацца ў маленькiм дамку, падобным на яселькi. Але раз Марыя-Луiза займела сваю справу, то ў яе з'явiлася шмат турботаў i засталося вельмi мала вольнага часу. А яны злавалi на яе! Лiчылi, што яна не хоча знацца з iмi, што памяняла вёску на горад...
I тут ён успомнiў пра настаўнiка. Калi Марыя-Луiза адчынiла сваю краму i патрацiла на гэта шмат часу, каб зарабiць грошай, то яна, напэўна, ужо не вернецца назад. Але раз у яе свая крама, то яна мусiць працаваць там дапазна, i Кантэн не застане яе цяпер на кватэры. Гэта думка крыху ўзлавала яго. Вiдаць, давядзецца пачакаць. Тут ён успомнiў пра кансьержку. Кансьержкi належаць да такога тыпу жанчын, якiя ўсё ведаюць. Яны заўсёды цiкавяцца сваiмi пастаяльцамi. Кансьержка павiнна ведаць адрас крамы. Кантэн па-сапраўднаму ўхапiўся за краму. Для яго яна ўжо iснавала. Яму цяжка было ўявiць сабе якi-небудзь салон, аднак гэту краму ён добра ўяўляў. Яна здавалася яму невялiчкай, цёплай. Там не надта моцна пахла духамi i працавала адна Марыя-Луiза. Ён бачыў яе вельмi ветлiвай з пакупнiкамi, спрытнай i ўлюблёнай у сваю справу. Доўгi час гэта прафесiя здавалася яму смешнай i непатрэбнай, сёння ён думаў пра яе iнакш.
Кантэн пачаў прыглядацца да вiтрын, спадзеючыся ўбачыць дзверы з яе прозвiшчам. На вулiцы Рэспублiкi палiцэйскi растлумачыў яму, дзе знаходзiцца вулiца Сухога Дрэва. Гэтыя дзве вулiцы перакрыжоўвалiся. Тут ён успомнiў, як Марыя-Луiза тлумачыла, што яе кватэра знаходзiцца непадалёку ад салона Раберцi. Кантэн жа iшоў па паралельнай вулiцы. Яна была шырэйшая, i на ёй рух быў большы.
Уздоўж ходнiкаў стаялi ўпрыгожаныя мноствам рознакаляровых лямпачак елкi. Сама высокая елка была ўстаноўлена на плошчы, ля помнiка. Побач з ёю быў падвешаны на вялiкiм трыножнiку пузаты кацёл. Адны прахожыя кiдалi ў яго грошы, другiя падыходзiлi з пакункамi i складалi iх побач з катлом. Тут жа падскоквала на месцы i бесперапынна трэсла званочкам жанчына, апранутая ў блакiтную форму Армii выратавання.
Некалькi разоў Кантэна штурхалi маладыя людзi, якiя снавалi туды-сюды гуртамi i моцна крычалi. Калi яны iшлi насустрач, людзi старэйшага ўзросту саступалi iм дарогу, i гэта нiкога не здзiўляла.
Кантэн перастаў глядзець на вiтрыны. Ён добра разумеў, што Марыя-Луiза не можа ўладкавацца на гэткай вулiцы. Цяпер ён больш узiраўся ў твары дзяўчат, аднак нiводны твар не быў падобны да твару Марыi-Луiзы. Ён патрацiў нямала часу, пакуль выйшаў на патрэбную вулiцу. Дом, у якiм жыла дачка, знайшоў адразу.
Калiдор быў даволi шырокi, цёмны, але чысты i без пахаў. Пакой кансьержкi знаходзiўся на антрэсолях. Шкло на дзвярах закрывалi фiранкi. У спiсе кватарантаў ён прачытаў: "Кантэн, пяты паверх, злева". Нейкi момант ён вагаўся, пастукаць да кансьержкi цi не, потым стаў павольна падымацца па прыступках. Стары не прывык да шматпавярховых дамоў, таму адразу задыхаўся i спацеў.
Кантэн звярнуў увагу на тое, што на кожнай лесвiчнай пляцоўцы было па двое дзвярэй. На пятым жа паверсе пляцоўка была шырэйшая, i ад яе разыходзiлiся ў бакi два калiдоры. У гэтыя калiдоры выходзiла з дзесятак аднолькавых дзвярэй. Кантэн стараўся крочыць як мага цiшэй, але гэта было немагчыма з-за плiтачнай падлогi, на якой многiя плiткi не трымалiся i грукацелi, калi стары наступаў на iх. На кожных дзвярах было прозвiшча, надрукаванае аднолькавай шэрай фарбай, на некаторых вiсела вiзiтная картка. Кантэн адшукаў вiзiтную картку Марыi-Луiзы, якая была прымацавана чатырма кнопкамi да апошнiх дзвярэй, з левага боку калiдора. Сэрца ў Кантэна моцна бiлася, i ён падумаў, што гэта ад таго, што ён вельмi шпарка падымаўся па гэтай праклятай лесвiцы. Счакаўшы некалькi хвiлiн, ён пастукаўся ў дзверы. Нiхто не адказаў. Кантэн уздыхнуў. Дарма ён падымаўся сюды, трэба было спачатку папытацца ў кансьержкi, цi дома Марыя-Луiза.
Ён вярнуўся на лесвiчную пляцоўку, i тут яму прыйшла ў галаву думка, што можна пачакаць Марыю-Луiзу, седзячы на прыступках. Было не холадна, будынак здаваўся пустым. Схiлiўшы галаву да парэнчаў, Кантэн стаў слухаць гукi, якiя даносiлiся знiзу. Па радыё перадавалi музыку. Гучала пяшчотная мелодыя, якую стары слухаў з асалодай.
Ён ужо наважыў застацца тут, як у адным калiдоры грукнулi дзверы. Кантэн падумаў, што яго могуць убачыць на прыступках i гэта будзе непрыемна Марыi-Луiзе. ён уздыхнуў i пайшоў унiз.
Як толькi Кантэн пастукаў, шкляныя дзверы адчынiлiся. Кансьержка была даволi моцнай жанчынай з ацёклым i насупленым тварам.
- Што трэба? - спыталася.
- Мадэмуазель Кантэн...
- На пятым паверсе злева, у канцы калiдора. Там напiсана.
Яна паказала рукою на спiс кватарантаў.
- Я ведаю, - сказаў ён, - я падымаўся, але там нiкога няма.
- Вядома, у гэткi час!
Жанчына адказвала суха, трымаючы за спiною ручку прачыненых дзвярэй. За шклом паказалася дзiця, якое з цiкавасцю глядзела на Кантэна. Яно было цёмнаскурае, кучаравыя валасы ажно да вачэй.
- Вы можаце сказаць мне, дзе яна працуе? - спытаўся Кантэн.
- Дзе яна працуе?
Кансьержка коратка засмяялася i зрабiла падбародкам невыразны рух, быццам паказваючы на вулiцу. Кантэн ледзь вытрымаў яе позiрк.
- Мой бедны месьё, гэта трэба пытацца не ў мяне.
- А вы можаце мне сказаць, а якой гадзiне яна вернецца?
Усмешка знiкла з твару жанчыны. Яна рэзка апусцiла галаву, адразу стаў добра бачны яе трайны падбародак. Быццам пакрыўджаная гэтым пытаннем, яна груба адказала:
- Ну, ведаеце, я вам не цешча, каб ведаць яе прыватнае жыццё. Адно скажу, прыходзьце ранiцай. Толькi не вельмi рана. Апоўднi так.
- Апоўднi?
- Ага, апоўднi якраз добра будзе.
- I вы сапраўды не можаце мне сказаць...
- Абсалютна нiчога. Магу нешта перадаць, на тое i сяджу.
Яна паказала пальцам на пакунак, якi Кантэн трымаў пад пахай.
- Не, дзякую, - адказаў ён.
Кансьержка ўжо хацела пайсцi, i Кантэн спытаўся амаль з маленнем яшчэ раз:
- Вы сапраўды не ведаеце, калi яна можа вярнуцца?
- Не раней чым а першай цi а другой гадзiне.
Яна пiхнула дзверы i пайшла на кухню, з якой iшоў смачны пах супу з гароднiны.
Кантэн нерухома стаяў на месцы. Дзверы зачынiлiся, потым знiк твар дзiцяцi. Фiранка апусцiлася, i толькi на шкле засталася пляма, якая паступова рабiлася ўсё меншай.
Вiдаць, малое гуляла за гэтымi дзвярыма, бо фiранка зноў паварушылася. Гледзячы ў нiкуды, Кантэн паступова засяродзiўся на сваiх думках. Ён добрую хвiлiну стаяў так, пасля выйшаў на вулiцу.
11
Выйшаўшы з дому, Кантэн паглядзеў направа, у бок вулiцы Рэспублiкi. Натоўп на ходнiках, абстаўленых навагоднiмi елкамi, быў такi ж тлумны. У супрацьлеглым канцы вулiца Сухога Дрэва, наадварот, хавалася ў безжыццёвым начным змроку. Кантэн пайшоў насустрач гэтаму холаду i гэтай цемры.
Ён павольна крочыў, ступаючы то па вузкiх ходнiках, то па слiзкай маставой. Там, дзе была гразь, цяпер было цвёрда, бо ўжо браўся мароз. Маставая ажно блiшчала ад лёду. Некалькi разоў Кантэн ледзь не павалiўся. Ён адчуваў сябе нязграбным, крокi былi няўпэўненыя.
Вулiца выходзiла на набярэжную, абсаджаную тоўстымi платанамi, кара якiх блiшчала ў начы. Лямпы, развешаныя на даволi вялiкай адлегласцi адна ад адной, пакiдалi шырокiя цёмныя зоны, дзе холад здаваўся яшчэ мацнейшым. Нешматлiкiя мiнакi iмкнулiся хутчэй выйсцi на лепш асветленыя вулiцы.
На борцiку ходнiкаў снег быў белы, толькi вельмi пакалупаны рукамi дзяцей, якiя ляпiлi снежкi.
Кантэн наблiзiўся да гэтага борцiка. Унiзе, дзе ўздоўж берага выстраiлiся аўтамабiлi, вiднелася Сона. Свяцiльнi на супрацьлеглым беразе адбiвалiся ў чорнай вадзе. Плынь i хвалi скажалi гэтыя адбiткi, а часам парыў ветру ператвараў усё ў малюсенькiя iскрынкi. Такiм чынам, здавалася, што ў вадзе святла больш, чым на другiм беразе, дзе ўзвышалiся дамы з асветленымi вокнамi. Чым вышэйшыя былi дамы i чым далей яны знаходзiлiся, тым большую пляму святла яны ўтваралi. Святло, якое падымалася ад горада, здавалася, сустракала на сваiм шляху столь, зробленую з вялiкага камяка ваты, пакладзенага на дахi сама высокiх гмахаў.
Кантэн глядзеў на ўсё гэта i нiчога не бачыў. З таго часу, як ён пакiнуў той калiдор i тыя дзверы, ён зрабiўся iншым. Нешта новае пасялiлася ў iм. Гэта новае не прыносiла яму болю, але неяк авалодала яго iстотай, прымушала яго шукаць ценю, холаду, адзiноты, якая не магла быць абсалютнай на гэтай набярэжнай.
Ён стараўся глядзець куды папала: на дамы, на адбiткi ў вадзе, на дрэвы, на iх ценi на гразi, што пакрывала ходнiкi. Але ён не мог нi на чым засяродзiць свой позiрк: перад яго вачыма ўвесь час стаяла Марыя-Луiза. Яна была тут, у iм, са сваiм дзiцячым тварам, то сур'ёзным, то вясёлым, яе пагляд быў заўсёды чысты i шчыры. Была гэта Марыя-Луiза i была iншая, якая крыху нагадвала яе, але гэта была не яна. Гэта была дзяўчына, рысы, жэсты i паводзiны якой ён не мог сабе ўявiць. Не, не, не! Такое не можа здарыцца з Марыяй-Луiзай! Гэта немагчыма. Тут нейкая недарэчнасць, нейкая памылка, збег абставiн, якiя вымушаюць яго верыць у iншую праўду.
А можа, яна працуе начной цырульнiцай? Цi ж не iснуюць салоны, куды людзi могуць прыйсцi пасля рабочага дня? Цi ж няма цырульнiц у тэатрах, для артыстаў? Можа, яна працуе там i таму хавае гэта ад бацькоў? Цяпер зразумела, чаму яна занятая ў святочныя днi.
Кантэн цвярдзiў сабе гэта i адганяў iншыя думкi. Аднак нешта пачынала грызцi яго сэрца, i ён ужо не мог даць гэтаму рады.
Ён усё крочыў па набярэжнай. Крочыў, а ў грудзях калола ў такт крокам.
Тут холад быў не такi, як дома. I ноч была не такая. Было бачна куды больш прадметаў, але ўсе яны здавалiся пустымi, быццам пазбаўленымi сэнсу. Гэта была адна з тых начэй, у якiя трацiш упэўненасць у мэце. Крочыш i не ведаеш, цi ёсць у канцы шляху маленькi цёплы дамок, аб якiм ты марыў тысячу гадоў.