Страница:
- Малады чалавек, - кажа Лютэр i выпрабавальна зьмервае яго адным здаровым вокам цi тое з сумнiвам, цi тое з прызнаньнем, - вы проста прачыталi з маёй галавы мае думкi, што вы сёньня выклалi пра жыдоўскi народ. Але слухаючы вас, я быў падумаў сабе: такi, як ён, як усё адно адмыслова створаны, каб падупадаць сатанiнскiм змустам; паверце мне, я маю досьвед у гэтым. Таму я раю вам, заставайцеся пастаянна ў скрусе духу й сэрца вашага й час ад часу акiдайцеся вокам цераз плячо, цi не стаiць ён ужо ў вас за плячыма. I прымiце гэта; гэта пiсямко, якое я хачу даць вам у дарогу.
З гэтымi словамi вялiкi чалавек нахiляеццца да яго, быццам хочучы абняць; але ня робiць гэтага; толькi воблачка пiўнога духу й цыбулi зыходзiць зь яго й абвалакае юнага Айцэна, тым часам як Лютэра ўжо й дух прастыў.
РАЗЬДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ
У якiм прафэсар Лёйхтэнтрагер дакладвае пра дыялектыку ў боскiм уяўленьнi i дадае з Dead Sea Scrolls факты пра верагодную сустрэчу Агасфэра з рабi, а прафэсар Байфус атрымлiвае дасьледчае заданьне
Геру
праф. д-ру Dr. h. c. Зiгфрыду Байфусу
Iнстытут навуковага атэiзму
Бэрэнштрасэ 39а
108 Берлiн
German Democratic Republic
29 лютага 1980
Дарагi гер калега!
Мне вельмi скрушна бачыць чалавека Вашага духоўнага бляску i прынцыповай партыйнай цвёрдасцi, - на жаль, вельмi рэдкая ў нашым жыццi камбiнацыя - так жорстка паднятым на рогi дылемы. Вы пiшаце мне ў Вашым ласкавым лiсце ад 14 г.м., што акцэптуеце доўгажыццёвасць Агасфера як факт, што верыце ў Iсуса. Хоць Вы i не кажаце выразна, што Вам, паколькi з апошнiм Вы не можаце не згадзiцца, супроцьпаказана i першае, прынамсi, гэта implicite заключана ў Вашым сцверджаннi.
Але гаворка тут iдзе, даруйце мне, што я кажу Вам гэта, пра няправiльную выснову, бо калi, з аднаго боку, Агасфера можна вельмi лёгка разглядаць без Iсуса, а з другога, дапусцiм, як я раблю гэта, разглядаць сустрэчу Агасфера з Iсусам як дадзенасць, дык гэта зусiм не азначае верыць у Iсуса як Божага сына альбо наогул як боскую сутнасць. Так i так у гэтым, але я напэўна рвуся да Вас у адчыненыя дзверы, ёсць свой клопат з багамi. Вы ёсць тая зручнасць, якую чалавек у залежнасцi ад патрэбы стварае сабе сам i ўжо з прадаўняга часу стварыў; толькi, i ў гэтым праблема, гэтыя багi развiваюць у такiм разе ўласнае жыццё, якое мяжуе з прывiднасцю. Я бачу ў гэтым неабвержную дыялектыку, якая Вам, паколькi Вы таксама хочаце быць дыялектыкам, напэўна, прынясе радасць.
А цяпер, перш чым я перайду да самай важнай часткi майго пiсьма, менавiта да кумранскага рукапiсу, некалькi дробных адказаў на Вашыя пытаннi.
Я цалкам падзяляю Ваша меркаванне, што Агасфер з Кнiгi Эстэр не iдэнтычны нашаму даўгажытнiку Агасферу; гэта ўжо хоць бы таму, што той не быў яўрэй, i ўся ягоная сувязь з яўрэйствам пралягала выключна праз яго каханую, памянёную Эстэр. Агасфер з Кнiгi Эстэр, фактычна афiцыйна званы персiдскiм царом Артаксэрксам, i менавiта першае ў яго iменi, з дадатковым iмем Макрашыр, па-нямецку "доўгая рука, даўгарукi" (464-424 да н.э.), якi ў вядомым кiмонскiм мiрным дагаворы прызнаў незалежнасць грэцкiх гарадоў у Малой Азii. Наколькi далёка заходзiў на самой справе Артаксэркс Макрашыр у сваёй дружалюбнасцi i жаданнi даць яўрэям эксыль, пра гэта нам дае звесткi толькi Кнiга Эстэр, а што да гiстарычнай надзейнасцi асобных кнiг Бiблii я маю падобныя да Вашых сумненнi; у кожным разе iх трэба разглядаць крытычным вокам.
З Вашым герам д-рам Вiльгельмам Якшам, з другога боку, я не зусiм згодзен, калi ён сваiмi, вядома ж, дабрамыснымi пытаннямi пра недастатковую цiкавасць медыяў да майго сябра Агасфера, як i да ягоных рэкламных метадаў спрабуе паставiць пад пытанне фенаменальна працяглую экзiстэнцыю гэтага чалавека. Гер Агасфер, а ў гэтым ён запэўнiваў мяне неаднаразова, ненавiдзiць ўсякi вэрхал вакол сваёй асобы. Гэта заходзiць так далёка, што ён нават не святкуе дня свайго нараджэння, хоць, вядома ж, з улiкам пражытых гадоў меў бы поўныя на тое падставы.
А цяпер да ўжо дакляраванага галоўнага пункту, да атаясамлення Агасфера з Iсусам праз фрагмент у Dead Sea Scrolls, на якi ў сваiм пiсьме да Вас ад 19 снежня мiнулага года я ўжо звяртаў Вашу ўвагу. Гаворка iдзе пра скрутак 9QRes, раздз. VII, 3 да 21, i VIII, 1 да 12; гэты скрутак цяпер падрыхтаваны да публiкацыi, i я паспяшаўся, даводзячы пэўныя мясцiны, хай сабе толькi папярэдне i толькi вельмi прыблiзна, да адпаведнасцi паэтычнаму зместу арыгiнала, перакласцi на нямецкую мову. 9QRes, дзеля Вашай iнфармацыi, азначае, што гэты рукапiсны скрутак быў знойдзены ў пячоры No 9 селiшча Кумран i атрымаў назву Resurrection, таму што ў iм мiж iншым iдзе гаворка пра ўваскрэсенне i ўшэсце Настаўнiка справядлiвасцi. Гэта, такiм чынам, рукапiс эсхаталагiчны, i названы ў iм Настаўнiк сравядлiвасцi, гэтаксама як i адначасова памянёны Князь абшчыны, верагодна, разумелiся людзьмi ў Кумране як постацi месiянскiя. Пазначаныя кропачкамi мясцiны ў маiм перакладзе ўказваюць на пашкоджаннi скрутка з пiсьмёнамi.
... прыйшоў дзень калi вы
прымаеце настаўнiка
справядлiвасьцi
якому бог абвясьцiў
таямнiцы слоў
прарокаў
i прывялi яго перад
пракуратара якi
iшоў шляхам жорсткасьцi
i перад намеснiка клiкi
бэлiальса кiтэянiна...
... абсьмяяны у пакутах...
... прыйшоў час
уцiску народу iзраiля сярод
усiх яго нягодаў ня было такога як гэты.
бо гэта апошнi час перад
распасьцiраньнем неба i перад
воiнствам сьвятла...
... i iдзе ўгору хiстаючыся пад
цяжарам бэлек
крывавы пот сьцякае з
падрапанага лоба настаўнiка
справядлiвасьцi
ўнiз па яго твары губы
дрыжаць у яго але ён маўчыць на
словы кпiнаў
глухое вуха яго...
...але глухi i голас
князя ўсяе абшчыны
любасных богу...
... слухай iзраiль...
...ня бойцеся
не адступайцеся i не палохайцеся
полчышчаў
ворага
бо перад вамi пойдзе...
...узброены мечам
бога i шчытом давiда
непераможны...
...дастаецца ён да дома дзе
дарога заварочвае да гары
чарапоў
i робiцца круцей...
... перад парогам князь
абшчыны якi там быў ад
пачатку тварэньня
адзiн з сыноў бога зачаты зь
сьвятла i духа...
... i падступае да яго настаўнiк
справядлiвасьцi...
...дай мне адпачыць перш
чым падымуся...
... пастанавiлiся сем
штурмавых радоў тыя што бедныя
i ўгнечаныя
i ў сотнi i
ў тысячы абшчыны
святых саюза
i чакаюць клiчу...
...i на сьцягу напiшы народ
божы i iмёны iзраiля
i арона
i на твае штандары напiшы
праўда божая i
справядлiвасьць божая
i гонар божы i суд
божы...
... бо твая барацьба i
праз моц тваёй рукi...
... а настаўнiк справядлiвасьцi
схiляе галаву i маўчыць
тады кажа яму агасфэр здымайся
i iдзi адсюль i iдзi тваёй
дарогай
тут няма месца такому як ты
а настаўнiк справядлiвасьцi
кажа яму сын чалавечы
iдзе як напiсана паводле
слова прарока
а ты застанешся i мяне
чакацьмеш пакуль я вярнуся...
Гэта, дарагi калега, мой пераклад часткi скрутка 9QRes, якi датычыцца сустрэчы Настаўнiка справядлiвасцi з Князем абшчыны: як вы заўважыце, апошнi ў самым важным месцы пазначаны адкрыта iмем Агасфер. Пры больш дакладным чытаннi Вы далей знойдзеце, гэтае месца сваiм рэалiзмам адрознiваецца ад рэшты матэрыялу; згодна яму гаворка тут з вялiкай верагоднасцю iдзе пра гiстарычнае паведамленне аднаго з аўтараў скрутка пра важнае здарэнне. Абшчына Кумрана была толькi адной з многiх юдэйскiх сектаў, якiя, падобна iншым дахрысцiянскiм абшчынам, былi адухоўлены верай у тое, што ўжо апошнi час блiзкi альбо нават настаў; у Кумране, праўда, чакалi месiю ў двух iпастасях альбо, можа, нават верылi ў двух месiяў, аднаго, так сказаць, цывiльнага i аднаго ваеннага, як тое яно старое габрэйскае боства мае двайны характар, адзiн раз гэта бог помсты i вайны i пасля бог ласкi i любовi.
Паколькi вы там у Берлiне не верыце нi ў аднаго, нi ў другога, дастаткова будзе любой спекуляцыi пра тое, каторы ж тут на самай справе маецца на ўвазе; наадварот, наконт 9QRes няма нiякiх сумненняў, у iм маюцца вершы, якiя амаль даслоўна паўтараюць словы з IQM, так званага ваеннага скрутка, i з IQpHab, так званага Абакумавага каментара.
Я спадзяюся, што паслужуся Вам праз гэта паведамленне, i застаюся з найлепшымi вiтаннямi
Ваш
Ёханаан Лёйхтэнтрагер
Hebrew Univercitу
Jerusalem
Геру
праф. д-ру Dr. h.c. Зiгфрыду Байфусу
Iнстытут навуковага атэiзму
Бэрэнштрасэ 39а
108 Берлiн
14 сакавiка 1980
Дарагi таварыш Байфус!
У апошнiм пiсьме Вам ад праф. Ё.Лёйхтэнтрагера з Ерусалiма маецца пераклад памечанага знакам 9QRes габрэйскага рукапiсу. Калi перад намi не фальшыўка, што ў абставiнах, якiя цяпер склалiся, малаверагодна, дык гаворка тут iдзе пра тыповы прадукт мiлiтарысцкага духу iзраiльскага народу, духу, якi дасягнуў свайго цяперашняга апагею ў развiццi сiянiсцкага iмперыялiзму. Варта толькi прачытаць, што там было напiсана на "сцягу" Iзраiля, каб пераканацца, на якi напрамак гэта ўказвае.
Я даю Табе падумаць, цi Ты, кладучы ў аснову гэтага рукапiсу i некаторых iншых тэкстаў, здабыванне якiх прадастаўлена Табе, не павiнен быў сабраць i прадставiць матэрыял, у якiм Ты ўказаў бы на сувязi памiж рэлiгiяй i iмперыялiстычнымi экспансiянiсцкiмi памкненнямi, асаблiва ў дачыненнi да Iзраiля. Я падкрэслiваю Iзраiль, бо падобныя тэндэнцыi праяўляюцца i ў iсламе, якiя мы з улiкам палiтычных мэтаў, што асягаюцца нашымi савецкiмi сябрамi i намi, хацелi б пакiнуць без увагi.
Калi ты можаш своечасова сабраць i апрацаваць матэрыял, мы маглi б рэалiзаваць яго ў наступным годзе на канферэнцыi ў Маскве. Навука перад фактам абвастрэння класавай брацьбы таксама не павiнна стаяць убаку, яна павiнна заняць партыйную пазiцыю.
З сацыялiстычным прывiтаннем
Вюрцнер
кiраўнiк аддзела
Мiнiстэрства вышэйшай i
праф. школьнай адукацыi
Геру
праф. Ёханаану Лёйхтэнтрагеру
Hebrew Univercity
Jerusalem
Israel
17 сакавiка 1980
Шаноўны гер калега!
Хто б мог падумаць, што з Вашых першых кароткiх заўваг што да фрагмента пра так званага Вечнага Жыда з маёй кнiгi "Самыя вядомыя iудэа-хрысцiянскiя мiфы ў святле прыродазнаўчага i гiстарычнага пазнання" можа развiцца такое цiкавае i iнструктыўнае карэспандаванне, за якiм з неаслабнай увагай будзе сачыць i мой калектыў. Я заўсёды трымаўся таго погляду, што навукоўцы нават тады, калi яны светапоглядна моцна дыферэнцыраваныя, могуць паразумецца адзiн з адным у вобласцi сваiх распрацовак, i з Вашага апошняга пiсьма я з задавальненнем убачыў, што тут нам удалося крышачку пахiснуць Вашу пазiцыю.
Вы, у кожным разе, згодныя, што персiдскi цар Агасфер не iдэнтычны Вашаму сябру, уладальнiку шавецкай крамы; гэта, прынамсi, скрэслiвае добрых 400 гадоў з жыцця апошняга. Як што далей вынiкае з рукапiсу 9QRes, якому Вы надаяце такую вагу, у сувязi з "Настаўнiкам справядлiвасцi" i "Князем цэлай абшчыны" гаворка iдзе пра дзве чалавечыя iстоты, а не пра шматкроць паўторанага альбо вечнага духа. Вы з поўным правам указваеце, паважаны гер калега, на рэалiзм адной часткi цытаванага Вамi верша. Тым не меней мы мусiм канстатаваць, што ўсё астатняе напiсана ў такой звышвысокай форме, што акрамя аднаго месца наўрад цi прасвечваюцца якiя-небудзь рэальныя факты. Вiдавочна ў абшчыне Кумран верылi, як, зрэшты, Вы i самi згадваеце, у двух месiй, i аўтары цытаванага Вамi рукапiсу паведамляюць, як яны памiж сабою спрачаюцца. Лiтаральны змест спрэчкi, на шчасце, перададзены вельмi натуральна, i ўсё ў ёй стасуецца з вельмi натуральнымi рэчамi. Мы трымаемся думкi, што абодва нiбыта месii альбо проста былi мазурыкi, якiя, скарыстаўшыся прымхлiвымi iнстынктамi членаў абшчыны, працавалi рука ў руку, альбо, што перад фактам абсалютна правiльна ацэньваных Вамi iстэрычных настрояў у прамежку часу памiж 1 ст. i 2 ст. паводле нашага летазлiчэння, найпраўдападобней былi параноiкi. Тое, што махляры часта сварылiся, зразумела; але ж таксама i параноiкi, з якiх кожны лiчыць сябе вялiкiм, будзь тое Напалеонам альбо месiяй, таксама часта спрачаюцца i павiнны быць па магчымасцi iзаляваныя.
За параною, прынамсi, у "Князя абшчыны", далей гавораць i яго выразна акрэсленыя ваенна-рэлiгiйныя шалы. Паколькi дух гэтай адзначанай 9QRes асобы таксама, як i Агасфер, неўмiручы, я даручыў двум маiм супрацоўнiкам пашукаць у Бiблii, апокрыфах i iншых пiсаннях падобнага роду выказванняў iншых габрэйскiх персаналiяў. Iх мы, як толькi наша праца дасягне пэўнага пункту, ахвотна прадаставiм у Ваша распараджэнне; магчыма, i Вы маглi б са скарбнiцы Вашых ведаў даць нам адпаведныя iнфармацыi.
Чакаю Вашага адказу i па-сяброўску вiтаю Вас
Адданы Вам
(праф. д-р Dr.h.c.)
Зiгфрыд Байфус
Iнстытут нав. атэiзму
Берлiн, сталiца ГДР
РАЗЬДЗЕЛ АДЗIНАЦЦАТЫ
У якiм удаецца зазiрнуць у прыгожую душу Паўля фон Айцэна, а певень на вежы кiрхi тры разы крычыць у доказ таго, што Агасфэр ёсьць той, хто ён ёсьць
Лiст, якi доктар Лютэр сунуў у руку юнаму Айцэну, адрасаваны галоўнаму пастару Эпiнусу ў саборы сьв. Пятра ў горадзе Гамбургу, добра заклеены й прыпячатаны асабiстай пячаткай Лэтэра. Але Айцэну пячэ пiсьмо ў кiшэнi, i чым далей ён ад'язджае, тым гарачэй. Да Рослава на Эльбе ён яшчэ трывае, расказваючы спадарожнiку пра сваю ранiшнюю казань; ён яшчэ выдатна трымае ўсё ў памяцi, як жыды, поўныя гардынi, пыхi й нявер'я, жывуць сярод нас, i ня з працы, а з махлярства, пры гэтым з тых, з каго яны дзяруць, а менавiта з гояў, яшчэ й зьдзекуюцца й праклiнаюць iх; i пра тое, што паводле права зь iмi трэба было б зрабiць. Але ўжо ў Цэрбсьце, Ангальцкiм, сядаючы на каня пасьля неспакойнай ночы, ён ў нясьцерпе кажа Лёйхтэнтрагеру:
- Скажы мне, Гансе, якая ў чалавека самая-самая дарагая даброць, якое ён павiнен трымацца, нягледзячы на ўсе спакусы?
Лёйхтэнтрагер пачэсвае гарбок, мабыць набраўся-такi блох на цэрбсцкiм начлезе, i сузiрае ландшафт, зялёныя дрэвы, у якiх так весела грае гульлiвае сьвятло, палеткi навокал, усе дагледжаныя, дабраславёная мясцовасьць, толькi людзi не выглядаюць на дабраславёных, якiм добра жывецца на сьвеце; у прыстойнай дзяржве з прыстойнымi носьбiтамi гонару, там народ водзяць на кароткай шворцы.
- Самая дарагая даброць людская? - кажа ён, хоць ужо добра ведае, куды хiлiць сябар; ён ужо чакаў, з таго часу, як той расказаў яму, якi разьвiтальны дарунак атрымаў ад добрага доктара Марцiнуса. Таму цяпер гаворыць у той самай годнаснай манеры, якую начапiў на сябе i Айцэн, набыўшы магiстарскую годнасьць: - Самая дарагая чалавечая даброць, Паўль, гэта давер, якiм цябе асяняе нехта iншы й каго ты не павiнен расчараваць без пахiбы тваёй несьмяротнай душы.
Айцэн чакаў пачуць нешта такое, хоць i спадзяваўся, што чалавек, падобны на яго сябра, пасобiць яму зламаць пячатку.
- А менавiта ж, а ў самы акурат, - уздыхае, - бо й куды ж мы зайшлi б, каб ня нашыя гонар i вернасьць; сьвет, сёньня такi сапсаваны, ператварыўся б у гадзючнiк, у гнязьдзiшча ўсякай нечысьцi.
Але калi яны ўязджаюць у Магдэбург, раскошны бiскупскi горад, дзе пераначуюць у доме гера саборнага прапаведнiка Мiхаэлiса, Айцэна зноў разьбiрае.
Геру саборнаму прапаведнiку вельмi прыемна даць кватэру юнаму confrater, сабрату, у яго тры незамужнiя дачкi, адна за адну худзейшая i ўсе разам як усё роўна назначаны ў будучыя пастарыхi; i ён прыступае да куплi кульгавага суправоднiка, адразу пачынае лiсьлiвiць пра дзельных дзеў, аж у тых вушы агнём гараць. За вячэрай, якую любоўнымi рукамi ўшыкавала фраў саборная пастарыха з трыма юнымi асiстэнткамi, Лёйхтэнтрагер падрабязна й шырока паведамляе пра магутную казань, якую сказаў яго сябар Айцэн у Вiтэнбэргу ў пысутнасьцi доктара Лютэра й Мэланхтона; пры гэтым пад абрусам ягоныя пальцы пагладжваюць кашчавыя каленi то Лiзбэт, сярэдняй, то худзюшчыя сьцёгны Юты, малодшай сястры. Старэйшая, Агнэс на iмя, з пэўным сумыслам упляцавалася поплеч юнага Айцэна й вымушана абыходзiцца без тагоных пагладак i шчыкаў.
Гер саборны прапаведнiк ня ведае, чым ён мусiць больш уразiцца, цi тое красамоўствам свайго толькi што ўзьведзенага ў прапаведнiцкую чыннасьць сабрата, цi тое фабулёзнай памяцьцю гэтага дзiўнага спадарожнiка, i кажа яму:
- Вы, мабыць, вельмi пiльна слухалi, калi ўзгадваеце ўсё так дакладна. Дай Божа, каб у маёй абшчыне знайшлiся такiя, каму б так западалi мае словы зь нядзельнай казанi!
Гэта была не ягоная заслуга, адказвае Лёйхтэнтрагер i строiцца пад сьцiпленькага; з такой казаньню, з такой тэмаю, i выкладзенай у такiм духу, было такое адчуваньне, што слухаеш сапраўднага прарока, яно й ня дзiва, што кожнае слова, кажнюсенькае слоўца незабыўна ўелася ў памяць.
Юны магiстр падносiць да вуснаў i адпiвае глыток вiна й папярхаецца; ён ведае, што яго сябра Ганса зусiм нават i ня было ў саборы, калi ён бушаваў наконт прыбродаў-жыдоў. Дзева Агнэс ускоквае й паплясквае свайму застольнiку па сьпiне; вой, гэта ўсё з самымi добрымi намерамi, але ён яшчэ некалькi дзён будзе насiць на сабе плямкi, - сатру, сатру! - i жарцiк сябра, якi ў яго, абсьледаваўшы ўначы ўсе самыя датклiвыя месцы, выскаляючыся паведамляе, што тоненькiя пальчкi пацаляюць найлепей куды сьлед.
Але пазьней, як што ён ня можа заснуць, бо яму заходзiць пра блiзкую сьмерць бацькi куды больш, чым ён можа выказаць гэта, i таму, што ён адчувае, якi слабы й бездапаможны чалавек бяз Божай аслоны альбо магутнага сябра, пра што яму мог бы даць поўнае тлумачэньне лiст у кiшэнi, ён паварочваецца да Лёйхтэнтрагера й пытаецца:
- Ганс, га? Ты яшчэ ня сьпiш, Ганс?
Той нешта мармыча пра шмат вiна й пра кашчавых баб i адварочваецца.
Але Айцэн не даецца.
- Ганс, - кажа ён, - мне вельмi хацелася б ведаць, што напiсаў доктар Лютэр у тым пiсямку, якое ён даў мне.
- А не пераймайся, вазьмi ды прачытай, - раздражнёна буркае Лёйхтэнтрагер, быццам гэта такая дробязь - узяць i прачытаць.
Але якраз гэтага Айцэн i ня хоча рабiць, асаблiва цяпер, калi ўжо ён амаль пастар, добры пастух, якi павiнен iсьцi наперадзе хрысьцiян, даючы прыклад сумленнасьцi. Таму ён кажа:
- Ты ж усё так добра ведаеш, Ганс; можаш сказаць, хто якую задумаў карту, туз чарвовы цi старэйшы булковы валет, альбо, можа, жалудовая дзявятка, альбо ж ва ўсiм, у чым толькi можа быць абазнаны чалавек, у сьвятым трыадзiнстве альбо што плоць i кроў Хрыста a priori былi ў хлебе i ў вадзе, альбо пра добрых i лiхiх анёлаў.
- Усё правiльна, усё ў правiлах i норме, усё адпаведна, - кажа Лёйхтэнтрагер, бачачы, што так проста заснуць яму ня ўдасца, - гэта можаш ведаць i ты, калi сабе здор у чэрапе ўцiсьнеш.
- Ай, ужо цiсьнi ня цiсьнi, - скардзiцца юны магiстр, - нi лою нi шмальцу ня выцiсьнеш, нi скварак ня высмажыш.
- Дык перакiнься ў Лютэра, - кажа сябар ня стрымаўшыся, - ну што такога ён табе меў напiсаць да гера галоўнага пастара Эпiнуса? Што ты абiбок i гультай i Гiпакрыт, якi зьлiзвае думкi з вуснаў вышэйшага, каб прабiцца ў сьвет?
I гэтым Лёйхтэнтрагер зноў пацэлiў у самы акурат: бо яно якраз тое, у чым Айцэн сам сабе найбольш баяўся прызнацца; вельмi добра ведае ён гiсторыю пра тое другое пiсьмо, якое напiсаў цар Давiд свайму камандуючаму Ёаву й перадаў праз Урыю; толькi з той розьнiцай, што ў яго, Айцэна, няма прыгожай жанчыны, як Вiрсавiя ў Урыi, ён рулюе на дзеву Штэдэр, якая, на жаль, хоць i ня зусiм бязьмясая i пляскатая, як паненка Агнэс тут у Магдэбургу, але й ня мае нiчога такога ў сабе, каб за яе душылiся й прападалi.
- Магчыма, ён павiнен быў напiсаць гэта, - кажа далей Лёйхтэнтрагер, - але ён нiколi так ня зробiць; мы ж ведаем Лютэра, ты й я, ён не напiша нiчога такога, што можа паказаць людзям, што ён толькi зноў выпусьцiў у сьвет чарговага пабожнага пустагаловiка.
Гэта хоць i крыўдна, але разам з тым i суцяшае; таму Айцэн перапускае сябру ягонае выказваньне, затое скуголiць, просячы спагады, так умольна-жаласна, як гэта яно пакутлiва змушацца да коннай дарогi ў такой няпэўнасьцi, сорак зь лiшкам мiляў у дзень, i як яму палегчала б на сэрцы, нягледзячы на змрочныя прыгоды наперадзе, калi б ён ведаў дакладна, што напiсаў добры доктар Марцiнус.
- Запалi сьвечку, - кажа Лёйхтэнтрагер, - i дай мне сюды тое пiсьмо.
Айцэн доўга калупаецца з крэсiвам i трутам, пасьля запальвае сьвечку; трапяткое полымца толькi крыху асьвятляе пакой i адкрывае жудасную карцiну: юны магiстр i кульгавы гарбач, абодва ў начных лёлях, дзьве галавы схiлiлiся над паперынай, пры гэтым адзiн выцягнутай рукой выпiсвае колы над пячаткай, пакуль яна зь лёгкiм шчоўкам не адскоквае ўгору й пiсьмо быццам само зь сярэдзiны разгортваецца.
- Вось, - кажа Лёйхтэнтрагер, - чытай.
Айцэн, якому ад такога спосабу расьпячатваньня пiсьма робiцца несамавiта, тым ня меней чытае; аж такая прага да ведаў, калi заходзiцца пра ўласныя выгоды. Пазнае почырк, своеасаблiвыя кручкi й скароты, чарнiльныя пырскi, быццам па паперы прабеглiся два, калi ня больш, прусакi. Мiр i мiлата ў Хрысьце, пiсаў Лютэр, сумленны мой, дарагi браце.
I далей сьледуе: "... схiлiце прыхiльне вуха Ваша да дастаўцы гэтага пiсьма, юнага магiстра Паўлюса фон Айцэна. Бо ён той, родам з Вашага горада Гамбурга, хто быў руплiвы тут у Вiтэнбэргу ў высокай школе й зь вялiкiм посьпехам прыкладаўся да спасьцiжэньня вучэньня Божага, ён ужо праэкзаменаваны, красамоўны й старанны й цьвёрда кiруецца Словам i сваiмi начальствамi..."
Айцэн падымае вочы ад паперы й бачыць абыякавы выраз на твары свайго спадарожнiка, быццам той ужо даўно ведаў зьмест пiсьма. I таму далей чытае ў прыўзьнёслым тоне з дамесам гонару й какетлiвага пратэсту: "... i таму я магу, дарагi браце, пасяброўску рэкамендаваць Вам магiстра фон Айцэна, каб Вы скарысталiся iм паводле свайго разуменьня i магчымасьцi. Гэта нясумненна будзе сапраўдны, як сапраўдныя ёсьць наша Эвангельле й Хрыстос, дастойны слуга Божы. Заставайцеся цэлы час шчыра ў Хрысьце. Учынена ў Вiтэнбэргу, et cetera, et cetera. Ваш Марцiн Лютэр."
- Ну, кажа Лёйхтэнтрагер, - супакоiўся нарэшце?
Айцэн абцягвае апоўзлую сьпераду кашулю й адказвае: - Ты ж сам сказаў, што нiчога iншага ён i ня мог бы напiсаць, добры доктар Марцiнус.
- Ня мог бы? - перапытвае Лёйхтэнтрагер, i раптам у ягонай руцэ зьяўляецца яшчэ адно пiсьмо, акурат як першае, з такой самай гладка адклеенай пячаткай, на якiм нават захаваўся адбiтак Лютэравай пячаткi. - На, чытай.
Айцэну зрабiлася знобка. Той самы почырк, нават чарнiльныя плямы, але словы нейкiм д'ябалскiм чынам перакручаныя, i напiсана там, што ў галаве ў юнага магiстра Паўлюса фон Айцэна чорт ведае што, толькi ня слова Божае, што ён прыслужваецца й падлiзваецца, што яму ня можа быць давераны настаўнiцкi пульт альбо катэдра, ужо ня кажучы пра законную хрысьцiянскую абшчыну, бо ён толькi пнецца ўгору, прагне ўлады над людзьмi, замест каб у пакоры сэрца шчыра служыць. А ўнiзе зноў сыгнатурка, чысьцюткi паўтор першай: Марцiн Лютэр.
Айцэн жахаецца. Яму здаецца, што ў двух пiсьмах як бы два бакi аднаго чалавека, i гэты чалавек ён сам - адзiн у ногi цалуе, другi за сэрца кусае. Але як што доктар Лютэр мог напiсаць толькi адно пiсьмо, дык якое ж зь iх сапраўднае, у якiм Лютэрава праўда? I якi, па праўдзе, ён сам, магiстр Паўлюс фон Айцэн?
Лёйхтэнтрагер трымае абодва вострымi пальцамi, лёгенька памахвае iмi перад недаверлiвымi вачыма Айцэна. Айцэн хапае правае, добрае, якое ён павiнен перадаць геру галоўнаму пастару Эпiнусу, калi толькi хоча падняцца вышэй па крутой духоўнай лесьвiцы; але яно ўвесь час выкоўзваецца з-памiж пальцаў, не даецца злавiць, сам ягоны сябар раптам здаецца як бы туманным прывiдам, i ён ускрыквае й прахоплiваецца ў ложку побач са спадарожнiкам, з расьпячатаным пiсьмом у руцэ, пячатка самым дзiўным i таямнiчым чынам цэлая, i ён ў апошнiм мiгатаньнi амаль дагарэлай сьвечкi паўтарае: "... i таму я магу, дарагi браце, пасяброўску рэкамендаваць Вам..." - А дзе другое? - пытаецца ён, штурхаючы Лёйхтэнтрагера пад бок.
- Што другое? - кажа той.
- Другое пiсьмо!
Лёйхтэнтрагер трасе галавой; ня ведае ён нiякага другога пiсьма, ведае толькi пра тое, што яго сябар Айцэн трымае ў руцэ, i кажа яму, каб пагрэў пячатку над сьвечкай, хай разьмякне, каб можна было файненька запячатаць, каб усё было, як бы нiчога й ня было, i пасьля гэтага полымца тухне, i зноў робiцца цёмна вакол гэтых двух у пакоi дома саборнага прапаведнiка Мiхаэлiса. Але Айцэн ня можа заснуць. Яму здаецца, што празь сьцены чуецца сухi кашаль дзевы Агнэс, альбо, можа, Лiзбэт альбо Юты, а недзе нехта стогне, быццам на грудзях у яго сядзiць гном, паскрыпваюць бэлькi, быццам ва ўсiм Магдэбургу вырвалiся на волю духi, i ён, увесь у страху, думае, Божа мой, Божа мой, няўжо так будзе ўсё маё жыцьцё, а я ж бо тое сабе думаў, што пасьля экзамена й казанi ўсё пойдзе сваiм упарадкаваным ходам, як гэта прадвызначыў Бог сваёй вялiкай мiласьцю, але нiхто ня ведае, якая яна слабенькая зямля, на якой ён стаiць, а якраз жа пад ёю й вiруе той вечны агонь.
А ранiцай, пасьля таго як Лёйхтэнтрагер жартаўлiва лёгенька ўшчыкнуў за шчочку юных дочак саборнага прапаведнiка, а Айцэн чынна падаў руку дзеве Агнэсе й, атрымаўшы яшчэ па кавалку хлеба й каўбасы ад фраў саборнай прапаведнiчыхi на перакуску, абодва зноў выправiлiся ў дарогу да Гэльмштэта, дзе герцаг Браўншвайгскi трымаў высокую школу i, трэба думаць, можна знайсьцi гасьцiнiцу з ладным сталом i пачосткай пад добрую духоўную гутарку пра бег падзей у сьвеце; але Айцэн сядзiць у сядле як мех вотруб'я, i ўсё яму балiць, сьпераду, ззаду i ўсярэдзiне. Лёйхтэнтрагеру, таму лепей; той паглядвае на яго збоку, патрухваючы на конiку, i кажа сабе, ах, якi ж слабы гэты людскi род, любая нягода пераварочвае яго дагары, i людзi лямантуюць i скуголяць да Бога, як той Ёў, ня верачы ў яго й нават ня маючы даверу да самiх сябе; так i жывуць паводле правiлаў i ўстанаўленьняў i лiчаць, што iх iм спаслаў Бог, i лiпнуць, трымаюцца за iх, i не заўважаюць, як яно ўсё добрым ладком i парадкам адно за адным коцiцца к чортавай матары, князi й духоўнiкi спачатку, пасьля пiсакi й купцы, а пад канец усе агулам i сполам.
У Гэльмштэце якраз у той дзень кiрмаш, паназьбiралася людзей з усiх навакольляў гiбель i пропадзь, купляюць i прадаюць, а хто нi тое, нi другое, проста швэндаюцца разьзявамi. Карцiна стракатая, бо кожнае на нешта кудысьцi чагосьцi пнецца, i ганчары й краўцы, кандытары й каўбасьнiкi; гагакаюць гусi, сакараць i лапочуць куры, перш чым iм скручваюць галовы; i паўсюль i наскрозь адно жыды ў сваiх ярмолках, i той нахвальвае табе нейкае сваё старое рызьзё, выдаючы яго за ўбор герцагiнi, быка за цельную карову альбо старую недаздохлую кабылу за высакароднага баявога вогiра чыстай арабскай крывi.