Яму гэта спадабалася. Ён расказаў мне, як адышоў ад рэлiгiйных традыцый сваiх бацькоў. Выхоўваўся на рабiна ў Нью-Йорку. Адкiнуў рэлiгiю, традыцыi. I нiколi не шкадаваў за свой выбар. Стаўся спраўным юрыстам. I яму добра вядзецца. Ён заможны, мае цудоўных дзяцей, нават адну ўнучку. Сапраўдны жыдоўскi кайф ад спраўджанага лёсу i жыцця. Але толькi калi прыехаў у Вiльню першага разу восем гадоў таму назад, адчуў, як глыбока засела ў iм усё жыдоўскае i як цяжка забыцца на продкавую спадчыну. Не, нiколi не адчуваў нiякай вiны. Ён задаволены сваiм жыццёвым выбарам. I Пан Бог нiколi не абыходзiў яго сваiмi даброцямi, даючы здароўе, дзве жонкi, маёмасць, поспех i дастатак. Толькi прыехаўшы ў Вiльню, адчуў нейкiя павевы свабоды. Дзiўная гэта свабода, вецер якое вее з магiлаў продкаў, ад старых камянiц, барваў i пахаў горада, якi называлi Паўночным Ерусалiмам.
Расказваючы, Марцiн вельмi глыбока глядзеў мне ў вочы, як бы правяраючы, цi паспяваю я за iм. Не так за мовай i сказанымi словамi, як за думкай, за бегам перажыванняў, пачуццяў i тых хваляў эмоцыяў, якiя яго так шчасна i гарманiчна парываюць. Мая сiмпатыя да яго расла з хвiлiны на хвiлiну.
Мы загаварылiся, а цягнiк ужо меўся ад'ехаць. Я махнула рукою з удаванай пакорай - а, паеду начным. Буду ў Менску пад ранiцу. Няма праблем. Марцiн быў рады з такога павароту справы. Мы рашылi пайсцi ўбок сiнагогi. Ён паказаў мне будынак, нiбы гэта была бацькава камянiца. Не, ягоны бацька не меў тут нiякай камянiцы. Проста хадзiў сюды малiцца. Хоць Марцiн i не ўпэўнены ў гэтым. Бацька асiрацiў яго, калi Марцiну споўнiлася семнаццаць. Пахаванне бацькi было акурат у дзень яго народзiнаў. Памяць пра Вiльню бацька, аднак, здолеў яму прышчапiць настолькi моцна, што, прыехаўшы сюды першы раз, адчуў, што нiбыта ведаў усе гэтыя вулачкi. Вiльня - гэта атмасфера горада, дзякуючы якой людзi робяцца яго часцiнай, як бы дадаткам да краявiду. Ягоныя сустрэчы з сучаснымi жыдамi пацьвярджаюць у iм горкую рэфлексiю, што многiя спрабуюць дапiсацца да гiсторыi, бачачы ў гэтым неблагi бiзнес. Жыд - гэта не нацыянальнасць, гэта прафесiя. Жартуе, тут жа дадаючы, што гэтак сама ж, мабыць, i з iншымi нацыямi. Сяго-таго я сказала б i пра немцаў з Казахстана цi палякаў у нас у Беларусi. Без анiякiх на тое заслугаў i паняверак прыпiсваюць сабе iншы лёс. Ставяць у лесе манекены цi статыстаў на прадстаўленне старцам, спрагненым вяртання сваёй маладосцi. Ён прызнаў маю рацыю i тут жа давай тлумачыць, што сам сюды наязджае з рэальнымi iнтарэсамi, што ён нiякi не магiльны партрэт сваiх продкаў. Я перапрасiлася за занадта моцнае параўнанне. Пасля чаго ён у мяне перапрасiўся, i мы, можна сказаць, пачалi выдурнiвацца ўзаемным какецтвам, калi Марцiн запрасiў схадзiць на неблагое пiва ў джаз-клуб непадалёк ад дамiнiканскага сабора. Павяло на сутонне. Ён узяў маю сумку. Я не пярэчыла. Узяў маю далонь. Не пратэставала. Было ў iм столькi цяпла, што я не мела сiлы ставiць якую б там нi было заслону, якая магла б мяне абаранiць ад неспадзяванай атакi невядомых мне жывёлаў з боку чужога пажылога мужчыны. Я адчувала, што гэта не я, а ён мае перавагу ў нашай гульнi. Я згаджалася на ўсё, iнтуiтыўна не прымаючы нiякай небяспекi.
У клубе мы пасядзелi тры-чатыры гадзiны. Выпiлi мора пiва. Выкурылi масу папяросаў, i я нагаманiлася, часам перакрыкваючы настырны саксафон маладога летувiскага музыкi, якi высiльваўся перакласцi амерыканскiя стандарты на мяккую, свiстучую мову летувiскiх балтаў.
Калi я зарыентавалася, што падпiрае час, мы заспяшалiся праз горад ў бок вакзала, не хацелася браць таксi. Дамчалiся да вулiцы Нямецкай, i тут мне прыспiчыла - далося-такi тое пiва. Дзе тут забягач? У кавярню. Туды, дзе пазнаёмiлiся. Позна. Жвавым подбегам шыбуем у бок Вострабрамскай. Кавярня ўжо зачынена. Марцiн прапануе заскочыць да яго ў гатэлiк. Iншага выйцся няма. Iдзём да яго. I ўжо седзячы на ўнiтазе, поўная свабоднай палёгкi, пачынаю ўпадаць у шчаснасны морак сваiх жаданняў. У ваннай пах ягонай касметыкi. Добрая марачная касметыка. Абапал клазетнай ракавiны параскiданы "Wall Street Journal". На падлозе - бялiзна. Прыемнае бязладдзе пахне стабiльнасцю i заможнасцю. Апускаюся ў змрочную i вiльготную памяць самых прыемных хвiлiнаў з мужчынамi, якiх мела. Сяджу на ракавiне i не карцiць мне выходзiць. Марцiн ветлiвенька стукаецца ў дзверы i пытаецца, а цi добра я пачуваюся, а цi нiчога мне не далягае.
Калi я выйшла, ён налiў чарговую шклянку пiва i запрасiў уладжвацца ў фатэлi каля вялiкай лямпы на падлозе. Абое заўважылi ў сабе агонь, якi знерухомiў нас i паволi растапiў.
Я не пратэставала, калi ён пацалаваў мне ў далоню. Спярша далiкатна, вакол запясця, пасля адкрытую. Закалыханая цёплымi дакрананнямi ягоных губоў, я глыбей апускалася ў фатэль. Беглi хвiлiны, мiнуты, я гладзiла яго лысаватую галаву, твар, шыю. Ён вадзiў языком па маёй далонi, вiльготна пранiкаючы памiж пальцы. Нарастаючая прыемнасць падказала мне ўстаць. Мы пачалi цалавацца. Моцна, жарасна, пры вiрлiвай лямпе на стале, абапiраючыся на дзверы, сцяну, натыкаючыся на канапу, падаючы на ложак. Слабеючы i калышучыся ў абдымках, папераменна ляжалi, кранаючыся целамi. Ён не рашаўся раздзяваць мяне. А я пасля столькага пiва раптам адчула санлiвасць, даброць. Запала ў кароткую дрымоту. Колькi гэта магло доўжыцца. Пяць хвiлiн, паўгадзiны. Падняла галаву, адзетая лежачы на ложку. Ува мне было i цяпер узбуджэнне, але разлянiўленае, соннае. Марцiн сядзеў каля стала. Далiкатнае, жоўтае святло лямпы выцiнала ў пакоi кавалак замкнёнай прасторы, у якой я бачыла толькi яго галаву, далонi, кнiгу i нататнiк. Ён штохвiлi адрываўся ад чытання, хапаўся за пяро i запiсваў нешта ў нататнiку.
Паглядзеў на мяне, правяраючы, цi сплю я. Я ўсмiхнулася. Ён устаў, падышоў да ложка, падсеў, беручы маю далонь. Мне падабалася яго далiкатнасць. Калi мы зноў пацалавалiся, я ўжо была гатовая на большае, чым да таго. Расшпiлiла яму кашулю i, лежачы на засланым ложку, гладзiла яго валасатыя грудзi. Ён падвёў далонь мне пад блузку, расшпiлiў станiк i дабраўся да напятых саскоў. Далей ужо пайшло хутчэй. Раптам, самi здзiўленыя развiццём падзеяў, мы ўбачылi свае голыя целы. Я працягнула руку да сумкi па прэзерватывы. Дастала ўпакоўку i, калi пачала адкрываць яе, гледзячы на ягоны ўзбуджаны чэлес, раптам абое выбухнулi смехам. У маёй далонi замест прэзерватыва была вялiкая круглая таблетка аспiрыну.
Смех ужо не пакiдаў нас да канца. Пацешнае здарэнне змянiла сур'ёзнасць сiтуацыi, надаўшы ёй дадатковага шарму. Гэта не быў секс. Гэта не былi зносiны мужчыны i жанчыны. Гэта была сустрэча даўнiх прыяцеляў, якiя сваiмi целамi апавядаюць пра ўсе матэрыяльныя i духоўныя лёсы, якiя раздзяляюць прастору i час.
Вярнулася ў Менск другога дня з пачуццём споўненасцi. Чаканая прыгода з'явiлася сама насуперак маiм планам i калькуляцыям, а яе памеры далi мне яшчэ больш сiлы i павагi да таго роду свабоды, якой немагчыма запланаваць i прадугледзець.
XII
Не ведаю, калi, але я сапраўды закахалася ў яе. I анi блiзка не ад сексуальнай пацягi. Секс быў калi не дадаткам, дык усё-такi недзе на ўзбоччы. Iмпанавала мне яе незалежнасць, упэўненасць у сабе. Выбiрала я ў ёй асобу цвёрдую, хоць i бачыла яе няўпэўненасць, комплексы i слабасцi. Апроч таго яна духоўным гартам i як бы з разбегу - галавою наперад - не трацiла ў гэтым брутальным свеце нiякiх рысаў далiкатнай i ўражлiвай iстоты. Яе прыгажосць была пацверджаннем гэтай змяшанасцi рэчаў i з'яў. Дробны смуглы твар, далiкатная скура, лагодныя рысы вуснаў, носа i абрысы вачэй. У вачах цеплыня, аптымiзм, радасць i зычлiвасць да свету навокал.
Прыглядваючыся да яе вачэй, я быццам падала ў студню, у глыбiню яе неакiлзанай натурыстасцi. Як ахiнутая чыстай крынiцай, поўнай жыўнаснай сiлы i неабмежаванай свабоды. Брала мяне такое пачуццё, якое даецца кожнаму закаханаму, калi ён уздольнiцца гадзiнамi ўзiрацца ў твар i ў вочы каханага.
XIII
каханне
вывяраю яго
як падкiданне крышталёвага шарыка
каб не схапiць лiшне моцна
i не раздушыць
ад мяне да цябе
ашаламляльна поўны пералёт
ад мяне да цябе
а ў тым пералёце спасцiгаеш раптам
буфер паветра
подых космасу
як жа цудоўна мякка
вяртаецца шар
убiваючыся
у клуб майго цела
гэта як распусканне
у прасторы i паветры
у космасе тваёй душы
без страху
вяртанне шара як нараджэнне
можна сябе загубiць
у поўным нутры
вiльготнай бяспекi
чарговы подзьмух ужо без кахання
i пакуты
толькi ў зачараванасць i радасць
вяртаемся так да сябе падкiдаючы крышталёвы шарык
з мяне з табою ад цябе да мяне
бясконцае перапаўненне каханнем
нацягненыя памiж двума полюсамi космасу
адчуваем поўнiцу ў хвiлi пералёту
крышталёвага шара
полюсы таго самага космасу
што ўдасканальваюць самi сябе.
XIV
Яе вобраз я нярэдка параўноўваю з беларускiм краявiдам. Такi спакойны, монахраматычны пейзаж з карцiн Бялынiцкага-Бiрулi. Калi-нiкалi смех разбiрае, - як гэта беларусы, выйшаўшы з багнаў i займаючыся асушэннем тэрыторыi пад будучыя гаспадаркi, не падбалi пра структуру свайго грамадства. I яшчэ не-не ды выдурнiваюцца ў досцiпах, расказваючы, як Пан Бог, стварыўшы прыгожы беларускi ландшафт i рахманых, памяркоўных людзей, прыйшоў да высновы, што ўсё гэта цi не занадта шыкоўна. I даў iм прэзiдэнта, якi псуе, што толькi ў рукi возьме. Апошнiм часам баюць таксама, як iхнi Лукашэнка спадобiўся гонару разам з Клiнтанам i Ельцыным паўстаць перад аблiччам Бога i даведацца, што праз месяц грымне канец свету. Ельцын i Клiнтан вярнулiся ў свае сталiцы i абвясцiлi народам, што блiзiцца канец свету. А Лукашэнка найперш пахвалiўся, што быў прыняты самiм Панам Богам, пасля сказаў: "Буду правiць вамi да канца свету".
Але па сутнасцi гэтая краiна - пануры закутак вiславухага, вiльготны i журботлiвы.
Яна заўсёды дадае, што, без гор, няшмат чым адрознiваецца ад расчараванай Iрландыi. Дарэчы дадам, што iрландцы дапялi ўсё-такi да вясёлых пабаў з выдатным пiвам.
Тады яна зацягвае мяне ў "Ракаўскi бровар".
Там, схiлiўшыся над куфлямi, услухоўваемся ў шматмоўны гоман - то польскi, то расейскi. Ламанай ангельскай нейкi палiтык даводзiць заходнiм дыпламатам, што нешта тут можна-такi зрабiць. А яны, слухаючы, недаверлiва хiтаюць галавою.
Калi ж я хацела вярнуцца да апiсання беларускай флегматычнасцi, яна фыркнула, што не дужа я ў такiх рэчах разбiраюся. За iх спакойнай натурай камуфляж. Кожны селянiн, не мусова беларускi, гэта чалавек, якi хавае свае эмоцыi, нават калi шчыруе, дык знехаця. А мiж тым за гэтым бушуюць бурныя буры i жарсцi.
Заўважыўшы цень iронii ў куточку маiх вуснаў, яна сарвалася з лаўкi, грукнула аб стол пустым куфлем i запрасiла мяне зараз жа з'ездзiць да аднаго мастака.
Мы выйшлi з рэстарана, азiраючыся, каб злавiць якое аўто. Яна стала на краi тратуара i, махаючы рукою, спрабавала спынiць машыну. Мяне больш не здзiўляе, што лавiць з тратуара прыватную машыну - гэта тут як бы звычайнае скарыстанне паслугi. Нават калi гэта дзяўчына ў кароткай спаднiцы, якая познiм вечарам вяртаецца дамоў, вадзiцель не падумае пра яе як пра прастытутку. Проста спынiцца, падсадзiць, давязе да дома, возьме з яе колькi там "зайцаў" i будзе мець у салоне на некалькi хвiлiн моцны пах дзявочай касметыкi. Вядома, не выключаны i iншыя варыянты, але ж такое можа стацца ўсюды.
Тым разам на вулiцы не было задужа людна. Стаiм i нiчога. Тры цёмныя мерсэдэсы з пярэднiмi коламi на тратуары з нявыключанымi рухавiкамi. За прыцемненымi шыбамi ледзь можна разгледзець маладыя мужчынскiя голеныя твары. Усiмi сваiмi паводзiнамi i выглядам яны будзяць падазрэнне. Зрэшты, можа тут такi стыль, але я стараюся не садзiцца ў такiя машыны.
Мы пайшлi ўнiз убок Нямiгi. Яшчэ цiшэй.
Яна прапанавала мне перайсцi на другi бок вулiцы i спусцiцца ў метро. Мiнулага года ў гэтай падземцы загiнула паўсотнi маладых людзей, затаптаных у панiчным цiску пасля майскага канцэрта пад адкрытым небам. На сценах парасклейваныя картачкi з iх прозвiшчамi, закапцелыя ад свечак гранiтныя халодныя плiты, на якiх задушаныя i спляжаныя твары маладых дзяўчат упiсалi свой апошнi крык альбо ўздых роспачы.
Калi мы праходзiлi мiма гэтага трагiчнага месца, яна расказала мне, што гiсторыя горада пачынаецца з вялiкай бiтвы на Нямiзе. Славянскiя войскi сцялiся ў бойцы са славянскiмi. Полацак, Кiеў... Нямiга са спакойнай рэчкi ператварылася ў крывавы паток. Гiсторыя горада пачынаецца з крывi. Цяпер тут няма ракi, засталася толькi назва. Дзесьцi пад вулiцамi бягуць каналiзацыйныя трубы з брудным струмянём, якi ўпадае ў Свiслач.
XV
Праехалi некалькi станцый метро. Я не ведала, куды яна мяне вядзе. Да нейкага мастака, пажылога чалавека - як мне сказала - з вялiкiм творчым набыткам i майстэрняй, запоўненай рознафарматнымi палотнамi.
Мы ўвайшлi ў лесвiчную клетку. Дом пабудаваны выключна для творчай iнтэлiгенцыi, у сямiдзесятых гадах. Заслужаныя майстры СССР атрымлiвалi тут студыi, спраектаваныя заслужанымi архiтэктарамi i пабудаваныя заслужанымi будаўнiкамi. Як добра было ў тым камунзiме... Адабралi ў iх ужо складзены i ясны свет прывiлеяў, раздаваных шчодрай рукою партыi.
Натыкаючыся на розныя рэчы, падыходзiм да лiфта. З яго ў чарговы цёмны калiдор, немiласэрна застаўлены закурэлымi рэчамi рознай велiчынi, пра прызначэнне якiх цяжка сказаць нешта пэўнае. Можа, гэта з рамонтнага рыштунку, можа, незакончаныя скульптуры.
За ашклёнымi дзвярыма прыцьмёнае святло лямпаў. Познi вечар i майстар ужо не працуе. Стаiм перад дзвярмi, хвiля засяроджанасцi перш чым нацiскаем клямку. Ён глядзiць на мяне, румянашчокi, - пазнаю Цябе ў сапраўдным мастацтве, закамуфляваным шырмай савецкага выхавання i сарамяжлiвых нормаў. Насцеж дзверы. Уваходзiм.
Дзмiтрый падымаецца з-за вялiкага стала. Здымае акуляры i з шчырай прыемнасцю вiтаецца з ёю, пасля са мною. Яму каля 75 гадоў. Але не адчуваецца ў iм старасцi. Нешта маладое праменiцца з яго цела. Выцiрае рукi на жываце аб расцягнены ваўняны свiтар. Цалуецца з ёю, як бы падкрэслiваючы радасць ад сустрэчы. Даўно не бачылiся. Дакарае, што забылася на яго. Яна апраўдваецца i ветлiва i банальна адначасова. Прадстаўляе мяне, як прыклад замежнай цiкаўнасцi да беларускага мастацтва i як вынiк сваёй рэкламнай актыўнасцi. Я хуценька перасцерагаю, што не гатовая што-колечы купiць, а iнтрыгуе мяне творчасць менскай школы жывапiсу ў пасляваенныя гады.
Пачынаем спрэчку - колькi ў гэтым усiм расейскай другаснасцi, а колькi ўласных дасягненняў. Ён згаджаецца, што Бялынiцкi-Бiруля не быў расейцам, а пасля вайны ўскосна ўспасобiўся выхаваць тут некалькi вартасных паслядоўнiкаў. На нейкi момант голас яго завiсае, i ён уважлiвей прыглядваецца да мяне. Угадвае, што я полька. Але я адразу папярэджваю, што не збiраюся тузацца за Бялынiцкага-Бiрулю. Ён мог адчуваць сябе як беларусам, так i палякам. Пагаджаемся, што не быў расейцам. Але я не ўпэўненая, што, калi б мела нагоду спытацца пра тое ў яго самога, цi не сказаў бы ён, што адчувае сябе акурат расейцам.
Дзмiтрый тупае ў кут майстэрнi па вялiкае палатно. На шэра-зелянкавым фоне раскiнуўся сонны пляскаты пейзаж са звiлiстай рэчкай, узлессем, скраўкамi пабурэлых восеньскiх лугоў i бульбянiшчаў. Чорнае птаства недзе з-за далягляду нясе ў дзюбах грай беларускiх лясоў i палёў.
Я ўсмiхнулася ёй, бо мастак як бы пацвердзiў мае папярэднiя высновы пра багнiстых людзей з Палесся, пра спакойны i прыгашаны характар беларусаў, якiя маюць выключныя здольнасцi да медытатыўнага сузiрання настальгiчныў краявiдаў i з'явiшчаў.
Раптам на вочы мне трапляе рэч зусiм экзатычная. Рысавыя палi? Што гэта, пытаюся ў яго з недаверам. Бамбукавыя краявiды, тут?
Ён тлумачыць мне, што ў сямiдзесятых гадах у часы савецкага росквiту навукоўцы, мастакi, iнжынеры выязджалi ў краiны трэцяга свету следам за ваеннымi "дарадцамi" - у Анголу, на Кубу, у В'етнам. Асабiста ён тры гады ў рамках вялiкай вылучанасцi, як на тыя часы, сядзеў у Ханоi, дзе вучыў в'етнамскую моладзь асновам рысунку ў тамтэйшай мастацкай школе. Прывёз адтуль крыху працаў, крыху больш грошай i агiду да палiтычнага нашэсця, паплацiўшыся за тое няласкай партыi. Маляваў залiшне крытычна i некаторыя з ягоных працаў былi скептычна ацэненыя ў Маскве нейкiмi прапагандыстамi. Уся справа, як мяркуе, загрузла ў iнтрыгах, бо на такiя паездкi многiя мелi апетыт.
Дзмiтрый хвалiўся апошнiмi працамi. Не ўсе яны мне нешта гаварылi. Шмат расейскай манеры. Вiдаць, проста зарабляе, запаўняючы палотны добра аплачванымi цэркаўкамi, коннымi запрэжкамi на зiмовых пейзажах.
Я паглядзела на яе спадылба, нiбы хацела сказаць - а цi не казала я табе? Яна толькi ўсмiхнулася загадкава - "пачакай, гэта яшчэ не канец".
Натуральна, знаходжу тут i рэчы, маляваныя з унутранай патрэбы. Выцягваю з абапертых да сцяны палотнаў невялiкую карцiну. Майстэрня, у якой мастак - цi не сам Дзмiтрый - партратуе раздзетую жанчыну. Памяшканне цёмнае, панурае, каб не сказаць камера ў вязьнiцы. З карцiны вiдаць патрэба выйсця па-над стан матэрыяльнага ўбоства праз кантакт не так з самiм мастацтвам, як з атмасферай, у якой мастацтва паўстае.
Тады яна з гордым тварам дастае з-за плячэй павернутае тылам палатно. Ставiць яго перад мною на камодзе. Запальвае дадаткова яшчэ адну лямпу, каб я лепей прыгледзелася да твора.
Сапраўды, нешта неверагоднае ў сваёй нечаканасцi. На першы погляд прымiтыўны, а, можа нават, i вульгарны акт. Дароднае дамскае цела, лянiва выцягнутае на накрытай белай прастынёю сафе. У калырыстыцы дамiнуе чырвоны фон сцяны. Вульгарна? У мяне змяшаныя пачуццi. Карцiна, вядома, выклiкае эмоцыi. Гэта шокавае сутыкненне славянскай шчырадушнасцi i спакою з жахлiва разбуханым ў сваёй чырванi фонам навакольнага свету.
Яна мела рацыю. Гэтая карцiна не дае прайсцi мiма. Адразу вярнула мяне да кнiгi Ерафеева "Русская красавица", напiсанай у канцы васьмiдзесятых. Папулярная на захадзе як экзэмплiфiкацыя маральна-побытовых пераменаў альбо выварочванне ўжо iснуючай каляровасцi грамадскага жыцця, насуперак прынятаму альбо афiцыйнаму перакананню, што "у нас секса нет".
XVI
твой зрок
гэта не толькi вочы затоенага звера
гэта ўсё цела
адзетае ў кармазын
альбо на крывава-чырвоным фоне
адцятым ад белiзны сцяны
тваё цела
гэта не толькi пажадлiвасць занураная ў звярыным упiваннi
незразумелы нам агонь
што палiць i нiшчыць
надзiць i балiць
ёсць з намi блiзка як скура
i дае радасць дотыку
твае клубы
у кармазынавай тканiне
якую скiдаю прагнучы хутчэй цяпла
чысцiнi i асалоды
спакойна
лежачы на сафе глядзiш
i бачу як звяргаеш тыранiю
тлумiш бунты
альбо пачынаеш рэвалюцыi
вызваляеш новыя гукi
падбiраеш паэтам словы
усе глядзяць з подзiвам
на цуд якi за тваiм дакрананнем
пераменiць кавалак звычайнай матэрыi
у цяжарнасць i новае жыццё
гэта адзiн позiрк
у кармазынавым свячэннi
ад якога кожны шалее
увесь час цябе адкрываем
у месяцавай поўнi
у хцiва ўцягненым дыме папяросы
у ашаламленнi вясною
у краявiдзе гор пасля дажджу
увесь час адкрываем
пульсуючую кармазынавую
прастору
XVII
Я вярталася дамоў. Было ўжо досыць позна. Галава поўная сённяшнiх уражанняў i вобразаў - суцэльная галата. I гэта не абавязкова цялесная, эратычная. Адкрылася нешта такое, што падказвае мне iнакш глянуць на эратычныя матывы ў жывапiсе. Голасць, якую чалавек бачыць перад сабою, калi яго закранае самота i неабсяг матэрыяльнага свету. Вобраз жанчыны, намаляванай Дзмiтрыем, увёў у мяне адчуванне важкасцi смутку i скрухi ў гэтых людзях. Ад прымiтыўнай прывязанасцi да iншаземца з Iталii, што лiчыцца прастытуцыяй, аж да складанай гульнi з асяроддзем, якая палягае на прывычным стэрэатыпе прызвычаек. Вырафiнаваная гульня ўяўнасцi, якая прыводзiць да ўтойвання пачуццяў, эмоцый, да ўдавання... У кiтайскай i японскай культурах гэта даведзена да дасканаласцi. Усмешка там - нiякая не ўсмешка. За паклонам не канечне павiнна быць пашана. А тут у постсавецкай краiне на ўскраiне заходняй цывiлiзацыi гэта толькi нязначна датычыцца чагосьцi, што ляжыць на памежжы Азii i Эўропы. Парафраз, матыў, далёкае пазвякванне азiяцкiх эталонаў. Акты Джыота цi Рубенса абапiраюцца на генiй адкрыцця, агалення. Яны - акт захаплення прыгажосцю i гармонiяй прыроды. У сучасным мастацтве цела i эротыка - гэта форма апiсання. Але ж таксама i агалення. Мастацтва малявання цела цi выяўлення эратычных перажыванняў у заходняй культуры - гэта, аднак жа, адкрыванне чалавека, рэфлексiя над ягонай душой. Тут, убачыўшы акт, я мела ўражанне, што Дзмiтрый пазасланяў усё. Закрыў. I толькi дасведчаныя, уведзеныя ў таямнiцу, такiя, як Яна, умеюць паразумецца ў вузкiм коле знаўцаў. Як у секце, тайным таварыстве цi ложы. Абое яны прадставiлi мне сёння фрагмент гэтага закрытага свету. Але толькi дзеля таго, каб я з пыхай не ставiлася да iх плыткай i прымiтыўнай эстэтыкi. Каб не заносiлася, не задавалася, каб не фiгуравалася сваёй вышэйшасцю. Паказалi мне рубчык таямнiцы толькi дзеля таго, каб я ўсвядомiла патрэбу цi хоць бы магчымасць гаварыць гэтай мовай, навучылася распазнаваць яе гучанне, адрознiваць граматыку i лад. Каб я ведала, што ёсць фразеалогiя, якая грунтуецца на iншай логiцы, дзе дэсыгнат, тое, што азначаецца, закрывае знак, а знак адкрывае толькi ўмоўную частку пазначанага.
Месяц у тую ноч глядзеўся, як пабляклы, надгрызены альбо пагамтаны лiмон.
Праходжу паўз платы аднасямейных дамоў. Старыя драўляныя халупы. Даваенная вясковая рэчаiснасць, праглынутая молахам ненажэрна прагнага камунiзму.
Марк з восенi ў адным такiм дамку зняў два пакоi. Я адмовiлася ад сваёй кватэры ў цэнтры. Часам шкадую, але гэтая вёска вялiкага горада тасама мае сваю панаду. Ранiшняе кудахтанне курэй, сковыт кундаляў, мiтуслiвыя кабеты, па якiх пазнаеш, што гэта не вёска-музей у цэнтры Менска, а яшчэ жывы куточак архаiчнай мiнуўшчыны i зышласцi старасвецця.
Ужо каторы дзень, позна вяртаючыся дамоў, бачу прыгорбленага мужчыну ў куфайцы, якi, седзячы пад лiхтаром, перабiрае нешта пальцамi на дошцы цi на блясе, пакладзенай на зэдлiк. Схаваная ў зелянкавай бруднай куфайцы галава не падымаецца, калi я праходжу. Я i не чапаю яго. Ён заняты, выграбае золата можа, выбiрае чарвякоў, альбо кавалкi слюды з камянiстага жвiру. Я не заглядваю на той ягоны стол, хоць сам занятак прыцягвае ўвагу, як таямнiчая мiстэрыя. У той самы час, кожны дзень, у той самай пазiцыi. Прыгорблены, панылы беларускi талерант, якi ў шэрай беспрасветнасцi месячнай ночы вычароўвае нейкiя кавалачкi дастатку.
Уваходжу ў дом, дзе Марк шчыруе на кухнi. Ён цалуе мяне, лёгенька кранае за азадак i даверлiва пагладжвае, знуджаны па маiм целе. П'ем гарбату. Пасля ў ваннай аддаёмся сваiм пажадам. Ён лiжа мне i лашчыць, поўны палкай жарсцi. Я нахiляюся над краем ванны i бяру яго жылiсты чэлес глыбока ў рот. Пасля ён моцна выгiнаецца назад, абапiраючыся рукамi на другi край ванны i сцяну. Краем вока бачу ў люстры асалоду на ягоным твары. Мне хочацца па-малому. Марк прапануе мне, каб я змачыла яму твар i галаву. Я ўстаю над iм, i бледнажоўты струмень залiвае яму лоб, валасы, заплюшчаныя вочы i злёгку растуленыя вусны. Калi я канчаю, ён падымаецца i языком казыча маё ўзбуджанае, набрынялае i мокрае лона. Я пускаю ваду з душа, i тады ён моцным струмянём жоўтай мачы апырсквае мне лона. Расхiляю пальцамi сорам i адчуваю прыемныя дрыжыкi, калi неаслабны напор яго мачы дражнiць клiтар. Спрабую ўвесцi яго чэлес, але струмень перапыняецца. Моцна цалуемся, крыху тэатральна, драматычна, нiбы гэта працягвалася размова пра перажытыя за дзень здарэннi i спатканнi, быццам мы рэпетыравалi пасля спектакля ўсе сцэны, жэсты i словы, якiя прайшлi праз нас на працягу апошняга дзесятка гадзiн.
Мыемся. Ён старанна намыльвае маё цела i спалосквае, адначасова павольна абмацваючы другою рукою кожны сантыметр маёй скуры. Мые валасы i, калi я, схiленая з галавой пад струмянём вады, змываю ўсю пену, ён уваходзiць у мяне ззаду i асцярожна папiхае маё цела так, што раскалыханыя грудзi канцамi саскоў лашчаць кран i халодны край ванны.
Абое ўпадаем у хвiлю манатоннага спазму, якi наблiжае нас да вяршынi асалоды. Паварочваюся, зноў бяру яго чэлес i кончыкам языка даводжу яго да эякуляцыi. Перша моцны ўдар спермы прымаю ў вусны. Пасля рэзка вымаю, i чарговыя кроплi белай плазмы ападаюць мне на губы, нос, лоб i валасы. Тулю яго мужчынскасць да твару, нiбы хочучы прыхiлiцца да нутра асалоды i ўвайсцi ў рытм спаду ўзбуджэння.
Яшчэ хвiллiну мыемся, спалоскваючы сляды раскошы i рэшткi мыла. Марк выцiрае мяне свежым ручнiком. Выходзiць, калi я яшчэ ўбiраюся i расчэсваю валасы.
Пазней я стаю ў дзвярах пакоя, поўная прамянiстай разрадкi. Ён ставiць нактурны Шапэна. Кладзёся поруч, i толькi тады пачынаю расказваць яму пра ўражаннi з майстэрнi Дзмiтрыя.
Ён усмiхаецца з маiх бабскiх флiртаў, а я пераконваю яго, што тое, што сёння дзякуючы Ёй я пабачыла, адкрыла мне вочы на сiлу эмоцый, у якiх раней зусiм не разбiралася.
Вiдаць, пад канец гэта яго зацiкавiла. Нейкая блiзкасць памiж выклiкам, парнаграфiяй i адкрываннем найменш вядомых закуткаў чалавечай псiхiкi.