- Сымон, - казала яму мацi, - дождж iдзець, страха цячэць, вада вуньдзiка на пасьцелi. Чаму страху нi залатаiш?
- Нi знаiш што рабiць? - пачуўся зь печы лянiвы голас. - Адсунь ложак, дык нi нацячэць.
Першы спасьцярог Сымона Антось, той самы, каторага празвалi Дзеркачом i якi быў у лiку паклiканых.
- От ужо й Сымон ёсьцека, цяпер можам iсьцi, - загаварыў голасна Антось, каб зьвярнуць агульную ўвагу. - Ну што, Сымон, пойдзiш з намi ў салдаты?
- Адчапiся ты! - буркнуў голасна Пятух. Ён ёмка выплюнуў з роту дагарэўшы акурак, выцягнуў зь левай адтадуранай кiшэнi капшук з тытунем, адраваў кавалак газэты й супакойна, маленькiмi вачыма бегаючы па грамадзе людзей, узяўся вярцець новую папяросу.
- Ну, Сымон, калi-ж будзiш жанiцца? - пакеплiваў далей Антось. - Параска Макатунiшка ўжо як лучына па табе ссохла.
- Тады, як бык будзiць цялiцца! - адказаў, не паварушыўшы мяцёлкамi, стары дзяцюк.
Тыя, што чулi гэтую гаворку, зарагаталi.
- Ён, мусiць, жджэць пакуль Параска пяцёра будзiць мець, каб адразу на гатовыя, - кпiў з натоўпу другi мужчынскi голас.
Дзякуючы Пятуху, заўсёднаму аб'екту жартаў, якi зусiм нiчым не прыгадваў працавiтага й дбайнага гаспадарлiвага малодшага брата, павесялелi некаторыя ў грамадзе.
З другога боку вёскi прычыкiльгаў да натоўпу дзед Якуб. Абступiўшы, людзi вiталiся зь iм, радыя нагодзе, каб перакiнуцца словам. Стары, вядома, як скажа, дык ёсьць што паслухаць. А дзед пыхкаў сваю крывую люльку ды скупiўся на словы.
- Ну што гэта дзед, вы ваiваць нi сабiраiцiся? - пыталi яго.
- Ды вы, дзеткi, ужо бiзь мяне неяк абойдзiцiся. Я адкаратаў сваё, пагладзiў дзед бародку, гледзячы на ўсiх i на нiкога ў васаблiвасьцi.
- Дзед тут будзiць за нашымi гаспадаркамi глядзець, дзевак замуж выдаваць, каб племя наша нi зьвялося. Пiтуха во ажанiць трэба...
Некаторыя засьмяялiся, але няшчыра, стрымана.
- Нiма за што, - казаў дзед, быццам не спасьцярогшы надзьмутай штучнай весялосьцi. - Нiма за што ваiваць. Нi наша гэта дзела за паноў грудзi выстаўляць. Калi на iх прыдзiць якое бiзгалоўя, дык так iм i трэба. Яны за нас, нябось, нi пастаяць.
Дзед плюнуў сабе пад ногi й пацягнуў з крывой люлькi. Абступiўшыя яго спасьцераглi, што лiтоўскi патрыярх ня меў намеру жартаваць i, пэўна-ж, яшчэ нешта важнае скажа. А дзед зiрнуў пад клець, дзе ўжо ўсталi з лаўкi й аглядалi людзей солтыс iз рослым ураднiкам.
- Вы-ж глядзiце, дзiцюкi, - казаў Якуб, - калi там якiя нiпiралiўкi, дык пад дом цiсьнiцiся, от што...
- Маўчы ты, дзед Якуб, ато якоя благоя вуха пачуiць! - перасьцерагла Кмiтава Аўдоля, што й гэтым разам парупiлася, каб у цэнтры падзеяў быць.
- Чаго гэта маўчы? - агрызнуўся дзед. - Ды што гэтыя паўшабэлкi мне старому калеку зробюць? Пляваў я на iх. А свайму во катораму трэба сказаць, каб на ражон дарма за чужоя ня лез...
У гэты час ураднiк падаў голас, каб усе паклiканыя падыйшлi да яго блiжэй, ды паводля лiсту пачаў перавяраць, цi ўсе сабралiся. Хутка выявiлася, што не было Косьцiка Сабакевiча й Шпунтовага Лявона. Першага, вядома, сам ураднiк не спадзяваўся, але-ж прыгадаць трэба было. Дапытваўся, дзе дзеўся Лявон, ды нiхто ня змог яму адказаць.
- Пойдзем, няма часу чакаць, - сказаў ён станоўка. - Пра яго ўжо парупяцца адпаведныя дзейнiкi...
Апошнiя словы гучэлi пагрозай.
На лiсьце было звыш за трыццаць прозьвiшчаў. Паклiканым ураднiк загадаў зыбрацца ў групу й iсьцi наперадзе, а ззаду мелi ехаць хурманкi з багажом ды маглi йсьцi тыя з раднi, хто хацеў праводзiць мабiлiзаваных аж у Гацi. Рушылi паволi. Солтыс iз ураднiкам вялi калёну на бальшак, а пасьля павярнулi на прасёлкавую дарогу, што побач могiльнiку вяла на гацкi гасьцiнец. Расьпiсаныя гумовымi ўзорамi каляiны ўраднiкавага ровару зараз-жа ззаду затоптвалiся босымi цi абутымi ў лапцi нагамi лiтоўскага народу. Калёна расьцягнулася; тыя з раднi, што йшлi ззаду, пачалi далучацца да праводжаных iмi родных, iзноў пачалася часта спыняная гаворка. Людзi, здаецца, усе тэмы вычарпалi. Што гаварыць у такi час? Мiнулае прыгадваць цi трывогу перад небясьпечнай будучыняй выказваць? Як доўга будзе гэтая разлука? Калi зноў над Лiтоўцамi й цэлай пагвалчанай краiнай засьвецiць сонца? На палёх чакала гаспадарлiвых рук нязжатая ярына. Заўтра, калi Бог пагоду дасьць, iзноў у хвастох нiваў стануць iзь сярпамi прарэджаныя сем'i. У працы гадаць будуць, што з сынамi, мужамi, цi любымi... Дзе яны, у каторы бок гонiць iх чужы вецер?
У самым хвасьце калёны маўклiва крочыў i Янук Бахмач iзь неразлучным Тапсiкам. Ён яшчэ не вымяркаваў, цi яму аж у Гацi йсьцi, цi дзесь на дарозе назад завярнуць. Паглядаў на дарожныя сьляды, якiя пачаў мачыць-зацiраць густы, як празь сiта, дожджык. Людзi настаўлялi каўняры, жанчыны й дзеўкi нацягвалi хусткi. А дожджык зьверху то сеяў, то спыняўся. Ня ведаў, мусiць, нябесны сейбiт, цi неба мае плакаць зь перапынкамi, цi без супыну...
Таронта, 1963-64 г.
КАНЕЦ ПЕРШАЕ КНIГI
Сьпiс некаторых чужых або рэдка ўжываных словаў
Дзярлiвы - (бел.) драпежны.
Велькапольска - (польск.) лiтаральна "Вялiкая Польшча".
Жэч Паспалiта - Рэч Паспалiтая. Просты беларускi пераклад лацiнскага "рэспублiка" (res publiсa - "рэч публiчная", "рэч паспалiтая") палякi перайначылi на свой капыл паводля свайго спецыфiчнага вымаўленьня (Rzeczpospolita), а ў далейшым называлi й называюць так Польшчу.
Крэсы (Крэсы Всходне) - "усходняе памяжоўе". Так звыклi называць палякi заходнебеларускiя землi, дзе польская прапаганда залiчвала беларусаў у "расеезаваныя палякi".
Мiтычны - мiфiчны (бел., паходнае ад грэцкага. Падчас савецкае "моўнае рэформы" замененае на "мiфiчны" паводля расеезаванага вымаўленьня).
Тарэбка - (польск.) торбачка (жаночая).
Элiмiнацыя - выключэньне (бел., паходнае ад лацiнскага).
Жондовы - (польск.) урадавы.
Офяра едэн - (польск.) ах ты недарэка.
Хаме едэн - (польск.) ах ты хам.
Жондова владза - (польск.) урадавая ўлада
Двадзесьця пеньць - (польск.) дваццаць пяць (маецца на ўвазе дваццаць пяць удараў).
Троп - (бел.) сьлед, быць на тропе - злавiць сьлед, iсьцi па сьледу.
Ровар - (бел.) веласiпед
Транзакцыя - (бел., паходнае ад лацiнскага) зьдзелка.
Ужэнднiк - (польск.) чыноўнiк.
Мiльчэць - (польск.) маўчаць.
Ажэлкi - (польск.) "арляняты" - кукарды на шапках польскiх палiцыянтаў ды жаўнераў.
Залатоўка - (бел., размоўнае) злотая - польская грашовая адзiнка.
Родак - (польск.) суайчыньнiк.
Гэтта - (бел.) гэтак, гэта значыць, гэтакiм чынам, значыцца...
Хварбаваць - (бел.) фарбаваць. Хурманка - (бел.) фурманка. Хутра - (бел.) футра. I г.д. Словы з шэрагу тых шматлiкiх, якiя праз савецкую "рэформу правапiсу" беларусам было загадана пiсаць i вымаўляць... па-польску: "фарбаваць, футра..."
Замэльдаваў - (польск.) даклаў, адрапартаваў.
Дэфэнзыва - польская таемная палiцыя, контрвыведка.
Iнвазii - утаргненьнi, напады (бел., паходнае ад лацiнскага, ужываецца пераважна йранiчна).
Чыньнiкаў жандовых - (польск.) дзяржаўных ворганаў.
Пшэклентэ - (польск.) клятыя.
Неўдзенчны - (польск.) няўдзячны (у дадзеным выпадку вымаўлена зь беларускiм акцэнтам)
Панствовы пастарунак - (польск.) палiцыйны ўчастак.
Панствовая зьнiжка - (польск.) дзяржаўная йльгота, права на навучаньнеся за дзяржаўны кошт.
Гвязды - (польск.) зоркi.
Владза - (польск.) улада.
Крынiца: Кастусь Акула. Гараватка (Кнiга I - Дзярлiвая птушка). Таронта, Выдавецтва "Пагоня", 1965.