Страница:
Але і тут, усярэдзіне, унь, у левым далёкім куце, відаць рэшткі капліцы.
Фасады замка бедныя, а тут, там, дзе сценка жылога памяшкання ўпала, відаць, што ўнутраны дэкор быў багаты.
Верхнія паверхі некаторых вежаў былі, відаць, таксама жыллём. Унь ляпніны на столях, унь віюцца сляды дымаходаў.
«Ах, ёлупень! Ах, бесталач, асталоп, паўдур'е, медны лоб, ёлуп хвашчоўскі! Ты правільна, бо змяя віецца і вінтавая лесвіца віецца, вырашыў навіваць пергаментную стужку на нейкі прадмет. І не стукнула ў мякінную тваю галаву, чаму «дымам»?
Вось чаму. Унь яны віюцца, твае дымаходы. Іх назнарок часам рабілі такімі. Нават знадворныя коміны часам завівалі, каб дым з іх выходзіў калечкамі або вінтом. Яшчэ адно адрозненне, яшчэ адна магчымасць пакуражыцца перад іншымі не толькі шпіцамі і флюгерамі, рэшткі якіх відаць ужо там і сям, але і дымам. І гэта ж не ў адных Альшанах. У, медная твая конаўка!»
На-а, замак. І ясна ж, што ёсць тут і патайныя калодзежы, хады, сховішчы, склады, студні, сутарэнні (ясна ж, арчастыя), лабірынты пераходаў, каменныя мяхі. Іначай які ж гэта замак? Што мы, горшыя за іншых? Цікава будзе тут пашукаць-папоўзаць.
На першых паверхах памяшканні ніжэйшыя, там, дзе муры развалены, відаць, што скляпеністыя: дом у разрэзе. Жыла там, пэўна, варта ды прыслуга. Вышэй былі залы, высокія, з лепкай, нішамі для посуду. А унь камін. Мабыць, ёсць і патаемныя сходы, ясна ж, таксама вінтавыя. Што ж, палазім хаця ў прыёмных залах для гулянак-папоек, хаця нічога там няма, а ёсць толькі пройма, павуцінне, вільгаць і пыл.
Толькі тут я апусціў вочы і разгледзеўся па двары. І добра зрабіў, бо давялося б абціраць туфлі.
Відовішча было ахавае.
Я заўсёды абураўся свінскім адносінам да большасці старых будынкаў. Чаму свінарнікі чамусьці ў большасці любяць змяшчаць у старажытных фальварковых абсадах, калі там самае месца для клуба, раддома, бальніцы, стадыёна, спортпляцоўкі. Зялёныя шаты, цень, кісларод. Але гэтыя ўстановы чамусьці стаяць на пустыры. А вакол пруцікі новых пасадак.
Разбілі касцёл у Варончы — які клуб і які сад побач, якія раскошныя двухсотгадовыя алеі! Магутнае, спявучае, пышнае барока касцёла ў Шчорсах. Які музей (а музей вясковы побач, у цесным памяшканні)!
Апраўданне знаходзяць у словах адной асобы, што трэба будаваць новае, а парахня (муры ў паўтара метра таўшчынёй) няхай рассыпаецца, хаця прыстасаваць «парахню» пад нешта бывае лягчэй, чым пабудаваць новае, якое часам, калі ёсць «парахня», можа крыху пачакаць. Хай сілы і грошы будуць аддадзены яшчэ чамусьці.
Што ж, і асоба была добрая свіння, і тыя з «апраўданнем». Я звыкнуў ставіцца да гэтага больш-менш спакойна.
Але тут нават мяне стукнула. Двор быў літаральна завалены розным ламаччам і хламам і тым, што было калісьці высокакаларыйным беларускім сенам. Словам, каровіны праснакі і авечы боб.
А проста перад сабой, між першай і другой вежамі справа, я ўбачыў натоўп. У адным месцы мур быў даламаны амаль да зямлі на шырыню прыблізна трох метраў, а побач, на вышыні метраў чатырох, некалькі юнакоў з ламамі ў поце аблічча працавалі, разбіваючы цамянку: відаць, хацелі пашырыць пралом.
Я падумаў, што гэта марныя штучкі, што тут і шар-баба не дужа б дапамагла і што той, амаль скончаны, пралом зрабілі не людзі, а час. Але тыя стараліся, што наверсе.
Цэнтрам была група людзей. Адзін у сінім падношаным гарнітуры і ў ботах меў аблічча чалавека, які звыкнуў і падпарадкоўвацца, і загадваць, аблічча валявое і жарсткаватае, грубавата-часанае. Па пагляду старшыня калгаса, як яно пасля і выявілася. Было яму год пад пяцьдзесят, і быў ён здаровы, як конь. І змякчала выраз яго твару толькі гумарыстычная складка ў краёчку вуснаў. Не спадабалася мне толькі, што быў ён з чубком, як у бедалагі-нябожчычка фюрэра. З некаторых часоў я больш за ўсё на свеце не люблю такой прычоскі ды яшчэ вусікаў падобнага тыпу, якіх у чалавека, на шчасце, не было. А то б я зрабіў нешта несамавітае. Напрыклад, запусціў бы ў яго апаратам.
«Гаспадар. Тым больш што і пасёлак сельсавета тыпу Альшаны ляжыць на тэрыторыі калгаса».
Побач з ім стаяў з партфелем у руцэ чалавек невысокага росту, таксама год пад пяцьдзесят, але зусім іншага тыпу. Твар шырокі, пасечаны дробнай сеткай зморшчын. І на гэтым твары цёмныя ўважлівыя вочкі. Чорная кароткая стрыжка, вялікія, нібы ў Буды, вушы. Ад яго на адлегласць у пятнаццаць сажняў прыемна тхнула перагарам, і, мабыць, таму твар ягоны быў дабрадушны. Тое, што называецца «вясёлы з пахмелу». Быў ён прысадзісты, крыху сагнуты і махаў рукамі, не выключаючы той, з партфелем, больш за ўсіх.
І яшчэ адзін кінуўся мне ў вочы. Убаку сядзеў на траве, на касагоры, магутнага складу і не менш чым сажнёвага росту чалавек з шырокім абліччам. Чорныя крылатыя бровы, сінія вялізныя вочы, арліны нос, гожы шырокі мужчынскі рот. Аблічча надзіва інтэлігентнае, хоць на прафесарскую кафедру, але нейкае трывожнае і дзікаватае, не такое, як у звычайных людзей.
Аб тым, што гэта не прафесар, сведчыла толькі тое, што быў ён апрануты бедна: у паркалёвай расхрыстанай на грудзях сарочцы, картовых чорных портках, запраўленых у ялавыя старыя боты.
Чалавек насіў кепку казырком назад (пасля я даведаўся, што гэта адна з яго заўсёдных адзнак, нават калі ён не быў у мучным пыле, а не хвілінны капрыз), і вакол яго круціліся дзесяткі два сабак усякага росту і масці і пераважна дрэннай пароды.
— Тут, ці што, сутарэнні? — даляталі галасы.
— Тут паўсюль сутарэнні. Як бы катора не правалілася.
— Не. На вякі будавалі. Лупась, хлопцы.
І тут я адчуў, што нешта мяняецца. Да групы дбайнікаў набліжалася два чалавекі ў атачэнні чародкі дзяцей і падлеткаў чалавек на дваццаць.
Наперадзе крочыў невысокі худы мужчына ў дужа акуратным чорным гарнітуры і белай сарочцы з чорным гальштукам. Аблічча вясковага інтэлігента, простае і нічым не адметнае, хіба што шнарам, які перасякаў левае брыво. За акулярамі разумныя і раздумлівыя вочы. Валасы моцна сівыя на скронях.
Другі быў высокі і плячысты і вельмі нагадваў нейкага амерыканскага каўбоя з фільмаў пра дзікі Захад. Саламяныя валасы, аблічча, прадубленае сонцам і ветрам да адцення цёмнага золата. Шырокі і высокі лоб, нос просты і нядоўгі, рот цвёрды, шчокі прыемна праваленыя.
І ўсё гэта асвятлялі вочы такой глыбокай сіні, што рабілася радасна на душы.
— Стой! Што вы гэта робіце? — яшчэ здалёк закрычаў «каўбой». — Якое… па якім праве?!
— А ты не будзь у гарачай вадзе купаны, Змагіцель, — сказаў чалавек у сінім гарнітуры. — Трэба — значыць трэба.
— Вы, Нічыпар Сяргеевіч, хаця і старшыня калгаса, — сказаў інтэлігент, — а і вам бы не шкодзіла ўсё ж паразважаць крыху над тым, што робіце.
— А вы мне, Рыгор Іванавіч, таварыш Шаблыка, не ва ўсіх выпадках загадвайце, як мне гэтым калгасам кіраваць і што і як мне на яго карысць рабіць.
— Небяспека супрацьпажарная патрэбна? — спытаў той, з партфелем, і «наставіцельна» ўзняў палец. — Патрэбна. Другі выхад патрэбен? Патрэбен.
— Ды чаму тут гарэць? — спытаў нехта.
— Не кажыце. І камень часам гарыць. І стрэльба раз на год сама страляе.
— Гэта помнік, — спакойна сказаў Шаблыка. — Помнік культуры, помнік гісторыі нашай. І потым, хто вас прымушаў у ім загон для быдла рабіць? Зрабілі б убаку.
— На гэта затраты трэба, — сказаў апартфелены.
— Помнік. Пад аховай, — тлумачыў Шаблыка.
— Які помнік? Адкуль відаць, што помнік?! — пачаў нервавацца чалавек з партфелем.
— Вы не нервуйцеся, Тодар Ігнатавіч, — сказаў Шаблыка. — Вы бухгалтар, вы можаце і не ведаць, што гэта — другая палова XVІ стагоддзя.
— Адкуль відаць?
— Дошка была.
— Дзе яна, дошка? — спытаў Тодар Ігнатавіч.
— Здзерлі дошку! — узвіўся раптам крыкам «каўбой». — У бур'яне яна валяецца! А ўсё ты, канторская скрэпка! Ты, Ганчаронак! Ты, чарнільная твая душа! Ты людзей падцкоўваеш, нібы гэты замак галоўны твой вораг.
— Ціха, Міхась, — сказаў яму Шаблыка, але «каўбой», відаць, зусім не ўмеў сябе трымаць і ўжо зусім азвярэў.
— Скардзіцца на вас будзем. А табе, Ганчаронак, я дам дыхту. Я табе неяк так прыму ў кулакі, так з морды мяса…
Вочы Ганчаронка былі б страшнаватыя, каб не былі такія дурныя.
— Я, між іншым, не толькі бухгалтар. Я і член пасялковага Савета.
— А-а, — іранічна працягнуў Шаблыка. — Ну-у, калі член пасялковага Савета — тады абавязко-ова трэба бурыць.
— Ды супакойцеся, — сказаў старшыня.
— Вы яго паклічце да спакою, Альшанскі, — сказаў старшыні Шаблыка.
«Альшанскі? Адкуль Альшанскі? З тых? Ды быць не можа. Апошні з немцамі ўцёк і памёр. Ідыёт. Мала, ці што, Альшанскіх. Адзін Гаўрыла ў Полацку?»
— Кажу вам, зрабіце загон наводдаль, Альшанскі, — сказаў Шаблыка. — Іначай будзем скардзіцца.
— Ну і валіце, — сказаў старшыня, — вам жа горай будзе.
— Ты! Ты! — узбеляніўся «каўбой»-Змагіцель. — Ты… віслюк.
— Пра новае думаць трэба, — сказаў старшыня, не пакрыўдзіўшыся на «віслюка», бо не зразумеў.
Я ўсміхнуўся. Я добра ведаю ўкраінскую мову і ведаю, як часам зручна абазваць другога такім чынам. Тыпова беларуская хітрынка. Спецыяльна ўжываць у якасці лаянкі замест нашай — лаянку з іншых славянскіх моў. І душу адвёў, і аблаяў, а той ніц не ўтаропае.
«Віслюк» па-ўкраінску — «асёл».
— Так! Сапраўдны віслюк! Толькі віслюкі робяць такое.
Затое Ганчаронак Тодар Ігнатавіч, бухгалтар і член пасялковага Савета, чамусьці асабліва пакрыўдзіўся на, відавочна, невядомае яму слова «віслюк».
— Ану, паўтары! Ану, паўтары, паўтары!
— Я табе паўтару! — «каўбой» схапіў Ганчаронка за грудкі.
— Высоцкі! — заблажыў той. — Чаго глядзіш на бандыцкае адроддзе?
І тут ад натоўпу аддзяліўся высокі, выключна складзены і збіты мужчына год сарака з нечым. Валасы цёмна-русыя, светлыя вочы прыжмураны. У рухах лянівая грацыя, па якой відаць: можа быць нечакана рухлівы. Нос прамы, рот няўлоўна ўсміхаецца. У вялізнай далоні маленькая пужка.
— Пастарайцеся, Ігнась Якаўлевіч, — сказаў ён сам сабе. — Ну што, сапраўды, за безабразія робіцца?
І лёгка, як кацянят, развёў Ганчаронка і Змагіцеля, трымаў іх выцягнутымі рукамі.
— Ну, няхораша. Ну, бойка будзе, — ляніва ўмаўляў ён. — Ну, міліцыя. Ну, пятнаццаць сутак. Ну, неба ў буйную клетку. Бухгалтар вялікага калгаса, член пасялковага Савета — і пятнаццаць сутак. Непрыгожа… Настаўнік роднага слова — і тратуар перад школай падмятае. Непрыглядна, экзамены скора. Вучні пра Сымона Скарыну слухаць хочуць, а вы…
Чамусьці не паверыў я ягоным словам пра Сымона Скарыну. «Прыдурваецца, здзекваецца», — падумаў я. Таму што была ў ім гэткая старасялянская ветлівасць і выхаванасць, але было і нешта дужа інтэлігентнае.
— Ігнась! — гарлаў Ганчаронак. — Пусці, дай дарвацца.
— Ды не пушчу, — ляніва сказаў Высоцкі.
— Сука ты! Пусці! Пусці, адроддзе свінскае! Пусці, чорт смалены, дымны!
І тут Высоцкі невядома чаму азвярэў:
— Ты за брата… Колькі м-мож… Ты, гадзяня… Ты, выпоўзіна.
Адштурхнуўшы Змагіцеля, ён схапіў Ганчаронка, выдзер у яго партфель, схапіў за карак і за руку і моўчкі пачаў карэжыць. Так, што стала страшна за жыццё таго.
— П-пусці!… П-пусці.
Настаў час умяшацца і ратаваць усіх ад гарачнасці.
Я пачаў наводзіць апарат, выбіраць пазіцыю. Нехта сыкнуў, і паступова авантура пачала сціхаць. Апошні выпусціў бухгалтара Высоцкі. Выгляд ва ўсіх быў збянтэжаны, а ў некаторых — спалоханы. Я нават не чакаў.
— Вы хто такі? — першым ачомаўся Альшанскі.
— А ці не ўсё адно?
— А нашто вы гэта робіце?
— А будзе харошая ілюстрацыя на тэму: «Правілы і нормы сацыялістычнага супольнага жыцця ў Альшанскім наваколлі».
І я шчоўкнуў яшчэ і мур з юнакамі на ім.
— Гэй! Гэта яшчэ нашто? — крыкнуў здалёк старшыня Альшанскі,
— Я Антон Косміч. Прыехаў даследаваць Альшанскі замак і касцёл. Маю адносіны да арганізацыі па ахове помнікаў, між іншым, і гэтага вось вашага замка. Застаў прыемную карціну разбурэння. І «запечатлел». Да ведама сучаснікаў і на памяць нашчадкам. Удзячным нашчадкам.
Дзеці вакол Шаблыкі зарагаталі. І гэты смех вывеў старшыню з цярпення:
— Выньце плёнку.
— І не падумаю.
Ён кінуўся да мяне з грацыяй і спрытам бегемота. За ім Ганчаронак і Высоцкі. За імі Змагіцель і Шаблыка.
— Падумалі б вы, Нічыпар Сяргеевіч, што гэта адна з прыкрас краю, — паказаў старшыні на замак Шаблыка.
— Ты мне радзіму за мой кошт не ратуй, — кінуў яму старшыня.
Да мяне падступілі Ганчаронак з Высоцкім:
— Ты… ты адкуль… — вось-вось узялі б загрудкі. У гэты момант чалавек у мучным пыле, з кепкай казырком назад і з поўным картэжам беспародных сабак наблізіўся да нас, прайшоў між нас, як разжараны нож праз брус масла, стаў і ўтаропіў дзікаватыя ўважлівыя вочы ў нашы абліччы. Разглядаў, лунатычна хілячы галаву то на адно плячо, то на другое, і вочы былі нерухомыя, і я заўважыў, як усе нібы звялі, апусцілі рукі і адсунуліся. Чалавек паглядзеў, пакруціў адмоўна галавою і адышоў крокі на чатыры.
— Н-не а. А? А-а-не! — ціха сказаў ён.
Спрэчка зноў была пачала разгарацца.
— Не смейце больш рабіць гэтага, — сказаў я.
— Хто гэта тут такі яшчэ? — падлез Ганчаронак.
— Змоўч, а то я табе.
— А вы не крычыце на мяне, як нейкі афрыканскі папуас, — налязаў ён.
— Новагвінейскі бушмен, — паправіў я.
Чым бы гэта ўсё скончылася — невядома. Але ў гэты момант ад мура даляцеў крык двух дзесяткаў галасоў. Туды спяшаліся дзеці, і мы таксама кінуліся туды.
На зямлі ляжаў, нязручна падкруціўшы левую руку, юнак год семнаццаці. Адзін з тых, што толькі-толькі былі наверсе і там дзяўблі ламамі. Гэты чарнявы юнак адзін з тых «кладзенцаў-гракоў», як іх справядліва называюць.
— Што з табой, Бронік? — з непрыхаванай трывогай спытаў Шаблыка.
— Разбіўся? — гэта старшыня.
— Здаецца, не, — юнак сеў, моршчачыся і падтрымліваючы правай левую руку.
— Вывіх, — сказаў Ганчаронак. — Пацягніце за руку.
— Не. — Шаблыка абмацваў хлопцаву руку. — Пералом. Хутчэй у бальніцу.
Ведаю, я рабіў жорстка, не па-чалавечы, але трэба было стрымаць тую малпу, якая вырашыла рабіць такое з замкам, ды яшчэ і з рызыкай. Ну а каб не рука, а шыя. І таму я шчоўкнуў і гэтую сцэну.
— Ну і вось, — ледзь не заплакаў Высоцкі, паказваючы на тое месца, дзе, відаць, хлопец пераламаў руку і дзе пінжак быў прадзёрты. — Во і пінжак раздзёр.
— Падумаеш, адзін пінжак, — з пагардай адказаў мужны Бронік. — Мне гэта ўсё адно як Радзівілу, калі б у яго ў адным з маёнткаў парсючок здох.
— Малі, хлопча, бога аб здароўі, бо маліць аб розуме табе позна, — сказаў я.
Старшыня, Ганчаронак і Высоцкі відавочна сабраліся пакінуць поле бою. Але кінуць яго без слова азначала прызнаць сябе пераможанымі.
Таму Альшанскі спытаў:
— Гэта вы хаця дзеля чаго здымалі?
— Бачыце, не так даўно быў «Фіціль» пра аднаго такога, — я сказаў гэта, хаця і ведаў, што кажу пустую пагрозу. — Магчыма, здымкі ў будучым і прыдадуцца.
— Выньце плёнку, — сказаў Ганчаронак.
— Вы, здаецца, не ахова, а гэта не нумарны завод, — адрэзаў я. — Выму. У цёмным пакоі з праявіцелем.
Чаму так — не ведаю. Але ніколі не бачыў я чалавека, які б так усхваляваўся.
— Вы…
— Адставіць, — сказаў старшыня. — Сапраўды, пагарачыліся. Што нам, клінам сышоўся для загона гэты замак? Дый чаму тут, сапраўды, гарэць? Словам, будзе загон. Гэй, спускайцеся адтуль! — паглядзеў на дзяцей, што сачылі за сцэнай, і прыбавіў спецыяльна для мяне: — А з вамі пагаворым…
— Так, — падхапіў Ганчаронак, — з вамі, што тут без году тыдзень, а падкопваецца пад аўтарытэт кіраўнікоў, мы яшчэ пагаворым.
— Ахвотна. Тым больш што найболей падкопваюць аўтарытэт кіраўнікоў такія, як вы.
Альшанскі, відаць, хацеў быў вылаяцца, але махнуў рукой.
Яны пайшлі, і тут нечакана загаласіў ім услед чалавек ў кепцы задам наперад:
— Ага! Ага! Вось вам божая кара. Бурылі? Замак? А вы ведаеце, што тут было? Вось вам… Што тут было! Вось вам божая кара.
І рушыў за імі ў суправаджэнні картэжу сваіх псоў.
І толькі тут я зразумеў, што чалавек гэты — вар'ят.
— Змагіцель Міхась Іванавіч, — «каўбой» працягнуў мне руку. — Мясцовы выкладчык беларускай мовы.
— Шаблыка Рыгор Іванавіч, — сказаў другі. — Настаўнік гісторыі. Дзякуй вам, вы прыйшлі ў час.
— Два Іванавічы, — сказаў я. — Што ж, Косміч Антон Глебавіч. Гісторык.
— Мяркую, самая справа нам зараз накіравацца ў «Чайную», — сказаў Шаблыка. — Я не люблю, але пасля сённяшняга ў мяне ад хвалявання і палёгкі аж калені дрыжаць.
— І ў мяне, — сказаў «каўбой». — Дый за знаёмства.
Мы пакінулі ўрэшце запаскуджанае поле бою, зноў выйшлі ў парк, перайшлі мосцік, мінулі касцёл, аддыбалі метраў трыста ціхай вулачкай і ўвайшлі ў «Чайную», проста невялікі пакой са стойкай, дзесяткам столікаў, акном на кухню і трыма вокнамі на сонную ціхую вуліцу.
Маладая і надзіва свежая буфетчыца стаяла за стойкай і сумавала, бо народу яшчэ зусім не было: рана. «Каўбой» адразу па-каўбойску падкаціўся да яе:
— Данусечка… Р-радасць мая… Як я рад бачыць вас па-ранейшаму маладой, як усход, поўнай, як поўня, свежай, як раса.
— Гэ-э, ды ён помесь каўбоя з паэтам, — ціха сказаў я.
— Ды ну вас, Міхась Іванавіч…
— Я не Міхась. Я Змагіцель. Я ўсё змагу.
— І мяне.
— І вас, — люта адказаў настаўнік.
Зрабіў жахлівую міну і, паказваючы на бутэльку каньяку, чулліва праспяваў:
— «Дайте бедному шуту звездочку вон ту».
Тая засмяялася.
— А што яму, — сказаў Шаблыка. — Малады, кавалер, дурэе.
Мы селі за стол і выпілі за знаёмства.
— Ну, гэтая гісторыя з Бронікам ім цяпер надоўга ахвоту да такіх штучак адаб'е, — сказаў Шаблыка.
— Не кажы, — сказаў «каўбой-паэт». — Ганчаронак гэта такая свіння, што не адвяжацца. Як нянавісць у яго нейкая сядзіць і да замка, і да многага. Ён гэта Альшанскага падбіў. Нутром чую.
— Так, — Шаблыка круціў у руках акуляры. — Я б яго таксама лічыў, што гад паўзучы, каб мы разам з ім у гестапа не былі.
— У гестапа? — я здзівіўся.
— Ну так. Мяне ўзялі па падазрэнню за падполле, хаця прамых доказаў не было. Вядуць праз пакой, а ён стаіць рукамі ў сценку пад аховай сабакі. Убачыў — зрабіў выгляд, што не пазнаў, дай бог яму…
— І як жа вы адтуль выйшлі?
— Прадажныя яны былі. Нашага рэдка каго купіш. Аднаго-двух. А ў іх толькі аднаго-двух і не купіш. Выкупілі нас. Тым больш што доказаў не было. Ганчаронак, кажуць, трымаўся, язык праглынуўшы. А тое, што характар дзярмо, — справа дзесятая.
— І ўсё адно, — зноў ускіпеў «каўбой». — Я яму «бандыцкага адроддзя» не дарую.
— А чаму… — і я асекся, бо ледзь не сказаў нетактоўнасці.
Змагіцель торкаў відэльцам у катлету:
— Тут сакрэту няма. Усе ведаюць. Быў я па дурасці пасля вайны некалькі месяцаў у бандзе, шчанюк зялёны, непаўналетні. Р-рамантыкі захацелася. У філіяле банды Боўбеля-Куляша. Самога-та не бачыў. І добра, што трапіўся мне харошы чалавек. Шчука было яго прозвішча. Ён мне і давёў, што я такое. Ну, я сваю віну выкупіў. Дзякуючы яму і мне мой філіял загадаў доўга жыць, часткова здаўшыся, а асноўную частку з самім Куляшом да Палінскага балота прыціснулі і знішчылі да апошняга чалавека. І сам Кулеш зранены ў багне патануў. А ён мне: «Бандыцкае адроддзе». С-сука!
— Ладна, супакойся, — паклаў яму руку на плячо Шаблыка.
— Слухайце, а гэты хто, у кепцы казырком назад?
— А-а. Людвік Лапатуха, — сказаў сумна Шаблыка. — Вар'ят. Ціхі. Часам толькі незразумелае гаворыць. Ну і кепка. І сабакі яго страшэнна любяць. Бачылі? Табунамі ходзяць. Нямецкіх аўчарак толькі баіцца і кідае ў іх камяні.
— Адкуль жа ён такі, няшчасны чалавек?
— У нас тут у сорак чацвёртым немцы нейкую работу вялі, а пасля рабочых чалавек чатырыста, палякаў ды нашых, расстралялі ў паўкіламетры адсюль. Ды помнікі вы пасля самі ўбачыце, у парку стаяць. Наш помнік, агульны і польскі. Мы з адным польскім раёнам тут сябруем, то яны прыязджалі ды паставілі яшчэ сваім, — Змагіцель уздыхнуў. — Страшная была гісторыя.
— А Лапатуха тут пры чым? — спытаў я.
— Кажуць, што ці не яму аднаму ўдалося з-пад расстрэлу неяк уцячы, — задуменна сказаў Шаблыка. — Ці ён быў адзіным выпадковым сведкам. І крануўся, гледзячы на ўвесь гэты жах. Але цяпер ад яго ўжо ніхто нічога і ніколі не даведаецца. І быў жа добры, культурны чалавек. Скончыў гімназію і адзіны тады скончыў з усяе Альшанскай акругі ўніверсітэт. Пражскі. Некалькі моў ведаў. А цяпер, бачыце, як яго скруціла. Толькі і можна дабіцца, што вартуе ён тут магілы. Прапаў чалавек. Мяхі на млыне цягае. Шкадуюць яго.
Гаварыць далей на гэтую тэму было непрыемна і цяжка, і таму я перавёў размову на іншае:
— Слухайце, а што гэта ў вас кажуць нібыта пра нейкую жанчыну з нейкім там чорным манахам?
— Аа-а, працяг легенды з XVІІ стагоддзя, — скептычна ўсміхнуўся Шаблыка. — Валюжыніч і Ганна Альшанская. Чу-улі.
— Ну не, — узвіўся «каўбой-паэт». — Вы можаце смяяцца, казаць, што я ёлуп, а я веру: ёсць нешта такое. І за апошнія некалькі год зноў з'явілася. Ужо чалавек шэсць казалі. Людзі дарма шоргаць языкамі не будуць, і дыму без агню не бывае.
— Дык што?
— Кажуць, сапраўды, у некаторыя ночы з'яўляюцца. І калі прыйдзеш у такую ноч і падыдзеш добра, то ідуць. Часам па касцельнай галерэі, часам па замкавай. Часам па той і па другой. Размытыя, туманныя. Ідуць і знікаюць і нічога не гавораць.
— Ты каньяку болей пі, — сказаў Шаблыка.
— Ды я амаль і не п'ю. Як ты. Але веру, ёсць нешта такое. Праходжваюцца, ідуць.
Мы глядзелі на ціхую і добрую вясковую вуліцу, на бярозы, якія рыхтаваліся зазелянець, на бялюткія стаўбуры яблынь на вугальна-чорнай ільснянай зямлі.
— Н-на, — сказаў я, — гляджу я, у вас тут ідылія.
— Ідылія, — сказаў Шаблыка. — З кантрастамі.
РАЗДЗЕЛ XІ БЕЛАЯ ГАРА

Мінулі святы, звычайныя, усім вам вядомыя святы ў маленькім пасёлку. З трыбунай, абцягнутай чырвоным, з самаробнымі сцягамі і з сонцам і першымі, нясмелымі яшчэ намёкамі на зелень, з дэманстрацыяй, якая складаецца пераважна са школьнікаў, і з цікаўным парсюком, які вылез на вуліцу на агульнае ажыўленне, акурат на дарозе дэманстрацыі: людзей паглядзець і сябе паказаць.
А потым рыпае сям-там гармонік, перад клубам танцуюць пары. І закрадаецца ў сэрца сум, што табе гэтага ўжо зусім не хочацца, што твае балі адшумелі і пракаціліся.
Прайшоў з настаўнікам і вучнямі, проста каб не быць аднаму, каб паглядзець на ажыўленне іншых, а вечарам уцёк з вячоркі ад Вячоркі (сапраўды, почасту яны ў яго бывалі) да Змагіцеля ў яго кавалерскую хату (бацькі памерлі), куды скора з'явіўся й Шаблыка, і хораша мы з імі праводзілі свята, хаця нічога асабліва смажанага, печанага ў нас і не было.
Чысла трэцяга я заўважыў за рэчкай, на ўзвышшы, што ляжала наўскос ад замка, чалавечыя фігуркі і зразумеў, што археолагі, разведка якіх з'ехала незадоўга да майго прыезду, прыехалі ўжо экспедыцыяй.
Вырашыў ісці да іх. Трэба ж было пазнаёміцца з будучымі «калегамі» па рабоце. Тым больш што як давядзецца лазіць — усё адно заўважаць і спатрэбяцца тлумачэнні. Хісткім мостам перайшоў рэчку, адразу зразумеў: узгорак, які ляжыць перада мной, — гарадзішча. Старое, адно з ранніх славянскіх у гэтых краях. Пазней стаяла на гэтым месцы, магчыма, і крэпасць недзе XІ-XІІ стагоддзяў.
Я ўскараскаўся наверх, убачыў звычайную карціну: няроўны квадрат метраў сто пяцьдзесят на дзвесце з узвышэннямі па краях і лёгкім прагібам пасярэдзіне, россып чарапкоў, драбнюткіх, з пазногаць мезенца, вымытых з восені дажджамі, велізарны, зусім яшчэ голы дуб у адным з рагоў пляцоўкі і людзей, якія сядзелі пад ім між раскіданага майна, розных там скрынак, пакункаў, бочак і бог ведае чаго яшчэ.
Было там трое дзяўчат ва ўзросце год дваццаці і хлопец гады, можа, на два старэйшы за іх, якога я адразу пазнаў, бо сустракаліся ў нейкай сям'і. Сядзеў з гітараю ў руках белазубасты, худы, цёмна-хваліставалосы і «большие надежды подающий» будучы археолаг Генка Сядун уласнай персонай. А за яго спінаю ўзвышаліся дзве чатырохмесныя жылыя палаткі і дзве палаткі пад інструмент і іншае. На такім фоне Генка ў сваіх страшэнна пацёртых, але сапраўдных тэхасах з мустангам на азадку, у чырвонай чорнаклятчастай каўбойцы выглядаў — «заскучаешь». А дзяўчаткі былі звычайныя, толькі што мілыя па маладосці, з той пароды студэнтак-лабарантак, справа якіх шыфраваць, апрацоўваць матэрыялы, сядзець на раскопе і займацца расчысткай.
— «О, сустрэчы ў джунглях ці на моры», — убачыўшы мяне, заспяваў Генка.
Быў ён слаўны, між іншым, песнямі ўласнага сачынення, хаця голасу, як большасць сучасных спевакоў, зусім не меў. Але бог з імі, уважаючы на адсутнасць голасу і слыху, сучаснаму спеваку амаль беспамылкова можна прадказаць бліскучую будучыню.
І, дзіўна, чым больш да таго ж дурнейшая была Генкава песня, тым большым поспехам яна карысталася сярод равеснікаў. А так што ж, хлопец як хлопец. Вось і зараз… імправізуе.
О сустрэчы ў джунглях і на моры…
Качка, шторм — гары яно агнем.
На Басфоры ж гэнай гары мора -
Ты меня не спр-рашивай о нем.
— Антону Глебавічу Космічу прывітанне, — ускочыў ён, калі я падышоў.
— Прывітанне і таварышу Генадзю, які імя па бацьку пакуль што не заслужыў.
— Знаёмцеся, — звярнуўся прахвост Генка да дзяўчат, — прыва-т дацэнт Косміч. А гэта Таня Салей, Тарэса Гайдучык, Валянціна Волат. Наша таўстуха.
«Волат» быў самы худзенькі і малы і таму засаромеўся горш за ўсіх, а ўсе аж заліліся чырванню: як «вузкія» спецыялісты яны крыху ведалі пра мяне. Трэба іх было ратаваць.