Страница:
Дзесьцi над Дняпром тысячамi вогненных зяпаў выпальвае сабе дарогу другая пачварная машына.
"Даёш Бярлiн!"
Тая, што зглумiла мiлiёны людзей на Салаўках, у Сiбiры, Беламорканале, Калыме. Ледзянавокi, з васпаватым твара, таксама як i "обэрмэншы", дзеiць правамi прыроды. Ён - абсалют, пачатак i канец, i найвышэйшы судзьдзя, i пракурор абвiнавальнiк, ён i прысуд. Ён - альфа й амэга ўсяго, што пад ягонай уладай дыхае й варушыцца. Ён разьвяжа ўсе Гордыевы вузлы, усе складаныя пытаньнi жыцьця ў якiх блыталiся мудрацы ўсiх народаў i пакаленьняў ад пачатку сусьвету. Непакорным прынясе вечны супакой... у магiлах, а апрычнiкам дасьць прылады забойства й шчодра ўзнагародзiць iх, каб прадаўжалi сваё нiкчэмна-подлае iснаваньне на ягонай службе. I мiлiёнамi распаўзуцца забойцы па цэлым сьвеце, каб гордае, вольнае й непакорнае выкаранiць, а падатнае пад сваю ўладу ўзяць.
Нiкчэмнiк тыран прыпрог у сваю калясьнiцу найбольш агiднае, антычалавечае, антыбоскае. Вунь ягоныя пасланцы, перапоўненыя гневам i нянавiсьцю да высокага й шляхотнага, забiваюць у менскiх руiнах. Калi не сваiмi рукамi, дык правакацыямi, рукамi працiўнiкаў. Колькi Беларусаў перабiлi! Цяпер вайна, што ня ведае нiякае меры й лiтасьцi. Цяпер бандыты страляюць ва ўпор. А раней? На "мiрным будаўнiцтве" выдушылi цьвет беларускае iнтэлiгэнцыi, моладзi. Каб больш нiяк i нiколi ня змог на ногi падняцца зьняможаны, зьнявечаны, зганьбаваны народ. Душу яму адабраць i так адурманiць, каб рабом, для заваяваньня iншых, у тую вялiкую калясьнiцу падпрогся...
Лявiна агня з-над Дняпра ўжо ў недалёкай будучынi пракоцiцца праз усю зганьбаваную й стоптаную краiну. Каб спынiцца дзесь на райхстагу, яна па дарозе падмяце ўсю моладзь. Пагонiць яе на штурм. Бальшыня моладзi нiколi ў родныя куты ня вернецца. Колькi дзясяткаў гадоў займе народу, выпаласканаму з асноўнае сiлы, каб на ногi стануць? Дваццаць, пяцьдзесят? Колькi рэк цi мораў напоўняць сьлёзы раднi, якая будзе iх аплакiваць? I навошта тыя аграмадныя ахвяры? Каб задаволiць ненажэрны апэтыт някчэмнiка-тырана?
Народ мой шматпакутны, "пан сахi i касы", якiмi мяркаваньнямi Ўсявышнi табе такi лёс наканаваў? Цi даў табе на зямлi месца, каб ты стаўся спажывай зьдзiчэлых, тых, што запярэчылi Ягонае iснаваньне й адраклiся Валадара Нябеснага?
Над плошчаю, дзе гаркаюць вайсковыя каманды, лунаюць у лагодным ветрыку й перадвясеньнiм сонцы сьцягi. На адных - крыжы зь пераломанымi канцамi. Свастыкi. Быццам павукi. А побач бел-чырвона-белыя. Тыя, што нясьлi ў бой слуцкiя гэроi, каторыя "пайшлi памiраць, каб жыла Бацькаўшчына". Тыя, пад якiмi першы раз, на поўны рост, пасьля сотняў гадоў няволi, устаў на хiсткiя ногi аджылы народ. Колькi яшчэ пройдзе часу, пакуль гэтыя сьцягi, як бясспрэчныя гаспадары, будуць горда й пышна паласкацца ў ветры на менскiм доме ўраду, на вiленскай Замкавай гары й катэдральнай плошчы, на маштах перад урадавымi будынкамi ўсiх беларускiх гарадоў ды ўсiх амбасадаў вольнае дзяржавы па ўсiм сьвеце? Калi тое збудзецца, што сказаў Вялiкi Прарок:
Занiмай, Беларусь, маладая мая,
Свой пачэсны пасад мiж народамi!?
Гук агульнае каманды "Зважай"! Выцягнулася, замерла новавышкаленае войска. Кульгаючы, абапiраючыся на ляску, чыкiльгае перад фронтам калёны групэнфюрэр СС фон Готбэрг. Зь iм, крыху ззаду - нямецкiя афiцэры, а ў iх лiку й пара беларускiх, адзiн зь iх маёр Чмель. Групэнфюрэр высокага росту, на левай грудзiне - мэдалi й крыжы. Даўгая, бусьляная шыя, круглы, пульхны твар, зьверху закончаны шапкай з высокай стрэшкай i чэрапам сьпераду. Спад насунатага на лоб казырка праз акуляры поўзаюць па жаўнерах халодныя й разважныя вочы. Цi групэнфюрэр СС ацэньвае патэнцыял гэтых людзей, што вось маюцца разьехацца ўсiх кутох Генэральнага Камiсарыяту Вайсрутэнii, каб рыхтаваць i школiць мясцовыя сiлы, цi ўжо, чуючы рэха гарматаў з-над Дняпра, думае пра дылему капiтана тонучага мараплаву?
Агляд войска скончыўся й вышэйшыя афiцэры спыняюцца ля правага крыла даўгое калёны. Гаспадар аддае загад камандаючаму парады й той гучным, дзёрзкiм голасам перадае каманду. З калёны выходзяць на цэнтар плошчы чатыры афiцэры. Спыняюцца, паварачваюцца тварамi да сябе, стаяць накрыж, у вадлегласьцi пару крокаў адзiн ад аднаго. Да iх парадным крокам падыходзiць нямецкi афiцэр. Гэта пяцёрка фармуецца на даўжыню рук, а Немец трымае парадную шпагу й лiст паперы з тэкстам прысягi, да якiх усе чатыры дакранаюцца. Iдзе каманда й усе прысутныя ў калёне, стоячы на "зважай", трымаюць левыя далонi на швах штаноў, а правыя рукi, сагнуўшы простым кутом у локцях, падымаюць уверх, далонi на вышынi сваiх пiлётак. Пачынаецца прысяга.
Нямецкi афiцэр з салютам чатырох беларускiх афiцэраў у цэнтры плошчы голасна чытае нямецкi тэкст, а за iм прысутнае на плошчы войска паўтарае. Ёсьць у гэнай прысязе й пра "Гросдойчлянд", i пра "Вайсрутэнiю", i пра жаўнерскую цноту, i гонар, i адданасьць, якой прысягаючыя абяцаюць гарэць у будучынi.
Пасьля сканчэньня ўрачыстае прысягi, афiцэры з Готбэргам iдуць у дом на паўночным баку плошчы i ўзыходзяць на абшырны балькон на другiм паверсе, удэкараваны сьцягамi двух народаў. У гэты час войску даецца каманда павярнуць направа й стаць вольна. У групе вайсковых на бальконе наперад выходзiць куды меншы за Готбэрга ростам, чарнявы, у акулярах, чалавек у цывiльным.
- Глядзiце, Астроўскi! - чуваць у натоўпе.
У прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, - гэта добра вiдаць дападлiваму воку зьнiзу, - вялiкiя грудзi. Цi ня зялезную ахоўную жылетку пад касьцюм апрануў? Чаго добрага, каб хто з прысутных, - а мiж натоўпу можна скрыцца, ня стрэлiў у гэты "сымбаль беларускай дзяржаўнасьцi". Чалавек гэты, што, згодна ацэнкi памяркоўных людзей, ратаваў шмат сялян ад забойчых рук бальшавiцкiх бандаў, што запраўды стараўся памагчы, як мог, Беларусам, што апынулiся ў скрыжаваньнi агнёў, карыстаўся мiж сваiх немалой папулярнасьцю. I не дарма гоман у натоўпе сьцiх. Прысутныя хацелi паслухаць пра пляны прэзыдэнта БЦР i нямецкiх акупантаў.
- Афiцэры й падафiцэры Беларускай Самааховы, грамадзяне Беларусi! пачаў Астроўскi гучным, нiзкiм голасам. - Сягоньня мы, тут сабраныя, а з намi i ўвесь беларускi народ, сьвяткуем вялiкi й сьветлы гiстарычны дзень. 25-га сакавiка 1918 году ў Менску, вуснамi прадстаўнiкоў беларускага народу была абвешчана вольная й незалежная беларуская дзяржава. Вуснамi сваiх выбраных сыноў i дачок наш народ заявiў, што ад гэтага часу ён зрывае ўсякiя сувязi з Расеяй, якая, ня пытаючыся яго, кiнула наш народ у полымя жахлiвай, чужой i непатрэбнай яму вайны. Беларускi народ сказаў, што Расея, дбаючы толькi аб сваiх iмпэрыяльных iнтарэсах, давяла нас да найбольшай галечы, адабрала ў нас усе вольнасьцi, запрэгла ў найбольш жахлiвае й непасiльнае рабства. I вуснамi сваiх выбраных прадстаўнiкоў наш народ заявiў на цэлы сьвет, што ад гэнага часу Расея ня мае нiякага права гаварыць цi рабiць якiя-небудзь умовы ад яго iмя, што ад гэнага часу Беларусь абвяшчаецца вольнай i незалежнай дзяржавай! Наш народ ты самым сказаў, што ад гэнага часу ён сам, i толькi ён, будзе ў сваей хаце гаспадаром!
Пасыпалiся з плошчы гучныя воплескi. Астроўскi, якi гаварыў павольным гучным i ўзьнёслым голасам, усьмiхнуўся, зiрнуў на побач стоячых афiцэраў, i ўпэўнена прадаўжаў:
- На вялiкi жаль, нашыя ворагi нiяк не хацелi разлучыцца iз сваiмi плянамi панаваньня над нашым народам; зладзеi й гвалтаўнiкi не маглi дараваць таго, што вось вышмыгнула зь iх рук ахвяра й намагаецца стаць на свае ногi, гаспадарыць у сваiм доме. Таму, пасьля мабiлiзацыi новых сiлаў, яны зноў напалi на маладую беларускую дзяржаву i, як вам ведама, гэтым разам на помач новапаўсталаму ў Расеi жыда-бальшавiзму, што захапiў уладу, прыйшоў i выкiдыш Вярсальскага трактату - шляхоцкая панская Польшча. Трактатам у Рызе яны разрэзалi на дзьве часткi жывое цела Беларусi й кiнулi наш край у новую няволю. Каб поўнасьцю ашукаць наш народ i падпрэгчы яго сабе на помач, маскоўскiя жыда-бальшавiкi ўтварылi Беларускую савецкую рэспублiку, а Палякi ў сваей часьцi акупаванай Беларусi лiкiвiдавалi наша школьнiцтва, арганiзацыi, праводзiлi агульны й пасьлядоўны плян асымiляцыi. Жыда-бальшавiкi забралi ад нашых сялян зямлю, загналi iх у калгасны прыгон, адабралi ад людзей права ўласнасьцi, ад работнiкаў адабралi права страйкаў. Яны вынiшчалi ў Сiбiры мiлiёны нашых сялянаў i iнтэлiгенцыi, найлепшых сыноў i дачок нашых. Толькi дзякуючы Другой сусьветнай вайне мы здабылi магчымасьць жыць без апекi ворагаў. Вялiкая нямецкая армiя, пад правадырствам фюрэра Адольфа Гiтлера, выгнала з нашай зямлi жыда-бальшавiцкую хэўру й дала нам магчымасьць будаваць сваё беларускае жыцьцё!
У гэтым месцы Астроўскi крыху затрымаўся. Вялыя воплескi зараз-жа й ацiхлi. Яны выразна выявiлi тое, што думалi сабраныя грамадзяне пра гэтага апошняга "вызвольнiка". Прэзыдэнт БЦР прадаўжаў:
- Мы, Беларусы, удзячныя правадыру вялiкага нямецкага народу Адольфу Гiтлеру за тое, што вызвалiў нас ад нянавiснай жыда-бальшавiцкай няволi, даў нам магчымасьць свабодна жыць...
"Астроўскi, пэўне-ж, так павiнен гаварыць, - думаў Янук, прыпёршыся да дзьвярэй апушчанай сьвятынi. - Якая тут свабода? Цi-ж ён ня бачыць, што за свабоду гэтыя галаварэзы прынесьлi? Цi-ж каму ня вiдаць, як карнiкi вынiшчаюць вёскi, жывымi паляць жанчын, дзяцей i старых, а моладзь вывозяць на рабскую працу ў Нямеччыне? Гэта свабода? Так, Астроўскi, пэўне-ж, гэта бачыць, але што ён можа зрабiць... Нашто ён? Яго ня пытаюцца, яму загадваюць. Калi можа сваей працай ён i ягоныя памочнiкi палегчаць цяжкую долю беларускага народу, выратуюць каго ад глуму бальшавiцкiх бандзюгаў, эсэсаўцаў i Латышоў або польскiх бандытаў, дык тое й трэба. Хто бяз зброi, той прападзе..."
- Афiцэры й падафiцэры Беларускай Самааховы! - прадаўжаў прэзыдэнт БЦР. - Я вiншую вас з заканчэньнем ваенных курсаў i з прысягай якую вы злажылi на вернасьць беларускаму народу й нашаму нямецкаму хаўрусьнiку. Сягоньня й вы перажылi гiстарычны дзень. Будзьце-ж верныя гэтай прысязе, высака трымайце ў сваiх сэрцах бел-чырвона-белы сьцяг i йдзiце баранiць беларускiя вёскi ад маскоўскiх жыда-бальшавiцкiх бандаў. У вашых руках цяпер бясьпека нашага сялянства. Вышкалiўшы кадры на месцах, вы станецеся фундамантам новай беларускай армiii, у вашых руках будучыня беларускага народу. Маскоўская жыда-бальшавiцкая хэўра рукамi сваей партызанкi намагаецца вярнуць на нашай зямлi ненавiсную калгасную ўладу, зноў паняволiць наш народ. Бiце бандытаў, каб i сьледу iх у Беларусi не засталося. Ганiце маскоўскую хэўру з нашых лясоў. На вас спадзяваецца беларускi народ i я веру, што вы яго спадзяваньнi апраўдаеце!
"Словы, словы, мора словаў, - думаў Бахмач. - Колькi тут таго "фундаманту" новай беларускай армii... Але пачатак павiнен быць..."
Iзь зьмешаннымi пачуцьцямi йшоў Янук з Пляцу Волi. Зайшоўся ў рэдакцыю "Беларускай Газэты", дзе пастукаў у зачыненыя дзьверы. Сьвята. Шкада. Ад апошняга разу, калi ў iх быў i атрымаў колькi марак, больш нiчога не атрымлiваў. А цяпер яму, слабому й худому, нейкiя грошы вось як памаглi-бы. Вечарам, пасьля доўгага чаканьня, Бахмач ад'ехаў цягнiком зь Менску.
35
Стук у дзьверы хаты Падгайскага ня выклiкаў нiякага водгуку й Бахмач пачаў разважаць цi пайсьцi дадому нацянькi праз пушчу, цi лепш гасьцiнцам. Зьлез зь цягнiка вельмi галодны й наважыў забегчыся да агранома, каб есьцi папрасiць. Балазе, ноччу, перамагаючы розныя нявыгады, нядрэнна выспаўся, навет пра бурклiвы страўнiк забыўся. Праўда дакучалi вошы, i iх, у вязьнiцы нажытых, трэба будзе пазбыцца адразу, дахаты вярнуўшыся. Крышку ў цягнiку скразьняк дзесьцi iз шчылiны прабраў. Каб, ня дай Божа, якая трасца-хвароба на хрыбет ня ўзьлезла!
Вылезшы зь цягнiка, доўга прыглядаўся, як жаўнеры, быццам мурашкi шнуравалi ля мясцовай кухнi. У носе казытаў запах нейкай эрзац-кафэ, маргарыны, чорнага хлеба, мармаляды. З лакомасьцю пазiраў у той, на хуткую руку да будынку вакзалу дабудаваны драўляны трысьцен, куды войска на "фрыштык" сьпяшыла. Там недзе, - прыгадаў Янук, - Марыя Iванаўна, калi нiчога нязвычайнага зь ёю не здарылася, пры працы пыхцела. Пiсала Дуня яму яшчэ ў Вiльню, што "гэны абiбок у партызаны пайшоў, каб яго трасца!" Гэта яна пра Януковага сваяка Ўладзiмера. Якая гаручка яго, дурня, туды панесла? Кажуць, што яблыка далёка ад яблынi не адкоцiцца. Ваўка ў лес цягне. Узгадаваны ў савецкiм духу юнак так i астаўся лёяльны атруце, яму змалку ўложанай. Што зробiш... Што з Марыяй Iванаўнай? Як гэта гаротнiца, сама-самюсенькая цяпер церпiць? А можа яе немцы за сына пакаралi? Варта было-б да яе зайсьцiся. А цi мае яна што есьцi? Можа й ёсьць якiя нямецкiя, прывалочаныя з кухнi, аб'едкi... Не, Янук, цяпер уздужэлы сьвежым паветрам, адразу цэлага барана зьеў-бы. Няпераможная маладосьць свайго дамагаецца. Лепш да Марыi Iванаўны ня йсьцi. Калi ўсё ў парадку дык яна напэўна на працы. А калi не... Лепш пайсьцi да Падгайскага. Гэта надзвычайны чалавек, ён, пэўне-ж, дома а харчоў у яго заўсёды ўволю.
Але чаму-ж ён дзьвярэй не адчыняе? Рашчараваны хлапец раптам прыгадаў, што чалавек можа быць дзесьцi працай заняты. Дзень удаўся, як золата: адлiжны, пагодны. Глядзi, неўзабаве жаўранкi над польнымi праталiнамi зазьвiняць. Цудоўная вясна наперадзе. I ў такi час у агранома працы столькi, што не пакладай рук.
Знайшоў яго Янук у цяплярнi мiж кучаў кампосту, ускапанай зямлi. З памочнiцамi. Дзьве жанчыны, якiх Янук ня ведаў, корпалiся пры нарыхтоўцы глебы. У гэным сэктары цяплярнi, дзе ня было зусiм зеленi, аграном, вiдаць, манiўся сеяць нейкую расаду. Янук увайшоў праз шырака рашчыненыя дзьверы, разглядаўся. Ягоную ўвагу зьвярнулi пышныя кветкi ў вазонiцах на сонцы. Каму аграном цяпер прадаваў гэтыя вазоны? Падгайскi, абапёршыся на вiлы, якiмi перакопваў чорную глебу, спынiў працу. На твары ягоным зьявiлася няўцямнасьць.
- Янук? - спытаў ён iз сумлевам у голасе.
- Памажы, Божа, у працы! - адказаў, як мага бойка, юнак.
- Дзякую, дзякую, браток, - распрамянiўся аграномаў твар. У кашулi бязрукаўцы, твар рыжай шчацiнай аброслы, мускулiстыя рукi, аграном зьзяў радасьцю й сiлай.
- Яй-Богу нi пазнаў! А Госпадзе мой, цi ты, юнак, вiдзiў, як ты выглядаеш? Скура ды косьцi. От шэльмы, гэтак хлапца высушыць! I абстрыглi-ж, баньдзюгi! Але чаго гэта я языком траплю? Ты толька цяпер зь цягнiка? Калi так, дык ты пэўне страшна галодны... Хадзi, братка, хадзi, дарагi мой госьцiк. Вялiкую радасьць прынёс ты мне ў хату. Хадзi, брацец, зараз мы цябе падлечым.
Гэтак гаворачы, Кастусь Падгайскi аж да болю сьцiснуў Янукову далоню, прытулiў хлопца да сябе.
- Братка дарагi, як я рад цябе бачыць! Хадзi-ж, хадзi!
Нейкай паўгадзiны пазьней Янук сядзеў за шчодра харчамi застаўленым сталом. Галоўнае месца на iм заняла сьвежа сьпечаная яечня, побач яе вяндлiна, розная квашаная гароднiна, малако, сыр, мёд, хлеб. Аж у галаве ў хлапца ад запаху харчоў закруцiлася.
- Не, не, не гавары, перш добра пад'еш. Еш, братка, пасьля пагаворым, мне свае прыгоды раскажаш. Цяпер, як кажуць, чарвяка замары. Гэта-ж падумаць, шэльмы, што з хлапца зрабiлi! Ах нягоднiкi, каб вы прапалi!
Сам аграном, прысеўшы зь Януком, толькi прыкiдваўся, што есьць, адно трымаў сяброўства.
- Бяры, братка, вяндлiны паспрабуй. Яшчо, яшчо. Бяры памiдоры квашаныя. Цяпер табе ўсякiя вiтамiны трэба. Яшчо хлеба бяры, сыр, мёд, пасьля малака добра напiся. Нi стыдайся, нi бядуй, у мяне ўсяго хапаiць.
Спанукаць юнака ня трэба было. Пабыўшы "у людзях", - як пасьля любiў жартаваць, - ён пазбыўся ведамай вясовай сарамлiвасьцi. Дзякаваў i еў. I наеўшыся зноў дзякаваў.
- Ня дзякавай, а бяры во яшчо, - спанукаў Падгайскi.
- Дзякую, ужо больш не магу, яй Богу!
- Ну добра. Калi ўжо так, то нiхай сабе. Цяпер апавядай, - зiрнуў глыбака Януку ў вочы аграном.
- Што апавядаць? Перш можа скажыце, як там мае, як Дуня?
- Вёска стаiць, нi спалiлi шэльмы. Усе твае ўпарадку, Дуня таксама. Скора ўвiдзiшся. Нiчога ў iх новага нiма. А Дуня малайчына, сама ў школе сабе раду даець.
- Як Антось Дзяркач?
- Гэты, братка, гярой. Часта яны на партызанаў выяжджаюць, даюць iм у хвост i грыву. Ну але пра гэта пасьля. Ты пра сябе што раскажы.
- Ну што расказваць? Быў у вязьнiцы, адседзеў чатыры месяцы за дурнiцу, - самi знаеце, - а цяпер звольнiлi й маей прыгодзе, як сам ведаеш, канец.
- Ды не, ты, братка, так лёгка з маiх рук ня вышмыгнеш. Расказвай як там было.
- Бачыце па мне, не ў дабры-ж, мусiць, - церабiў у галаве Янук. - Во гэта трасца яшчо, цьфу!
- Вошы?
- А як-жа.
- Ну гэта нi бiда. Удома дасi iм раду. Цяпер апавядай.
- Што апавядаць?
- Я хачу проста, каб ты выгаварыўся, можна сказаць, - калi лепшага слова нiма, - каб выспавядаўся. Праўда, я ня поп, каяцца за грахi ня будзеш. Але выгаварыся. Я ня помню хто такi, - цi не Бакачыё, - некалi сказаў, што калi аднаму чалавеку пра сваю крыўду раскажаш, дык табе адзiн раз палягчэiць, а калi тром, дык аж у тры разы лягчэй станiцца. Кумекаiш? Ты-ж цяперака, пэўне, крыўду ў сэрцы носiш. А каб табе палягчэла, дык трэба тым цяжарам са мной падзялiцца. Ты-ж - паэт, палымяны патрыёт. Ты тамака, у цюрме, палюючы на паразiтаў, напэўна многа чаго перадумаў. Ты ня той чалавек, каторы чатыры месяцы таму назад быў. Ды за табой яшчо й Вiльня. Адным словам - ты для мяне саўсiм новы чалавек, ня той, каторага я некалi знаў. Кумекаiш? От i хачу пазнаць гэтага новага чалавека.
- Выглядае, вас цiкавiць, што я думаю, а не асаблiва тое, што я перажыў? - спытаў Янук.
- Ведама, думкi й выснавы нараджаюцца зь перажытага. Таму цiкавiць мяне адно й другое.
Пасьля ўсяночнага падарожжа зь Менску, зусiм новых уражаньняў на волi, а цяпер яшчэ да адказу наладаванага жывата такiмi харчамi, якiх даўно не спажываў, Янук чуўся ня зусiм добра. Быццам ад усяго гэтага пацяжэў ягоны язык. Таму й пачаў зь лёгкага, можна сказаць, з прыгоднiцкага, з таго, што спад нагляду менскае вязьнiчнае аховы мог-бы цi раз шмыгнуць у руiны, уцячы. Адно яго стрымлiвала: уцёкшы, што будзеш рабiць без дакумантаў, калi натрапiш на якi нямецкi, цi беларускi патруль? Могуць палiчыць цябе бальшавiцкiм бандытам. I што тады? А як дабярэшся зь Менску дамоў? Па дарозе падчас вайны, бязь нiякiх сродкаў да жыцьця, падсьцерагае цябе тысяча небясьпекаў.
Распытаўшы пра турму, Кастусь Падгайскi, зусiм не спанукаючы юнака, вiдаць таму, каб той чуўся ў яго за сталом як у гасьцях, свабодна й паволi распытваў пра навуку ў Вiльнi, пра беларускi актыў, а пасьля й пра менскiх Беларусаў. Падгайскага цiкавiлi ня толькi выпадкi й людзi, пра якiх Янук апавядаў, але й Янукова апiнiя пра iх. Аграном уважна сачыў хлапца, яго рухi, мову, зручна дзе ўставiўшы ў гутарку колькi слоў цi якую ключовую фразу, каб памагчы юнаку выказацца. Гэтак спрактыкаваны й таленавiты пэдагог лёгка й амаль незаўважна памагае выказацца нясьмеламу вучню. Асаблiвай цiкавасьцю загарэўся аграномаў твар, калi Янук у глыбокiм роздуме пачаў апiсваць цырымонiю прысягi новаперашколеных камандзераў Беларускае Самааховы на Пляцы Волi, прамову Астроўскага ды свае пра гэта разважаньнi. Падгайскi яшчэ й яшчэ раз перапытваў юнака, каб упэўнiцца, што так а ня йнкаш пачуў адну цi iншую яго думку.
- Я падазраваў, што шмат цiкавага ад цябе пачую, - пачаў нарэшце, устаўшы з-за стала й спацыруючы па абшырнай кухнi, аграном. - Тое, што пачуў, мяне зацiкавiла зь некалькiх прычынаў. Адна, ясна, проста людзкая цiкавасьць. Хоць я павярхоўна ведаў пра твае, так сказаць, прыгоды, мяне вельмi цiкавiлi дэталi. Сам ведаеш, што хоць я й зьвязаны з нашымi ў Вiльнi й Менску, але ў Вiльнi я даўно ня быў, а ў Менску саўсiм нiколi ня быў. Вось чаму цiкавае гэта ўсё. Часы зьмянiлiся. Таксама й Вiльня, пра якую ты расказваеш, гэта ня тая, якую я знаў, не гаворачы ўжо пра людзей. Але мяне, - i то можа болi чым твае прыгоды, - зацiкавiлi твае разважаньнi. Вiджу з гэтага, што ты ня толькi навучыўся глядзець, але й бачыць. Ты-ж знаеш, што многа людзей глядзець то яны глядзяць, але бачыць ня ўмеюць. I я тут, - прызнаюся табе шчыра, браток, - на вялiкае свае задавальненьне спасьцярог, што ты ня толькi ўмееш глядзець, але навучыўся й бачыць. Вось гэта, так сказаць, самае асноўнае.
- Ды ў цябе, аказваецца, яшчэ больш нешта. I гэта надзвычайна важнае: пасьля таго, што ты бачыш, ты навучыўся бачанае аналiзаваць, па костачках разьбiраць. А гэта, трэба прызнацца, ужо нямногiм людзям дадзена. Бо, ясна, кажуць, што кажны чалавек разважае. Ну што-ж, яно-ж так... Але... I гэта вялiкае "але": разважаць i разважаць - гэта дзьве розныя вялiчынi. Адзiн, i гэта адносiцца да бальшынi людзей, - мерыць усё на сваю мерку, цi, iнакш гаворачы, на свой капыл. У цябе, дзякуй Богу, гэтага недахопу няма. Бо гэта, - што тут будзем скрываць? - мерка на свой капыл ёсьць адсутнасьцю аб'ектыўнасьцi. Адныя людзi толькi бачаныя пераказваюць, iншыя-ж разважаюць, але толькi са сваей суб'ектыўнай пазыцыi. Гэткае разважаньне зламаны грош варта. Яно ня прыводзяць да правiльных выснаваў. У цябе, я бачу, выступае самае найлепшае, бо намагаешся разважаць аб'ектыўна, а гэта ўжо больш, чым у iншых.
- Ня ведаю якiя там настаўнiкi былi ў цябе ў вiленскай гiмназii. Зрэшты, ты там коратка быў. Мусiць, на цябе найбольшы ўплыў зрабiў наш мясцовы, - дай Бог яму здароўя, - гiсторык Сабалеўскi. I яшчо, ведаючы, што ты начытаўся многа й нешта пiшаш, дык ты, магчыма, прыдбаў гэту аграмадную цэннасьць аб'ектыўнага разважаньня сам сваймi намаганьнямi. Як-бы там нi было, выслухаўшы цябе ўважна, як толькi мог сьцьвярджаю гэты факт зь вялiкiм задавальненьнем. Ня думай, што я стараюся цябе пахвалiць. Нашто гэта? Я проста сьцьвярджаю гэты факт, вельмi й надта пазытыўны. Цяпер-жа, калi можна, затрымацца над тваймi думкамi, асаблiва тымi, як ты выказаўся, што прыйшлi табе ў галаву калi ты назiраў прысягу камандзераў Беларускай Самааховы на Пляцы Волi, а пасьля слухаў прэзыдэнта Астроўскага...
Падгайскi затрымаўся, стануў пасярод кухнi, прыглядаўся Януку, нешта доўга думаў.
- Можа вып'еш чарку? - раптам спытаў Бахмача.
Янук ня ведаў, што адказаць.
- Я, самi ведаеце, амаль нiколi ня пiў, але... можа пры такой нагодзе: першы раз на волi пасьля чатырох месяцаў катушка... Можа й вып'ю...
- Вось, вось яно, - падтрымаў Падгайскi, - вып'ем за тваю волю, цi лепш сказаць, вызваленьне. Ты прабач, што я табе раней выпiць не пасулiў, але гэта я з прычыны. Вiдзiш, ты згаладалы, дык на пусты жывот гарэлка шкодзiць. А цяперака, пасьля таго, як ты чарвяка першага замарыў, то можыш. Ды яшчо, братка, вазьмi й добра закусi. Гэта табе на здароўе пойдзiць.
Пасьля такое прамовы гаспадар выняў з шафкi шнапс i напоўнiў дзьве чаркi.
- Прызнаюся табе, што ў мяне ёсьць i другая прычына, каб ты выпiў, сказаў аграном.
Янук зiрнуў на яго зь цiкавасьцю.
- А гэта тое, што як ты сказаў, у вагоне цябе скразьняк праняў. Дык шнапс - гэта добры лек. Ня турбуйся. Вып'ем па чарцы, дам табе яшчэ й другую. Гэта табе на карысьць толька пойдзiць. Вось так. Значыцца, за тваё вызваленьне! - завяршыў аграном сваю прамову.
- Дзякую. За маё вызваленьне! - усклiкнуў весела Янук i адным глытком выпiў рудую вадкасьць.
- А цяперака адразу другую чарку, - налiў зноў Падгайскi. - Гэту прапаную за тваё здароўе.
Пасьля другой чаркi Янук спынiўся. Рэзкi пах гарэлкi зрабiў немалую сэнсацыю ў няпрывыклым да яе юнаковым носе, а цяпер суцэльным прыемным цяплом разьлiўся па ўсiм жываце.
- Бяры, братка, адразу закусвай, - спанукаў аграном, падсоўваючы да юнака тарэлку з вяндлiнай, сырам i хлебам. - Бяры, ня бойся, братка.
- Дзякую, дзякую, спадар Падгайскi. Вы за мной лепш глядзiцё, чымся некалi родная матка. Я да такой ласкi анiяк ня прывык, - гаварыў хлапец, бяручы мяса.
I далей, прадаўжалася, цiкавая гутарка. Адно Янук пасьля дзьвёх чарак куды пасьмялеў, пажвавеў ягоны язык. I запраўды шнапс падзеяў векльмi дадатна на ягоны настрой. Хоць i сьцiплай колькасьцi, ён сагрэў юнацкае цела, што амаль нiколi, за выключэньнем дрэннага вiленскага пiва, ня мела магчымасьцi пазнаёмiцца з алькаголем.
- Дык вось, прадаўжаем. Гэта я ўжо на тэму тваiх выснаваў, якiя як ты мне апавядаў, зрабiў ты на Пляцы Волi, - пачаў зноў аграном. - Прызнацца табе, я тут крышку зграшу, што ня буду скромным у сваей ацэне гэных тваiх выснаваў. Што-ж, прызнаюся табе, я iмi захоплены. Глыбiня думкi, абгрунтаванасьць. Ды гэта яшчо ня ўсё. Твае выражэньнi, параўнаньне дзьвюх, варожых нам, сiлаў да нейкiх машынаў цi сячкарняў, тых, што падпарадкоўваюцца толькi аднаму прыроднаму элемэнту - сiле. Вось гэта нешта! I гэта ўсё я чую з тваiх маладых, высушаных гэтымi бандытамi, вуснаў... Гэта, братка, на твае гады надта, надта многа!
- Ты помнiш, што я на пачатку гутаркi табе сказаў, а гэта тое, што я хачу твае думкi пачуць, пазнаёмiцца з новым Януком Бахмачом. Папросту гаворачы, я хацеў цябе памацаць. Апроч таго, яшчэ адно. Ты, братка, ня крыўдуй за гэта, але сказаць я мушу. Вось яно: думаю, што вязьнiца табе гэна многа табе дала. Цяпер магчыма ты гэтага яшчо нi бачыш, можа навет зь нейкiх другарадных прычынаў не ўсьведамляеш, але ўсё-ж пасьля, калi пыл асядзiць, тады прызнаеш мне слушнасьць. Гэта вязьнiца была для цябе першакляснай жыцьцёвай школай. За яе, - шчыра гавару, - некалi Богу падзякуеш. Не, не, ня спыняй мяне. Я ўжо хачу да канца дагаварыць. Ты яшчо расказаў мне адзiн, вельмi важны момант. Гэта я маю на думцы, што мой пляменьнiк Лявон бегаў да маёра Чмяля прасiць, каб ён памог табе зь вязьнiцы вызвалiцца. Я можа пасьля, з твайго дазволу, спынюся на гэтым маёры Чмялi. Знаю яго асабiста й ад iншых людзей пра яго чуў. Ну, але гэта, як кажуць, напiтак зь iншае бочкi.
- Хоць мяне, праўду кажучы, ня вельмi зьдзiвiла тое, што зрабiў Чмель, я найбольш задаволены, што ты выцягнуў з таго правiльны выснаў. От што мяне цешыць. Ты - рашчараваны, пакрыўджаны, тойсамы, якi там пры генэральным камiсарыяце разважаў, цi выбегчы цi ня выбегчы насустрач маёру Чмялю й прасiць ягонай помачы, ты памiма ўсяго перажытага, - а можа якраз таму, што перажыў, - на тым самым Пляцы Волi прыйшоў да адзiнаправiльнага выснаву. Ты сам сабе ясна здаў справу, памiма тваей вялiкай эмацыянальнай заангажаванасьцi, памiма таго, што ў такiх выпадках, як было з табой, ты мог-бы, - i дадам, поўнасьцю апраўданы быў-бы, - кiравацца толькi сваiмi эмоцыямi, але ўсё-ж ты змог стануць вышэй, глянуць на рэчы саўсiм рацыянальна й прыйшоў да такога, сказаць-бы, глыбокадумнага выснаву, што ёсьць i свае юды-нiкчэмнiкi. Я не хачу пра гэта доўга гаварыць, бо яшчэ ў мяне наперадзе адна тэма, якую хачу з табой закрануць, але гэта сказаць мушу. Ня кажны, - паўтараю, далёка ня кажны, - будучы на тваiм месцы, такое зрабiў-бы. Гэта ўжо нешта большае. Гэта - развага, рацыянальнасьць. Вiдаць, што ты меў школу, што час свой у ей не растрацiў, што добра людзей ацэньваеш. Аднаго, ты, братка, можа ня знаеш, ну але гэта што iншае. Гэта ты не падумай можа, цi гэты самы маёр Чмель меў да свайго такога, на тваю думку агiднага, кроку якiя там-небудзь свае прычыны. Ну але я не хачу над гэтым задзержывацца. Можа пра гэтае яшчэ пагаворым. Давай цяпер пра што iншае...