Страница:
Таму не было больш шчадралюбага сходу за ўсю гісторыю ў вялікай суднай зале. Усе зліўкі сабраліся тут сёння бараніць сваю любоў.
Сядзелі ўсе духоўныя асобы, як каталіцкія, так і праваслаўныя, бо любоў іх была аднолькавая; сядзелі радцы і войт, бо яны падзялялі тую любоў. Сядзеў Карніла, бо яму загадвалі ад імя любві. Сядзеў бурмістр Юстын. Па прывычцы хутчэй, бо першых дваіх любовей яго паспяхова пазбаўлялі, і таму ён не мог любіць і паважаць сябе.
Перад любяшчымі стаяў расстрыга Іллюк, раней прарок па схільнасцях, цяпер — па заданні:
— Вось і ўсё… А людзі ў горадзе гавораць, што неадменна ён цяпер за Гародню возьмецца… Маўляў, хай толькі пакліча — усе пойдзем… Маўляў, вось гэта сапраўдны Хрыстос наш. На што ўжо татары ды іудзеі — і тыя яго чакаюць. Назва, кажуць, імя — гэта справа дзесятая. Па-іхняму ён Хрыстос, па-нашаму «месія», «махадзі» і чорт яго ведае яшчэ як.
— Добра, Іллюк. Але ж мы адразу анафему яму агаласілі, — сказаў Лотр. — Як гэта слухаюць? Няўжо няма постраху?
— Плююцца, — апусціў звярыную галаву Іллюк. — Кажуць: «Гэта ўсё адно…»
— Ну, чаго замяўся?
— Не карайце… «усё адно як д'яблы анафематствавалі б анёла».
— Т-так, — сказаў Басяцкі. — А юроды крычаць? А ты?
— Крычым. «Сарамата галізны яго… Журба вялікая… Звер, вачыма споўнены спераду і ззаду». Як пажахлівей крычым, каб незразумела. «Сонца, як валасяніца! Мора робіцца крывёй! Сем тысяч імён чалавечых у адной Гародні загіне!»
Ён загікаў і закрычаў так, што ва ўсіх мароз прабег спінаю.
— А яны не зважаюць. Кажуць, усё адно жыцця няма. І сёння Кірык Вястун, каваль ды дудар «Братачка» гаварылі нейкаму вусатаму, каб ён заставаўся тут і памагаў… А мы, маўляў, выходзім і чакаем, а нейкі Занон (адзін Гаўрыла ў Полацку!) каб збіраў людзей, ды хадзем яму насустрач.
— Знайшлі? — спытаў Камар.
— Не, — адказаў Карніла. — Паспелі ўцячы. А Зянона ніхто не ведае. Пэўна, не з Гародні.
— Ч-чорт! — сказаў дамініканец. — Ну добра, пакуль нічога не здарылася. Менавіта п а-к у л ь. Небяспека ёсць, але пакуль толькі цень небяспекі. А вы то памылку за памылкай рабілі, а то галовы ад жаху пагублялі. Нарадзілі пачвару і не ведаеце, як утаймаваць.
Сказаў ціха:
— Іллюк, ты пакрыўджан. Знайдзі людзей, здатных раз ударыць нажом.
— Не выйдзе, — сказаў Іллюк. — Усе моляцца на адну ягоную памяць. А і я таксама баюся. На кавалкі расшкамутаюць. Вераць. Няхай сабе ён гэта і сілаю Вельзувела дзівачыць.
— Шкада. Мог бы атрымаць трыста злотых.
— Мёртваму што трыццаць, а што і тры тысячы.
— І ўсё ж паклапаціся аб нажы. Іначай…
— Пастараюся, — зразумеў Іллюк. — Пастараюся знайсці.
— І яшчэ пастарайся крычаць галасней, што гэта антыхрыст, што цяжка адразу разабрацца. Ідзі.
Іллюк пайшоў: сумёт бруднага меху і нячэсаных валасоў. Сінкліт маўчаў. Пасля Лотр буркнуў:
— Смурод які! І любіце ж вы гэтых шпіёнаў, віжоў, даносчыкаў. Сорам проста.
— А вы не любіце? — ціха спытаў дамініканец.
— Па-мойму, таксама глупства гэта, — сказаў біскуп Камар. — Не сачыць трэба. Не сачы, а сячы. Пій V мае рацыю*.
* Адкуль біскуп Камар і дамініканец Басяцкі маглі ведаць, што скажа венецыянскаму інквізітару і трыбуналам Пій V, пантыфікат якога прыходзіцца на 1566-1572 гады, ледзь не на пяцьдзесят год пазней за нашы падзеі, аўтар не ведае. Але прадбачэнне імі будучыні трэба таксама аднесці на кошт промыслу Божага. Геніі празараюць праз дзесяцігоддзі і нават стагоддзі.
Твар наліўся бурай крывёй, пенныя заедзі заварушыліся ў кутках рота:
— Памятаеце ягоную інструкцыю веніцэйскаму інквізітару? «Катуйце без жалю, шматуйце без літасці, забівайце, спальвайце, знішчайце вашых бацькоў, матак, братоў, сёстраў, калі выявіцца, што яны не аддадзены слепа вярхоўнай ідэі». Вось гэта па мне. Вось гэта так. І паўсюль добрыя гасудары так робяць: і наш, і французскі, і сам папа, і вялікі князь маскоўскі… хаця ён і схізмат.
Дамініканец кашлянуў.
— Залатыя словы, — саркастычна сказаў ён. — Толькі ваша вучоная галава, па занятасці, відаць, ведала інструкцыі Пія інквізітарам і не ведала інструкцыі таго ж Пія трыбуналам. А там сказана: «Завядзіце столькі шпегаў і даносчыкаў, колькі вы ў стане аплаціць. Абавяжыце іх назіраць за міранамі… і даносіць вам аб усіх грамадскіх і прыватных непарадках. Ніколі не стаўце пад сумненні іхнія паказанні, паражайце ўсіх, на каго яны вам будуць указваць, нявіннага або вінаватага, бо лепей умярцвіць сто нявінных, чым пакінуць у жывых хаця б аднаго вінаватага».
Мніх усміхнуўся:
— І вось таму я люблю абедзве інструкцыі і люблю шпегаў і займаюся з імі. Урэшце, я дамініканец, майму ордэну даверана святая інквізіцыя. І таму я займаюся і дазнаннямі адначасова. У той час, як вы толькі мянціце языком.
Камар у ярасці ўскочыў.
— Гэта вы ўжо занадта, — з дакорам сказаў Лотр. — Так абразіць вернага служыцеля царквы.
Басяцкі таксама патроху закіпаў:
— Вось што, мне гэта абрыдла. Збудуеш нешта стройнае — заплююць, заваляць, загадзяць у вачах усіх. Я не ведаю, як служаць царкве, як любяць Бога, — ён зірнуў на біскупа, — большасць клірыкаў. Але я ведаю адно — ведаю, што на вачах у людзей нельга распуснічаць так, як яны. На вачах… Бо гэта нараджае нелюбоў, нянавісць, гнеў, выбух, смерць!
— Аб чым вы?
— Аб тым. Завялі голад у той час, як хапіла б і моцнага недаядання. Хацелася мець лішні шэлег, а страціце ўсё. А адсюль і няўдачы з гэтым аспідам, і ганьба з татарамі, і тое, што мы ўвесь час сячом сук пад сабою і ляснемся азадкам або, прабачце, мордай у гной. Абжэрліся салодкім жыццём — і нарадзілі, магчыма, сваю смерць. Знемагалі ў празмерных асалодах, а цяпер круціцеся. Як тут не ўспомніць прыказкі аб пчолах?
Сінкліт маўчаў. За вузкімі вокнамі былі цішыня і ноч, але яны слухалі гэтую цішыню і не верылі ёй.
РАЗДЗЕЛ ХХХVІІ НАБАТ
Святой службе і ўвогуле царкоўнай і магістрацкай, раднай эліце, роўна, як і нобілям, было аб чым непакоіцца. 13 жніўня шматтысячны натоўп выйшаў з Вільні на гародзенскую дарогу. Некаторыя летапісі казалі пазней аб «багамольцах», але на самай справе гурмы былі далёка не такія аднародныя. Акрамя пілігрымаў, былі тут рамеснікі з поўначы (даўно ўжо ў іх не было працы), найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі. Наўрад ці ім у гэты час было да багамолля. Проста і ў Вільні яны не знайшлі хлеба для жыватоў і зерня дзеля пустых сваіх ніў. Нельга было купіць нават за грошы, што прыдбалі яны дзёрзкасцю Юрася Братчыка, рачонага Хрыста. Быў неўраджай.
Яны ішлі абы ісці. Большасць не ведала, куды падацца, і рушыла на гародзенскую дарогу, бо на яе выйшаў Хрыстос з апосталамі.
Рухала імі не мэта, а немагчымасць заставацца на месцы.
А галоўнае, усімі гэтымі тысячамі рухаў голад або прывід блізкага голаду.
Нішто яшчэ не прадракала наступных падзей, калі яны, адтупаўшы ў той дзень блізка сарака (нямераных, вядома, ані імі, ані кім яшчэ тады) кіламетраў, сталі начлегам ля нейкай невялікай вёскі. Паныласць валодала імі. Раніцай частка хацела ісці на поўнач, у балтыйскія гарады, частка на поўдзень, бо спадзявалася, што ўцякло зашмат народу, што поўдзень моцна абязлюдзеў і магнаты, з нявыкруткі, будуць даражыць працоўнымі рукамі. На Гародню амаль ніхто не хацеў ісці. Ведалі, як звязвацца з бацькамі царквы і прыснымі.
І, магчыма, нічога б не было, каб загад аб анафематстваванні прыбыў у вясковую царкву днём пазней і не сустрэўся тут з чалавекам ад Іллюка, які спяшаўся ў Вільню, не ведаючы, што Хрыстос выйшаў з яе, што ён ужо тут і, галоўнае, не адзін.
Выпадковасць, падрыхтаваная голадам, нашэсцем, хцівасцю багатых і моцных, зрабілася раптам заканамернасцю і прынесла праз некаторы час свае страшныя, крывавыя і велічныя плады.
У стане ўжо дагаралі вогнішчы (ночы пасля дажджоў зрабіліся цёплыя, нібы ў ліпені, а гатаваць дужа не было чаго), калі ў царкве, наводшыбе ад вёскі, запалалі вокны, а праз некаторы час пачуліся спевы.
З цікаўнасці людзі рушылі туды, пачулі страшны, чэраўны рык дыякана, знаёмыя словы аб пракажэнні, удаўленні і імгненнай смерці розных там ворагаў людства, зразумелі, што ідзе анафематстваванне, а пасля ўчулі, што анафему спяваюць чалавеку, які пабіў татар (аб ягоных выбрыках у Наваградку яны, вядома ж, не ведалі, а каб і ведалі, то не паверылі), разагнаў гандляроў і вось толькі зараз даў ім грошай, чалавеку, які стаіць сярод іх і нават з цікавасцю слухае страшныя, глухія, закасцянелыя словы праклёнаў.
Натоўп застыў.
Яны б, вядома, менш былі ўражаны, каб даведаліся, што анафему спяваюць паўсюль, куды дасягне лапа святой службы і гародзенскіх папоў.
Але яны ў той час не думалі пра гэта. Для іх менавіта ў гэтай вось драўлянай царкве, што тырчала перед вачыма, увасобілася зараз галоўнае зло.
— Чуеш? — спытаў ваўкавыскі мужык.
— Гэта яны за тваё дабро, Хрыстос, — сказаў сівавусы.
Натоўп маўчаў, але яшчэ не ведаў, што рабіць. Нейкі шэры чалавек, увесь гнуткі, нібы бяскосты, пачуўшы імя, названае сівавусым, праштурхаўся праз натоўп і стаў, гледзячы Юрасю ў рот цьмянымі, нібы ў крата, вачыма. Чакаў.
— Плюнь, — сказаў Раввуні. — Быў злодзей — быў якраз. Стаў Хрыстом — значыцца, анафема. Закон.
Шэры, нібы пачуўшы пацверджанне, пачаў непрыкметна заходзіць у бок Юрасю, дзе шчыльней за ўсё стаяў натоўп. Твар ягоны быў нібы сляпы і не выклікаў ніякіх падазрэнняў. Доўгія рукавы хавалі рукі.
Невядома, чым бы скончылася маўчанне, каб шэры раптам не кінуўся наперад. Гэта было зроблена бліскавічна, ніхто нават не паспеў зразумець, што такое. На імгненне ён як бы прыліпнуў да Хрыста, вокамгненна выхапіў руку з чымсьці бліскучым, прыціснутым да запясця і перадплечча, і зверху ўніз нанёс слізготны, страшны, на волас ад цела, майстэрскі ўдар.
Пасля ён вытаргнуў бліскучае (сляпое аблічча ягонае ззяла нечуваным, фанатычным захапленнем) і прарыдаў у трыумфе і самазабыцці:
— Лотр!… Царква святая! Прымі ворага!
Хрыстос павярнуўся і, хістаючыся, глядзеў на яго. Усё гэта здарылася так хутка, што не мог бы мінуць час нават між адным мірганнем веяў і другім. Шэры разлічана перахапіў нож (ніхто не заўважыў як) і ўдарыў на гэты раз знізу. Але на гэты раз ён не паспеў: Юрась стукнуў яго нагою па руцэ, выбіў бліскучае і ўдарам у твар зваліў на апосталаў. Шэрага схапілі.
— Ваўкі Божыя! — у экстазе, з пенаю на вуснах крычаў шэры. — Ірвіце! Шматайце!
— Лотр? — усё яшчэ хістаючыся, перапытаў Хрыстос.
— Гляньце на лепшы мой час! — напінаўся фанатык. — На пакуту маю! Гляньце, вось ірвуць мяне, але ўражаны сын Беліяла!
Усе глядзелі на яго і на зямлю. На ёй ртутным, трохі скрыўленым языком ляжаў страшны зарукаўны ікол — паменшаная копія мяча для бою ў цеснаце. Паменшаная і, вядома, разлічаная на ўдар адной рукою.
— Чаго ж ты не падаеш?! — хрыпеў схоплены. — Падай! Падай! Душа твая ўжо ў дарозе.
— Майстра, — нават з некаторай павагаю сказаў Хрыстос. — А падаць мне — чаго ж?
Народ ахнуў толькі тут.
— Бессмяротны? — фанатык абвіснуў.
— Не дзейнічае, — загулі галасы. — Вядома, не дзейнічае. Ведаў бы, на каго руку ўздымаць.
І зноў маўчанне. І зноў людзі пачулі, як дыякан на верхніх нотах, амаль зрываючы голас, узглашае:
«Ан-на-фем-ма-а-а-ы».
— Хлопцы! — залямантаваў раптам малады. — Дык гэта што ж?! Яго гнаць будуць, праклінаць, а мы маўчым? Ён заступаецца, а мы маўчым? На яго нож імем царквы заносяць, а мы маўчым? Ды калі яны Бога клянуць, калі нож на яго заносяць — што дамы іхнія, як не гнёзды д'яблавы?!
— Раскідаць! — падхапілі галасы.
— Па бервяну разнесці!
— Гані іх з пацучынага занорка!
Натоўп рынуў да царквы.
Праз некаторы час уся яна, ад падмурка да званіцы, зырка палала: на сцены вылілі некалькі вядзёрных бутыляў з алеем. Астатнія глуха бухалі ў падклецці. Полымя, знайшоўшы цягу ў званічнай трубе, пачынала лізаць званы. У трубе круцілася і раўло, бы ў пекле, і тромб паветра, увесь час мацнеючы, пачынаў гайдаць званы. Часам яны глуха ўздыхалі.
Шэры глядзеў на агонь ненавідзячымі, нібы сляпымі, вачыма.
— А з гэтым што? — спытаў малады.
— Кінуць! — крычалі адусюль. — У агонь!
Дзесяткі рук схапілі яго і панеслі да пажарышча, узнялі, пачалі разгойдваць.
— Стой, — сказаў Хрыстос.
Дзіўна, яго пачулі адразу.
— А што, кепская з яго будзе смажаніна, хлопцы? — усміхаючыся, сказаў ён.
— Д-ды нельга сказаць, каб самы смак… — вусы сівавусага варушыліся.
— То хай ён трохі яшчэ лою нагуляе, смаркуль, — сказаў Хрыстос. — Будзе ведаць, як са сваімі цацкамі ў сур'ёзную гамонку лезці.
Людзі вызвалена зарагаталі.
— Хай паплачацца ў тых, хто даслаў, дурань няшчасны. Можа, яму цыцу дадуць.
— Няма ў іх.
— А чорт яго ведае. Там у іх адзін Лотраў прычотнік ёсць, рымлянін, то, дальбог, не разбярэш, хто ў іх там мужык, а хто баба.
— Забі, — хрыпеў кінуты. — Забі, сатана.
— Ідзі, — сказаў Хрыстос, — ідзі, пакуль не перадумаў. Бач, з ножыкам яму абысціся, бы ў свайку згуляць. Гэта ж падумаць, руку на чалавека!
Кінуты ляжаў, як мех з анучамі. Усе глядзелі. Пасля ён узняўся і павольна, не сваімі нагамі, пайшоў прэч ад агню, у цямноцце.
— Іосія, — сказаў Хрыстос, — ану, пройдзем.
Яны спусціліся па адхону да самага крайняга вогнішча, над самай ручаінай. Людзі засталіся каля царквы глядзець на агонь.
— Няма, брат, на свеце лепшага відовішча за пажар, — з павагай да іх сказаў Хрыстос. — Калі, вядома, гарыць не твая хата.
Падумаў і дадаў:
— Калі гарыць не чалавечая хата.
І сеў, скідаючы хітон.
— Паглядзі, што гэта ў мяне на спіне.
Іуда ахнуў. Хітон густа набракнуў крывёю. Сарочка была хоць выцісні.
Абмываючы цела, іудзей сказаў:
— Адно я здзіўляюся, як цярпеў? Другое я здзіўляюся, як гэта ўсё так абышлося? Проста глыбокі парэз.
— Нельга паказваць крыві, разумееш. — Шкаляр заскрыгатаў зубамі, калі сушаная трава-крываўка лягла на рану. — А наконт другога, то правільна здзіўляешся. Вялікі майстра наносіў удар. Надвае распаласаваў бы, каб не пашэнціла.
— Добрае шанцаванне. Далі былі па шыі, але пашэнціла, паспеў унікнуць. Крутануўся, і ўсяго толькі і выбілі, што восем зубоў.
— Пашэнціла. Зажыве, як на сабаку. Пашэнціла, што ікол узяў. Смертаносная брыда, не ўратуешся. Але скрыўленая. Што да рукі, што і да цела прылягае… О-ох! Калі сустрэне перашкоду — слізгане, і ўсё. А я ў сукню там дваццаць залатых шчыльна нашыў. Ты, конаўка, заўсёды ніц не ўтаропаеш, раздасі, а раптам варту падкупіць давядзецца або коней дастаць, калі смерць на плячах вісець будзе? То ж бо! А яшчэ кажуць, што грошы — ад д'ябла.
Калі яны вярнуліся да пажарышча, натоўп неяк дзіўна маўчаў.
Усе глядзелі на іх.
— Ну, пагаварылі? — спытаў сівавусы. — Цяпер што?
— Не ведаю.
— Павінен ведаць, раз Бог, — аблічча маладога было страшнае.
— А калі я шкаляр?
— Усе мы шкаляры ў Бацькі Нябеснага, — непахісна сказаў сівавусы.
Страшная сіла была ў ягоных словах і пільным позірку.
— Я чалавек.
— І сын Божы быў чалавек, — вочы ў сівавусага былі як жар, можа, ад зарыва.
— Ды я…
— Кінь, ты і тады баяўся, як упершыню прыходзіў. Гэта нічога. Мы цябе ў крыўду не дамо.
— Не ведаю, аб чым кажаш ты. — Хрыстос адчуваў, што яго зацягвае, што дарогі назад няма.
— Брэшаш, ведаеш, — прарвала раптам сівавусага. — Павінен быць Бог, раз нам гэтак кепска, раз нам — смерць. — Горла ягонае раздзімалася. — Не смей ношай грэбаваць.
— Скінеш яе з плеч — канец нам, — горача зашаптаў малады.
Фама раптам крэкнуў і ўстаў:
— Вось што, хлопчыкі. Я мяркую, гэта ў вас дух Божы ўсяліўся. Чаго пытаць, раз усе вы пра адно зараз падумалі. А раз усе пра адно — ад каго гэта, як не ад Яго? Ну і дзейнічайце сабе, чаго да Бога па дробязях прысталі? Усё адно, як старая баба: «Божачка мой, зрабі, светленькі, каб мой певень курэй маіх удала таптаў, каб не было больш баўтуноў, каб піскляткі крапіўку хораша дзяўблі». А Богу толькі і справы да таго пеўня і да таго, што баба, дурная, новага не купіць. Хоць ты самому тых курэй тапчы.
Рогат.
— Думаеце аб адным, што хлеба няма — і ён пра гэта думае. Што ўвесь хлеб у пэўным месцы і яго трэба ўзяць — і гэта думка ад яго. Што трэба нам, пакуль нас шмат, не па хатах ісці, а туды, бо раней сяўбы ўзяць трэба хлеб, каб было чым сеяць. Ды заадно і вінаватых у голадзе за гардзёлку патрэсці.
Радасны, агульны крык узвіўся над пажарам.
— Дзякуй, Тумаш, — ціха сказаў Юрась. — І ім і мне трэба туды. Толькі сам, без цябе, без гэтага крыку, я б іх туды не наважыўся клікаць. Сорам. Нібы дзеля сябе на смерць вяду.
— Ну і дурань, — сказаў Фама. — Няма за што. Чуеш, як крычаць?
— Мілы, — ціха і горача сказаў сівавусы. — Зразумей, усё адно. П а в і н е н б ы ў т ы п р ы й с ц і. Бог… Чорт… Чалавек… Усё адно. Але не паверым мы, што ты не Бог. Не таму, што дзівы твае бачылі. Таму, што бязвер'е нам зараз — смерць.
І ён зразумеў, што ўсё зрабілася так, як павінна было быць і як хацеў ён сам. Невядомая сіла прывяла яго сюды, каб настала гэтае імгненне, і ўжо сам ён вядзе ці яго вядзе шматтысячнае наканаванне — усё адно. Ён узняў рукі.
— Людзі, — ціха сказаў ён. — Дзецюкі! Народ мой! Адна ў нас дума, і няма больш сілы маёй трываць, як няма яе ў вас. Цяпер — да канца.
Маўчанне. Бо Юрась узняў рукі.
— Хлеб у Гародні. Але я не хачу думаць, што ідзём мы па адзіны хлеб. Не хлеб яны ўзялі ў свой Вавілон, у кубло гадзючае, а хлеб дабрыні вашай, літасці, даверу. Не толькі той кавалак, што несяце ў рот, а той, які далі б жабраку, суседу, у якога вымерзла ніва, брату з суседняй весі, брату, што прыйшоў з зямлі, на якой голад. Няма ім за гэта даравання, дзе б ні схаваліся — у доме рады, у зборні, у кляштары, у царкве ці касцёле. За абражаную веру ў дабрыню чалавечую — няма даравання, вы яшчэ зразумееце гэта. За тое, што кожны дзень там распінаюць чалавека, даравання няма. Мог бы я вам сказаць словамі пісання, накшталт: «Ачышчаюць вонкавасць чашы і блюда, а ўнутры поўныя яны рабунку і няпраўды». Або: «Абходзяць яны сушу і мора, каб схіліць хаця адну душу, хаця аднаго, і, калі гэта здараецца, робяць яго сынам пекла, удвая горшым, чым самі». Але нашто мне казаць вам гэта? Пісанняў на зямлі шмат. Праўда чалавечая — адна!
У гэты момант, відаць, абурыўся алтар і аркі прытвораў. Страшэнны парыў ветру рынуў у трубу званіцы, і ад яго на ёй глуха, бязладна, страшна, самі сабою забухалі, зараўлі званы.
— Вось і набат, — сказаў сівавусы.
Гэта сапраўды было падобна на нечалавечы, магутны набат. Раўла нібы сама зямля.
РАЗДЗЕЛ ХХХVІІІ …І ЧАГО ПАСКУДНІКІ НЕ ЛЮБЯЦЬ, АБО ЦАРКВА ВАЯЎНІЧАЯ

Міф аб Утнапішціме
Я плакаў, мора ўбачыўшы. Я плакаў,
Калі з каўчэга зноў убачыў сонца.

Слухаючы гэта, яны разрываліся ад гневу…
Дзеянні, гл. 5, ст. 33
Падрыхтуйце таксама аслоў…
Дзеянні, гл. 23, ст. 24
На гэты раз яны сядзелі ў вялікай троннай зале. Магчыма, адчувалі важнасць моманту, магчыма — думалі, што болей ім тут сядзець не давядзецца. А хутчэй за ўсё хацелі надаць кожнаму свайму загаду адценне ўрачыстай дзяржаўнасці, кожнае слова сказаць нібы ад пустога каралеўскага трона белай косці з золатам, ад імя гэтага знака, старажытнага, паганскага яшчэ, шасціканечнага крыжа, ад імя Патрона з мячом і дзідай, які распасцёр над усім гэтым капыты свайго каня.
І не думалі яны, што няма да іх справы ні крыжу, ні конніку, ні трону. Проста тыя глядзелі з вышыні, як трапечуцца нешта пад імі першыя людзі горада. Першыя ў пашанах — першыя ў заганах.
Некалькі гадзін таму яны зведалі, у дадатак да таго, што замах не ўдаўся і што шэры некуды знік, яшчэ і тое, што мужыцкі натоўп, на чале з ілжэ-Хрыстом, ідзе на Гародню і адлегласці да яго самае большае два дні. Яны не спадзяваліся, што ён можа рухацца так хутка. А ўсё было вельмі проста, і чарговы ганец растлумачыў гэта.
Людзі Хрыста дарогаю куплялі коней у мясцовых жыхароў. Танна куплялі, бо кожны прадбачыў зімнюю бяскорміцу і рад быў прадаць лішняга каня, калі меў. Акрамя таго, людзі спяшаліся ісці. Ліхаманкава спяшаліся. Наддзіраліся, каб толькі прыйсці хутчэй. Жнівень пераваліў на другую палову. Прагна чакала зямля. Знемагала па тым часе, калі прыкрые зерне пухавой, чорнай коўдрай. Трэба было хутчэй даць сім-тым па кіпцюрах, узяць нарабаванае і спяшацца.
Пры гэтай звесці Басяцкі і Лотр, як найбольш дальнабачныя, пераглянуліся. Гэта іх суцяшала. Аднак толькі гэта і было суцяшальным. Горад нібы падмянілі. Ніхто не кланяўся Лотравай кавалькадзе і Лотру, усе змрочна глядзелі ўбок і ўніз, нейкія людзі шныпарылі ў раёне Мечнай вуліцы. Шпегі і віжы збіваліся з ног і нічога не маглі зрабіць. «У кожную гадзіну чакай удару ў спіну». Адзінае спасенне было — стрэць ворага далёка ад муроў і раздушыць жалезам, дый на гэта цяпер не было часу.
Цэлы дзень на Ростані, на Старым і Рыбным рынках кіпелі страсці. Крычалі, спрачаліся, заводзілі нейкія дыспуты. Шкаляры лаялі манахаў, манахі — шкаляроў. Нават Бекеш з прыснымі швэндаліся па горадзе з падазроным выглядам: так і чакай, што пачнуць выкрываць. Пад вечар Лотр з Басяцкім вырашылі праехаць горадам і самім паслухаць, што і як. У глыбіні душы яны ведалі: калі Гародня завірыць — Гародню давядзецца кінуць. Яны ведалі, нават не дамаўляючыся, хто павінен на такі крайні выпадак застацца ў ёй. Вядома, той, хто вечна быў у цені, чый сапраўдны твар людзі зведвалі занадта позна, калі было ўжо два выхады — плаха або каменны мех.
І ўсё ж у глыбіні душы яны і не верылі, што ўсё гэта зойдзе так далёка. Войска Хрыстова абрастала людзьмі, як лавіна снегам, гэта так. Зараз у яго было, па даносах, нешта каля цьмы людзей. Але ж гэта былі мужыкі. Неабучаныя валоданню зброяй, няспрытныя на сваіх сялянскіх конях, нязграбныя бравэрачнікі, чорная костка. Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак. Хіба не адбіўся аднойчы на паляванні Мартэл Хрыбтовіч ад сарака гэткіх? Адзін, бо збраяносец быў у бойцы аглушаны.
То дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска. Слаўны Бертран спяваў праўду:
Раздражняла несуладнасць моцных. Нібы не разумелі ўсёй небяспекі, цягнулі кожны ў свой бок. Зараз палохалі, як заўсёды, ці то п'янага, ці то проста дурнога (ніяк нельга было ніколі здагадацца) войта. Цыкмун Жаба не хацеў даваць у атрад Карнілу сваю варту і сваіх загонавых:
— Не дам. Сабе ахова патрэбная. У караля прасі.
— Шмат ты ў гэтага… — дамініканец сказаў непрыстойнае слова аб годнасці Жыкгімонта як мужчыны, — выпрасіш.
— Ты што гэта? — буркатліва кінуў Камар.
— А што? Нездарма княгіня Медзіяланская*, здаецца, і замуж не паспела выйсці, а некалькі месяцаў у Рагачове сядзела ды тамтэйшага двараніна, Гервасія Выліваху, у веры пераконвала, — дамініканец быў злы да нястрыманасці. — Упарта пераконвала, нават па начах. А ерэтык Гервасій так ерэтыком і застаўся. Невядома яшчэ, чый і сын.
* Бона Сфорца, жонка Сігізмунда Першага, дачка міланскага тырана Ладавіка Сфорца.
— Змоўч, — папрасіў Лотр.
Але мніх са злосці на гэтае быдла, што не разумее, які абух у яго над галавою, не сунімаўся.
— У іх ва ўсіх так. Пераважна жонкі іхнія, кабеты, аб дынастыі стараюцца. Аляксандрава жонка не падбала, то трон і дастаўся дзеверу.
— Змоўч, — яшчэ цішэй сказаў кардынал і раптам раўнуў на Жабу: — Вядзі людзей, іначай…
— Кніжнік ты, — ашалеўшы ад жаху, залямантаваў Жаба. — Фарысей! На галовах вашых імёны багахульскія!
— …іначай, святой сёмухай клянуся і жыватворным крыжам, мы раней, чым яго, абяззброім тваіх малайцоў, а цябе выставім аднаго насустрач хамам.
Жаба зразумеў, што жарты кепскія.
— Добра, — ляскаючы зубамі, сказаў ён.
— Даўно б так, — сказаў Лотр. — Прыцісні да загаду сыкгнет*. Вось так. А цяпер паспрабуем, дзякуючы дару, які даў нам Бог, прадбачыць усе магчымыя вынікі.
* Пярсцёнак з пячаткай.
— «Ты ўжо раз прадбачыў», — падумаў Басяцкі, але змоўчаў. Лотравы вочы спыніліся на ім:
— Ты, каплан, паскачаш сёння пад вечар у стан гэтага д'ябла. Не мне цябе вучыць. Але скажы: войска каралеўскае ідзе.
— А яно ідзе? — спытаў Жаба.
Цяпер на яго можна было не зважаць: сыкгнет стаяў перад загадам. І кардынал абарваў:
— Глупства пляцеш… Дык вось, калі не спалохаецца — прапануй водкуп.
— Так, — Камар узняў пагрозныя бровы. — Сто тысяч залатых. Скажы: больш, чым татарам. А сілы ж у яго менш.
— Паскачу, але ён можа адмовіцца, — сказаў пёс Божы.
— А ты пастарайся, каб чуткі аб выкупе дайшлі да хлопаў. Паднясі ім яблык раздору… Ну, а ваша думка, ілюстрысіме гаспадар Жаба?
— «Яблыкі харошыя — вельмі харошыя, а кепскія — вельмі кепскія, так што іх нельга есці, таму што яны дужа нехарошыя», — казаў у падобных выпадках мудры Іерэмія.
— Прыбярыце гэтае п'янае быдла, — засычэў Лотр.
— «Лепей быць п'яным, чым цвярозым», — казаў у падобных выпадках Саламон, — сказаў Жаба. — Лепей быць вялікім і мудрым, чым маленькім і дурным. Што ёсць — тое ёсць, чаго няма — таго няма. У нашых парсюках наша будучыня… А парада мудрага…

І нічога, што гэта падобна нападу на мірную вёску з мэтай рабунку. Так і здарыцца. Тым і скончыцца.
І люба бачыць мне, як раб,
Што здуру кінуўся ў баі,
Бяжыць і кідае свой скарб,
А войска гоніцца за ім.