да Яноeскай пушчы, дзе мы пабудавалi сховiшча i стайню. Усiх здзieляла, як
гэта мы можам iмчаць па дрыгве, дзе i кроку ступiць нельга. А нiхто не
ведае, як мы плазавалi па Волатнай прорве, шукаючы патаемных сцежак. I
адшукалi. I вывучылi. I iмчалi па мясцiнах, дзе сцежка была на локаць пад
тванню, а з бакоe бездань. I, да таго ж, гэтыя конi -- цуд! Яны бягуць на
голас Дубатоeка, як сабакi. Яны чуюць багну i, калi трэба, робяць над
месцамi, дзе сцежка перарываецца, вялiзныя скачкi. I яшчэ: мы заeжды
выязджалi на паляванне толькi eночы, калi туман паeзе па зямлi. I eсе таму
лiчылi нас прывiдамi. А мы яшчэ i маeчалi заeжды. Гэта была рызыка. Але што
ж нам было рабiць, падыхаць з голаду на чвэрцi валокi? А Дубатоeк плацie. I,
да таго ж, мы не толькi даводзiлi гэтым да вар'яцтва або смерцi Яноeскую, мы
яшчэ i вучылi нахабных хлопцаe, каб ведалi жах божы i не думалi пра сябе
занадта многа. Дубатоeк праз Гарабурду прымусie тады Кульшу выклiкаць да
сябе дзяeчыну, бо ведаe -- бацька занепакоiцца. I мы падлавiлi Рамана,
перастрэлi яго. Ух, i гонка гэта была!.. Уцякаe, як чорт... Але яго конь
зламаe нагу.
-- Мы ведаем гэта, -- з'едлiва сказаe я. -- Мiж iншым, Раман выдаe вас
з галавою менавiта пасля смерцi, хоць вы ягоным крыкам i не верылi. Не
верылi яшчэ два днi таму, калi размаeлялi з Пацуком пасля забойства Бермана.
У Стахевiча аж скiвiца адвалiлася. Я eладна загадаe яму распавядаць
далей.
-- Мы навялi жах на eсе наваколле. Наймiты згаджалiся на тую цану, якую
даваe гаспадар. Мы сталi лепей жыць. А Яноeскую давялi да роспачы. I тут
з'явieся ты, Беларэцкi. Дубатоeк прывез тады партрэт Рамана Старога
нездарма. Каб не ты, яна была б вар'яткай праз тыдзень пасля гэтага. I тут
пан Рыгор пабачыe, што памылieся. Яна была вяселай. Ты eвесь час танцаваe з
ею. Дубатоeк назнарок запрасie цябе, калi перадавалi справы апекi, каб ты
пераканаeся, што яна бедная. н добра eпраeляe маенткам -- гэта ж быe ягоны
будучы маентак. Але беднасць Яноeскай на цябе не падзейнiчала, i цябе
вырашылi прыбраць.
-- Мiж iншым, -- сказаe я, -- я нiколi не думаe ажанiцца з ею.
Стахевiч невымоeна здзiвieся.
-- Але нiчога. Ты eсе адно перашкаджаe нам. Яна аджыла з табою. Мiж
iншым, Дубатоeк сапраeды любie Яноeскую. Яму шкада было яе знiшчаць,i каб
магчыма было абысцiся без гэтага, ахвотна згадзieся б. I цябе ен паважаe.
Казаe нам заeжды, што ты сапраeдны чалавек, шкада толькi, што не згодзiшся
быць з намi. Тады, на баль, Дубатоeк прывез Яноeскай стары eбор, бо ен тых,
хто не звык да яго, робiць непрыгожым. I сам здзiвieся, так гэта нечакана
добра атрымалася. Словам, справы нашы eскладнiлiся: трэба было eбраць i вас,
i Свецiловiча, якi меe права на спадчыну i кахаe Яноeскую. Дубатоeк запрасie
вас да сябе, дзе Варона павiнен быe вызваць вас на дуэль. н так добра
разыграe усе гэта, што нiхто не падумаe, што не ен, а Дубатоeк быe
натхнiцелем справы, а мы тым часам разглядалi вас, бо трэба было добра
запомнiць ваш твар.
-- Далей, -- кiнуe я.
Стахевiч завагаeся, але Мiхал торкнуe яму злегку вiламi e месца, адкуль
растуць ногi. Марка паглядзеe вакол зацкаваным позiркам спадылба.
-- З дуэллю атрымалася глупства. Дубатоeк падпойваe цябе, але ты не
п'янеe. Ды яшчэ выявieся такiм спрытным, што паклаe Варону, i ен сапраeды
павiнен быe пяць дзен праляжаць у ложку.
-- А як вы маглi адначасова быць у хаце i гнацца тады за мною?
-- За абсадай Дубатоeкавай хаты чакалi другiя, навiчкi. Мы думалi iх
спачатку пусцiць па слядах Свецiловiча, калi цябе заб'юць, але Свецiловiч
сядзеe з намi да наступнага дня, а Варона быe паранены. Iх пусцiлi за табою.
Дубатоeк дагэтуль не можа дараваць сабе, што па тваiх слядах пусцiлi гэтых
саплякоe. Каб не гэта -- ты б ад нас не eцек нiзавошта. I, да таго ж, мы
думалi, што ты iшоe па дарозе, а ты рушыe пусткаю ды яшчэ прымусie страцiць
час перад балотнай лагчынай. Пакуль сабакi натрапiлi на след -- было eжо
запозна. I дагэтуль мы не ведаем, як ты eслiзнуe тады ад нас, спрытняга! Але
ведай, спаймалi б -- не пашчасцiла б табе.
-- А чаму рог спяваe убаку? I яшчэ, дзе гэтыя навiчкi зараз?
Стахевiч павагаeся:
-- На паляeнiчым розе граe адзiн з нас, якi ехаe нездалек. А навiчкi --
вось яны, тут, ляжаць на зямлi. Нас было раней менш. I мы вялi з сабой коней
з пудзiламi e сядле. А частка маладых пайшла да Халоднай лагчыны Мы думалi,
што ты там адзiн, разам са сваiм Рыгорам, вартуеш. Але мы не спадзявалiся,
што вас тут -- армiя. I вось дорага заплацiлi за гэта. Вось яны ляжаць:
Пацук, Ян Стыровiч, Паeлюк Бабаед. I нават Варона. Ты пазногця ягонага не
варты. Разумны быe Варона, а таксама не мiнуe божага суда.
-- Нашто вы падкiнулi мне запiску пра тое, што паляванне караля Стаха
прыходзiць уначы?
-- Што ты, што ты, -- захiтаe Стахевiч галавою, -- зданi не падкiдваюць
запiсак. Мы на такую дурасць не пайшлi б.
"Гэта, напэeна, Берман зрабie", -- падумаe я, а eголас сказаe:
-- А мяне гэтая запiска пераканала e тым, што вы не зданi, якраз у той
момант, калi я пачынаe гэтаму верыць. Падзякуйце за гэта невядомаму
дабрадзею, бо са зданямi я наeрад цi адважыeся б змагацца.
Стахевiч збялеe i, ледзь варушачы скiвiцамi, кiнуe:
-- Гэтага чалавека мы б раздзерлi на кавалкi. А вас я ненавiджу,
нягледзячы на тое, што не мая сiла. I я буду маeчаць.
Рука Мiхала схапiла палоннага ззаду за шыю i нацiснула за вушамi.
-- Кажы. Iначай мы цябе тут...
-- Добра. Ваша сiла... Радуйцеся, хлопцы... А мы вас таксама правучылi.
Няхай хто даведаецца, куды галоeныя крыкуны падзелiся з вескi Яркi, якую пан
Антось Духвiца з зямлi сагнаe? Спытайце e каго, можа, i даведаецеся. Шкада,
што Дубатоeк не загадаe вас удзень падсцерагчы i застрэлiць. А гэта ж легка
было зрабiць, асаблiва калi вы да Кульшаe iшлi, Беларэцкi. I я вас нават
бачыe тады. Мы яшчэ тады зразумелi, што вы шворку на нашу шыю згатавалi.
Кульша старая, хоць i вар'ятка, але магла пра нас нешта рэкнуць. Яна пачала
здагадвацца, што была нашай зброяй у дзень забойства Рамана. Давялося яе
тады толькi аднойчы з'яeленнем дзiкага палявання настрашыць. Галава была
слабая, адразу вар'яткай стала.
Я аж кiпеe ад усiх тых агiдных учынкаe, ад усiх паскудстваe, пра якiя
распавядаe мне гэты чалавек. Толькi тут бездань шляхецкага падзення
адкрылася мне. I я згадзieся з Рыгорам, што гэту пароду трэба знiшчыць, што
яна пачала смярдзець на eвесь свет.
-- Далей, паскуднiк!..
-- Калi мы даведалiся, што Рыгор згадзieся шукаць разам з вамi, мы
зразумелi, што нам будзе вельмi дрэнна. Тут я eпершыню пабачыe, як Дубатоeк
спалохаeся. н аж жоeты зрабieся. Трэба, кажа, канчаць, i не дзеля багацця,
а дзеля eласнай шкуры. I мы з'явiлiся тады да палаца.
-- Хто гэта крычаe тады? -- сурова спатаe я.
-- Хто крычаe, таго больш няма. Вось ен ляжыць... Пацук...
Стахевiч вiдавочна пацяшаeся, распавядаe пра eсе з гонарам, хвацка i
зухавата, з такiм залiхвацкiм маладзецтвам, быццам вось-вось "Баладу"
Рубiнштэйна заспявае, але я добра бачыe, што ен баiцца, хоць добра валодае
сабою.
-- Ды i я магу амаль так крычаць.
I ен закiнуe галаву -- жылы надулiся на яго шыi -- i пачаe забiраць то
вышэй, то нiжэй. Апошнi раз я пачуe крык дзiкага палявання: нялюдскi,
жахлiвы, дэманскi.
-- Раман! -- рыдаe i галасie голас. -- Раман! Раман! Авой! Помста! Мы
адпачнем! Раман у дваццатым калене, выходзь!
Голас яго пакацieся над Волатавай прорвай кудысьцi далека, пачаe
пераклiкацца з рэхам, запоeнie сабою eвесь абшар. У мяне мароз пайшоe
спiною.
I Стахевiч зарагатаe:
-- Ты не выйшаe тады, Беларэцкi. Нiчога, на тваiм месцы другi здох бы з
жаху. Мы спачатку падумалi, што ты спудзieся, але на другi дзень здарылася
амаль непапраeнае. Свецiловiч нарваeся на Варону, якi ездзie для вярбоeкi
новых паляeнiчых i спазнieся. I гэта было якраз ля сцежкi, што вядзе e
пушчу, да нашай схованкi. А пасля мы прасачылi, што ен сустрэeся з табою,
Беларэцкi, у лесе. I хоць ен не сказаe табе гэтага пакуль што, мы разумелi
-- яму нельга даць анi гадзiны жыцця. Палову людзей накiравалi да трох
хвояe. Дубатоeк даслаe Свецiловiчу лiст i выбавie з хаты. А пасля з паловаю
людзей, з трыма старымi хлопцамi i навiчкамi, паехалi да Балотных Ялiн. Сам
Дубатоeк спешыeся тады i падкраeся да цябе ззаду. Але ты паспеe ужо даць
некалькi стрэлаe, i нашы неабстраляныя кампаньены кiнулiся eцякаць. I яшчэ
адно дзiва: ты наклаe у патылiцу Дубатоeку i так даe яму, што ен дагэтуль не
сядае на каня, сядзiць дома. Дома ен i сення, так што ты сцеражыся, хлоп. А
цябе, Беларэцкi, ен добра тады абкруцie. Ты i ачуняць не паспеe, а eжо яго
падсаджваe на каня. Затое з Свецiловiчам нам пашанцавала. Варона дачакаeся
яго, спытаe коратка: "Адкрыe дзiкiх паляeнiчых?" Той толькi плюнуe у бок
Вароны. Тады Варона стрэлie. I тут з'явieся ты, страляe па нас, аднаму
прастрэлie руку. А пасля ты пабie станавога, а пасля цябе выклiкалi e павет
не без нашай дапамогi. Ты, напэeна, не ведаеш, што цябе павiнны былi
заарыштаваць, а пасля забiць па дарозе "пры спробе eцячы". Але ты быe
занадта спрытны, д'ябал, табе пашанцавала, i лiст губернатара прымусie
суддзю адмовiцца дапамагаць нам. н на каленях малie Дубатоeку, каб цябе
хутчэй застрэлiлi. Дарэчы, Варона чакаe тады Свецiловiча пад дрэвамi,
страляe па iм i eжыe такую хiтрасць, якой ты нiколi не адгадаеш.
-- Чаму не, -- раeнадушна сказаe я. -- Дубатоeк выдраe з часопiса e
Яноeскай некалькi аркушаe, i з iх зрабiлi клак. Вы думалi, што я, калi
выб'юся жывым з вашых лап, грунтуючыся на гэтым, буду падазраваць Бермана.
Скручаныя, падобныя на кiпцюры пальцы Стахевiча драпалi сабе грудзi.
-- Д'ябал! -- ледзь прахрыпеe ен. -- Не трэба было нам звязвацца з
табою. Але хто думаe? Вось яны, не думаючыя, ляжаць тут зараз, як торбы з
дзярмом, нiнавошта не вартыя.
Пасля зноe пачаe гаварыць:
-- I вось яшчэ наша памылка. Глядзелi за табою, а за хлопамi пакiнулi
глядзець, за Рыгорам пакiнулi. А яны дабралiся да нас, да схованкi, да
патаемных сцежак...
I нават ля крыжа Рамана табе пашанцавала, мы забiлi кураня, выпусцieшы
цябе з лап. Забiлi на скаку, не спыняючыся. Кокнулi -- i далей. I пасля
толькi пайшлi праверыць. I нават тут нарвалiся на цябе, як дурнi. А пасля
знiкнуe Гарабурда, i мы вырашылi не вяртацца e гэтую ноч дахаты, перш чым не
здабудзем цябе. Вось i здабылi...
-- Хопiць, -- сказаe я. -- Слухаць брыдка. I хоць ты варты пятлi -- мы
не знiшчым цябе. Мы далi слова. Пасля мы разбяромся i, калi ты будзеш вельмi
вiнен, перадамо цябе e губернскi суд, а калi не -- выпусцiм.
Я не паспеe сказаць гэта, як Стахевiч раптам адштурхнуe двух мужыкоe,
вырваeся i з надзвычайнай хуткасцю пабег да коней. Вартавому ен даe нагою e
жывот, ускiнуe цела e сядло i з месца eзяe наметам. На хаду ен павярнуeся i
здзеклiва крыкнуe:
-- Чакай яшчэ губернскага суда! Я зараз да Дубатоeка, ен на вас,
хлопцы, усю шляхту ваколiцы падыме. Вас тут на месцы пакладуць. I табе,
хамло сталiчнае, не жыць, i шалаве тваей таксама. А ты, дурны Мiхал, ведай,
гэта я твайго брата нядаeна стаптаe. Тое самае i табе будзе.
Мiхал павеe у паветры руляй доeгай стрэльбы i, не цэлячыся, нацiснуe на
спуск. Стахевiч моeчкi, быццам так трэба было, кульнуeся з сядла, абаранкам
некалькi разоe перавярнуeся на зямлi i зацiх.
Мiхал падышоe да яго, узяe за аброць каня i стрэлie Стахевiчу проста e
лоб. Пасля ен сурова сказаe мне:
-- Iдзi наперад, атаман. Няeчасна ты з iмi добры стаe. Дабрыню прэч.
Абыдзецца без марцыпанаe цыганскае вяселле. Iдзi, мы цябе дагонiм. Iдзi па
дарозе, да Халоднай лагчыны. I не павяртайся.
Я пайшоe. I сапраeды, якое я меe права мiндальнiчаць з iмi. Каб гэты
здраднiк дабраeся да Дубатоeка -- яны б усе наваколле залiлi крывей. А
Дубатоeка трэба хутчэй узяць. Трэба eзяць сення ж уначы.
Ззаду пачулiся стогны i лямант. Там дабiвалi параненых. Я паспрабаваe
павярнуцца -- i не мог. Шчыпала e глотцы. Але хiба яны не зрабiлi б з намi
яшчэ горшага?
Дагналi яны мяне на палове дарогi да лагчыны. Iмчалi на дрыкгантах з
вiламi e руках.
-- Сядай, атаман, -- дабрадушна сказаe мне Мiхал. -- З гэтымi скончылi.
А прорва-матухна не раскажа нiкому. Вось як з iмi...
Я зусiм спакойна адказаe:
-- Ну i добра. А зараз хутчэй да Рыгора. Пасля, разам з iм, пойдзем на
дом Дубатоeка.
Мы дамчалi да лагчыны e вокамгненне i там таксама заспелi самы канец
трагедыi. Рыгор i два дзесяткi мужыкоe збiлiся e лагчыне. Рыгор стрымаe
слова, хоць са спайманымi eдзельнiкамi палявання не eчынiлi расправы, як з
канакрадамi, а проста забiлi. Перад Рыгорам ляжаe на спiне апошнi з жывых:
зусiм маладзенькi шляхцюк. Я так i кiнуeся да iх. А той, пазнаeшы па маей
вопратцы, што я не селянiн, раптам закрычаe:
-- Матулька! Матулька! Мяне забiваюць!
-- Рыгор, -- узмалieся я. -- Не трэба, ен зусiм яшчэ малады:
I я eчапieся e яго плячо, але тут мяне схапiлi ззаду за рукi.
-- Прэч! -- гаркнуe Рыгор. -- Бярыце яго! Боeдур! А яны дзяцей з Яркоe
шкадавалi? Тыя з голаду здыхалi... з голаду! Чалавек есцi, па-твойму, не мае
права?! У яго матулька! А e нас матулек няма?! А e Мiхалавага брата не было
матулькi? А e цябе яе няма, што ты такi добры?! Слюнцяй! А ты ведаеш, што
гэты вось "хлопчык малады" сення Сымона, Зосьчынага брата, застрэлie!
Нiчога, мы iм зараз учынiм, як у песнi, "Ваeкалакаву ноч".
I Рыгор, павярнуeшыся, з сiлаю eсадзie вiлы e тое, што ляжала на зямлi.
Я адышоe убок i сеe на кукiшкi. Мяне пачало ванiтаваць. I я не адразу
пачуe, як Рыгор, калi забiтых пакiдалi eжо e багну, падышоe i eзяe мяне за
плечы:
-- Дурань ты, дурань... Ты думаешь, мне не шкада? Сэрца крывею
аблiваецца. Спаць спакойна, здаецца, нiколi e жыццi не змагу. Але цярпець
дык цярпець, а калi пачалi eжо -- дык да канца. Каб нiводнага не пакiнуць,
каб толькi мы адны, пад кругавой парукай, ведалi. "Малады"! Ты думаеш, не
вырасце з гэтага маладога стары гад? Вырасце. Асаблiва пры eспамiнах аб
гэтай ночы. Так будзе нашага брата, хлопа, шкадаваць, што дзiву дасiся...
Пусцi яго -- суд сюды з'едзецца. Мяне з табою -- у пятлю. Мiхала i астатнiх
-- на катаргу. Крывею наваколле зальюць, шмагаць будуць так, што мяса з
заднiц шматкамi паляцiць.
-- Я разумею, -- адказаe я. -- Трэба, каб нiводны з iх не eцек. Я
толькi што Свецiловiча eспомнie. Трэба, браце, падавацца да апошняга з
жывых, да Дубатоeка.
-- Добра, -- ласкава прабурчаe Рыгор. -- Вядзi.
I атрад рушыe за мною e бок дома Дубатоeка. Мы ляцелi наметам, i конi
iмчалi так, як быццам за намi гналiся ваeкi. Месяц цьмяна асвятляe нашу
кавалькаду: кажухi мужыкоe, вiлы, змрочныя твары, пудзiлы на некаторых
конях. Нам давялося агiнаць балота вакол Яноeскай пушчы. Мы даволi доeгi час
марудзiлi там, пакуль перада мною не eзнiклi верхавiны лiп ля дома
Дубатоeка. Месяц залiваe iх мярцвячым святлом, i, нягледзячы на познi час,
пад лiпамi мiргалi тры ружовыя агеньчыкi.
Я загадаe людзям спешыцца сажнях у пяцiдзесяцi ад дома i акружыць яго
плотным колам. Паходнi трымаць у руках i быць гатовымi па сiгналу запалiць
iх. Загад выканалi моeчкi. Сам я пералез праз нiзенькую агароджу e сад i
пайшоe мiж радамi амаль ужо голых яблынь, залiтых мiгатлiвым святлом месяца.
-- Хто з коньмi? -- спытаe я e Рыгора, якi iшоe за мною.
-- Хлопец адзiн. н, у выпадку чаго, сiгнал нам дасць. Свiшча надта eжо
добра. Проста салавей-разбойнiк: конi на каленi падаюць.
Мы кралiся далей, i боты нашы мякка ступалi па мокрай, iльснянай, як
мак, зямлi. Я падышоe да акна: Дубатоeк быe у пакоi i нервова хадзie з кута
e кут, часта пазiраючы на вiсячы гадзiннiк.
Я нiколi не бачыe такога твару. Гэта быe другi Дубатоeк, i тут,
сам-насам з сабою, вядома, сапраeдны. Куды падзелiся дабрыня, памяркоeнасць,
ружовы твар каляднага дзеда. Гэты твар быe жоeты, з моцна апушчанымi кутамi
рота, з рэзкiмi зморшчынамi ля носа. Вочы запалi, глядзелi мертва i змрочна.
Я жахнуeся, пабачыeшы яго, як жахаецца чалавек, якi праспаe ноч у ложку i
толькi ранкам знайшоe у iм змяю, якая залезла туды для цеплынi.
"Як я мог быць такiм бестурботным?" -- з жахам падумаe я.
Не, з iм трэба было канчаць. н сам -- больш небяспечны, чым дзесяць
дзiкiх паляванняe. Добра, што я пазбавie яго тады на некаторы час магчымасцi
ездзiць верхам, iначай мы б не выкруцiлiся. н бы не паехаe проста на кулi,
ен бы не драбнie атрад, ен бы раздушыe нас з Рыгорам, як кацянят, капытамi
сваiх коней, i зараз мы ляжалi б недзе на дне прорвы з выкалатымi вачыма.
-- Дасылай сюды, Рыгор, чалавек сем. Яны будуць выбiваць дзверы тут, вы
-- з параднага eвахода, а я паспрабую ададраць дошку e iмшанiку i кiнуцца на
яго. Толькi eсiм адразу.
-- А можа, паспрабаваць выдаць сябе за паляванне, пастукаць у акно i,
калi адчынiць, схапiць. Сваякоe ен на гэтую ноч адаслаe, сам у доме, --
прапанаваe Рыгор.
-- Нiчога не атрымаецца. Гэта хiтры лiс.
-- А eсе ж паспрабуем. Разумееш, крывi шкада...
-- Глядзi, хлопча, каб горш не было, -- пакруцie я галавою.
Коней падвялi да дома. Людзi мае загаманiлi. Я з радасцю пабачыe у
акно, што твар пана Рыгора прасвятлеe, як быццам ен дачакаeся нарэшце. н
пайшоe са свечкаю да дзвярэй, але раптам спынieся, непаразуменне адбiлася на
яго твары. У той самы момант ен дзьмухнуe на свечку, i пакой патануe у
цемры. Справа зрывалася.
-- Хлопцы! -- крыкнуe я. -- Акружайце дом.
Пачуeся тупат бягучых ног, воклiкi. З двух бакоe пачалi ламаць дзверы,
бiць у iх цяжкiм. А з мезанiна адначасова прагучаe стрэл.
I адразу за стрэлам пачуeся з вышынi нялюдскi ад ярасцi голас:
-- Абклалi, сабакi. Чакайце! Шляхта так не здаецца!.. З другога акна
мезанiна вылецеe сноп агню. Дубатоeк, вiдаць, перабягаe ад акна да акна,
страляючы ва eсе бакi па падступаючых людзях.
-- Ого, ды e яго там цэлы арсенал, -- цiха сказаe Рыгор.
Словы яго перарваe яшчэ адзiн стрэл. Малады хлопец поруч са мною
пакацieся па зямлi з прабiтай галавою. Дубатоeк страляe лепш за лепшага
паляeнiчага-палешука. Яшчэ стрэл.
-- Прыцiскайцеся да сцен! -- крыкнуe я. -- Там кулi не дастануць.
Кулi нашых хлопцаe, што стаялi за дрэвамi, адбiвалi трэскi ад бярвенняe
мезанiна, пырскалi атынкоeкай. Але зразумець, у якiм акне з'явiцца Дубатоeк,
было нельга. Перамога наша абяцала быць Пiравай.
-- Андрэй! -- грымеe голас Дубатоeка. -- Ты таксама атрымаеш свае. Па
маю душу прыйшлi, д'яблы -- аддасце свае душы!
-- Паходнi палiце, -- крыкнуe я. -- Кiдайце iх на дах. У той самы
момант палыхнулi вакол дома тры дзесяткi агнеe. Некаторыя з iх, апiсаeшы e
паветры паeкола, падалi на дах i, распырскваючы вакол сябе смалу, паступова
пачыналi працягваць языкi полымя да акон мезанiна. У адказ на гэта пачуeся
роe.
-- Сорак на аднаго! Ды i то агнем карыстаецеся! Высакароднасць!..
-- Маeчы! -- крыкнуe я. -- А на адну дзяeчыну дваццаць коннiкаe
выпускаць высакародна?! Унь яны, твае коннiкi, зараз у багне ляжаць. I ты
там будзеш.
У адказ ля маей галавы цокнула аб атынкоeку куля.
Дом Дубатоeка палаe. Жадаючы быць далей ад сценкi, я мятнуeся да дрэe i
ледзь не eпаe: куля караля Стаха праспявала ля майго вуха. Нават валасы
заварушылiся.
Полымя ахапiла мезанiн. Я eскiнуe рэвальвер i адначасова стрэлie.
Дубатоeк дзiка завыe.
Полымя заглядвала e мезанiн, i там, у агнi, самi пачыналi страляць
загадзя зараджаныя стрэльбы. Мы супакоiлiся i зусiм былi адышлi ад дома, якi
ператварыeся e суцэльную свечку, калi раптам голас хлопца ля коней
устрывожыe нас. Мы глянулi e той бок i eбачылi Дубатоeка, якi вылез з
закiнутага сутарэння сажняe у пяцiдзесяцi ад дома.
-- А-ах, -- прарыпеe зубамi Рыгор. -- Забылi, што e лiсiцы e нары
заeжды другi ход есць.
А Дубатоeк, пятляючы, бег у напрамку да Волагавай прорвы. Правая рука
яго вiсела. Вiдаць, я eсе ж пачаставаe яго.
н бег з хуткасцю, нечаканай для яго таeшчынi. Я стрэлie з рэвальвера
-- далека. Цэлы залп вырваeся са стрэльбаe маiх людзей -- хоць бы што.
Дубатоeк прабег невялiкi паплавок, з маху кiнуeся e балота i пачаe скакаць
па купiнах, як коннiк, з такой хуткасцю, што e вачах мiльгацела. Апынуeшыся
на бяспечнай адлегласцi,ен пагразie нам кулаком.
-- Трымайцеся, пацукi!.. -- даляцеe да нас ягоны страшны голас. --
Нiводнаму з вас не жыць. Шляхецтвам, iмем, крывею сваей клянуся -- выражу
вас разам з дзецьмi.
Мы былi eражаны. Але e гэты момант свiст такой сiлы, што e мяне
забалела e вушах, аддаeся над балотамi. Я глянуe у той бок i пры святле
пажара eбачыe, як хлопец торкнуe аднаму каню проста пад хвост калючы сухi
бадзяк. Зноe свiст...
Статак дзiка гiгатаe. Конi ставалi дыбам. Зразумеeшы план гэтага юнака,
мы кiнулiся да дрыкгантаe i пачалi сцябаць iх. У наступны момант ахоплены
панiкаю статак памчаe да Волатавай прорвы. На некаторых конях яшчэ сядзелi
постацi фальшывых паляeнiчых.
Дзiкi пошчак капытоe раздзер ноч. Конi iмчалi як шаленыя. Дубатоeк,
вiдаць таксама зразумеe, чым гэта пахне, i, азваeшыся шаленым крыкам, пабег
з хуткасцю роспачы балотнай сцежкай. н бег, а конi за iм, прывучаныя да
гэтага тым, хто зараз уцякаe ад iх.
Мы бачылi, што шалена iмчала дзiкае паляванне караля Стаха, пазбаeленае
коннiкаe. Развявалiся e паветры грывы, твань ляцела з-пад капытоe, i зорка
гарэла над галовамi коней.
Блiжэй! Блiжэй! Адлегласць памiж Дубатоeкам i шаленымi коньмi
змяншалася. У адчаi ен збочыe са сцежкi, але звар'яцелыя конi збочылi
таксама.
Крык, споeнены смяротнага жаху, даляцеe да нас:
-- Ратуйце! О, кароль Стах!..
У той самы момант ногi ягоныя з маху eскочылi e бездань, а конi
наздагналi яго i пачалi правальвацца. Першы дрыкгант змяe яго капытамi,
уцiснуe глыбей у смярдзючую багну i загiгатаe. Забулькацела, загаварыла
дрыгва.
-- Кароль Стах!.. -- даляцела да нас.
Пасля нешта вялiзнае заварочалася e глыбiнi, глытаючы ваду.
Пасля конi i чалавек знiклi, i толькi вялiкiя булькi засiпелi на
паверхнi.
Як свечка, палаe палац апошняга "рыцара", рыцара начных разбояe i
воeчага сонца. Мужыкi e вывернутых кажухах i з вiламi e руках стаялi вакол
дома, залiтыя чырвоным трывожным святлом.


    Раздзел васемнаццаты



Я з'явieся дадому брудны, стомлены i, калi вартаeнiк адчынie мне
дзверы, адразу прайшоe да сябе. Нарэшце eсе было скончана, нарэшце раздушылi
чыгунную дзiкую сiлу. Я быe такi выснажаны, што, запалieшы свечку, ледзь не
заснуe на ложку, напалову сцягнуeшы адзiн бот. А калi я лег, усе паплыло
перад маiмi вачыма: балоты, полымя над домам Дубатоeка, мерны пошчак
капытоe, коннiкi, жудасныя крыкi, твар Рыгора, якi апускае цяжкiя
габлi-трайчаткi. I толькi потым цяжкi сон звалieся на мяне, уцiснуe галаву e
падушку, як конь капытом галаву Дубатоeка. Нават у сне я жыe падзеямi ночы:
бег, страляe, скакаe i адчуваe сам, што ногi мае рухаюцца, бягуць у сне.
Дзieным было мае абуджэнне, хоць i нельга было назваць абуджэннем мой
стан. Яшчэ e сне я адчуваe, што нешта цяжкае, вельмi нядобрае робiцца вакол,
што e пакоi гусцее цень нейкай невымоeнай, апошняй бяды. Быццам нехта сядзеe
у мяне на нагах, так налiлiся яны цяжкiм. Я адкрыe вочы i пабачыe смерць пад
руку з Дубатоeкам, якi смяяeся. I я разумеe, што яны e сне, што вочы я
адкрыe у сне, што бяда па-ранейшаму жыве e гэтым пакоi, рухаецца, што яна
eсе наблiжаецца i наблiжаецца.
Балдахiн навiсаe, плыe на мяне, душыe, i кутас яго вiсеe проста перад
маiмi вачыма. Сэрца шалена калацiлася. Я адчуваe, што невядомае iдзе на
мяне, што яго цяжкiя крокi гучаць на пераходах, i я адчуваe, што я быe
слабы, бездапаможны, што eся мая сiла зараз дарэмная, што нейкае дурное
страшыдла зараз схопiць мяне, або нават не мяне, а яе, i хрупнуць тонкiя,
слабыя яе костачкi. А я буду толькi глядзець. Я круцie галавою i мыкаe, не e
змозе адбiцца ад кашмарнага цяжкага сну.
I раптам полымя свечкi пацягнулася да столi; стала чэзнуць, чэзнуць,
знiкаць i згасла нарэшце, знясiленае барацьбою з цемрай.
Я глянуe на дзверы -- яны былi прыадчынены. Зноe цяжкi кашмар. Месяц
распляскаe святло па сценах пакоя, паклаe квадраты на падлогу, блакiтным
туманом курыeся e праменнях дымок ад згаслай свечкi.
Застагнаe, не маючы змогi варухнуцца. I раптам пабачыe два вялiкiя
бессэнсоeныя вокi, якiя глядзелi на мяне з-за парцьеры. Гэта было жахлiва! Я
хiтнуe галавою: твар жанчыны глядзеe на мяне. I яшчэ каб вочы яе глядзелi, а
то яны eтаропiлiся кудысьцi за мяне, быццам бачылi мяне наскрозь i e той жа
час не заeважалi.
Пасля невядомая iстота паплыла да мяне. Я глядзеe на яе, на Блакiтную
Жанчыну Балотных Ялiн, i валасы мiмаволi eставалi дыбарам на маей галаве,
хоць я i не ведаe, ява гэта цi сон, сон майго знясiленага цела. Гэта была
яна, жанчына з партрэта, падобная на Надзею Яноeскую i адначасова зусiм не
падобная: даeжэйшы твар, спакойны, як смерць, зусiм не той выраз на iм,
постаць больш высокая i моцная. I вочы глядзелi мертва i пранiкнена,
глыбокiя, як вiр.
Блакiтная Жанчына плыла. Вось яна e сваiм дзiвосным блакiтным уборы,
якi зiхацеe пералieчатымi хвалямi пад туманным святлом месяца, выплыла на
сярэдзiну пакоя, выцягнула рукi, мацаючы iмi паветра.
Я адчуваe, што канчаткова прачнуeся, што ногi мае скутыя, што дзiвосная
здань рухаецца да мяне, цягне свае рукi.
"Што здарылася з гаспадыняй, можа, яна мертвая зараз, нездарма ж такi
невымоeны жах ахапie маю iстоту толькi што, у сне?"
Гэтая думка надала мне сiлы. Я збie нагамi коeдру, прыгатаваeся да
нападу i, калi яна падплыла блiжэй, схапie яе проста за выцягнутыя рукi.
Адна мая рука трапiла e нейкi, унiкаючы пальцаe, флер, другая моцна схапiла
за штосьцi невымоeна тонкае, слабае i цеплае.
Моцна iрвануe яе на сябе, пачуe крык i зразумеe сутнасць з'явы, калi
пабачыe, як грымаса жаху зноe села на твар, як у вачах, быццам абуджаных ад
сну, з'явieся асэнсаваны агеньчык, выраз болю, трывогi i яшчэ чагосьцi, што
бывае e вачах сабакi, якi чакае eдару. Блакiтная Жанчына закалацiлася e маiх
руках, не здольная ад нечаканасцi сказаць анi слова, а пасля сутаргавае
рыданне вырвалася з яе вуснаe.
I схожасць, новая схожасць гэтай iстоты з Надзеяй Яноeскай была такой
моцнай, што я, не памятаючы сябе, крыкнуe:
-- Надзея Раманаeна, супакойцеся! Што вы, дзе вы?!
Яна i слова не магла сказаць. Пасля жах споeнie яе зрэнкi.
-- А! -- крыкнула яна коратка i спуджана i затрэсла адмоeна галавой.
Абуджаная з самнамбулiчнага стану, яна яшчэ нiчога не разумела, толькi
жах поeнie яе маленькае, дрыжачае, як кацяня, сэрцайка. I нязнаны жах
споeнie i мяне таксама, бо я ведаe, што ад такога раптоeнага спуду людзi
часта вар'яцелi або заставалiся нямымi.
Я не ведаe, што я раблю, як мне ратаваць яе ад гэтага, i стаe укрываць
пацалункамi яе духмяныя доeгiя валасы, спуджана дрыжачыя павекi, халодныя
рукi.
-- Надзея Раманаeна! Надзея Раманаeна! Любая! Пяшчотная! Не бойся, я