Я не баюся. Будзьце мужнымi i вы.
Варона eтаропie на мяне свае чорныя мертвыя вочы:
-- Я яшчэ не скончыe. Страляцца будзем не e садзе, iначай гэты фацэт
уцячэ. I не заeтра, iначай ен ад'едзе адсюль. Страляцца будзем тут, зараз, у
пустым пакоi ля iмшанiка. I кожнаму па тры кулi. У цемры.
Дубатоeк зрабie пратэстуючы жэст, але e маю душу eжо закралася халодная
вар'яцкая ярасць. Мне было eсе адно, я ненавiдзеe гэтага чалавека, забыe
Яноeскую, працу, сябе.
-- Я падпарадкоeваюся вашаму жаданню, -- з'едлiва сказаe я. -- А вы
скарыстаеце цемру, каб уцячы ад мяне? Зрэшты, як хочаце.
-- Iльвяня! -- пачуe я перарывiсты голас Дубатоeка.
Я глянуe на яго i eразieся. На старога шкада было глядзець. Твар яго
перакрывieся, у вочках была нялюдская туга i сорам, такi сорам, такi сорам,
хоць луснi... н ледзь-ледзь не плакаe, i на канцы носа вiсела нейкая
падазроная кропля. н нават у вочы мне не зiрнуe, павярнуeся i махнуe рукою.
Iмшанiк прылягаe да дома, вялiзнае памяшканне з сiвым мохам у пазах
сценак. Павуцiнне, як раскручаныя сувоi палатна, вiсела з саламянай страхi i
хiталася ад крокаe. Два шляхцiцы неслi свечкi i праводзiлi нас у пакой ля
iмшанiка, зусiм пусты, з шэрай бруднай атынкоeкай i без акон. Тут пахла
мышамi i брыдотай запусцення.
Калi сказаць сумленна, я баяeся, i вельмi баяeся. Пачуццi мае былi
падобнымi да пачуццяe быка на бойнi або чалавека, якi сядзiць у дантыста. I
кепска, i брыдка, але eцякаць нельга.
"Ну што будзе, як ен вось зараз возьме i стрэльне i трапiць мне e
жывот? Ах, гэта жахлiва! Уцячы б куды".
Мне чамусьцi асаблiва жахлiвай здавалася рана e жывот. А я яшчэ толькi
што пад'еe.
Я ледзь не замычаe ад тугi i агiды. Але своечасова схамянуeся i
паглядзеe на Варону. н стаяe з секундантамi ля процiлеглай сцяны, заклаeшы
левую руку e кiшэнь чорнага фрака, а e правай, апушчанай унiз, трымаe
дуэльны пулгак. Два другiя яму заклалi e кiшэнi. Яго жоeты, сухi i нейкi
грэблiвы твар быe спакойны. Не ведаю, цi мог я сказаць тое самае пра свой
твар.
Два мае секунданты (адзiн з iх быe Дубатоeк) далi i мне пулгак, два
другiя пулгакi паклалi e кiшэнi -- я нiчога не заeважаe, я глядзеe на твар
чалавека, якога я павiнен забiць, бо iначай ен заб'е мяне. Я глядзеe на яго
з нейкай прагнасцю, як быццам жадаючы зразумець, за што ен заб'е мяне, за
што ен мяне ненавiдзiць.
"За што я яго заб'ю? -- падумаe я, як быццам толькi я стаяe тут з
пулгакам у руцэ. -- Не, яго нельга забiваць. I нават не e тым, не e тым
справа, а вось гэта тонкая, такая слабая чалавечая шыя, якую так легка
перарваць". Я не хацеe памiраць таксама, я вырашыe выкручвацца, дабiцца
таго, каб Варона стрэлie тры разы, i тым скончыць дуэль.
Секунданты выйшлi i пакiнулi нас двух у пакоi. Пасля дзверы зачынiлiся.
Мы апынулiся e поeнай цемры. Хутка прагучаe голас аднаго з секундантаe
Вароны:
-- Пачынайце.
Я зрабie левай нагою два "крокi" eбок i пасля асцярожна паставie яе на
ранейшае месца. Дзieна, але eсялякае хваляванне знiкла, я дзейнiчаe як
аeтамат, але так разумна i хутка, як нiколi не здолеe бы зрабiць гэта пад
кантролем мозгу. Не слыхам, а хутчэй скурай я адчуваe прысутнасць Вароны e
пакоi, там, ля другой сцяны.
Мы маeчалi. Зараз справа залежала шмат у чым ад таго, хто будзе больш
вытрыманы. Палец мой так i iмкнуeся хутчэй нацiснуць спуск.
Успышка азарыла пакой. Не вытрымаe Варона. Куля вiзганула недзе e левым
баку ад мяне, цокнулася e сцяну. Я мог бы стрэлiць у той момант так верна,
як пры дзенным святле. Але я не стрэлie, толькi памацаe рукою тое месца,
куды яна eдарыла. А потым застаeся на тым самым месцы.
Варона, вiдаць, не мог нават i падумаць, што я другi раз ужыe той самы
прыем. Я чуe яго eсхваляванае сiплае дыханне.
Другi стрэл пулгака Вароны аддаeся e пакоi. I зноe я не страляe. Але
стаяць больш на месцы не было маiх сiл, тым больш што я чуe: Варона пачаe
красцiся ля сцяны, а пасля, здаецца, у мой бок.
Нервы мае не вытрымалi, я асцярожна пачаe кудысьцi iсцi. А цемра
глядзела на мяне тысячамi пiсталетных дулаe. Дула магло быць у любой кропцы,
я мог налезцi на яго проста жыватом, тым больш што згубie ворага i нават не
мог сказаць, дзе дзверы e пакоi i дзе якая сцяна.
Я спынieся, каб прыслухацца да таемнага iнстынкту. I вось у той момант,
калi я спынieся, нешта прымусiла мяне з грукатам кiнуцца сцягном на падлогу.
Стрэл прагучаe проста нада мною, нават валасы на маей галаве
варухнулiся.
А e мяне яшчэ былi тры кулi. На хвiлiну варухнулася дзiкая радасць, але
я прыпомнie кволую чалавечую шыю i апусцie пулгак.
-- Што там такое? -- прагучаe голас за дзвярыма. -- Страляe хтосьцi
адзiн. Што там, забiла каго, цi што? Страляйце хутчэй, хопiць вам кулагу
варыць.
I тады я eзняe руку з пулгакам, адвеe яе e бок ад таго месца, дзе быe у
момант трэцяга стрэлу Варона, i нацiснуe спуск. Трэба ж было мне выпусцiць
хоць адну кулю.
У адказ, зусiм нечакана для мяне, раздаeся жаласны стогн i гук ад
падзення чалавечага цела.
-- Хутчэй сюды! -- крыкнуe я. -- Хутчэй! Дапамажыце! Я, здаецца, забie
яго.
Жоeтая, асляпляючая паласа святла наeскос упала на падлогу. Калi людзi
eвайшлi e пакой, я пабачыe Варону, якi ляжаe дагары тварам, выцягнуты i
нерухомы. Я кiнуeся да яго, прыeзняe яго галаву. Рукi мае натрапiлi на нешта
цеплае i лiпучае. Твар Вароны яшчэ больш пажаeцеe.
Я не вытрымаe больш, я схапie яго за шчокi, прыпаe тварам:
-- Варона! Варона! Прачнiся! Прачнiся ж!
Дубатоeк, змрочны i суровы, выплыe аднекуль, бы з туману. н завiхаeся
ля ляжачага, пасля зiрнуe мне e вочы i зарагатаe. Мне здалося, што я
звар'яцеe. Я eстаe i, ашалелы, амаль непрытомны, выцягнуe з кiшэнi другi
пулгак. Мне здавалася вельмi простым узяць яго, паднесцi да скронi i...
-- Не жадаю, не жадаю я больш!
-- Ну чаго ты, хлопча, чаго, любенькi, -- пачуe я голас Дубатоeка. --
Гэта ж не ты яго абразie, ен нас з табою хацеe зганьбiць. Нiчога, за табою
яшчэ два стрэлы. Бач ты, як цябе курчыць! Гэта eсе з непрывычкi, ад чыстых
рук ды сумленнага сэрца. Ну... ну... ты ж не забie яго, не. н толькi
аглушаны, як бугай на бойнi. Бач, як ты яго лоeка. Адстрэлie кавалак вуха ды
яшчэ i на галаве скуру eспароe. Нiчога, паляжыць тыдзень, адлежыцца.
-- Не трэба мне вашых двух стрэлаe! Не жадаю! -- крычаe я, як дзiценак,
i ледзь не тупаe нагамi. -- Дарую яму гэтыя два стрэлы!
Варону падхапiлi мой секундант i яшчэ нейкi шляхцiц, у якога eвесь твар
складаeся з вялiзнага кiрпатага носа i няголенай барады. Яны панеслi яго
кудысьцi.
-- Хай бярэ сабе гэтыя два стрэлы!
Толькi тут я зразумеe, якi гэта жах забiць чалавека! Лепей, напэeна,
здохнуць самому. I не тое каб я быe такiм ужо святым. Зусiм iншая справа,
калi такое здарыцца e сутычцы, у бiтве, у запале. А тут цемны пакой i
чалавек, якi хаваецца ад цябе, як пацук ад факстэр'ера. Я стрэлie з абодвух
пулгакаe у сценку ля столi, кiнуe iх на зямлю i пайшоe.
Калi я зайшоe у пакой, дзе адбылася свара, Варону паклалi eжо e адным з
дальнiх пакояe пад нагляданнем сваякоe Дубатоeка, а кампанiя зноe сядзела за
сталом. Я хацеe iсцi адразу ж -- не пусцiлi. Дубатоeк пасадзie мяне поруч з
сабою i сказаe:
-- Нiчога, хлопча. Гэта ад нерваe у цябе. н жывы, будзе здаровы --
чаго яшчэ? I ен будзе цяпер ведаць, як насыкацца на сапраeдных людзей. На,
выпi... Я скажу табе, што ты сапраeдны чалавек. Так д'ябальскi хiтра i так
мужна чакаць усiх трох стрэлаe -- гэта мала хто мог зрабiць. I гэта добра,
што ты высакародны, ты ж мог забiць яго дзвюма астатнiмi кулямi -- i не
зрабie гэтага. Мая хата зараз да апошняга крыжа eдзячна табе.
-- I eсе ж гэта дрэнна, -- сказаe адзiн з шляхцюкоe. -- Такая вытрымка,
яна не ад чалавека.
Дубатоeк скалануe галавою:
-- Сам вiнен, свiння. Сам палез, п'яны дурань. Хто б яшчэ падумаe
крычаць пра грошы, акрамя яго. Ты ж ведаеш, што ен да яе сватаeся i атрымаe
гарбуза. Я eпэeнены, што пан Андрэй значна больш забяспечаны чалавек, чым
Яноeскiя. У яго галава, праца i рукi, а e апошняй жанчыны iхняга роду --
маярат, на якiм трэба сядзець, як сабаку на сене, здохнуць голадам на скрынi
з грашыма.
I звярнуeся да eсiх:
-- Панове, я спадзяюся на гонар усiх нас. Мне здаецца, аб тым, што
здарылася, трэба маeчаць. Гэта не робiць гонару Вароне -- д'ябал з iм, ен
заслугоeвае катаргi, але гэта не робiць гонару i вам, i дзяeчыне, iмя якой
трапаe на п'яным языку гэты блазнюк... Ну, а мне i пагатоe. Адзiны, хто
трымаe сябе як мужчына, гэта Беларэцкi, а ен, як сапраeдны мужчына, сцiплы
чалавек.
Усе згадзiлiся. I госцi, вiдаць, умелi трымаць язык за зубамi, бо па
акрузе нiхто i словам не абмовieся пасля аб гэтым здарэннi.
Калi я iшоe адтуль, Дубатоeк затрымаe мяне на ганку:
-- Каня табе даць, Андрусь?
Я eмею ездзiць, але хацеe прайсцiся пехатою i ачуняць пасля eсяго.
-- Ну то глядзi.
Я пайшоe дадому верасоваю пусткаю. Была eжо глыбокая ноч, месяца не
было вiдаць за хмарамi, але нейкае няпэeнае, хвараблiва-шэрае святло
залiвала пусткi. Часам уздрыгваe пад парывамi ветру сухi верас, часам
панавала цiшыня. Вялiзныя стаячыя каменнi траплялiся каля дарогi. Панурая
гэта была дарога! Ценi разрасталiся, перасякалi яе. Мне трохi хацелася
спаць, i я жахнуeся ад адной думкi, што трэба iсцi дарогаю, абмiнаць парк,
крочыць каля Волатавай прорвы. Лепей было зноe пайсцi пусткаю i адшукаць
патаемны лаз у агароджы.
Я збочыe з дарогi, амаль адразу трапie у нейкую твань, перапэцкаe боты,
пасля выбieся на сухi верас, пасля зноe трапie у гразь, уперся e доeгае i
вузкае балота. Лаючы сябе за тое, што зрабie вялiкi круг, я eзяe налева,
блiжэй да зараснiкаe на беразе ракi (я памятаe, што там было суха, i да таго
ж рака трохi асушае каля сябе вiльготную мясцовасць), выбieся хутка на тую
самую сцежку, па якой iшоe да Дубатоeка, i, апынуeшыся e палове вярсты ад
яго хаты, пайшоe ля зараснiкаe у напрамку Балотных Ялiн. Парк ужо
вымалеeваeся верхавiнамi дрэe вярсты за паeтары наперадзе, калi нейкае
незразумелае пачуцце спынiла мяне. Цi пачуццi мае, абвостраныя e гэты вечар
гарэлкай i небяспекаю, цi нейкае незразумелае шостае пачуцце выразна сказалi
мне, што я не адзiн на раeнiне. Што было гэта, другое, я не ведаe, але быe
упэeнены, што яно яшчэ далека. Я прыспешыe крокi, хутка абмiнуe той язык
дрыгвянiстага месца, у якi eлез нядаeна i якi перагароджваe мне шлях.
Атрымалася так, што я стаяe амаль ля зараснiкаe, проста перада мною e вярсце
быe парк Балотных Ялiн, дрыгвянiстая лагчына метраe у дзесяць шырыней
аддзяляла мяне ад таго месца, дзе знаходзieся сорак хвiлiн таму, дзе сунуeся
e твань (я згубie гэтыя хвiлiны, каб зрабiць круг). За лагчынаю ляжалi
пусткi, роeна асветленыя eсе тым самым няпэeным святлом, а за iмi -- дарога.
Калi павярнуцца назад, то далека e правым баку мiгцеe апошнi агеньчык у хаце
Дубатоeка, мiрны i ружовы, а e левым баку, таксама далека, за пусткамi
вiднелiся разложыстыя i агромнiстыя верхавiны Яноeскай пушчы. Але яна была
вельмi-вельмi далека, на мяжы пустак i балот.
Я стаяe i слухаe, хоць нейкае неспакойнае пачуцце i казала мне, што яно
зараз блiжэй. Я ж не мог паверыць у прадчуваннi: павiнна была быць нейкая
рэальная прычына для гэтага душэeнага стану. Я не мог нiчога бачыць: легкi
туман укрываe раeнiну. Я нiчога не чуe. Што ж гэта магло быць, адкуль гэты
сiгнал? Я лег на зямлю, прыцiснуe да яе вуха i праз палову хвiлiны адчуe
нейкае раeнамернае страсенне зямлi. Не скажу, што я вельмi смелы чалавек,
iнстынкт самазахавання e мяне, можа, нават больш моцны, нiж у iншых, але я
заeжды быe вельмi дапытлiвы. Я вырашыe чакаць i хутка быe узнагароджаны.
З боку пушчы па пустках рухалася нейкая цемная маса, даволi вялiкая i
рухавая. Я доeгi час не мог здагадацца, што гэта такое. Пасля я пачуe дробны
i роeны пошчак капытоe. Шамацеe верас. Пасля eсе знiкла, маса, вiдаць,
спусцiлася e нейкую лагчыну, а калi з'явiлася зноe -- пошчак змоeк. Яна
iмчалася бязгучна, быццам плыла e паветры, рабiлася eсе блiжэй i блiжэй.
Пасля зрабiлася большай, вiдаць, звярнула i замест галавы паказала мне бок.
Яшчэ хвiлiна, i я аж надаeся наперад. У хвалях слабага празрыстага туману
ясна вымалеeвалiся сiлуэты коннiкаe, якiя iмчалi шаленым наметам, аж конскiя
грывы веялi на ветры. Я пачаe лiчыць iх i налiчыe дваццаць. Дваццаць першы
скакаe наперадзе. Я яшчэ сумняваeся, калi вецер прынес аднекуль далекi
водгук паляeнiчага рога. Халодны сухi мароз прайшоe па маей спiне.
Цьмяныя ценi коннiкаe беглi ад дарогi наeскос да дрыгвянiстай лагчыны.
Веялi па ветры плашчы-велеiсы, коннiкi прама, як лялькi, сядзелi e сядле, i
нiводны гук не далятаe адтуль. Менавiта e гэтым маeчаннi i было самае
жахлiвае. Нейкiя светлыя плямы выдзялялiся на гэтым туманным фоне. А
дваццаць першы скакаe наперадзе, не матляючыся e сядле, вочы яго закрываe
нiзка насунуты капялюх з пяром, твар быe змрочны i бледны, вусны падцiснуты.
Дзiкi верас спяваe пад iхнiмi нагамi.
Я дапытлiва глядзеe на вострыя насы, якiя тырчалi з-пад капелюхоe, на
тонкiя, знiзу калматыя ногi коней нейкай невядомай пароды.
Бязгучна скакала па верасе дзiкае паляванне караля Стаха, iмчалi шэрыя,
туманныя, нахiленыя наперад постацi.
Я не адразу зразумеe, што яны, блукаючы балотам, натрапiлi на мой след
i зараз iдуць па iм па маю душу. Яны спынiлiся, усе так жа бязгучна, каля
таго месца, дзе я eбieся e твань. Да iх было не менш дзесяцi метраe праз
дрыгву, я бачыe нават, што конi iхнiя, туманныя конi, варанога i стракатага
колераe, але не пачуe нiводнага гуку, толькi недзе ля пушчы часам спяваe
прыглушаны рог. Я толькi бачыe, што адзiн з iх павiснуe у сядле, паглядзеe
на сляды, зноe выпрамieся. Правадыр махнуe рукою e той бок, куды пайшоe я,
агiнаючы лагчыну, i паляванне памчала. Яшчэ хвiлiн пятнаццаць, i яно,
агiнуeшы лагчыну, павiнна было быць тут. Халодная злосць вiравала e маiм
сэрцы: ну не, зданi вы цi хто, а я вас стрэну па-належнаму!.. Рэвальвер,
шэсць набояe -- i паглядзiм. Я хутка сунуe руку e кiшэнь, i... халодны пот
выступie на маiм iлбе: рэвальвера не было. Я толькi тут успомнie, што
пакiнуe яго e шуфлядзе бюро e маiм пакоi.
"Гэта канец", -- падумаe я.
Але чакаць канца, склаeшы лапкi, было не e маiх правiлах. Праз
пятнаццаць хвiлiн будуць тут. Мясцовасць няроeная. Там-сям есць балотцы,
якiя мажлiва перабегчы мне, а не коннiкам (хоць, можа, калi яны зданi, яны
пералятуць iх у паветры). Я магу заблытаць сляды.
Я зняe боты, каб у першыя хвiлiны не прыцягнуць увагi пагонi гукамi
сваiх крокаe, i пайшоe, спачатку няспешна, а пасля, калi лагчына схавалася,
хутчэй. Я пятляe, бег па верасе, ногi мае eзмоклi ад расы. Я накiраваeся
спачатку eздоeж лагчыны, а пасля крута звярнуe да Балотных Ялiн хмызамi.
Некалькi разоe я бег па вадзе -- цi зважаць мне было на гэта? Хутка я зноe
дабег да сцежкi, а калi павярнуeся, то пабачыe дзiкае паляванне eжо на гэтым
баку. Яно з той самай тупой упартасцю рухалася па маiх слядах. Пагоня
iмчала, грывы i плашчы рэялi e паветры.
Карыстаючыся тым, што я схаваны ад iх хмызамi, а сцежка iдзе пад гару,
я eзяe боты e рукi i даe па сцежцы такi клас бегу, якога не даваe нiколi да
гэтага i бадай што нiколi -- пасля. Я iмчаe так, што вецер свiсцеe у вушах,
палiла e легкiх, выядаe вочы пот. А тупат за маей спiною хоць павольна, а
наблiжаeся. Хутка мне eжо здавалася, што я eпаду, я i сапраeды два разы
спатыкнуeся, але выправieся i бег, бег, бег. Павольна, вельмi павольна
наблiжаeся цемны парк, а тупат гучаe усе блiжэй i блiжэй.
На мае шчасце, прыйшло другое дыханне, як сказалi б зараз. Я бег
напрасткi, праз яры i ямы, агiнаючы гарбы, на якiх мяне маглi заeважыць. I
тупат гучаe то блiжэй, то далей, то з правага, то з левага боку. Мне не было
часу азiрацца, але раз я eсе ж азiрнуeся з хмызоe. Яны, людзi дзiкага
палявання, ляцелi за мною e малочным нiзкiм тумане.
Конi iхнiя распасцерлiся e паветры, верас звiнеe пад капытамi, коннiкi
сядзелi нерухома, i над iмi, у лапiку чыстага неба, гарэла самотная вострая
зорка.
Напружыeшы апошнiя сiлы, я скацieся з горкi, перасек шырокую сцежку,
скокнуe у канаву i пабег па дне, па вадзе. Канава наблiжалася да агароджы. Я
выскачыe з яе i адным скачком перанесся да агароджы. Яны былi e якiх-небудзь
дваццацi сажнях ад мяне, але трохi замарудзiлiся, i гэта дало магчымасць
праскочыць у ледзь прыкметную дзiрку i захавацца e бэзе. На сцежцы было
зусiм цемна ад дрэe, i таму, калi яны амаль бязгучна прамчалi паeз мяне, я
не змог разгледзець iх. Але я добра чуe, як галаeны прастагнаe: "Да прорвы".
Дзiкае паляванне памчала далей, а я сеe на зямлю. Сэрца мае калацiлася,
як хвост авечкi. Але я хутка eстаe. Сядзець пасля бегу нельга. Я добра
разумеe, што толькi атрымаe адтэрмiноeку. Яны могуць хутчэй дамчаць
навакольным шляхам да дома, чым я дайду да яго нацянькi. I зноe пабег. Ногi
мае былi збiтыя да крывi, двойчы я eпаe, запнуeшыся аб карэннi, лапы ялiн
сцябалi мой твар. Гмах палаца вырас перада мною зусiм нечакана, i адначасова
я пачуe пошчак капытоe недзе наперадзе. Яны зноe гучалi, яны грымелi так
часта, што я скурай адчуваe: яны iмчаць неверагодна хуткiм наметам.
Я пайшоe ва-банк. Я мог схавацца, але e палацы была дзяeчына, якая
зараз, пэeна, вельмi спалохалася. Я павiнен быe быць там, там была мая
зброя. У некалькi скачкоe я спынуeся на ганку i затарабанie у дзверы:
-- Надзея Раманаeна! Надзея Раманаeна! Адчынiце!
Крычаць было нельга. Яна магла абамлець ад жаху. А ляск капытоe быe ужо
тут, на гэтае палове палаца. Я грукацеe.
Дзверы адчынiлiся раптоeна. Я eскочыe у залу, моцна прыпер дзверы i
хацеe быe кiнуцца за зброяй, але праз ваeчок пабачыe, што туманныя конi
прамчалiся далей i знiклi за павароткай алеi.
Я глянуe на Яноeскую, якая стаяла, уражаная маiм выглядам, глянуe у
люстру i жахнуeся: увесь падзерты, пашарпаны, з крывею на руках, са
скалмачанымi валасамi стаяe i дзiка глядзеe на мяне мой двайнiк. Я зноe
глянуe на Яноeскую: бледная, з мертвым тварам, яна закрыла вочы i спытала:
-- Верыце вы зараз у дзiкае паляванне караля Стаха?
-- Зараз веру, -- змрочна сказаe я. -- I вы не пабаялiся адчынiць мне
дзверы e такi момант?!.. Маленькае мужнае сэрца.
У адказ яна разрыдалася:
-- Пане Беларэцкi... пан Андрэй... Андрэй. Я так баялася, так баялася
за вас. Божа... Божа... Божа! Хоць бы eзяe ты толькi мяне адну!
Рукi мае сцiснулiся e кулакi.
-- Панi Надзея. Я не ведаю, зданi гэта цi не. Зданi не маглi быць
такiмi рэальнымi, людзi не маглi быць такiмi прывiднымi, палаць гэткай
нячыстай злобай. Але я клянуся, клянуся вам. За гэты ваш жах, за гэтыя вашы
слезы яны заплоцяць мне, заплоцяць дарагой цаной. Клянуся вам.
Недзе далека замiраe часты пошчак конскiх капытоe.


    Раздзел шосты



Калi да гэтага тэмп майго апавядання быe трохi запаволены, то зараз ен
будзе, наадварот, цi не занадта хуткiм. Але што зробiш, надзеi з той
жахлiвай ночы так iмчалiся, што e мяне кружылася галава.
Ранкам наступнага дня мы хадзiлi з Яноeскай да вескi, дзе я запiсваe
легенды. Усю дарогу я пераконваe яе, што не трэба так баяцца дзiкага
палявання, расказаe, як я eчора ашукаe яго, а e галаве круцiлася: "Што ж
гэта было? Што?"
Гаспадыня трошкi павесялела, але eсе ж была прыгнечанай: такой яе я
яшчэ не бачыe. А калi я вяртаeся да палаца (Яноeская затрымалася ля флiгеля
з вартаeнiком), я заeважыe брудны аркуш паперы, прышпiлены калючкай да
стаeбура ялiны на вiдным месцы. Я садраe яго:
"Тое, чаму трэба, загiне. Ты лезны чалавек, чужынец нейкi. Сыходзь з
дарогi. Ты чужы тут, якая справа табе да праклятых радоe. Паляванне караля
Стаха прыходзiць апоeначы. Чакай".
Я толькi плячыма знiзаe. Пасля таго апакалiптычнага жаху, якi я перажыe
учора, гэта пагроза здалася мне дрэннай меладрамай, непрадуманым ходам i,
мiж iншым, пераканала мяне e зямным паходжаннi гэтай чартаeшчыны (як вы
пабачыце далей, дарэмна).
Я схаваe лiст. А eначы адбылося адразу два здарэннi. Спаe я зараз
вельмi дрэнна, мучылi нейкiя кашмары. Я прачнуeся апоeначы ад крокаe, але на
гэты раз нейкая незразумелая eпэeненасць, што гэта не проста гукi, прымусiла
мяне eстаць. Я накiнуe халат, асцярожна адчынie дзверы i выйшаe у калiдор.
Крокi гучалi e дальнiм яго канцы. Я пайшоe за iмi i... пабачыe ахмiстрыню,
якая са свечкаю iшла кудысьцi. Я асцярожна iшоe за ею, трымаючыся цемры. Яна
зайшла e нейкi пакой. Я пайшоe быe да яго, але яна выглянула адтуль, i я
ледзь паспеe прыцiсцуцца да сцяны. Калi я дайшоe да пакоя, то пабачыe там
толькi стары пiсьмовы стол, разьбленую шафу. На падаконнiку стаяла свечка. Я
зайшоe туды, вельмi асцярожна заглянуe у шафу -- пустая. Пакой быe зусiм
пусты, i на жаль, мне нельга было вартаваць у iм: я мог сапсаваць усю
справу. Таму я пайшоe за паваротку калiдора i стаe там. У халаце было
холадна, мерзлi ногi, але я стаяe. Я стаяe, напэeна, ужо каля гадзiны, калi
раптам другая з'ява eразiла мяне. Па калiдоры, па дальнiм яго канцы,
рухалася блакiтная постаць жанчыны. Адкуль яна з'явiлася -- не ведаю:
калiдор у тым канцы таксама рабie калена. Яна рухалася плаeна, быццам плыла.
Я толькi быe рушыe туды, як спынieся, уражаны. Твар гэтай жанчыны быe тварам
Надзеi Яноeскай, толькi дзieна змененым. н быe вельмi паважны i спакойны,
больш сталы i нейкi нават больш выцягнуты. Дзе я бачыe такi? Я eжо
здагадаeся i eсе ж не верыe сам сабе. Ну, вядома, партрэт страчанай жанчыны
e зале. Блакiтная Жанчына!
Я забыeся на ахмiстрыню, на холад, на eсе. Гэтую таямнiцу я павiнен быe
вырашыць неадкладна. I я рушыe туды. А яна плыла, плыла ад мяне, i тут
толькi я заeважыe, што вялiкае акно e калiдоры напалову адчынена. Яна
ступiла на нiзкi падаконнiк i знiкла. Я дабег да акна, выглянуe i нiчога,
нiчога не пабачыe, быццам нехта смяяeся з мяне. Кут дома быe, праeда, зусiм
недалека, але карнiз быe, усе той самы вузенькi карнiз. Я eшчыкнуe сябе за
руку -- не, я не спаe.
Я так быe уражаны гэтым новым здарэннем, што ледзь не прапусцie
вяртання ахмiстрынi. Тая iшла са свечкай, трымаючы e руцэ нейкi аркуш
паперы. Я прыцiснуeся e нiшы дзвярэй, яна прайшла паeз мяне, не заeважыeшы,
пасля выглянуe i пабачыe, што яна спынiлася ля акна, пахiтала галавою i,
мармычучы нешта, зачынiла яго.
Пасля пайшла па сходах па першы паверх.
I што ей трэба было тут, на другiм паверсе? Я пайшоe быe да сябе, але
раптам спынieся i цiхутка пастукаe у дзверы пакоя Яноeскай. Чым не жартуе
д'ябал, а раптам гэта eсе ж была яна? Я сказаe шэптам:
-- Надзея Раманаeна, вы спiце?
У адказ я пачуe соннае мармытанне.
Я вярнуeся e пакой i, не запальваючы свечкi, сеe на ложак. Мяне
калацiла ад холаду, а чэрап проста разломваeся ад розных супярэчлiвых думак.


    Раздзел семы



Калi мы наступнага дня гулялi з ей у алеi, я расказаe ей пра здарэннi
мiнулай ночы. Можа, мне i няварта было рабiць гэтага, не ведаю, але я нiяк
не мог пазбавiцца думкi, што тут нешта нячыста з ахмiстрыняю. Яна не
здзiвiлася, паглядзела на мяне вялiкiмi рахманымi вачыма i адказала
павольна:
-- Бачыце, а я e гэту ноч так перахвалявалася за вас, што спачатку не
спала, а потым заснула так моцна, што нават нiчога не чула. Няварта вам
уставаць уначы, пане Беларэцкi. Калi што-небудзь здарыцца, я гэтага сабе не
дарую... А наконт ахмiстрынi вы памыляецеся. Уласна кажучы, яна можа хадзiць
паeсюль, я не датрымлiваюся старых правiл, што ахмiстрыня можа прыходзiць на
другi паверх толькi тады, калi яе клiчуць. Тут самае жахлiвае не яна, а
Блакiтная Жанчына. Зноe яна з'явiлася. Неадменна здарыцца нешта дрэннае.
I з суровай мужнасцю дадала:
-- Хутчэй за eсе гэта будзе смерць. I я маю eсе падставы думаць, што
памру я.
Мы сядзелi e старой альтанцы, закiнутай глыбока e зараснiках. Камень ад
старасцi eвесь аброс мохам, якi пасля апошнiх дажджоe молада зазелянеe.
Пасярэдзiне альтанкi стаяла мармуровая дзеeка з адбiтым вухам, i па твары яе
поeз слiмак. Яноeская паглядзела на яе i сумна eсмiхнулася:
-- Вось так i мы. Брыдота запусцення наша жыцце. Вы казалi, што не
зусiм верыце e тое, што гэта зданi. Я з вамi не згаджаюся. Але хоць бы i так
-- што мяняецца? Цi не eсе адно, ад каго пакутаваць, калi пакутаваць трэба,
трэба скупляць грахi.
-- Вы iх скупiлi гэтымi двума гадамi, -- пачаe я. Але яна не слухала
мяне.
-- Людзi грызуцца, як павукi e банцы. Шляхта памiрае. Калiсьцi мы былi
моцнымi, як камень, а зараз мы... ведаеце, калi раскалоць камень са старога
будынка, у iм будуць слiмакi. Невядома, чым яны там жывяцца, але варта
стукнуць такi камень, як ен развалiцца. Так i мы. I няхай стукаюць хутчэй.
-- I не шкада вам гэтай прыгажосцi? -- павеe я рукою вакол сябе.
-- Не, толькi б хутчэй. Я, наогул, даeно гатова знiкнуць разам з гэтым
гняздом i не шкадавала б нi яго, нi сябе. Але з некаторага часу я заeважыла,
што мне робiцца трошкi шкада жыцця. Напэeна, яно не такая дрэнная штука, як
я думала. Напэeна, i e iм есць сонца, сябры, пушыстыя дрэвы, смеласць i
вернасць.
-- Гэта вельмi добра, што вы так думаеце.
-- Не, гэта вельмi дрэнна. У сто разоe горш памiраць, любячы жыцце, нiж
так, як я меркавала памерцi раней. Раней жах быe звыклым станам маей душы,
зараз ен ператвараецца e штосьцi такое, чаму няма наймення, чаго я не жадаю.
I eсе таму, што я пачала трошкi верыць людзям. Не трэба гэтай веры, не трэба
надзеi. Лепей так, як раней. Гэта i спакойна.
Мы памаeчалi, яна нахiлiла сабе на каленi жоeтую напаeабляцелую галiнку
клена i гладзiла яе.
-- Людзi не заeседы хлусяць. Я вельмi eдзячна вам, пан Беларэцкi, за
гэта. Вы павiнны мне прабачыць, я чула вашу размову са Свецiловiчам, чыстай,
добрай душой, адзiным, акрамя вас ды, можа, яшчэ дзядзькi, чалавекам у гэтай
акрузе. Дзякую за тое, што не паeсюль на зямлi людзi з плоскiмi галовамi,
тоeстым чэрапам i чыгуннымi мазгамi.
-- Дарэчы, пра Дубатоeка. Як вы лiчыце, цi не павiнен я адкрыцца яму,
каб разам узяцца за выкрыцце гэтай поскудзi?
Веi яе eздрыганулi.
-- Не трэба. Гэты чалавек трыста разоe даказваe сваю адданасць i
вернасць нашаму дому, ен добры чалавек, ен не даe Гарабурдзе падаць да
сыскання наш вэксаль яшчэ пры бацьку i зрабie гэта не зусiм дазволеным
шляхам: вызваe яго на дуэль i сказаe, што eсе сваякi яго будуць вызываць
Гарабурду да таго часу, пакуль справа не скончыцца для яго дрэнна. Але
менавiта таму я i не жадаю, каб ен умешваeся. н занадта гарачы, дзядзечка.
Вочы яе, прамянiстыя i цiхiя, заблiшчалi раптам.
-- Пан Беларэцкi, я даeно жадала сказаць вам нешта. Пасля eчарашняй
нашай размовы, калi вы клялiся, я зразумела, што чакаць нельга. Вы павiнны
пакiнуць Балотныя Ялiны, пакiнуць сення, самае позняе заeтра, i ехаць у
горад. Хопiць. Адспявалi скрыпкi. У свае правы eступае смерць. Вам няма чаго