тут, я з табою, я знiшчыe караля Стаха! Нiхто eжо не парушыць твой добры
ласкавы спакой!
Павольна, вельмi павольна вярталася да яе прытомнасць. Зноe адкрылiся
вочы. I я паступова пакiнуe цалаваць яе, хоць гэта было цяжэй за смерць.
-- Што гэта? Што за пакой? Чаму я тут? -- прашапацелi вусны.
Я eсе яшчэ трымаe яе e абдоймах, танюткi сiтняг, без якога я, моцны,
адразу зламаюся. Я трымаe яе, бо ведаe: пакiнь -- i яна eпадзе.
А e вачах яе мiж тым плескануeся такi жах, змешаны з такой вар'яцiнкай,
што я пашкадаваe, нашто я абудзie яе ад гэтага.
-- Надзея Раманаeна! Супакойцеся, калi ласка! Не трэба больш, усе-eсе
будзе добра, светла для вас на зямлi.
Яна не разумела. Чорны цень поeз аднекуль з кута да яе (вiдаць, хмара
засноeвала месяц), i яна глядзела на яго, i зрэнкi, i вочы яе eсе шырылiся,
шырылiся, шырылiся.
Вецер раптам загрукацеe недзе напаeадарванай аканiцай, завыe,
заскуголie у комiне. I гэта было так неймаверна падобна на далекi грукат
капытоe дзiкага палявання, на нялюдскi крык: "Раман! Раман! Выходзь!"
Гэта было так падобна на eсе гэта, што я здрыгануeся.
А яна раптам закрычала, прыцiснулася да мяне так, што я адчуваe яе
грудзi, каленi пад тонкiм флерам, учапiлася за мяне, i я, падначалены
нястрымнаму жаданню, прыцiснуe яе eсю да сябе.
-- Клятыя грошы. Клятыя грошы! Забярыце, забярыце мяне адсюль,
забярыце!.. Моцны, вялiкi чалавек мой, уладар, забяры мяне адсюль! Тут так
жахлiва, так холадна, так змрочна! Я не жадаю, не жадаю памiраць...
Я перанес яе на ложак, легкую, як дзiця. "Капыты" eсе яшчэ грукацелi за
акном. Яна так учапiлася e мае рукi, што я адчуe сапраeдны боль.
-- Забярыце, забяры мяне!.. Я не магу, я не магу.
I eсе прыцiскалася да мяне, лавiла мой позiрк, хавалася за мае грудзi.
Я адварочваe твар, я задыхаeся. Але я не мог. Гэта наляцела, як навала,
i слабы чалавек не вытрымаe. Усе злiлося, закруцiлася e чырвоным
кругавароце, i яна даравала мне нават боль.
Месяц схаваeся за домам, апошнiя адбiткi яго праменняe падалi на яе
твар, на радасныя спакойныя вочы, якiя глядзелi e змрок.
Амаль рыдаючы ад шчасця, якое заeжды валодае першым i першай, калi
нiхто раней не кранаeся так тварам да тваей рукi, я з жахам думаe, што яна,
мая першая, адзiная, назаeжды свая,магла, каб гэтыя мярзотнiкi дабiлiся
свайго, быць падобнай чымсьцi на тую, у Кульшавым доме.
Гэтага не будзе. Пяшчотай, вечнай удзячнасцю, дабрыней -- я зраблю так,
што знiкне яе самнамбулiзм. Нiводнага крыeднага, нiводнага чэрствага слова
не скажу я ей. Хiба не вянчаe нас нясцерпны жах, чаканне смерцi, агульнае
жаданне звычайнай цеплынi? Хiба не рызыкавалi мы адзiн для аднаго? Хiба не
eзяe я яе, як найвялiкшае шчасце, на якое не спадзяваeся?


    Раздзел дзевятнаццаты



Вось i eсе. Праз дзень упершыню за eсе гэтыя днi сонца разам з легкiм
ранiшнiкам пала на балоты, пусткi, на старыя ялiны парку, на замшэлыя муры
маентка. Высокая трава была абсыпана белай халоднай пудрай i ружавела ад
першых праменняe сонца. I муры былi ружовымi, нават памаладзелi, прачнуeшыся
ад цяжкага сну, якi вiсеe над iмi тры гады. Молада блiшчалi вяселкавыя шыбы,
сонца кiдала нягрэючыя праменнi, i адхоннi пацелi ад яго, трава на iх
рабiлася мокрай.
Мы ад'язджалi. Вазок стаяe ля дзвярэй маентка. Небагатыя пажыткi
прывязалi ззаду. Я вывеe з дома Яноeскую, захутаную e легкую футрачку, сам
сеe поруч. Мы кiнулi апошнi позiрк на палац, у якiм зведалi боль i пакуты i
знайшлi, нечакана для сябе, каханне, за якое не шкада аддаць i жыцце.
-- Што ты думаеш рабiць з гэтым? -- спытаe я.
Яноeская знiзала плячыма, як ад марозу:
-- Старыя рэчы аддам музеям, астатнiя няхай бяруць тыя мужыкi, што
сталi на абарону сваiх хат i выратавалi мяне. Палац таксама аддамо пад
бальнiцу, школу i яшчэ што-небудзь. -- I горка eсмiхнулася: -- Маярат!
Столькi крывi, такi клубок подласцi, падступных злачынстваe, iнтрыг... I
дзеля чаго? Жменька золата... Не, Бог з iм, з маяратам, гары ен ясным
агнем!..
Я абняe яе за тонкiя плечы:
-- Я так i думаe. Так i трэба было рабiць. Непатрэбна гэта нам, калi мы
адшукалi адзiн аднаго.
Мы пакiнулi e палацы новую ахмiстрыню, удаву з дзiценкам, якiх я
падабраe тады на дарозе. Слугi таксама засталiся на сваiх месцах.
I мы вельмi легка eздыхнулi, калi палац знiк за павароткай алеi. З
кашмарам было скончана.
Калi мы выехалi з парку на верасовую пустку, што iшла ля Волатавай
прорвы, i брама зачынiлася за намi e апошнi раз, i eжо заскакалi вакол
курганы i пусткi, я пабачыe чалавека, якi стаяe ля дарогi.
Чалавек гэты пайшоe вялiкiмi крокамi нам насустрач, затрымаe за аброць
каня, i мы пазналi Рыгора. н стаяe у сваiм кажусе, зблытаныя валасы падалi
з-пад магеркi на лоб, на добрыя дзiцячыя вочы.
Я скочыe з воза.
-- Рыгор, дарагi, што не прыйшоe развiтацца?
-- Хацеe адных вас сустрэць. Цяжка мне пасля гэтай гiсторыi. Вы
малайцы, што едзеце, тут паeсюль вам усе будзе нагадваць старое.
Палез рукою e кiшэнь i, пачырванеeшы, дастаe глiняную ляльку.
-- Гэта вам, Надзея Раманаeна... Можа, паставiце дзе... успамiнаць
будзеце...
Надзея eзяла яго за скронi i пацалавала e лоб. Пасля дастала з вушэй
завушнiцы i паклала iх у шырокую чорную далонь паляeнiчага.
-- Будучай жонцы тваей.
Рыгор крэкнуe, пакруцie галавою.
-- Бывайце вы... Бывайце, лепей, хутчэй... А то адзiн грэх з вамi:
разрумзаешся, як баба... Дзецi вы. Жадаю вам найлепшага, самага добрага на
зямлi.
Я расцалаваe Рыгора ад усяе душы.
-- Рыгорка! Лепшы друг! дзем з намi, перасядзiш той час, калi будуць
шукаць Дубатоeка i iншых. А то яшчэ якi-небудзь паскуднiк заб'е цябе.
Вочы Рыгора пасуровелi, i жолвы зарухалiся на скiвiцах.
-- Го, няхай паспрабуе!..
I рукi ягоныя сцiснулi доeгую стрэльбу, аж жылы на iх надзьмулiся.
-- Зброя e руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Мае царства --
лясы. I гэтае царства павiнна быць шчаслiвым.
-- I я веру e гэта, -- проста сказаe я.
Калi мы ад'ехалi далека, я з узлесся яшчэ раз пабачыe на кургане ягоны
вялiзны сiлуэт. Рыгор стаяe на фоне чырвонага неба з доeгай, вышэй галавы,
стрэльбаю e руках, у кажусе поeсю наверх, якi абцягваe яго ладную постаць.
Вецер развейваe яго доeгiя валасы. Цар лясных мясцiн!..
Мы праехалi лясы праз дзень, таксама на свiтаннi. Тут толькi я
зразумеe, якая была рознiца памiж яноeскiм наваколлем i гэтай зямлей. Мокрая
высокая трава, сонца, радасць...
I над чыстымi хаткамi буслiныя вялiзныя гнезды i блакiтная цiшыня.
Гэта была новая, зусiм iншая Беларусь. Там-сям стаялi на рэчках
сукнавальнi -- зусiм iншая эпоха, iншыя звычаi.
Як жа павiнна была глядзець на гэта мая жанчына з васемнаццатага
стагоддзя, калi нават я за гэтыя тыднi забыe усе гэта!..
Я глянуe на тую, што мелася стаць маей жонкай. Вочы яе былi шырока i
шчаслiва раскрытыя, яна прыцiскалася да мяне i часам перарывiста eздыхала,
як дзiця пасля слез.
Мне вельмi хацелася, каб ей было яшчэ лепш. I я часам нахiляeся i
цалаваe яе тонкую руку.
Непакоiла мяне e той час, ды i пазней, толькi яе хвароба. Таму я наняe
на eскраiне горада маленькую хатку з садам. Урачы сказалi, што гэта пройдзе
ад спакойнага жыцця.
I сапраeды, гэта прайшло, калi яна пражыла са мною два месяцы i
сказала, што e нас будзе дзiця.
Мы акружылi адзiн аднаго такiм морам пяшчоты i eвагi, такой любоeю, што
я нават праз дваццаць год здзieляeся гэтаму, як сну. Нам было добра паeсюль,
нават у Сiбiры, куды я трапie у 1902 годзе. Яна была больш чым проста
жонкай, яна была другам да смерцi.
Мы жылi доeга i шчаслiва, як у песнi:

Пакуль сонца ззяла над грэшнай зямлею...

Але яшчэ i зараз я часам бачу e сне сiвыя верасовыя пусткi, чэзлую
траву на паверхнi прорваe i дзiкае паляванне караля Стаха, якое скача па
дрыгве. Не бразгаюць цуглi, моeчкi сядзяць у седлах прамыя постацi коннiкаe.
Вецер развейвае iх валасы, плашчы, грывы коней, i самотная гострая
зорка гарыць над iхнiмi галовамi.
У жахлiвым маeчаннi шалена скача над зямлею дзiкае паляванне караля
Стаха.
Я прачынаюся i думаю, што не прайшоe ягоны час, пакуль есць цемра,
голад, нераeнапраeе i цемны жах на зямлi. Яно -- сiмвал усяго гэтага.
Хаваючыся напалову e тумане, iмчыць над змрочнай зямлей дзiкае
паляванне.


Беларуская Палiчка: http//palecka.cjb.nit