Страница:
Ўiнстан трохi апрытомнеў i мог ужо гаварыць.
- Вы не здолееце! - ледзь вымавiў ён.
- Што значыць гэта ваша заўвага, Ўiнстан?
- Вы не здолееце стварыць такi свет, як вы толькi што апiсалi. Гэта пустая мара. Гэта немагчыма.
- Чаму?
- Немагчыма заснаваць цывiлiзацыю на страху, нянавiсцi i жорсткасцi. Такi свет не выжыве.
- Чаму?
- У iм не будзе жыццёвае сiлы. Ён распадзецца. Ён заб'е сам сябе.
- Бязглуздзiца. Вам здаецца, што нянавiсць знясiльвае больш, чым любоў. Хiба гэта так? А калi нават i так, дык што з таго? Дапусцiм, што мы будзем зношвацца хутчэй. Дапусцiм, што мы паскорым тэмп жыцця так, што людзi будуць старэць ужо ў трыццаць гадоў. I зноў, што з таго? Як вы не можаце зразумець, што смерць iндывiда - гэта не смерць? Партыя неўмiручая.
Як звычайна, гэты голас загнаў Ўiнстана ў стан бездапаможнасцi. Да таго ж, ён увесь час з жахам думаў, што, калi ён будзе зацята пярэчыць, О'Браэн зноў пацягне за рычаг. I ўсё ж ён не мог маўчаць. Слаба, не маючы нiякiх аргументаў, нiчога, што магло б яго падтрымаць, апроч немага жаху ад слоў О'Браэна, ён перайшоў у наступ.
- Я не ведаю - ну i напляваць. Неяк вы прайграеце. Нешта павiнна перамагчы вас. Жыццё вас пераможа.
- Мы кантралюем жыццё, Ўiнстан, на ўсiх яго ўзроўнях. Вам думаецца, быццам нешта, што завецца чалавечай натурай, будзе зняважана праз тое, што мы робiм, i павернецца супраць нас. Але мы самi ствараем чалавечую натуру. Людзi надзвычай падатны матэрыял. Цi, можа, вы вярнулiся да вашай старой iдэi, што пралетарыi або рабы ўзнiмуцца i скiнуць нас? Выкiньце гэта з галавы. Яны бездапаможныя, як жывёлы. Чалавецтва - гэта Партыя. Астатнiя не маюць да справы нiякага дачынення.
- Усё роўна. Урэшце яны разаб'юць вас. Раней цi пазней яны разгледзяць, якiя вы ёсць i разарвуць вас на шматкi.
- Цi можаце вы прывесцi якiя доказы, што гэта адбудзецца? Або прычыны, з якiх гэта мусiць адбыцца?
- Не. Я веру ў гэта. Я ведаю, што вы прайграеце. Ёсць нешта ў свеце - не ведаю што, нейкi дух, нейкi прынцып - i вам яго не перамагчы.
- Цi верыце вы ў Бога, Ўiнстан?
- Не.
- Дык што гэта тады за прынцып, што пераможа нас?
- Я не ведаю. Дух Чалавечы.
- А вы лiчыце сябе чалавекам?
- Так.
- Калi вы чалавек, Ўiнстан, дык вы апошнi чалавек. Ваш род вымер, мы вашыя нашчадкi. Вы разумееце, што вы адзiн? Вы iснуеце па-за гiсторыяй, вы няiсны, тон голасу змянiўся, i ён гаварыў ужо больш рэзка. - I вы лiчыце сябе маральна вышэйшым за нас, з нашай хлуснёй i жорсткасцю?
- Так, я лiчу сябе вышэйшым.
О'Браэн не сказаў нiчога. Загаварылi iншыя галасы. Праз хвiлiну Ўiнстан у адным з iх пазнаў свой голас. Гэта быў запiс iх размовы з О'Браэнам у той вечар, калi ён уступiў у Братэрства. Ён чуў, як ён сам абяцае хлусiць, красцi, падрабляць дакументы, забiваць, спрыяць наркаманii i прастытуцыi, распаўсюджваць венерычныя хваробы, залiць кiслатою дзiцячы твар. О'Браэн зрабiў урывiсты нецярплiвы рух, быццам кажучы, што не варта было i слухаць. Тады ён выключыў запiс, i галасы сцiхлi.
- Устаньце з ложка, - сказаў ён.
Яго кайданы самi па сабе аслаблi. Ўiнстан спусцiўся на падлогу i няўпэўнена стаў на ногi.
- Вы апошнi чалавек, - сказаў О'Браэн. - Вы абаронца чалавечага духу. Дык паглядзiце на сябе. Раздзеньцеся.
Ўiнстан развязаў матузок, на якiм трымаўся камбiнезон. Замок-маланка ўжо даўно быў зламаны. Ён не памятаў, цi ён калi здымаў з сябе ўсё адразу, з таго часу, як яго арыштавалi. Пад камбiнезонам цела Ўiнстана было абкручана бруднымi пажоўклымi рызманамi, у якiх можна было пазнаць рэшткi сподняй бялiзны. Калi ён скiнуў iх, ён заўважыў, што ў дальнiм канцы пакоя стаiць люстэрка на тры створкi. Ён падышоў да яго i спынiўся як укапаны. Мiжвольны крык вырваўся з грудзей.
- Ну, давайце, - сказаў О'Браэн. - Станьце памiж створкамi. Паглядзiце на сябе яшчэ i збоку.
Ён спынiўся, бо напалохаўся. Яму насустрач iшло нешта сагнутае, шэрае, падобнае да шкiлета. Яго цяперашнi выгляд быў страшны, i не толькi таму, што ён ведаў, што гэта ён сам. Ён падышоў блiжэй да люстэрка. З-за сагнутай паставы здавалася, што твар iстоты выпiнае наперад. Мiзэрны твар зэка з пукатым iлбом, якi пераходзiў у лысы чэрап, нос кручком, вострыя скулы, а над iмi - гордыя i пiльныя вочы. Шчокi былi парэзаныя зморшчынамi, а рот выглядаў западзiнай. Без сумнення, гэта быў яго твар, але яму здалося, што твар змянiўся болей, чым ён сам змянiўся ўнутры. Пачуццi, адбiтыя на iм, былi не тыя, што ён адчуваў. Ён аблысеў. Спачатку яму здалося, што ён зрабiўся шэры, але шэрай была толькi скура на чэрапе. Усё цела ягонае, апроч далоняў i твару, было шэрае ад даўняга ўкарэлага бруду. Сям-там пад брудам чырванелi зажывы ад ран, а варыкозная язва каля костачкi на назе была вялiзнай ятрыстай плямай, з якой звiсалi шматкi мёртвай скуры. Але сапраўды страшнай была змарнеласць яго цела. Грудная клетка была вузкая, як у шкiлета; ногi ссохлi так, што ў каленях былi шырэйшыя, чым у клубах. Цяпер ён зразумеў, што хацеў сказаць О'Браэн, калi параiў паглядзець на сябе збоку. Неверагодна скрывiўся хрыбет. Худыя плечы выпнулiся наперад так, што ўгнулiся грудзi, тонкая шыя нiбы сагнулася ўдвая пад цяжарам чэрапа. Як з выгляду, дык можна было сказаць, што гэтае цела належыць чалавеку гадоў на шэсцьдзесят, якi пакутуе ад нейкай страшнай хваробы.
- Часам вам здавалася, - сказаў О'Браэн, - што мой твар - твар сябры Ўнутранай Партыi - выглядае старым i змардаваным. А што вы скажаце пра свой твар?
Ён схапiў Ўiнстана за плячо i павярнуў, каб той стаў да яго тварам.
- Паглядзiце, якiя вы сталi! - сказаў ён. - Паглядзiце на гэтае паскудства па ўсiм целе. Паглядзiце на бруд мiж пальцаў на нагах. Паглядзiце на гэтую агiдную цякучую рану на назе. Вы ведаеце, што ад вас смярдзiць, як ад казла? Можа, вы ўжо гэтага не заўважаеце. Паглядзiце, як вы здыхлелi. Бачыце? Я магу двума пальцамi абхапiць ваш бiцэпс. Я мог бы перагрызцi вам шыю, як морквiну. Цi ведаеце вы, што вы страцiлi дваццаць пяць кiлаграмаў з таго часу, як вы ў нашых руках? Нават валасы ў вас выпадаюць пасмамi. Паглядзiце! - ён пацягнуў Ўiнстана за валасы i вырваў цэлую жменю. - Раскрыйце рот. Засталося дзевяць, дзесяць... адзiнаццаць зубоў. А колькi ў вас было, калi вас сюды прывезлi? Дый тыя, што засталiся, ужо выпадаюць. Глядзiце!
Ён схапiў сваiмi магутнымi вялiкiм i ўказальным пальцамi адзiн з ацалелых Ўiнстанавых пярэднiх зубоў. Рэзкi боль працяў Ўiнстанаву скiвiцу. О'Браэн вырваў расхiстаны зуб з коранем i шпурнуў яго ў канец камеры.
- Вы гнiеце жыўцом, - сказаў ён, - вы развальваецеся на кавалкi. Што вы ёсць? Мех бруду. А цяпер павярнiцеся i гляньце яшчэ раз у люстэрка. Бачыце вось гэта, што стаiць перад вамi? Гэта - апошнi чалавек. Калi вы - чалавек, дык гэта - чалавецтва. А цяпер адзеньцеся.
Ўiнстан пачаў адзявацца павольнымi няўмелымi рухамi. Дагэтуль ён, здаецца, не заўважаў, якi ён быў схуднелы i слабы. Толькi адна думка круцiлася ў яго ў галаве: ён прабыў тут значна болей, чым сабе ўяўляў. I тады раптам, калi ён заўважыў на сабе ўбогiя лахманы, яго ахапiла пачуццё жалю за сваё зруйнаванае цела. Не паспеўшы зразумець, што ён робiць, ён звалiўся на невялiчкi зэдлiк, што стаяў побач з ложкам, i залiўся слязьмi. Ён разумеў, што гэта брыдка, агiдна - убогi касцяк у бруднай сподняй бялiзне сядзiць i румзае пад рэзкiм белым святлом, - але не мог спынiцца. О'Браэн амаль прыязна паклаў яму руку на плячо.
- Гэта не будзе цягнуцца вечна, - сказаў ён. - Вы можаце вызвалiцца, калi толькi захочаце. Усё залежыць ад вас.
- Гэта вы зрабiлi! - хлiпнуў Ўiнстан. - Вы давялi мяне да гэткага стану.
- Не, Ўiнстан, вы самi давялi сябе да такога. Вы пагадзiлiся на гэта, калi паўсталi супраць Партыi. У гэты першы ўчынак уключалася ўсё наступнае. Не адбылося нiчога, што не было б прадбачна.
Ён спынiўся, пасля працягваў далей:
- Мы бiлi вас, Ўiнстан. Мы зламалi вас. Вы бачылi, да чаго падобнае цяпер ваша цела. Ваш розум у такiм самым стане. Не думаю, што ў вас яшчэ засталося шмат колiшняй ганарыстасцi. Вас бiлi нагамi, лупцавалi бiзуном, зневажалi, вы крычалi ад болю, вы качалiся па падлозе ў крывi i ванiтах. Вы малiлi аб лiтасцi, вы здрадзiлi ўсiм i ўсяму. Цi ёсць яшчэ якая ганьба, да якой бы вы не апусцiлiся?
Ўiнстан перастаў плакаць, хоць слёзы ўсё яшчэ кацiлiся па шчоках. Ён паглядзеў на О'Браэна.
- Я не здрадзiў Джулii, - сказаў ён.
О'Браэн задумлiва паглядзеў на яго.
- Так, - згадзiўся ён, - так, гэта праўда. Вы не здрадзiлi Джулii.
Асаблiвая павага да О'Браэна, якую, як здавалася, нiчога не магло пахiснуць, зноў напоўнiла Ўiнстанава сэрца. "Якi ён разумны, - думалася яму, якi разумны". О'Браэн заўсёды разумеў усё, што яму нi казалi. Любы iншы адразу адказаў бы яму, што ён усё ж здрадзiў Джулii. Бо чаго толькi яны не выцiснулi з яго пад час катаванняў. Ён сказаў iм усё, што ведаў пра яе, яе звычкi, яе характар, яе мiнулае жыццё; ён выдаў у самых найменшых дэталях усё, што адбывалася пад час iх сустрэч, усё, што ён казаў ёй, а яна яму, iх ежу з чорнага рынку, iх пахацiмства, iх невыразныя планы змовы супраць Партыi - усё. I ўсё ж у тым сэнсе, як ён разумеў гэтае слова, ён ёй не здрадзiў. Ён не перастаў яе кахаць, яго пачуццi да яе засталiся тыя самыя. О'Браэн зразумеў, што ён хацеў сказаць, i не патрабаваў нiякiх тлумачэнняў.
- Скажыце мне, цi хутка мяне расстраляюць? - спытаўся ён.
- Можа, прыйдзецца i пачакаць, - адказаў О'Браэн. - У вас цяжкi выпадак. Але не губляйце надзеi. Усе раней цi пазней вылечваюцца. А пасля ўсяго мы вас расстраляем.
4
Яму было значна лепей. Ён дужэў i гладчэў з кожным днём, калi можна было гаварыць пра днi.
Белае святло i няспыннае гудзенне былi тыя самыя, што i раней, але камера была трошкi больш утульная за ранейшыя. На дашчаным ложку быў матрас i падушка, побач быў зэдлiк, каб пасядзець. Яго адмылi i дазволiлi даволi часта ўмывацца ў бляшанай умывальнi. Яму нават давалi мыцца цёплай вадой. Яму выдалi новую бялiзну i чысты камбiнезон. Яго варыкозную язву змазалi заспакойлiвай маззю. Яму вырвалi рэшткi зубоў i ўставiлi новы зубны пратэз.
Прайшлi тыднi, а можа, i месяцы. Цяпер ён ужо мог бы вымяраць час, калi б гэта хоць трошкi яго цiкавiла, бо яго кармiлi праз рэгулярныя iнтэрвалы. Ён еў, як ён мог меркаваць, тры разы на суткi; часам ён пытаўся ў сябе, калi яго кармiлi - удзень цi ўначы? Ежа была надзiва смачная, праз кожныя два разы давалi мяса. А аднойчы прынеслi нават пачак цыгарэт. У яго не было запалак, але маўклiвы ахоўнiк, што прыносiў яму ежу, даваў яму запалiць. Калi ён першы раз паспрабаваў запалiць, яму зрабiлася млосна, але ён упарта працягваў спробы i расцягнуў пачак на доўгi час, выкурваючы па паўцыгарэты кожны раз пасля ежы.
Яму далi белую дошчачку з агрызкам алоўка, прывязаным за рычажок. Спачатку ён нiчога з ёй не рабiў. Нават калi ён не спаў, ён быў цалкам адключаны. Часта ён ляжаў ад аднаго кармлення да другога амаль нерухома, часам спаў, а часам блукаў у няясных мроеннях, сярод якiх расплюшчыць вочы было занадта цяжка. Ён даўно прызвычаiўся спаць са святлом, што сляпуча бiла ў твар. Здавалася, гэта яму не шкодзiла, адно што сны яго зрабiлiся больш звязныя. За ўвесь гэты час ён часта бачыў сны, i сны гэтыя заўсёды былi шчаслiвыя. Ён быў у Залатой Краiне або сядзеў сярод велiчных, урачыстых, залiтых сонцам руiн са сваёю мацi, з Джулiяй, з О'Браэнам - i нiчога не рабiў, проста сядзеў на ўгрэве i гаварыў пра нешта спакойнае. I прачнуўшыся, ён часцей за ўсё думаў пра тое, што прыснiў. Здаецца, ён страцiў здольнасць напружваць розум, цяпер, калi яму ўжо не пагражалi болем. Ён не нудзiўся, яму не хацелася размаўляць або забаўляцца. Проста быць аднаму, каб нiхто не бiў i не дапытваў, каб давалi ўдосыць есцi, дазвалялi мыцца - больш яму нiчога не было патрэбна.
Паступова ён стаў меней часу трацiць на сон, але ўсё яшчэ не адчуваў нiякай ахвоты ўстаць з ложка. Яму хацелася толькi ляжаць спакойна i адчуваць, як цела ўбiраецца ў сiлу. Часам ён абмацваў сябе то тут, то там, каб упэўнiцца, што сапраўды мускулы ў яго робяцца круглейшыя, а скура пругчэйшая. Урэшце ён без нiякiх сумненняў зазначыў, што паступова гладчэе. У клубах ён цяпер быў шырэйшы, чым у каленях. I, спачатку з цяжкасцю, Ўiнстан пачаў рэгулярна рабiць фiзiчныя практыкаваннi. Неўзабаве ён ужо мог прайсцi тры кiламетры, мераючы крокам камеру, яго ўгнутыя плечы паступова выпрасталiся. Ён паспрабаваў рабiць больш складаныя практыкаваннi i са здзiўленнем i сорамам заўважыў, што не ўсё ў яго атрымлiваецца. Ён не мог прыспешыць хаду, ён не мог трымаць зэдлiк у выцягнутай руцэ, ён не мог пастаяць на адной назе не ўпаўшы. Ён сеў на кукiшкi i здолеў устаць, толькi перасiлiўшы нясцерпны боль у клубах i лытках. Ён лёг на жывот i паспрабаваў прыўзняць цела на руках. Марна, ён не здолеў прыўзняцца нi на сантыметр. Але мiнула яшчэ некалькi дзён - некалькi кармленняў, - i ён зрабiў гэты подзвiг. А яшчэ праз нейкi час ён ужо змог зрабiць гэта шэсць разоў запар. Ён пачаў ганарыцца сваiм целам i пеставаць кволую надзею, што яго твар таксама паступова набывае нармальны выгляд. I толькi калi ён часам выпадкова дакранаўся рукой да свайго лысага чэрапа, яму прыгадваўся зморшчаны змардаваны твар, што глядзеў на яго з люстэрка.
Розум яго зрабiўся больш актыўны. Сеўшы на дашчаны ложак, прыпершыся да сцяны i паклаўшы на каленi дошку, ён рашуча ўзяўся за перавыхаванне самога сябе.
Ён капiтуляваў, ён сам прызнаваў гэта. У сапраўднасцi, як ён цяпер бачыў, ён быў гатовы да капiтуляцыi задоўга да таго, як прыняў гэтае рашэнне. Ад таго моманту, як ён трапiў у Мiнiстэрства Любовi, - i нават ужо ў тыя хвiлiны, калi яны бездапаможна стаялi з Джулiяй, пакуль сталёвы голас з тэлегляда загадваў, што iм рабiць, - ён зразумеў усю легкадумнасць, дробязнасць сваёй спробы паўстаць супраць улады Партыi. Цяпер ён ведаў, што ўжо сем гадоў Палiцыя Думак назiрала за iм, як за жуком пад лупай. Не было нiводнага ўчынку, нiводнага прамоўленага ўголас слова, якое яны б не заўважылi, нiводнае чарады думак, якой бы яны не прасачылi. Яны нават асцярожна прынялi светлы драбочак пылу з вокладкi дзённiка. Яны давалi яму слухаць запiсы размоў, паказвалi фатаграфii. На некаторых ён быў з Джулiяй. Так, нават... Ён болей не мог змагацца супраць Партыi. Да таго ж, Партыя мела рацыю. Так i мусiла быць - хiба можа несмяротны, калектыўны розум памыляцца? Якiмi знешнiмi меркамi можна было спраўдзiць яго меркаваннi? Здаровы розум можна было падлiчыць. Пытанне было толькi ў тым, каб навучыцца думаць, як думалi яны. Але!..
Аловак у пальцах здаваўся тоўстым i няўклюдным. Ён пачаў запiсваць думкi, што прыходзiлi яму ў галаву. Спачатку ён напiсаў вялiкiмi нязграбнымi лiтарамi:
СВАБОДА - ГЭТА РАБСТВА
Пасля амаль адразу за гэтым, нiжэй:
ДВОЙЧЫ ДВА - ПЯЦЬ
Пасля ён нiбы спатыкнуўся. Яго розум, нiбы нечага спалохаўшыся, нiяк не мог засяродзiцца. Ён ведаў, што ведае, што было далей, але нейкую хвiлiну нiяк не мог прыгадаць. Калi ж урэшце прыгадаў, дык i тое толькi шляхам свядомых разважанняў - яно прыйшло не само па сабе. Ён напiсаў:
БОГ - ГЭТА ЎЛАДА
Ён прымаў усё. Мiнуўшчыну можна было змяняць. Мiнуўшчына нiколi не зменьвалася. Акiянiя ваявала з Усходазiяй. Акiянiя заўсёды ваявала з Усходазiяй. Джоўнз, Эрансанс i Радэрфорд былi вiнаватыя ў злачынствах, у якiх iх абвiнавачвалi. Ён нiколi не бачыў фатаграфii, якая аспрэчвала iх вiну. Яна нiколi не iснавала, ён сам яе выдумаў. Ён памятаў, што памятае супярэчлiвыя рэчы, але гэтыя ўспамiны былi несапраўдныя, гэта былi прадукты самападману. Як усё было проста! Толькi здайся, а астатняе прыйдзе само. Гэта было падобна на тое, як плыць супраць вады, калi цячэнне цягне цябе назад, як бы зацята ты з iм нi змагаўся, а пасля раптам павярнуцца i паплыць за вадой. Не змянiлася нiчога, апроч тваёй пазiцыi, ва ўсялякiм разе, адбылося тое, чаго трэба было чакаць. Цяпер ён ужо i не ведаў, нашто ён узбунтаваўся. Усё было проста, апроч...!
Усё магло быць праўдай. Гэтак званыя законы прыроды былi бязглуздзiцай. Закон прыцягнення быў бязглуздзiцай. "Калi б я захацеў, - казаў О'Браэн, - я мог бы ўзняцца над падлогай, як мыльная бурбалка". Ўiнстан расшыфраваў гэтую фразу: "Калi ён падумае, што ён узнiмаецца над падлогай, а я ў той самы час падумаю, што бачу, як ён гэта робiць, дык гэта на самай справе адбудзецца". I раптам, як кавалак карабля, што ўсплыў пасля крушэння, у галаву ўварвалася думка: "Так не можа быць. Мы гэта сабе ўяўляем. Гэта галюцынацыя". Ён адразу ж адкiнуў гэтую думку. Памылка была вiдавочная. Мелася на ўвазе, што недзе па-за свядомасцю ёсць "рэальны" свет, дзе адбываюцца "рэальныя" рэчы. Але як мог iснаваць такi свет? Якiя веды мы можам мець пра штосьцi, калi толькi не праз нашу свядомасць? Усё адбываецца толькi ў свядомасцi. Усё, што адбываецца ў свядомасцi, адбываецца на самай справе.
Яму было няцяжка пазбавiцца ад гэтай памылковай думкi, не было нiякай небяспекi, што ён паддасца ёй. Аднак ён падумаў, што яна не павiнна была прыйсцi яму ў галаву. Розум павiнен схавацца за глухi мур, як толькi з'яўляецца небяспечная думка. Працэс гэты мусiць быць аўтаматычны, iнстынктыўны. На навамоўi гэта называлася стопзлачын.
Ён узяўся практыкавацца ў стопзлачыне. Ён выбраў два сказы - "Партыя кажа, што Зямля плоская" i "Партыя кажа, што лёд цяжэйшы за ваду" - i пачаў практыкавацца ў тым, каб не бачыць або не разумець аргументаў, што пярэчаць гэтым сцверджанням. Гэта было няпроста. Гэта патрабавала глыбокага ўмення разважаць i iмправiзаваць. Напрыклад, арыфметычная праблема, узнятая сцверджаннем "Двойчы два - пяць", была вышэйшая за яго iнтэлектуальныя магчымасцi. Тут патрабаваўся яшчэ i пэўны разумовы атлетызм, здольнасць у пэўны момант ужываць найскладнейшыя лагiчныя прыёмы, а ў наступны момант не заўважаць найгрубейшых лагiчных памылак. Дурасць гэтаксама патрэбная, як i разумнасць, i дасягнуць яе таксама цяжка.
I ўвесь гэты час нейкай часткай мозгу ён не пераставаў думаць адно: як хутка яны яго расстраляюць? "Усё залежыць ад вас", - казаў О'Браэн, але ён ведаў, што ён не наблiзiць гэта нiякiм свядомым учынкам. Можа, гэта адбудзецца праз дзесяць хвiлiн, а можа, i праз дзесяць гадоў. Яны маглi гадамi трымаць яго ў адзiночнай камеры, маглi паслаць яго ў лагер прымусовай працы, маглi вызвалiць яго на нейкi час, як яны часам рабiлi. Было цалкам магчыма, што, перш чым яго расстраляюць, увесь спектакль яго арышту i допытаў будзе разыграны зноў. Пэўным было толькi тое, што смерць заўсёды заспявала неспадзеўкi. Паводле традыцыi - не выказанай словамi, усе пра гэта ведалi, хоць нiхто пра гэта i не казаў, - яны заўсёды забiвалi ззаду: заўсёды стралялi ў патылiцу без папярэджання, пад час пераводу з адной камеры ў другую.
Аднаго дня - хоць, можа, слова "дзень" тут не надта пасавала, бо з гэткай жа верагоднасцю гэта магла быць i ноч; карацей кажучы, аднойчы - яго ахапiлi дзiўныя, шчасныя летуценнi. Яму мроiлася, што ён iдзе па калiдоры, чакаючы кулi ў патылiцу. Ён ведаў, што праз хвiлiну яна яго дагонiць. Усё было вырашана, прыладжана, узгоднена. Не было болей нiякiх сумненняў, нiякiх пярэчанняў, нiякага болю, нiякага страху. Яго цела было здаровае i дужае. Ён iшоў лёгка i радасна, ён уяўляў сабе, што гуляе пад сонейкам на вольным паветры. Ён быў ужо не ў вузкiх белых калiдорах Мiнiстэрства Любовi, ён iшоў прасторным, на кiламетр ушыркi, праходам, залiтым сонцам, тым самым праходам, якi ён бачыў у трызненнi, выклiканым лекамi. Ён iшоў па Залатой Краiне, па сцежцы, што вяла праз луг, сям-там паточаны кратавiннем. Ён адчуваў пад нагамi пругкi дзiрван, пяшчотныя сонечныя промнi лашчылi твар. На краi поля павольна калыхалiся вязы, а недзе за ўсiм гэтым цякла рачулка, а ў ёй у зялёных затоках пад нiцымi вербамi плавалi маленькiя рыбкi.
I раптам ён ускочыў, працяты жахам. Спiна ў яго ўкрылася халодным потам. I ён пачуў свой адчайны крык:
- Джулiя! Джулiя! Джулiя, каханая! Джулiя!
На нейкi момант у неадольнай галюцынацыi яму прымроiлася, што яна побач з iм. Здавалася, што яна не проста з iм, а ўнутры яго. Яна нiбы запоўнiла сабою кожную клетачку яго цела. У гэтую хвiлiну ён кахаў яе значна болей, чым тады, калi яны былi разам i на волi. I яшчэ ён ведаў, што яна жывая i чакае ад яго дапамогi.
Ён лёг на ложак i паспрабаваў супакоiцца. Што ён нарабiў! Колькi гадоў дадаў ён да свайго рабства гэтай хвiлiнай слабасцi!
Праз нейкi момант ён пачуе грукат ботаў у калiдоры. Яны не пакiнуць гэтага выбуху пачуццяў без пакарання. Цяпер яны даведаюцца, калi толькi не ведалi гэтага раней, што ён парушае пагадненне, заключанае з iмi. Ён падпарадкоўваўся Партыi, але ён усё яшчэ ненавiдзеў Партыю. Раней ён хаваў ерэтычныя думкi пад маскай добранадзейнасцi. Цяпер ён адступiўся на крок: у думках ён здаўся, але спадзяваўся захаваць чыстай душу. Ён ведаў, што не меў рацыi, але ён палiчыў за лепшае не мець рацыi. Яны зразумеюць гэта - О'Браэн гэта зразумее. Усё гэта выявiлася ў адзiным неразумным выкрыку.
Яму прыйдзецца пачынаць усё спачатку. Можа, на гэта пойдуць гады. Ён правёў рукою па твары, спрабуючы прызвычаiцца да новых абрысаў. Шчокi былi парэзаны глыбокiмi барознамi, скулы тырчалi, нос прыплюснуўся. Апроч гэтага, з таго часу, як ён апошнi раз глядзеўся ў люстэрка, яму выдалi новы зубны пратэз. Было вельмi цяжка захоўваць непранiкальнасць твару, калi не ведаеш, як твой твар выглядае. Ва ўсялякiм разе, простага кантролю над тварам было недастаткова. Упершыню ён зразумеў, што, калi хочаш захаваць таямнiцу, ты мусiш хаваць яе i ад самога сябе. Мусiш ведаць заўсёды, што яна з табой, але пакуль не надыдзе патрэба, яна не павiнна ўсплываць у тваёй свядомасцi нi ў якай выразнай форме. Адгэтуль ён мусiў не толькi правiльна думаць, але i правiльна адчуваць, i правiльна марыць. I ўвесь гэты час ён мусiў трымаць сваю нянавiсць замкнёнай унутры сябе, як нейкi цвёрды шарык, якi быў бы часткай яго i разам з тым не быў бы звязаны з рэштай цела, накшталт кiсты.
Аднойчы яны вырашаць яго расстраляць. Немагчыма сказаць, калi гэта адбудзецца, але за некалькi секунд перад тым можна здагадацца. Заўсёды ззаду, калi вядуць па калiдоры. Дзесяцi секундаў было б дастаткова. За гэты час свет унутры яго мог бы перавярнуцца. I тады раптам, не кажучы нi слова, не прыпыняючы хады, не мяняючы выразу твару - раптам ён скiне камуфляж i - бабах! - стрэляць батарэi яго нянавiсцi. Нянавiсць ахопiць яго, як нястрымнае разлютаванае полымя. I амаль у той самы момант - бабах! - грымне стрэл, занадта позна цi занадта рана. Яны выб'юць яму мазгi, так i не выправiўшы iх. Ерэтычная думка застанецца непакараная, нераскаяная, назаўсёды для iх недасягальная. Застрэлiўшы яго, яны прастрэляць дзiру ў сваёй дасканаласцi. Памерцi, ненавiдзячы iх, - вось у чым была свабода.
Ён заплюшчыў вочы. Гэта было цяжэй, чым пагадзiцца на разумовую дысцыплiну. Тут трэба было ўжо прынiжацца, калечыць самога сябе. Ён мусiў акунуцца ў самы агiдны i мярзотны бруд. Што было найстрашнейшае, найагiднейшае? Ён падумаў пра Вялiкага Брата. Вялiзны твар (бачачы яго паўсюль на плакатах, ён заўсёды ўяўляў яго сабе на метр шырынёю) з густымi чорнымi вусамi i вачыма, што сочаць за табою, куды б ты нi пайшоў, мiжволi ўзнiк у яго свядомасцi. Якiя былi яго сапраўдныя пачуццi да Вялiкага Брата?
Пачуўся грукат ботаў па калiдоры. Сталёвыя дзверы з бразгатам расчынiлiся. О'Браэн увайшоў у камеру. За iм стаяў афiцэр з васковым тварам i ахоўнiкi ў чорным.
- Устаньце, - загадаў О'Браэн. - Хадзiце сюды.
Ўiнстан стаяў насупраць яго. О'Браэн паклаў Ўiнстану на плечы свае дужыя рукi i ўважлiва паглядзеў на яго.
- Вы хацелi падмануць мяне, - сказаў ён. - Гэта было неразумна. Станьце роўна. Паглядзiце мне ў вочы.
Ён памаўчаў, пасля сказаў ужо мякчэй:
- Вы iдзяцё на папраўку. Iнтэлектуальна вы ўжо амаль здаровы. А вось што да эмоцый, дык тут вам не ўдалося зрушыцца з месца. Скажыце мне, Ўiнстан - але памятайце: не манiць, бо вы ведаеце, што я адразу распазнаю ману, - скажыце мне, якiя вашы сапраўдныя пачуццi да Вялiкага Брата?
- Я ненавiджу яго.
- Вы ненавiдзiце яго. Добра. Значыць, настаў час, каб вы зрабiлi апошнi крок. Вы павiнны палюбiць Вялiкага Брата. Мала проста падпарадкоўвацца яму вы павiнны палюбiць яго.
I ён лёгенька падштурхнуў Ўiнстана да ахоўнiкаў.
- Пакой 101, - сказаў ён.
5
На кожнай стадыi свайго зняволення ён ведаў цi яму здавалася, што ён ведае, у якой частцы глухога будынка ён знаходзiўся. Можа, ён адчуваў нязначную рознiцу атмасфернага цiску. Камеры, дзе яго бiлi ахоўнiкi, былi пад зямлёй. Пакой, дзе яго дапытваў О'Браэн, быў высока, пад самым дахам. Месца ж, дзе ён быў цяпер, знаходзiлася пад зямлёю, так глыбока, як толькi можна было апусцiцца.
Памяшканне было большае за камеры, у якiх ён быў дагэтуль. Але ён не надта зважаў на тое, што было навокал. Усю яго ўвагу прыцягвалi два столiкi якраз насупраць яго, абодва засланыя зялёным сукном. Адзiн быў усяго за пару метраў ад яго, другi - трохi далей, каля дзвярэй. Ён быў прывязаны да крэсла ды так моцна, што не мог паварушыць нiводнай часткай цела, нават галавой. Нешта накшталт падушкi моцна трымала галаву ззаду, змушаючы яго глядзець проста перад сабой.
Нейкую хвiлiну ён быў адзiн, пасля дзверы адчынiлiся, i ў пакой увайшоў О'Браэн.
- Некалi вы ў мяне спыталiся, - сказаў О'Браэн, - што адбываецца ў Пакоi 101. Я сказаў вам, што вы ўжо ведаеце адказ. Яго ведаюць усе. У Пакоi 101 адбываецца найгоршае, што толькi ёсць у свеце.