Страница:
Я выпiла б чаго-небудзь халодненькага.
Вунь наперадзе нешта вiднеецца. Спынiцца?
Думаеш, у iх чыста?
Не брудней, чым дзе ў iншым месцы ў гэтым богам забытым краi.
Ну, бутэльку содавай, я думаю, можна.
Вялiкая машына скрыгоча тармазамi i спыняецца. Неспакойны таўстун дапамагае жонцы вылезцi з кабiны.
Калi яны ўваходзяць, Мэй глядзiць спярша на iх, потым паўз iх. Эл на iмгненне адрывае вочы ад плiты. Мэй ведае, што будзе далей. Яны вып'юць бутэльку содавай за пяць цэнтаў i бурчлiва паскардзяцца, што вада цеплаватая. Жанчына скамечыць шэсць папяровых сурвэтак i кiне на падлогу. Мужчына папярхнецца i звалiць вiну на Мэй. Жанчына пачне прынюхвацца, быццам пачула пах тухлага мяса, а пасля яны пойдуць i да канца сваiх дзён будуць усiм гаварыць, што народ на Захадзе няветлы. А Мэй, зноў застаўшыся адна з Элам, падбярэ iм адпаведнае слоўца - абзаве iх задрыпамi.
Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi!
- Вось едзе вялiкi грузавы фургон. Добра было б, каб яны тут спынiлiся адаб'юць пах гэтых смярдзючак. Калi я працавала ў вялiкiм гатэлi ў Альбукерку - як яны кралi, Эл! Бралi ўсё, што дрэнна ляжыць. I чым больш шыкоўныя ў iх машыны, тым яны болей крадуць - ручнiкi, сталовае срэбра, мыльнiцы. Проста розуму не дабяру - навошта.
А Эл змрочна:
- А як, па-твойму, адкуль у iх такiя машыны i гэтулькi дабра? Што, можа, нарадзiлiся з усiм гэтым? А ў цябе нiколi нiчога не будзе.
Вялiкi грузавiк, шафёр i зменны.
- Можа, спынiмся тут, кавы вып'ем. Забягалаўку гэту я ведаю.
- А як у нас з графiкам?
- Iдзём з апярэджаннем.
- Тады пад'язджай. Тут ёсць баявая кабылка з перчыкам. I кава добрая.
Машына спыняецца. Двое шафёраў у брыджах колеру хакi, у высокiх шнураваных чаравiках, кароткiх куртках i вайсковых фуражках з блiскучымi брылямi. Дзверы з сеткай - бразь!
- Здарова, Мэй!
- Няўжо гэта ты, Вялiкi Бiл Пацук? Даўно перавялi зноў на гэты маршрут?
- Тыдзень таму.
Яго напарнiк кiдае пяцiцэнтавiк у адтулiну прайгравальнiка, глядзiць, як выслiзгвае пласцiнка i кладзецца на дыск. Голас Бiнга Кросбi - чыстае золата. "Зноў залацiцца пляж, i хвалi плешчуць глуха... Ты - у скронях боль, але не скруха..." А Вялiкi Бiл напявае на вушка Мэй: "Ты ў скрынях соль, але не шлюха..."
Мэй смяецца.
- А хто гэта з табой, Бiл? Ён першы раз на гэтым маршруце?
Напарнiк Бiла апускае пяць цэнтаў у аўтамат, выйграе чатыры жэтоны i зноў кiдае iх у шчылiну. Падыходзiць да стойкi.
- Што ж вам падаць? - пытаецца Мэй.
- Ну, па кубку кавы. А тарты якiя?
- З бананавым крэмам, з ананасным крэмам, шакаладны, ну i яблычны.
- Давай яблычны... Чакай... а вунь той, вялiкi i пышны, з чым?
Мэй падымае торт, нюхае.
- Бананавы.
- Адрэж кавалак, ды не шкадуй.
Шафёр, што каля аўтамата, кажа:
- Рэж два.
- Наце вам два. Што-небудзь такое новенькае чуў, Бiл?
- Ага, вось паслухай.
- Ты пры даме не вельмi...
- Ды тут нiчога такога. Вучань спазнiўся ў школу. Настаўнiца пытаецца: "Чаму спазнiўся?" Хлопчык адказвае: "Я вадзiў цялушку да быка". Настаўнiца кажа: "Няўжо твой бацька сам не мог справiцца?" А малы ёй: "Вядома ж, мог, толькi дзе яму цягацца з быком".
Мэй вiшчыць ад смеху, ледзь не хрыпне. Эл акуратна рэжа цыбулю, узнiмае на iх позiрк, усмiхаецца i зноў апускае вочы. Вадзiцелi грузавiкоў - гэта людзi! Кожны з iх пакiне Мэй па чвэрцi даляра. Пятнаццаць цэнтаў за торт i каву i дзесяць - "чаявыя". I не чапляюцца да яе.
Сядзяць на высокiх табурэтах, п'юць каву, з кубкаў вытыркаюцца лыжачкi. Гутараць пра свае справы. Эл скрабе патэльню, слухае, але заўваг не робiць нiякiх. Бiнг Кросбi раптам змаўкае. Дыск апускаецца, i пласцiнка зноў займае сваё месца сярод iншых пласцiнак. Лiловае святло гасне. Пяцiцэнтавiк, што прывёў увесь гэты механiзм у дзеянне, прымусiў Кросбi спяваць, а аркестр яму акампанаваць, саслiзгвае з кантактаў i падае ў манетнiк. Манета гэтая, у адрозненне ад мноства iншых, сапраўды папрацавала, вымусiла аўтамат падпарадкавацца сабе.
З клапана кававаркi выбiваецца пара. Кампрэсар халадзiльнiка пачынае цiха гусцi, потым сцiхае. Электрычны вентылятар у куце паволi паварочваецца з боку ў бок, абвяваючы пакой цёплым ветрыкам. Па шашы No 66 з шумам праносяцца аўтамашыны.
- У нас незадоўга перад вамi машына з Масачусетса спынялася, - сказала Мэй.
Вялiкi Бiл абхапiў кубак зверху далонню так, што лыжачка тырчыць у яго памiж вялiкiм i ўказальным пальцамi. Ён шумна ўцягнуў у рот каву разам з паветрам, каб астудзiць яе.
- Паездзiла б ты цяпер па шэсцьдзесят шостай. Машыны з усёй краiны. Усе на Захад iдуць. Раней нiколi гэтулькi машын не бачыў. Сярод iх такiя трапляюцца прыгажунi!
- Сёння ранiцай мы бачылi аварыю, - сказаў яго зменны. - Вялiкая машына "кадзiлак", зроблены, вiдаць, па спецыяльным заказе, прыгожы такi. Нiзкая пасадка, крэмавы колер. На грузавiк наляцеў. Радыятар умяла проста ў вадзiцеля. Гнаў пад дзевяноста мiль. Рулявой калонкай наскрозь прапарола, курчыўся, як жаба на круку. Была шык, а не машына, адна любата. А цяпер што хоць задарма бяры. Адзiн ехаў, без нiкога.
Эл падымае вочы ад плiты:
- А з грузавiком што?
- Божа мой, якi там грузавiк! Проста машына з адрэзаным верхам, набiтая ўсялякiм кухонным начыннем - плiта, рондалi, а яшчэ матрацы, дзецi, куры. Ну ведаеце ж - на Захад едуць. "Кадзiлак" прамчаўся паўз нас з хуткасцю мо дзевяноста мiль, - абагнуў на двух колах, а насустрач машына. Ён - убок, а тут грузавiчок гэты. Урэзаўся ў яго на ўсiм хаду. Вадзiцель п'яны быў, цi што. Коўдры, куры, дзецi - усё ўзляцела ў паветра. Аднаго малога забiла, проста раздушыла. Жудаснае вiдовiшча. Мы пад'ехалi. Чалавек, што вёў грузавiк, стаiць як укапаны, пазiрае на сынка мёртвага. Нi слова з яго не выцягнулi. Маўчыць, як знямеў. Мноства людзей на шашы - цэлымi сем'ямi на Захад едуць. I з кожным днём iх усё больш i больш. Адкуль яны толькi бяруцца?
- Лепш спытайцеся - куды едуць? - сказала Мэй. - Бывае, заязджаюць да нас па бензiн i, акрамя яго, нiчога не купляюць. Кажуць, яны на руку не чыстыя. Але ў нас нiдзе нiчога лiшняга не валяецца. Нас не абкрадалi.
Жуючы на поўны рот торт, Вялiкi Бiл глянуў праз зацягнутае сеткай акно на шашу.
- Ну вось, прывязвай сваё дабро мацней. Здаецца, едуць сюды.
З шашы стомлена збочыў "нэш" выпуску 1926 года. Задняе сядзенне ў яго было высока завалена мяхамi, рондалямi i патэльнямi, а на самым версе, амаль упiраючыся макаўкамi ў дах, сядзелi два хлопчыкi. На даху ляжалi прывязаныя да яго матрац i палатка, слупкi ад яе былi прымацаваны да падножкi. Машына пад'ехала да бензiнавых помпаў i спынiлася. З кабiны вылез цёмнавалосы чалавек з вострым скуластым i насатым тварам. Абодва малыя ссунулiся з паклажы на зямлю.
Мэй абагнула стойку i стала ў дзвярах. На чалавеку былi шэрыя шарсцяныя штаны i сiняя кашуля, пацямнелая ад поту на спiне i пад пахамi. На хлопчыках камбiнезоны на голае цела, патрапаныя, залатаныя. Валасы ў малых былi светлыя, стрыжаныя "пад вожык" i тырчалi, як шчацiна. Твары ў брудных плямах. Дзецi адразу пабеглi да лужыны пад водаправодным шлангам i засунулi пальцы босых ног у гразь.
Чалавек запытаўся:
- У вас можна вады ўзяць, мэм?
Цень нездавальнення мiльгануў на твары Мэй.
- Пэўна ж, налiвайце, - адказала яна i цiха кiнула цераз плячо: - Я пасачу за шлангам. - Яна глядзела, як чалавек няспешна адкручваў каўпачок радыятара i ўсунуў у адтулiну наканечнiк шланга.
Бялявая жанчына, што сядзела ў кабiне, сказала:
- Спытайся, можа, тут дадуць.
Чалавек выняў шланг з радыятара i прыкруцiў каўпачок. Хлопчыкi ўзялi з рук бацькi шланг, павярнулi яго наканечнiкам угору i пачалi прагна пiць. Чалавек зняў з галавы цёмны запэцканы капялюш, падышоў да драцяных дзвярэй бара i стаў перад iмi з нейкiм дзiўным, прынiжаным выглядам.
- Цi не прадасце нам буханку хлеба, мэм?
Мэй адказала:
- Тут не бакалейная крама. Хлеб у нас iдзе на сандвiчы.
- Ведаю, мэм. - У яго прынiжанасцi адчувалася ўпартасць. - Нам трэба хлеб, а да крамаў, кажуць, ехаць яшчэ i ехаць.
- Прадасi, i сама без нiчога застанешся. - У голасе Мэй прагучала нотка нерашучасцi.
- Мы галодныя, - сказаў чалавек.
- Дык чаму ж не купiце сандвiчаў з катлетамi?
- Мы б радыя купiць гамбургеры, мэм. Ды не можам. Нам трэба абысцiся дзесяццю цэнтамi на ўсiх. - I, сумеўшыся, чалавек дадаў: - Грошы зусiм канчаюцца.
Мэй сказала:
- За дзесяць цэнтаў буханкi хлеба не купiш. У нас толькi па пятнаццаць.
Ззаду буркнуў Эл:
- Госпадзi, Мэй, дай iм хлеба.
- Да прывозу самiм можа не хапiць.
- I няхай не хопiць, чорт з iм, - сказаў Эл i пахмурна глянуў на бульбяную салату, якую ён перамешваў.
Мэй пацiснула круглявымi плячамi i азiрнулася на шафёраў, нiбы кажучы: бачыце, як бывае.
Яна адчынiла дзверы, i чалавек увайшоў, уносячы з сабой пах поту. Следам за iм у бар шмыгнулi хлапчукi i адразу пайшлi да прылаўка з цукеркамi утаропiлiся на iх, але ў вачах у iх не загарэлася нi прага, нi надзея, нi нават жаданне iх пакаштаваць, а было толькi здзiўленне, што ёсць такiя рэчы на свеце. Хлопчыкi былi аднаго росту i на адзiн твар. Адзiн з iх стаяў, паскрэбваючы пальцамi нагi брудную шчыкалатку. Другi раптам нешта шапнуў яму на вуха, i абое ўсунулi рукi ў кiшэнi, i тонкую сiнюю тканiну iх камбiнезонаў адтапырылi сцiснутыя ў кулакi далонi.
Мэй высунула шуфляду i выняла адтуль буханку хлеба ў васкаванай паперы.
- Вось за пятнаццаць цэнтаў.
Чалавек зноў надзеў капялюш i сказаў усё гэтак жа прынiжана:
- А цi нельга... Можа, вы адрэжаце на дзесяць цэнтаў?
Эл сярдзiта рыкнуў:
- Госпадзi, Мэй! Аддай iм усю.
Чалавек павярнуўся да Эла:
- Не, нам трэба толькi на дзесяць цэнтаў. Даводзiцца ўсё дакладна разлiчваць, мiстэр, iнакш не дабяромся да Калiфорнii.
Мэй пакорлiва прамовiла:
- Бярыце ўсю за дзесяць цэнтаў.
- Гэта ж як рабаваць вас, мэм.
- Бярыце. Раз Эл сказаў, бярыце. - Яна пусцiла па стойцы загорнуты ў васкаваную паперу хлеб. Чалавек дастаў з задняй кiшэнi скураны капшук, развязаў шнуркi i раскрыў яго. Капшук быў туга набiты сярэбранымi манетамi i залапанымi грашовымi паперкамi.
- Вам, вiдаць, дзiўна, што я так скуплюся, - выбачлiвым тонам сказаў ён. Але наперадзе ў нас яшчэ тысяча мiль дарогi, i невядома, цi дабяромся яшчэ. Ён пакорпаўся ўказальным пальцам у капшуку, намацаў дзесяцiцэнтавую манету i выцягнуў яе. Калi паклаў на стойку, убачыў, што выпадкова прыхапiў яшчэ адзiн цэнт. Ён хацеў ужо схаваць яго назад у капшук, але раптам позiрк яго ўпаў на хлопчыкаў, што застылi перад прылаўкам з цукеркамi. Ён паволi падышоў да iх, паказаў пальцам на доўгiя палачкi ледзянцоў пад шклом у паласатых абгортках. Гэтыя - цэнт за штуку, мэм?
Мэй нахiлiлася i глянула пад шкло.
- Якiя?
- Вось гэтыя, паласатыя.
Малыя паднялi на яе вочы i перасталi дыхаць - замерлi, крыху раскрыўшы раты i напружыўшы паўголыя цельцы.
- Гэтыя? Не. Яны на цэнт пара.
- Дык дайце дзве штучкi, мэм. - Чалавек беражлiва паклаў медную манетку на прылавак. Хлопчыкi ледзь чутна перавялi дух. Мэй дастала два мятныя ледзянцы.
- Бярыце, - сказаў бацька дзецям.
Хлопчыкi нясмела працягнулi рукi, узялi па адной ледзянцовай палачцы i апусцiлi ўнiз, не кiнуўшы на iх позiрку. Але зiрнулi адзiн на аднаго, куточкi iх губ ледзь варухнулiся ад бянтэжлiвай усмешкi.
- Дзякуй вам, мэм. - Чалавек узяў бохан i выйшаў за дзверы; хлопчыкi неяк ненатуральна чынна пайшлi следам, i кожны прыцiскаў да нагi доўгую цукерку ў абгортцы з чырвонымi палоскамi. А ў машыне яны, як бурундукi, скокнулi з пярэдняга сядзення на самы верх паклажы i зашылiся, як у норку, сярод клункаў.
Чалавек сеў у машыну, завёў матор, i лядашчы "нэш", равучы i выпусцiўшы клуб маслянiстага дыму, уз'ехаў на шашу i пакiраваў на захад.
З бара глядзелi яму ўслед абодва шафёры, Мэй i Эл.
Вялiкi Бiл павярнуўся да Мэй.
- Такiя ледзянцы каштуюць не цэнт за пару, - сказаў ён.
- А табе што? - агрызнулася Мэй.
- Iм цана кожнаму пяць цэнтаў.
- Ну паехалi, - сказаў другi вадзiцель. - А то час трацiм.
Абодва палезлi ў кiшэню. Бiл кiнуў на стойку манету, другi шафёр, глянуўшы на яе, зноў палез у кiшэню i паклаў сваю манету побач. Потым яны павярнулiся i пайшлi да дзвярэй.
- Бывай, - сказаў Бiл.
Мэй аклiкнула iх:
- Гэй! Пачакайце! Рэшту вазьмiце.
- Iдзi ты к чорту, - сказаў Бiл, i сеткаватыя дзверы бразнулi за iм.
Мэй глядзела, як вадзiцелi садзiлiся ў вялiкую грузавую машыну, як яна з грукатам цяжка кранулася з месца, потым, заскрыгатаўшы перадачамi i набраўшы газ, пайшла сваёй звычайнай рэйсавай хуткасцю.
- Эл... - цiха паклiкала Мэй.
Повар адвёў вочы ад катлеты, якую ён спляскваў лапаткай, збiраючыся абкласцi яе васкаванымi паперкамi.
- Што там у цябе?
- Зiрнi сюды, - яна паказала на грошы, што ляжалi каля кубкаў, - дзве манеты па паўдаляра.
Эл падышоў да стойкi, глянуў на iх i вярнуўся да сваiх гамбургераў.
- Вадзiцелi грузавiкоў, - паважлiва прамовiла Мэй, - гэта вам не задрыпы.
Мухi раз-пораз натыкалiся на драцяныя сеткi i з гудзеннем адляталi прэч. Кампрэсар халадзiльнiка павуркатаў i сцiх. Па шашы No 66 мiма бара са зласлiвым вiскам праляталi машыны - i грузавыя, i зграбныя абцякальныя легкавыя, i нехлямяжыя драндулеты; i ўсе пранiзлiва вiшчалi. Мэй сабрала талеркi i счысцiла з iх у вядро крошкi ад торта. Потым узяла мокрую анучу i пачала кругамi выцiраць стойку. А вочы яе былi прыкаваныя да шашы, па якой вiхрам праносiлася мiма жыццё.
Эл выцер рукi аб фартух i паглядзеў на паперку, прышпiленую да сцяны над плiтой. На ёй былi нейкiя кропкi - радкамi ў тры слупкi. Эл падлiчыў самы доўгi радок. Тады пайшоў уздоўж стойкi да касы, нацiснуў на кнопку "Выкл." i ўзяў з высунутай шуфлядкi жменю манет па пяць цэнтаў.
- Што ты там робiш? - запыталася Мэй.
- Трэцi павiнен ужо хутка выплацiць, - сказаў Эл. Ён падышоў да трэцяга гульнёвага аўтамата i пачаў апускаць у яго проразь манеты; пасля таго як у машыне пяты раз закруцiлiся нейкiя колцы, у акенцы паявiлiся тры палоскi, i ў коўшык высыпаўся галоўны выйгрыш. Эл згроб манеты жменяй i вярнуўся да стойкi, кiнуў грошы ў шуфлядку касы i замкнуў яе. Потым вярнуўся да плiты i закрэслiў на паперцы самы доўгi радок. - Да трэцяга часцей за ўсё падыходзяць, - сказаў ён. - Можа, iх месцамi памяняць? - Ён падняў накрыўку i пачаў памешваць у рондалi, дзе тушылася мяса.
- I што яны будуць рабiць у Калiфорнii? - сказала Мэй.
- Хто?
- Ды гэтыя, ну што толькi што да нас заязджалi.
- Аднаму богу вядома, - адказаў Эл.
- Думаеш, знойдуць там працу?
- Я адкуль ведаю?
Мэй паглядзела на шашу.
- Едзе грузавiк з прычэпам. Цi спынiцца тут? Няхай бы спынiўся.
I калi грузавiк цяжка з'ехаў з шашы i стаў каля бара, Мэй зноў схапiлася за сваю анучку i працерла з канца ў канец усю стойку. Хуценька правяла ёю разы два па блiскучай кававарцы i крыху больш адкруцiла вентыль газавага балона. Эл паклаў перад сабой некалькi невялiкiх рэпак i пачаў iх абiраць. Мэй адразу павесялела, калi адчынiлiся дзверы i ў бар увайшлi два шафёры ў аднолькавым форменным адзеннi.
- Хэло, сястрычка!
- У мяне брацiкаў няма, - адрэзала Мэй. Госцi засмяялiся, засмяялася i Мэй. - Што вам падаць, хлопцы?
- Ну, па кубку кавы. А тарты якiя?
- Ананасны, бананавы, шакаладны i яблычны.
- Давай яблычны. Не, чакай... а вунь той, вялiкi i пышны, якi?
Мэй падняла торт, панюхала:
- Ананасны.
- Адрэж кавалак.
А па шашы No 66 са зласлiвым вiскатам праносiлiся машыны.
РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
Джоўды i Ўiлсаны як адна сям'я прабiралiся на Захад - Эль-Рэна i Брыджпарт, Клiнтан, Элк-Сiцi, Сэйр i Тэксала. Тут праходзiла мяжа штата, i Аклахома засталася ззаду. Цэлы дзень абедзве машыны паўзлi ўсё далей i далей па Тэхаскiм выступе. Шэмрак i Эланрыд, Грум i Ярнал. Пад вечар мiнулi Амарыльё, пасля доўга яшчэ ехалi i на змярканнi зрабiлi прывал. Усе страшэнна знемаглiся, прапылiлiся, перагрэлiся. У дарозе ад гарачынi ў бабкi зрабiлiся сутаргi, i, калi машына нарэшце спынiлася, старая ледзь лiпела.
Позна вечарам Эл выламаў з нейкай агароджы перакладзiну, паклаў упоперак грузавiка пад брызент i замацаваў яго з абодвух бакоў. Вячэралi аднымi аладкамi, што засталiся ад снедання, - халоднымi i цвёрдымi. Усе, як былi ў адзеннi, так i павалiлiся на матрацы i заснулi. Уiлсаны нават палаткi не раскiнулi.
Ратуючыся ўцёкамi, Джоўды i Ўiлсаны ехалi па Тэхаскiм выступе - узгорыстай шэрай мясцовасцi, удоўж i ўпоперак спаласаванай рубцамi былых паводак. Аклахома засталася ззаду, перад iмi быў Тэхас. Па пыле паўзлi чарапахi, сонца палiла зямлю, вечарамi неба астывала, але ўжо сама зямля дыхала жарам.
Уцёкi доўжылiся ўжо два днi, i на трэцi дзень прастора нарэшце адолела ўцекачоў i вымусiла iх падладзiцца пад нязвыклыя жыццёвыя абставiны - шаша стала iх домам, а рух - сродкам самавыяўлення. Спакваля яны прынаравiлiся да новага ладу жыцця. Спачатку Руцi з Уiнфiлдам, потым Эл, за iмi Конi з Ружай Сарона i нарэшце - дарослыя. Зямля выгiналася ўзгоркамi, падобнымi на вялiкiя застылыя хвалi. Уiлдарада, Вега, Боўзi, Гленрыё. Тэхас скончыўся. Цяпер Нью-Мексiка i горы. Далёка наперадзе на фоне неба ўзвышалiся грабянi гор. Колы машын вiсклiва круцiлiся, маторы перагрэлiся, з-пад каўпачкоў радыятараў выбiвалася пара. Машыны дайшлi да рэчкi Пекас i перабралiся цераз яе каля Санта-Росы. А там праехалi яшчэ дваццаць мiль.
Эл Джоўд вёў легкавую машыну, поруч з iм сядзела мацi, а каля яе - Ружа Сарона. Наперадзе паволi сунуўся грузавiк. Распаленае паветра iшло хвалямi над зямлёю, далёкiя горы ад спёкi трымцелi. Сутула адкiнуўшыся назад, Эл апатычна кiраваў машынай, слаба абхапiўшы пальцамi адной рукi спiцу рулявога кола; шэры капялюш яго неяк залiшне зухавата ссунуўся на адно вока; раз-пораз ён паварочваў галаву да акенца кабiны i сплёўваў на дарогу.
Мацi ўпарта змагалася са стомай. Склаўшы рукi на каленях, яна сядзела свабодна, цела i галава пагойдвалiся ў такт рухам машыны. Прыжмурыўшы вочы, яна пазiрала на далёкiя горы. Ружа Сарона, наадварот, супрацiўлялася штуршкам i гайданню - уперлася нагамi ў насцiл кабiны, перакiнула правы локаць за раму акенца. Ад гэтых намаганняў мускулы на яе пухлявым твары напружылiся, галава рэзка паторгвалася, бо мускулы шыi ў яе таксама былi напятыя. Яна старалася заняць такую позу, каб цела, як цвёрдае ёмiшча, ахоўвала плод яе чэрава ад штуршкоў.
- Ма... - павярнулася яна да мацi.
Матчын позiрк ажыў, скiраваўся на дачку. Вочы, слiзгануўшы па стомленым пухлявым твары, усмiхнулiся.
- Ма, - паўтарыла Ружа Сарона, - калi мы прыедзем туды, усе вы пойдзеце на збор фруктаў i там жыць застаняцеся?
Лёгкая iронiя пачулася ў голасе мацi, калi яна з усмешкай адказала:
- Туды мы яшчэ не прыехалi. I не ведаем, як там усё. Прыедзем, пабачым.
- Мы з Конi не хочам больш жыць на ферме, - сказала Ружа Сарона. - Мы ўжо абдумалi, як жыць будзем.
Па твары мацi прабег цень трывогi.
- Хiба вы не хочаце застацца з намi... з сям'ёй? - запыталася яна.
- Ну мы ўжо ўсё абгаварылi, мы з Конi. Ма, мы хочам жыць у горадзе, адказала Ружа Сарона i ўсхвалявана загаварыла: - Конi работу сабе знойдзе ў якой-небудзь майстэрнi цi на фабрыцы. А дома вечарамi вучыцца будзе, ну там па радыё, стане знаўцам сваёй справы, а потым, можа, i сам майстэрню завядзе. Мы ў кiно хадзiць будзем. I яшчэ Конi кажа, ён доктара паклiча, калi мне прыйдзе час радзiць; i кажа, гледзячы, як там выйдзе, што, можа, i ў бальнiцу мяне пакладзе. I свая машына ў нас будзе, маленькая. А калi ён скончыць вучыцца... вось цудоўна было б! Ён ужо нават старонку з часопiса "Любоўныя апавяданнi Захаду" выразаў з аб'явай i выпiша праграму курсаў - яе высылаюць бясплатна. Там так i напiсана. Сама бачыла. А як пройдзеш поўны курс па радыё, дык табе нават працу даюць. Работа добрая, чыстая i надзеi дае на будучыню. I зажывём мы ў горадзе, у кiнатэатры будзем часта хадзiць, а я... я куплю сабе электрычны прас, а дзiцяцi зусiм новае прыданае. Конi кажа, прыданае купiм новенькае... беленькае i... Ну ты ж бачыла ў каталогах, якое ёсць дзiцячае прыданае. На першым часе, пакуль Конi яшчэ вечарамi дома вучыцца будзе, нам, можа, i нялёгка давядзецца, але... калi ў мяне народзiцца дзiця, тады ён, магчыма, ужо скончыць вучобу i ў нас свая кватэра будзе. Нiякай ужо такой асаблiвай нам не трэба, абы дзiцяцi добра было... - Твар у Ружы Сарона разгарэўся ад хвалявання. - I яшчэ я падумала, можа, нам усiм у горад пераехаць, i, калi ў Конi будзе свая майстэрня... Эл будзе працаваць у яго.
Мацi не зводзiла вачэй з разрумяненага твару дачкi, з цiкавасцю сачыла, як расце гмах яе планаў.
- Нам не хацелася б вас адпускаць, - сказала яна. - Сям'ю разбiваць нядобра.
Эл фыркнуў:
- Гэта каб я пайшоў працаваць на Конi? Можа, Конi на мяне папрацуе? Думае, акрамя яго, такога малайца, нiхто вечарамi вучыцца не здольны.
Мацi раптам зразумела, што ўсё гэта адны мары. Яна зноў перавяла позiрк на дарогу, села вальней, але слабая ўсмешка ў вачах згасла не адразу.
- Каб хоць ведаць, як бабка сябе адчувае, - праз нейкi час сказала яна.
Эл мацней абхапiў абаранак руля - у маторы пачуўся слабы стук. Ён даў большую скорасць, i стук зрабiўся гучнейшы. Тады ён перавёў запальванне на больш позняе, прыслухаўся, зноў прыбавiў скорасць i зноў прыслухаўся.
Стук перайшоў у металiчны ляскат. Эл нацiснуў на сiгнал i з'ехаў на край шашы. Грузавiк наперадзе спынiўся i паволi даў заднi ход. Паўз iх на захад прамчалiся тры легкавыя машыны, i кожная пасiгналiла, а вадзiцель апошняй крыкнуў, высунуўшыся з акенца:
- Дзе ты стаў, чорт!
Том падвёў грузавiк зусiм блiзка, вылез i пайшоў да машыны Эла. Усе, хто сядзеў на паклажы ззаду грузавiка, павярнуўшы галовы, пазiралi ўнiз. Эл зноў пераставiў запальванне i прыслухаўся да матора, якi працаваў на халастых абаротах.
- Ну што там у цябе? - запытаўся Том.
Эл прыбавiў абароты.
- Вось паслухай.
Заляскатала яшчэ мацней. Том прыслухаўся.
- Дай ранняе запальванне i збаў абароты, - сказаў ён, падняў капот i ўсунуў пад яго галаву. - Цяпер дай газу. - Ён зноў прыслухаўся i апусцiў капот. - Так, здаецца, твая праўда, Эл.
- Шатунны падшыпнiк?
- Па гуку падобна на тое, - адказаў Том.
- Я масла не шкадаваў, - недаўменна прамовiў Эл.
- Значыць, яно не даходзiць. Перасохла ўсё к чорту! Нiчога не зробiш, трэба мяняць. Я праеду крыху наперад, знайду роўнае месца для стаянкi. А ты цiшэй едзь. Не ганi, а то зусiм кардан сапсуеш.
Уiлсан запытаўся:
- Кепскiя справы?
- Радасцi мала, - адказаў Том, вярнуўся да грузавiка i паволi паехаў наперад.
Эл не мог супакоiцца:
- Розуму не дабяру, чаму такое здарылася. Масла я падаваў удосталь. - Але ён ведаў, што вiнаваты. Сам адчуваў, што даў маху.
Мацi сказала:
- Вiна не твая. Ты ўсё рабiў як след. - I нясмела папыталася: Што-небудзь сур'ёзнае?
- Туды цяжка дабрацца, i трэба дастаць недзе новы падшыпнiк цi гэты залiць бабiтам. - Ён глыбока ўздыхнуў. - Добра, што Том тут. Я падшыпнiкаў яшчэ нiколi не рамантаваў. Адна надзея на Тома.
Наперадзе збоч дарогi стаяў вялiзны чырвоны рэкламны шчыт, ад якога падаў на зямлю шырокi доўгi цень. Том звярнуў машыну з шашы, пераехаў неглыбокi кювет i спынiў грузавiк у цянi. Потым вылез з кабiны i стаў чакаць Эла.
- Цiшэй, цiшэй! - крыкнуў яму Том. - Не ганi, вядзi асцярожна, а то яшчэ i рысору зламаеш.
Эл пачырванеў ад злосцi i заглушыў матор.
- Iдзi ты к чорту! - крыкнуў ён. - Я падшыпнiка не расплаўляў. А ты яшчэ кажаш - "i рысору зламаеш"!
Том ашчэрыўся ўсмешкай:
- Во завёўся. Я нiчога такога сказаць не хацеў. Проста каб ты цераз кювет цiшэй ехаў.
Асцярожна ведучы машыну па схiлах кювета, Эл бурчаў:
- Яшчэ каму-небудзь у галаву ўваб'еш, што па маёй вiне падшыпнiк паляцеў. - Стук у маторы перайшоў ужо ў грукат. Эл накiраваў машыну ў цень i выключыў запальванне.
Том падняў капот i замацаваў яго.
- Пакуль не астыне, пачынаць нельга, - сказаў ён.
Усе пасажыры павылазiлi з машын i збiлiся ў кучку каля легкавушкi.
Бацька запытаўся:
- Вельмi сур'ёзна? - i прысеў на кукiшкi.
Том павярнуўся да Эла:
- Калi-небудзь шатунныя падшыпнiкi мяняў?
- Не, - адказаў Эл. - Нiколi не даводзiлася. Але паддон знiмаў.
Том сказаў:
- Трэба зняць паддон, потым шатун, раздабыць новы падшыпнiк, падкласцi пракладкi i падагнаць. Працы на цэлы дзень. Па падшыпнiк давядзецца з'ездзiць назад у Санта-Росу. Да Альбукерка мiль семдзесят пяць, не меней... А чорт, заўтра ж нядзеля! Нiдзе нiчога заўтра не купiш. - Усе маўчалi. Руцi працiснулася да самай машыны i пiльна ўзiралася пад адкiнуты капот, стараючыся ўбачыць зламаную дэталь. Том цiха гаварыў: - Заўтра нядзеля. У панядзелак купiм, а рамонт скончым, вiдаць, не раней як у аўторак. Без патрэбнага iнструменту цяжка давядзецца. Работка яшчэ тая.
Па зямлi праплыў цень сарыча, i ўсе задралi ўгору галовы, пазiраючы на чорную птушку, што лунала ў паветры.
Бацька сказаў:
- Чаго я больш за ўсё баюся, дык гэта застацца пасярод дарогi без грошай. I есцi ўсiм трэба, i бензiн, i масла купляць. Калi грошы кончацца, проста не ведаю, што рабiць будзем.
Уiлсан сказаў:
- Бадай, я тут вiнаваты. Няшчасная гэта развалiна ўсю дарогу мне жыць не давала. Вы i так шмат добрага нам зрабiлi. Перакладзiце свае рэчы на грузавiк i едзьце далей. Мы з Сэйры тут застанемся, што-небудзь прыдумаем. Не хочам, каб вы праз нас пацярпелi, хоць адзiн з вас.